Каханак Вялікай Мядзведзіцы
Сяргей Пясецкі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 405с.
Мінск 2020
“Гэта дакладна не зялёнка, гэта кантрабандыст! — падумаў я. — У зялёнак плашчы колеру хакі, уначы яны святлейшыя за колер твару. Акрамя таго, няма сэнсу так паўзці далёка ад мяжы. Мо гэта хто з нашых?” Чалавек сеў. Я бачыў ягоную чорную, пахіленую постаць. Потым я заўважыў на ягонай спіне шэры прамавугольнік ношкі. Я пачуў лёгкі енк і здушаную лаянку. “Мо гэта Юзаф?” Ужо больш не вагаючыся, я гукнуў:
— Юзік, гэта ты?
Цёмны абрыс раптоўна зварухнуўся. Хвіліну панавала маўчанне, а потым раздаўся ціхі голас:
— Хто там? Сюды хадзі! 0, халера!
Я наблізіўся да чалавека ў траве. Схіліўся над ім. Незнаёмы спытаў:
— Ты хто?
— Уладзька, Юзафа Трафіды сябра.
— Адкуль ідзеш? Ад чырвоных?
— He. Мы ішлі з таварам. Трафіда вёў. Зялёнкі нам пытлю далі ў Альшанцы.
Я пачуў здзіўленне:
— Ага! Дык гэта вы былі!
— Хадзем! — сказаў я кантрабандысту.
— He магу, халера! Я нагу вывіхнуў.
— To я табе дапамагу.
— Добра. Вазьмі маю ношку.
Ён ссунуў з плячэй рамяні ношкі і кінуў яе на траву. Імгненне маўчаў, а потым сказаў.
— Вазьмі ношку і пакладзі яе на пагорку. Разумееш? Сваю таксама. Інакш ніяк. Потым я пашлю па іх. He сумнявайся!
Я зацягнуў на пагорак абедзве ношкі. Потым вярнуўся да кантрабандыста.
— Зможаш занесці мяне ў мястэчка? — спытаў ён хрыпатым голасам.
— Чаму не? Адпачывай.
Я ўзяў яго на гершкі і паволі пайшоў праз поле ў кірунку Ракава. Раз-пораз кантрабандыст указваў мне дарогу: “Направа! Налева!” I так я плёўся праз начную цемру. Бывала, што кантрабандыст енчыў ад болю, асабліва калі я спатыкаўся або падцягваў яго вышэй. Я дайшоў да могілак. Там мы адпачылі, і я панёс яго далей. Гэта цягнулася доўга. Я вельмі стаміўся. Урэшце мы збочылі ў нейкі завулак, а потым прайшлі на падворак. Там, пад самым акном, я апусціў яго долу. Ён ціхенька пагрукаў у шыбу. Неўзабаве з сярэдзіны незадаволена адгукнулася жанчына:
— Хто там?
— Адчыні, Фэля! Жыва!
— Зараз... паспееш!
Мы зайшлі ўсярэдзіну. Гэта быў вялікі, ахайны пакой, меншую частку якога аддзяляла доўгая перагародка. 3 правага боку было дзве пары дзвярэй: адны — у кухню, другія — у кутні пакой. Фэля, сястра Сашкі Вэбліна, запаліла лямпу і шчыльна зацягнула фіранкі
на вокнах. Убачыўшы яе ў святле лямпы, я аслупянеў, не ў стане адвесці вачэй. Гэта была высокая зграбная дзяўчына 28 гадоў. На спіну ёй спадалі чорныя тугія косы. Яна была не апранутая: надзела толькі спадніцу, а на нагах мела хатнія пантофлі — але зусім не пераймалася маёй прысутнасцю. Завіхалася па пакоі і штосьці ў ім парадкавала. Твар ейны быў чароўны: авальны, матава-бледны, з правільнымі рысамі і непакорным выразам, яго аздаблялі вялікія выразныя вочы, цёмныя бровы і прывабныя вусны. Асабліва маю ўвагу прыцягнулі ейныя аголеныя рукі і тонкая шыя. Ніколі раней я не бачыў прыгажэйшай жанчыны. Так мне здавалася тады і так я тады думаў. I насамрэч, Фэля Вэбліна была найпрыгажэйшай дзяўчынай у мястэчку. За ёй улягалі ўсе тутэйшыя хлопцы. Але яна хутка адваджвала іх сваімі кпінамі і халодным насмешлівым позіркам цудоўных зялёных вачэй, у якіх хавалася сіла надзвычайнага прыцягнення і... адштурхоўвання.
