Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

Каханы горад

Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2006
99.79 МБ
Гэта лёгка зусім — верш.
I таму стопудова наваліцца, цісьне пасьля.
Ужо — той абцас? Маленькі такі ж — хіба мог прыгнеціць гэтак?
А ён ткі, ён. Маленькі — дарма, а проста на сэрца, у сэрца. Маленькае й сэрца — пружкі й грапяткі камячок...
— I баліць таму, дык і «рвецца, рвецца на кавалкі за цябе, сябе й за другую»...
За другую, што — хай і нязнанкай яшчэ — адтуль, з-за тысячаў даляў, зь немым дакорам глядзіць: якім правам?
Якім правам — пад абцас, пад той усё пад чужацкі бот — самахоць?
Чакай, не сьпяшай, строгая ты: прававацца — будзем!
Так, ішлі самахоць. I завабленыя — ішлі. Славу несьлі, палеглі ў вякох — усё ім, і ўсё для іх — для чужых і варожых.
Дык і даруецца так? Словамі толькі адплата сплыве?
He — адрабіць! I цяпер якраз — адрабіць! Перавабіць, перавабіць сабе на свой бок — іхных лепшых, найлепшых — сарваць!
За нашых за тых, што забралі сабе, што ад нас — адарвалі.
I зь яе, з гэтай белай зусім — беларуску зрабіць! Цяжка? — Нашай будзе і ёй, як параніць прадоньнем блакіту вачэй і тугі — Беларусь!
Будзе!
Зьнікла зь немым з дакорам — зусім, а чаму ж так шчыміць, і шчыміць, і шчыміць?
I адкуль гэта — гукі? Жалейка? Скрыпка? А як працінаешчыміць!...
3 цэлага хору — адна.
Зраньня сьнег.
Сьнег — цэлы дзень.
I пад вечар — мяцеліца — сьнег.
Дык — сьпяшайся хутчэй: гэта ж сяньня — учарайшае заўтра, і сяньня — учарайшы верш — аддаць...
Белае з чорным ізноў. Чорны прастор. I белы вар’юецца, скача ў ім — сьнегавей. Мяцеліца.
Стой — ці ня гэтак было?
Па сьняжыстай дарожцы мчыцца ў зброі хтось да вёскі.
А пад буркаю нешта хавае...
Леташні, пазалеташні — ой, як даўны сьнег! Іх, трох Будрысаў, — ці ня тыя ж сьняжыстыя сьцежкі насілі? I чацьвёртым між імі, а першым над імі — сам ён, забраны Адам. Колькі сьцежак — а ўсё ў адну. У адну — у гэту.
Адвечным тропам.
Пад абцас.
Забыўся? «Адрабіць»! «Адрабіць» — толькі рэзкі мяцелічын рогат.
He — назад! Як крутчэй! Як хутчэй!
Назад і — назаўсёды.
...I ўрачыста, скрозь рогат завеі — скрыпка грыміць.
Чуеш, з цэлага хору — адна.
Назад! Назад!
Ціха. Цёпла. Сьветла. — Дома.
Па ўцёках — ах, як ціха! Хай жа: гукі сусьвету рынуць мацней — разьбіць цішыню. I чорная розьверць — рупар — белай мяцеліцай гукаў — сыпле ад сьценкі — проста з двара?
...Як па вуліцы мяцеліца мяце...
Мяце ■— не мяце? Здрада — ня здрада? Ці аднэй, ці другой — а чорная. А яны ж — ці адна, ці другая — а белая.
Чорная бель.
I назад — ужо было, і ня можна ізноў ад яго — назад!
He, не, не!
... Як па вуліцы мяцеліца мяце... Толькі адно — верш:
Заняваюць ізноў галасы: «Як на вуліцы мяцеліца мяце». Запылелі палёў абрусы, Засьняжыла часьцей і часьцей. Мітусеньнямі такой часьціні, Пераплётамі завейных галасоў Завіруюць і ночы, і дні. He пазнаеш, дзс ява, дзе сон. За мяцеліцай хістаюся — іду, He п’яны, а цьвярдосьці не стае. Як дарожку да мілае знайду, Як патраплю на заклік яе? Рэжа вочы мне мяцслічын дым, Напушчаюйца віхры чарадой,
Замятае адзадзя сьляды, I наперадзе — жадных сьлядоў.
Ды ўсходзіцца болей хвастаць. Ды ўзьюшыцца, злая, мацней. Ды зьмяёй-папаўзухай каля ног Засіпіць, каб як джалам працяць. Абвіла б, задушыла б даўно, Каб спыніўся на момант хаця. Добра, нехта напявае: «Не зважай, He зважай на перагасы ўсе: Гэтатолькі імжа, гэтатолькі імжа, Ёю вецер, як хоча, трасе.
