Каханак Вялікай Мядзведзіцы  Сяргей Пясецкі

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2020
77.83 МБ
— Ты штосьці сказаў?
— Нічога... нічога...
За пяць кіламетраў ад мяжы мы зрабілі прывал. Спыніліся на беразе крынічкі ля густых зараснікаў. Гарэлкі не было, таму мы курылі і адпачывалі, лежачы ў густым мурагу.
Трафіда быў побач. Доўга маўчаў, а потым звярнуўся да мяне:
— Ты ў зорах разбіраешся?
— У зорах? — здзівіўся я. — He разбіраюся...
— Шкада. Калі давядзецца даваць драла, ты мусіш ведаць, як выйсці за мяжу. Бачыш тыя зоркі?
На паўночным баку неба, бліжэй да захаду, ён паказаў мне сузор’е Вялікага Воза: сем вялікіх зорак утваралі штосьці накшталт чатырох колаў і дышля наперадзе.
Водзячы пальцам па небе і, як мне здавалася, дакранаючыся ім да асобных зорак, Трафіда падрабязна распавёў, якія менавіта зоркі ён меў на ўвазе.
— Так, бачу. I што?
— Калі здарыцца, што нас пагоняць і разаб’юць партыю, то кіруйся так, каб гэтыя зоркі былі з правага боку — заўжды выйдзеш за мяжу. Разумееш, па правым баку!
— Разумею.
Я доўга глядзеў на паказаныя Трафідам зоры. Яны былі прыгожыя. Цудоўна мігцелі, пераліваліся рознымі колерамі. У іх бляску я заўважыў мноства незвычайных адценняў. Мяне даймала адно пытанне: чаму гэтыя зоркі так дзіўна падабраліся? Можа, спадабаліся адна адной — і ў людзей так часам бывае — і цяпер разам вандруюць па небе? Можа, размаўляюць між сабою, пераміргваюцца? Лепш прыгледзеўшыся, я падумаў, што яны маюць форму лебедзя.
Неўзабаве мы рушылі далей. Цяпер Трафіда ішоў паволі. Час ад часу ён спыняўся і прыслухоўваўся. Тады спыняліся ўсе. Пасля поўначы мы выйшлі на мяжу. Трафіда спыніўся паміж двума слупамі. Я падышоў да яго.
— Гэта межавыя слупы, а гэта... мяжа... — ціха сказаў мне Юзік.
Я з зацікаўленнем агледзеў чатырохкутныя слупы на невялічкіх пагорках. Зверху на іх былі размешчаны дзяржаўныя гербы і парадкавыя нумары. 3 польскага слупа пазіраў намаляваны на чырвоным фоне белы арол. Да савецкага была прымацаваная выбітая на блясе пяціканцовая зорка з сярпом і молатам.
3 мяжы мы рушылі вузкай палоскай незааранай зямлі ў кірунку Паморшчыны. У нейкім месцы спыніліся. Ззаду я пачуў прыглушаны шэпт:
— Хло-о-опцы!..
Гэта быў голас Салоўкі. Я зірнуў налева і ўбачыў, як наперадзе ў цемры імкліва рухаецца штосьці белае. Гэта быў не чалавек, бо фігура была занадта малая, яна дзіўна кружылася ў паветры, падымаючыся ўгару і апускаючыся долу. Напэўна, здань. Сэрца маё калацілася, калі я глядзеў на гэту незвычайную з’яву. Потым я падышоў да Трафіды:
— Юзік, што гэта?
— Халера яго ведае! — адказаў мой напарнік. — Можа, вупыр, а можа, д’ябал страшыць? Кажуць, гэта капітанава душа... Батальёншчыкі таксама “гэтага” баяцца!