Фэля дапамагла мне пакласці Сашку на канапу і нажніцамі пачала распорваць бот на ягонай правай назе. Я схіліўся побач, сочачы за рухамі яе поўных, фігурыстых рук, якія проста ззялі неверагодным хараством аголенасці. Раптам яна спыніла сваю працу. Заўважыла мой пажадлівы позірк і амаль крыкнула:
— Ты чаго вылупіўся? Дапамагай! Суцэльная пакута, халера. Хоць ты вешайся.
— Ну, ты, супакойся! — са злосным бляскам у вачах сказаў ёй Сашка. — А то я цябе зараз супакою!
Фэля кінула нажніцы на канапу і выйшла ў кутні пакой. Праз хвіліну вярнулася, зашпільваючы на грудзях блузку. Ейны твар непазнавальна змяніўся. Вочы іскрылі холадам. Вусны былі сціснутыя. Пакуль мы здымалі бот з вывіхнутай нагі, Сашка да крыві пракусіў сабе губу. Калі ўсё скончылася, ён сказаў сястры:
— Скокні хуценька па Жывіцу, каб ён адразу ж тут быў! Калі Жывіцы не знойдзеш, то ляці па Маманта. Але адна нага тут, другая — там. Пайшла!
Фэля, штосьці мармычучы, узяла паліто і накінула на галаву вялікую цёплую хустку. Ляснуўшы дзвярыма, яна выйшла з дома.
— Гадзюка, псякрэў! — буркнуў Сашка і пачаў аглядаць нагу, вывіхнутую ў костцы і моцна апухлую.
Сашка Вэблін быў самым знакамітым кантрабандыстам памежжа — ад Радашкавіч да Стоўпцаў. Дасканалы праваднік, ён добра ведаў памежжа з абодвух бакоў. Яго баяліся і гандляры, і большасць памежнікаў. Баяліся за неверагодную, проста адчайную смеласць, якая штурхала яго да незвычайных, амаль бяздумных учынкаў.У яго было шмат ворагаўу мястэчку і на мяжы, яны ненавідзелі і адначасова паважалі яго, захапляліся гэтым каралём кантрабандыстаў. Было ў яго і некалькі адданых сяброў, якія палюбілі яго за мужнасць, шырокую натуру, марнатраўства і “фантазію”. Найбліжэйшым ягоным сябрам быўЖывіца, самы моцны чалавек памежжа. Ён быў абсалютнай супрацьлегласцю Сашкі, і я не аднойчы дзівіўся: што магло яднаць людзей з такімі рознымі характарамі? Сашку было 35 гадоў. Ён быў высокі і хударлявы. Хадзіў, злёгку нахіліўшыся наперад. Вочы ў яго былі шэрыя, заўжды злёгку прымружаныя, а рэчы ў іх таіліся такія дзівосныя, што лепш было і не зазіраць. Ён любіў жартаваць і часта смяяўся, але рабіў гэта толькі мімікай. Вочы Вэбліна заставаліся халоднымі ў любой сітуацыі. А ўсмешка нагадвала грымасу. Часам Сашка зарабляў вялікія грошы. Але так заўзята імі раскідваўся, што неўзабаве зноў нічога не меў. Ніхто так не гуляў у карты, як ён. Ніхто не спускаў столькі грошай на жанчын. Ніхто столькі не прапіваў.
Калі мы засталіся з Сашкам сам-насам, ён паглядзеў на апухлую нагу, доўга маўчаў і потым сказаў:
— Наша фартуна нас не сурочыць: то храсне ў пысу, то плюне ў вочы!
— Так, — падтакнуў я.
— Дык гэта Юзіку пытлю далі ў Альшанцы? — спытаў ён праз момант.
— Яму.
— Колькі вас было? Дзесяць?
— Адзінаццаць.
Ён паківаў галавой.
— Ну, ну! Ці ўсе вернуцца? Масалкі густа валілі!
— У іхтаксама хтосьці валіў.
— Хтосьці ў іх з капыта валіў, гаворыш?
— Так.
— Ну і добра. Бо смелыя занадта сталі! Забыліся, што мяжа і што мы фартуем. Палююць, нібы на тых зайцоў.
Я не да канца яго зразумеў.