За імжою — нічога, ані: Нават небу няма дзе сінець, Ты і мілую таксама прысьніў, I мяцеліцай трызьніш у сьне.
А захочаш прачнуцца — разамжы Свае вейкі і спробуй здышаць:
Хоць вазьмі — на ўзьвей-вецер гукай: Як даўно на апошняй мяжы, «Пачакай-пастой, дзяўчыненька мая!» На крыжы балянсуе душа...
Ды ня дасца й сьлядка адшукаць, Ды ня выблісьне зь цемры маяк.
Хоць вазьмі — сярод поля стань: «Загубіла ты малойчыка мяне».
I ці дзіва, што гэта ў ёй I мяцеліцы зьвілі гняздо,
I сумётаў, і гурбаў — а-ёй!
I наперадзе — жадных сьлядоў!..»
Апошні верш.
Назаўтра была адлега.
КАХАНЫ ГОРАД (Завязка раману)
АДАЎТАРА
«Каханы горад» напісаны ў 1943 г. Найпершай нагодай да напісаньня яго былі ўражаньні ад дэманстрацыйнага, «сьвяточнага», але барбарска бязьлітаснага бамбардаваньня безбароннага й пазбаўленага ўсялякіх ваенных аб’ектаў Менску саветамі ў ноч на 1 траўня 1943 г. Tyra па каханым горадзе на прымусовым выгнаньні ў Нямеччыне дала апошнюю нагоду, штуршок. Аднак «Каханы горад» нараджаўся, відаць, пад не шчасьліваю зоркаю. Менская «Беларуская газэта», куды ён найперш быў пасланы ў канцы 1943 г., ніяк не магла адважыцца надрукаваць яго. Прапанаваліся аўтару розныя зьмены з гледзішча на цэнзуру ці, праўдзівей і дакладней, на страх магчымае цэнзуры. Зьмены былі для аўтара непрымальныя, бо зусім выялаўлялі рэч. У марудным ліставаньні Нямеччына — Менск, ліставаньні-таргаваньні сплываў час, і, нарэшце, пры пасьпешным эвакуяваньні зь Менску перад савецкім наступам большую частку рукапісу рэдактары зусім згубілі. Аўтар, аднак, не ўтаймоўваўся, аднавіў усё зноў з шчасьлівым выпадкам захаваных чарнавікоў ды пачаў нанова стукацца ў рэдакцыйныя дзьверы, гэтым разам ужо да бэрлінскае «Раніцы». Але й тут удалося прымайстраваць рукапіс толькі ў «Беларускім Работніку», адмысловай газэце для остаў, прыбудоўцы да «Раніцы». Там быццам бы з цэнзурай было лягчэй. Тут «Каханы горад» і быў надрукаваны ўпершыню ўвосень 1944 г.
«Каханы горад» спачатку быў задуманы й выкананы як апрычонае закончанае апавяданьне-навэля. Аднак пры аднаўленьні яго другі раз паўстала думка разглядаць рэч як завязку раману, што й было выказана ў зацемцы ў канцы друкаванага ў «Беларускім Работніку» тэксту. Думкі гэтае аўтар ня кідае й цяпер, чаму ў цяперашнім выданьні «Каханы горад» мае падзагаловак «Завязка раману». Тэкст гэтага выданьня, дарэчы, апрача дроб-
ных стылістычных паправак і аднаўленьня некаторых невялічкіх пропускаў паходжаньня чыста друкарскага (а мо’ й прымітыўнага, казаў той, прэвэнцыйна-цэнзурнага, «на ўсякі выпадак»), нічым істотна ня розьніцца ад тэксту 1943 г.
Яшчэ, разгаварыўшыся, аўтар хоча сказаць, што ў гэтай, як і ў рансйшых сваіх спробах («Усяночная», «Трывога»), ён карыстаўся, між іпшага, адным з найулюбёнейшых мэтадаў нябожчыка 3. Бядулі, якім напісаныя ягоныя «Салавей» і «Яззн Крупіынскі» і які ўзвышэнскі крытык Адам Бабарэка сваім часам всльмі трапна назваў быў «мзтадам наіураграфічнага зашыфроўваньня». Мэтад гэты, вынайдзены ў абставінах савецкага гвалту над свабодаю друку, быў вельмі зручны й пад зусім такім самым, у прынцыпе таталітарным, ціскам нямецка-гітлераўскім. Лёгка было зашыфроўваць сытісваных проста з натуры герояў «герзнфольку» пад зусім ідэнтычных ім псыхалягічна камуністых, акгывістых, камісараў (у «Каханым горадзе», між іншага, такая эпізадычная фігура Макрыцы, пад якой зашыфраваны як натуршчык ведамы сваім часам у Мснску ляйтар усяе «культуры й асьветы» ў Генэральным Камісарыяце Беларусі, зьнямчэлы паляк Сівіца). Натуршчыкамі аўгаравымі былі й некаторыя прэтэндэнты на нашых нацыянальных дзеячоў (у «Каханым горадзе» такі Качка, а таксама, крыху больш толькі зборны, Віктар Лабуніч). Нельга сказаць, аднак, каб усе пэрсанажы былі пісаныя з натуршчыкаў (прыкладам, жанчына ў чорным у «Каханым горадзе»). Бальшыня натуршчыкаў аўтаравых жыве і цяпср, аўтар нават мог бы прысьвяціць ім сваю гэтую пісаніну як невялічкае, ды мо’ не такое ўжо крывое (хіба што — крывіцкае) люстэрка.