Ужо потым Юзаф расказаў мне такую гісторыю. Адзін расійскі капітан, паляк па паходжанні, з’ехаў з Расіі падчас рэвалюцыі. Калі бальшавікі прыйшлі да ўлады, ён не мог вярнуцца на савецкі бок. А там засталіся ягоныя дачка і жонка. Ён хацеў забраць іх адтуль і з гэтай мэтай прыехаў на памежжа. Пасяліўся каля Выганічаў на хутары ў мужыкоў і рэчы свае туды перавёз, бо збіраўся тут жыць, пакуль не выцягне з Саветаў сям’ю. Ён намагаўся зрабіць усё з дапамогай сялян, бо ўсе іншыя спосабы былі безвыніковыя. Сын гаспадара, у якога пасяліўся капітан, некалі служыўу расійскім войску і добра ведаў дарогі да Менска. Ён пагадзіўся дапамагчы капітану. Яны рушылі ў далёкую дарогу. Дабраліся да Менска, а потым пасля мноства прыгодаў — да
Ніжняга Ноўгарада, дзе засталася капітанава сям’я. Там яны даведаліся, што жонка капітанава памерла, а дачка, Ірына, жыве ў былога вартаўніка камяніцы, дзесьці ў прадмесці. Ён ледзь яе адшукаў. Рушылі назад. Калі ўсё таварыства дабралася да Масквы, іхні праваднік захварэў на тыфус. 3 вакзала яго забралі ў шпіталь, дзе ён і памёр. Капітан з дачкой даехалі да Менска, а адтуль пешкі скіраваліся ў Ракаў. Уначы яны заблукалі і пад Вялікім Сялом, побач з мяжой, напаткалі савецкі патруль. Іх затрымалі. Капітан пачаў абараняцца. Забіў двух салдат і разам з дачкой кінуўся наўцёкі. Яго засыпалі стрэламі і, параненага, пераследавалі нават на польскім баку. Ён упаў за дзвесце крокаў ад мяжы на нейкім пагорку. Яшчэ паспеў крыкнуць дачцэ: “Бяжы!” Паміраючы, з апошніх сіл і набояў ён прыкрываў ейныя ўцёкі. Труп бальшавікі забралі з пагорка і перацягнулі на свой бок. Капітанава дачка знайшла хутар, дзе бацька жыў перад тым, як рушыць па іх на савецкі бок. Яна пасялілася ў сялян, ды там і засталася. Яе лічаць ненармальнай, але любяць, бо яна вельмі добрая і працавітая. Пагорак, на якім загінуў капітан, з таго часу называюць “Капітанскай магілай”.
Пасля гэтага выпадку побач з пагоркам і ля мяжы пачаў з’яўляцца прывід. Адзін салдат, з мытнага батальёна, хацеў яго застрэліць. Смальнуў з вінтоўкі пяць разоў. Здань знікла. А на другі дзень таго хлопца разарвала гранатай, з якой ён забаўляўся ў казарме. Пазней яшчэ двое зухаў зрабілі на прывіда засаду і засыпалі яго кулямі. Праз два дні аднаго з іх застрэлілі на мяжы, а другі цяжка захварэў і памёр у шпіталі. 3 таго часу ніхто больш не паляваў на прывіда, што начамі з’яўляецца на памежжы.
Гэтую гісторыю Юзік расказаў мне ўжо дома. Мяне яна вельмі зацікавіла, бо гучала ўсё як байка, а было праўдай. Шмат хто потым пацвердзіў мне гэта. Мы
доўга стаялі ў полі, ля самай мяжы, гледзячы, як аддаляецца ад нас прывід. Надзвычай асцярожна мы перайшлі дарогу, што насыпам вяла да памежнага перахода, і праз нейкі час выйшлі на дарогу з Паморшчыны ў Ракаў. Потым, берагам Іслачы, мы паволі скіраваліся да мястэчка. Ля млына хлопцы разышліся ў розныя бакі. Мы з Юзікам рушылі да яго ў Слабодку. У дом заходзіць не сталі, каб нікога не будзіць. Леглі спаць у гумне на свежым, духмяным сене.
III
Зранку мяне пабудзіла Янінка, Трафідава малодшая сястра.
— Хадзіце снедаць, — сказала яна.
Я папрасіў дзяўчынку прынесці мне ручнік і мыла. Выйшаў з гумна і праз сад скіраваўся да рачулкі. Янінка цягнулася за мною.
— Ідзі дамоў. Я зараз прыйду...
— А я тут пасяджу. Я глядзець не буду. Мяне гэта зусім не цікавіць. Юзік мяне ніколі не гоніць. Нядобра так да маленькіх чапляцца.
— Сядзі, сядзі. Якая ж ты яшчэ дурненькая.
— Ну і добра, калі б усе разумныя былі, то павар’яцелі б!
Я пакінуў яе пад вярбою і спусціўся ўніз па цячэнні. Выкупаўся і пайшоў назад. Янінка дрыпала збоку.
— Гэлька гаворыць, што вы бедны, — сказала яна праз імгненне.
— Чаму?
— Бо ў вас ані мамы, ані брата, ані сястры.
— Але ў мяне Юзік ёсць.
— Ну так... А сястры няма!
— У мяне ты ёсць.
На нейкі момант яна задумалася, а потым сказала: — Але мяне вы не кахаеце.
— Бо ты маленькая і дурненькая. Як падрасцеш, буду цябе кахаць. I не я адзін, а многа хлопцаў.
Раптам Янінка сказала:
— А мне начхаць!
Напэўна, яна чула такі зварот ад старэйшых дзяўчат.
Дома мяне чакала Гэля, старэйшая Юзікава сястра. Гэта была даволі прыгожая дзяўчына, бландзінка васямнаццаці гадоў. Яна была абсалютнай супрацьлегласцю Янінкі. Тая ніколі не смяялася, а вось Гэля з абы-якой прычыны выбухала нястрыманым смехам і часам рагатала да слёз з любой нагоды.