Неўзабаве вярнулася Фэля, а за ёю ўвайшоў мажны мужчына гадоў пад трыццаць. Мажнасць ягоную хаваў чорны гарнітур, але адчувалася, што пад адзеннем перакочваюцца сталёвыя мускулы. Гэта быў славуты кантрабандыст Жывіца, які часам браў на работу па тры ношкі. Маманту таксама моцы было не займаць, але ён быў нязграбны, а Жывіца пры ўсім сваім масіўным целаскладзе могпахваліцца надзвычайным спрытам. Калісьці мне расказалі пра яго такую гісторыю. Аднойчы Жывіца, нападпітку, заклаўся з Юрліным, даволі заможным машыністам кантрабандыстаў, што перанясе ягонага каня з Віленскай вуліцы да дома сваёй маці, на Менскую. Перанясе — конь ягоны, не перанясе — плаціць Юрліну 50 рублёў золатам. Каню звязалі папарна пярэднія і заднія ногі. Жывіца падлез пад яго і падняў угару. Злёгку нахіліўшыся, прытрымліваючы вяроўкі, якімі былі звязаныя ногі, ён паволі ішоў вуліцай. Адолеў большую частку вызначанага маршруту, але на плошчы конь нечакана таргануўся, і яны абое рухну-
лі на зямлю. Жывіца прайграў заклад, але меўусе шанцы і выйграць. Ламаць падковы і срэбныя рублі ён лічыў забавай. Менавіта гэтага чалавека я цяпер і ўбачыў перад сабой. 3 ягонага лагоднага твару зычліва пазіралі па-дзіцячаму добрыя вочы. Шырокія густыя бровы былі крыху ўзнятыя ўгару. Усмешка ў яго была прыгожая. Калі Жывіца ўсміхаўся, цяжка было не адказаць яму тым самым. Я заўважыў, што яму вельмі няпроста выказваць свае думкі, і згадаў Маманта, які ледзь гаварыў, карыстаючыся збольшага жэстамі.
Жывіца падышоў да канапы, на якой ляжаў Сашка, і заклапочана спытаў яго амаль шэптам:
— Ну, і што? Што з табою? Га?
— Нічога, нагу вывіхнуў. Шухер быў... Я даў драла. У Альшанцы масалкі мяне перахапілі. Хай такі ўзнялі, што халера! Ліняў і аб пень пярдыкнуўся. Гэты мяне ў хібару прыначыў. He ведаю, як бы я сам сюды пластаваў.
Сашка ўказаў на мяне рухам галавы. Жывіца весела бліснуў вачыма, сціснуў маю руку ля локця так, што мне ажно балюча зрабілася, і кіўнуў.
— Вось гэта хвацка. Гэта я разумею!
Потым Сашка сказаў Жывіцу:
— Ідзі, забяры ношкі. Дзве ношкі: ягоная і мая. Пойдзеш на Капітанскую магілу, яны там наверсе, на зямлі проста. Прытарабаніш сюды.
— Добра. Зараз.
Жывіца падарваўся з месца і пайшоў да дзвярэй.
— Вазьмі рулю, — сказаў Сашка. — Мо хто перахопіць.
Жывіца імгненне стаяў на парозе, думаючы, потым махнуў рукою, паказаў ва ўсмешцы зубы і сказаў:
— He перахопіць.
Праз гадзіну ён вярнуўся. Прыцягнуў абедзве ношкі, нейкіх асаблівых высілкаў для гэтага яму не спатрэбілася. Твар ягоны змакрэў, бо Жывіца вельмі спяшаўся.
Ён пакінуў ношкі ля парога і асцярожна прысеў на KaHany побач з Сашкам. Фэлі ў пакоі не было. Калі прыйшоўЖывіца, Сашка загадаў ёй ісці спаць. Некаторы час Жывіца глядзеў мне ўтвар, а потым спытаў:
— Ты чый?
— Юзафа Трафіды, са Слабодкі, сябар, — адказаў за мяне Сашка. — Відно, што таксама залаты хлопец.
— Ну і клёва! — адказаўЖывіца, пляснуўшы рукою па маім калене.
— Арганізуй што пашамаць! — сказаў Сашка Жывіцу. — Гарэлка, хлеб і кілбаса ў шафе, агуркі ў місе на паліцы. 3 нагой раніцай вырашым. Фэлька пакліча фельчара. Пацярплю... Мне ўжо не так баліць...
Жывіца парасстаўляў на стале шклянкі і талеркі, а потым мы перанеслі стол і паставілі яго ля канапы. Утрох мы выпілі чатыры пляшкі гарэлкі. Потым CamKa спытаў мяне:
— Што ты хочаш з ношкай зрабіць?
— Юзафу аддам. Гэта чужы тавар.
— Тавар цяпер твой! — пераканаўча запярэчыў CamKa. — Гэта не “агранда”. Ніхто не аддасць... дурны толькі! Гэта твой фарт. Разумееш? Габрэя халера не возьме. Раз, два і адаб’ецца! А ты крыху раздзьмеш кадзіла! Сячэш?
— Я спытаю Юзафа.
— Добра. Спытай. А ношку можаш пакінуць у мяне. Я за мяжу спіхну. Яшчэ і заробіш на гэтым. Заўтра мне скажы. Я вашага гандляра добра ведаю. Жмінда такі! Яго шчасце, што з Трафідам працуе! Столькі тысяч падмяў! Калісьці (два гады таму) Шлёма Бергер рыззём і бутэлькамі гандляваў. А цяпер Шлёма Бергер гройсэ купец: у Вільні крамы мае і камяніцы купляе!