01.04.1948. Баварыя
Таварыш, пройдзе ўсе баі і войны Бяз кроплі сну, бяз званьня цішыні. Каханы горад можа спаць спакойна I роіць сны, і зелянець сярод вясны. 3 папулярнай савецкай песьні
I
— Эскадрыльля, таварышы, атрымала хоць і нескладанае, але вельмі пачэснае заданьне. Кажу «нсскладанае», бо ў тых пунктах, якія вы мусіце пакрыць сяньня, няма, шчыра кажучы, ніякіх паважных ваенных аб’ектаў. Няма таму й ніякай ворага-
вай абароны, аб гэтым у нас пэўныя весткі. Але, мушу падчыркнуць яшчэ раз, заданьне надзвычай пачэснае, бо вы павінны будзеце напярэдадні нашага вялікага травеньскага сьвята і недалёкага яшчэ большага, велізманага наступу прадэманстраваць узрост моцы й магутнасьці сталінскай авіяцыі, і гэта — у закінутых куткох абшараў, часова занятых ворагам. Думаю, усё ясна? Камандзеры зьвязаў атрымаюць «пуцёўкі».
Камандзеры зьвязаў, ня хочучы, але падаліся ўжо былі да камэскадрыльлі, які праказаў сваю невялічкую прамову без асаблівага энтузіязму й ахвоты нават. Усе яны — і камандзер і каманда — маніліся яшчэ гэтага вечару, паводле іхнага тэхнічнага выразу, «даць старт у сьвята». Дык вымушаная адмена гэнага не магла іх цешыць. Заданьні ж, і «пачэсныя» і непачэсныя, і «складаныя» і «нескладаныя», абрыдлі ўжо аж надта, як і сама вайна.
Але раздаваньне «пуцёвак» яшчэ прыпыніў камісар эскадрыльлі, маленькі, вяртлясты таварыш Цэнцыпэр, які вырас як з-пад зямлі каля камандзера, шапянуў яму пару слоўцаў і загадным гэстам рукі прапанаваў усім ізноў сесьці. Відаць, не задаволіла яго камандзерава «ўсё ясна», і ён уважаў за канечнае яшчэ раз «разьясьніць», фактычна ж — распляскаць, размазаць і распэцкаць агульнаведамыя ўсім рэчы. Усе селі зь яшчэ большым расчараваньнем, бо кажны добра знаў наперад, што скажа і што можа наагул сказаць камісар, і ведаў, што ў кароткім часе гэтая казань аніяк не ўкладзецца...
Абрыджэньне павялічвалася яшчэ й тым, што таварыша Цэнцыпэра ўсе страшэнна не любілі, зрэшты, пры ўзаемнасьці зь ягонага боку. Першы рызыкант і вастраслоў эскадрыльлі, пракідкі й спрытны Юрка Галушка, знайшоў для яго трапную прыкладку — Макрыца. Хоць і вынайдзеная, сказаць бы, філялягічным шляхам (Юрка ў камісаравым «імі-войчасьцьве» Марка Ісакавіч замяніў Ісака на больш аўтэнтычнага Іцу, а з Маркі Іцавіча ўжо, як казаў ён, «чыста-матэматычным спосабам перастаўленьня й скарачэньня» атрымалася Макрыца), мянушка гэтая як нельга лепш прылягала да такога, сапраўды, як бы наскрозь мокрага, склізкога, наагул страшэнна плюгавага стварэньня, з абліччам спрэс у чырвоных плямах, таксама наводля нейкіх мокрых лішаёў. Дык сьціха й міжсобку камісара інакш і ня звалі.
— Мы, слаўныя сталінскія сакалы, звыклі не баяцца ніякіх высачыняў і далячыняў, — здалёку, урачыста-ўзьнёсла пачаў сваю рацэю таварыш Цэнцыпэр. Хто слухаў, ня мог адразу, хоць сам сабе, нутрана не ўсьміхнуцца ўсёй міжвольнай самагіроніі