Гэля прынесла мне гарбату ў імбрыку, хлеб, масла і сыр.
— Калі ласка, сняданак. Я, пане, вас чакала, бо хачуўсад пайсці.
— Адзе Юзік?
— У горад пайшоў. Зараз павінен вярнуцца. Казаў вас не будзіць. Але як жа гэта, пане, так можна, каб столькі часуды не еўшы.
Неўзабаве Гэля пайшла ў сад, а я застаўся з Янінкай дома. Я піў гарбату, а дзяўчынка залезла на канапу, уселася на ёй і, падпёршы кулачком шчаку, пранізліва глядзела мне ў твар.
— Ты чаго так прыглядаешся?
— Вы падобны да зайца.
— Да зайца?
— Да малога зайчыка. Я бачыла, як ён еў капусту... Юзік яго злавіў і прынёс. Ён гэтак сама пысай варушыў, як вы...
Янінка пачала варушыць сківіцай і носам.
— Аты падобная да сарокі.
Ну?
— Так. Сарока сядзе на плот і... галоўкай налева, галоўкай направа — за людзьмі падглядае.
— He, не так. Яна не падглядае. Яна прыкідвае.
— Што прыкідвае?
— Рэчы розныя ў галаве прыкідвае. Я ведаю. Я чула, як сарокі пра людзей балбаталі.
Маці паклікала Янінку на кухню, і я застаўся сам. Я хадзіў па вялікім пакоі. Бачыў праз акно, як па вуліцы цягнецца доўгі шнур сялянскіх вазоў. Згадаў, што сёння ў мястэчку кірмаш. Закурыў і сеў на крэсла ля акна ў сад, які ад дома аддзяляў вузкі кавалак падворка. Было відаць, як Гэля, стоячы на прыстаўленай да дрэва драбіне, зрывае яблыкі і кладзе іх у кош, які стаіць перад ёй на прыступцы. Я доўга назіраў за ёю цераз прасветы між расстаўленымі на падваконні вазонамі з кветкамі. Рыпнулі і адчыніліся веснічкі. “Напэўна, гэта Юзаф вяртаецца дамоў”, — падумаў я. Прыціснуўшы нос да шыбы, я вызірнуў на двор і ўбачыў маладога мужчыну 32 гадоўу цёмна-сінім гарнітуры, лакерках і белай шапцы з лакаваным брыльком. У руцэ ён трымаў бізун, якім на хаду злёгку ўдараў аб нагу. Рысы твару ў яго былі вельмі правільныя, аздобленыя чорнымі вусікамі і сапсаваныя шныркімі вачыма. ‘Тэта яшчэ што за фарсунчык?” — падумаў я. Тады я не ведаў, што ў будучыні гэты чалавек стане прычынай многіх непрыемных падзей у маім жыцці і ўжыцці маіх прыяцеляў. Незнаёмец з нейкай камічнай грацыяй пакланіўся Гэлі, адразу галавой, шапкай і бізуном, і штосьці сказаў ёй. Дзяўчына павярнула да яго галаву, і ейны твар расцвіў вясёлай усмешкай... Мне зрабілася прыкра. Я не быў закаханы ў Гэлю, але вельмі палюбіў яе як сястру майго сябра і як сімпатычную дзяўчыну.
Фарсунчык прайшоў у сад і, стаўшы ля драбіны, штосьці казаў Гэлі. Яна смяялася, адкідваючы назад галаву з доўгай тоўстай касой, і штосьці яму расказва-
ла. “Буркуюць галубкі”, — падумаў я амаль са злосцю. У нейкі момант я заўважыў, што незнаёмец падняў руку ўгару і пальцамі правёў па Гэлінай лытцы. Мне зрабілася горача. Я бачыў, як дзяўчына хутка азірнулася на вокны, а потым саскочыла з драбіны. Яна стаяла з расчырванелым тварам і штосьці паспешліва казала свайму прыхільніку. Напэўна ж выгаворвала яму за “нетактоўнасць”, а можа, і за... неасцярожнасць? Гэля ўзяла кош з яблыкамі і скіравалася да дома, а ейны кавалер стаяў рукі ў бокі і з усмешкай глядзеў ёй наўздагон. Потым з размаху рассек бізуном паветра і рушыў да брамы.
Я пачаў хадзіць па пакоі. Падышоў да акна, што выходзіла на вуліцу і ўбачыў, як мужчына з бізуном стаіць на супрацьлеглым баку вуліцы і назірае за сялянскімі вазамі, шнур якіх усё яшчэ цягнецца дарогай. I тут я заўважыў, што па вуліцы паспешліва шыбуе Юзаф. Фарсунчык з бізуном наблізіўся да яго. Яны прывіталіся і пару хвілін размаўлялі. Потым развіталіся, і Юзаф пакрочыў дамоў. Ён зайшоў у пакой.