Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

Каханы горад

Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2006
99.79 МБ
Ад самае першае, у адной клясе й аднае школы вучыліся Віктар і Валік. У пятай далучыўся да іх і тадышні гадунец дзіцячага дому, кагадзешні герой вуліцы — беспрытульнік Юрка Галушка. Усе тры ў вучэньні аднолькава йшлі ў першым радзе. Кажны меў, кажучы тымі камісаравымі словамі, свае «недахопы й дахопы», але нек яны ўзаемна зраўнаважваліся, і выходзіла так, што ўсе тры ішлі роўна, і ўсе тры — наперадзе.
Найменш здольным быў, бясспрэчна, Вікгар Лабуніч, але браў ён выседжваньнем, напорнасьцяй, а што да настаўніцкіх ацэнаў — і падлізьніцтвам ды даношчыцтвам, сваім яму ўжо змалку. I ў школе яго за гэта не любілі, дражнілі «сьмердзюхом», бо ў Віктара, апрача ўсяго, страшэнна і ўжо на вялікай воддалі тхнула ад ног, якія вечна ў яго неміласэрна прэлі. Таму
за партай ён заўсёды сядзеў адзін. Заўсёды потныя, непрыемна-сьцюдзёныя й да таго ж нек незгінальныя ў даланёх, як дошчачкі, былі ў Віктара й рукі, і пасьля Юрка бачыў ува ўсім гэтым таямніцу цеснага кантакту сябра з камісарам Макрыцам: «Бо таксама паўмакрыцы й цэлы сьмярдзюх», — казаў ён.
Самому Юрку пры ятоных вялікіх здольнасьцях, пракідкосьці й дасьціпносьці не ставала якраз сталасьці таго выседжаваньня, і таму ён часта, што называецца, пападаўся. I ў школе гэта быў ужо рызыкант, як пасьля ў паветры, — рыса, зрэшты, узгадаваная яшчэ беспрытульніцкай мінуўшчынай. I гэтае рызыканцтва давалася-ткі ў знакі некаторым настаўнікам, уплываючы на Юркаву рэпутацыю ў іх і перашкаджаючы яму выбіцца на сама першае месца. Зрэшты, да гэтага ён і не імкнуўся, як Віктар.
Валік Сьнягурскі меў і здольнасьці ня менш, як у Юркі, і ўседлівасьць ды, наўсуперак яму, быў зусім «ціхім цацам», як казаў той. Але якраз апошняе, даходзячы да скрайнае сарамяжнасьці, нясьмеласьці, не давала як трэба выявіцца Валікавым ведам. Заўсёды ж ведаў ён і паўней, і глыбей за ўсіх, нават за тых двух напэўна, але пры адказах раптоўна чырванеў, бянтэжыўся, часам нават блытаўся, і гэта зьбівала й яму адзнакі. Наагул, усім сваім вонкавым і нутраным складам Валік нагадваў баржджэй дзяўчыну, як хлапца. Ен і сябраваў найболып зь дзяўчатамі, і тыя проста мелі яго не за хлапца, а як бы за сваю сястру, дзелячыся зь ім усімі, заўсёды так багатымі ў дзяўчатаў, сакрэтамі. За гэта хлапцы дражнілі яго «наша Валя» й «Сьнягурачка», а часам і «Авечка» — агульнай мянушкай для ўсіх дзяўчатаў клясы, склад якіх, сапраўды, падабраўся быў нек наўзьдзіў шэра, не адзначаючыся нічым выдатным зь ніякага боку.
Але ў сёмай клясе прыйшла да іх новенькая, як неўзабаве выявілася, зусім не «Авечка». Праўда, з выгляду й яна выдалася адразу вельмі сьціплай, асабліва сваймі даўгімі косамі — гэтым «паненскім архаізмам», як здавалася ўсім — і хлапцом, і стрыжаным пад хлапцоў дзяўчатам. Ды ўжо перпіымі тыднямі выявілася, што ў ейнай асобе прыйшоў моцны канкурэнт тром «перадавіком». Яна проста зьдзіўляла і настаўнікаў, і вучняў заўсёднай грунтоўнасьцяй і глыбінёй сваіх ведаў, сталасьцяй і спакоем пры адказах, наагул вытрыманасьцяй і ўзгадаванасьцяй. Пры ўсёй сваёй сьціпласьці яна зусім не была ціхуткаю — умела ўзяць удзел і ўв агульных забавах, і нават у хлапецкіх штуках, і пасьмяяцца, і пажартаваць. 1 пры ўсі.м тым ад яе, асабліва ад погляду ейных шэрых вачэй, як бы бруілася нейкая нябачная, незьясьнёная, але спакаральная сіла. Нават хлапцы
толькі першы тыдзень спрабавалі торгаць яе за косы й борзда мусілі адмовіцца ад, хоць і вялікай такой, спакусы. Нек само сабой злажылася, што ўсе пачалі заўсёды і ўва ўсім слухацца Веры Рынейскае, і пад канец году яна ўжо была за старасту клясы, застаўшыся нязьменна на гэтай пачэснай пасадзе аж да канца школы. Гэтак заваяваўшы ўсіхныя сэрцы, яна сталася ўлюбёнкаю і хлапцоў, і дзяўчатаў, а калі ў восьмай клясе пад вясну пачала бушаваць кроў у моладзі і таго і таго роду, у цэнтры гэтага бушаваньня стала зноў Вера.
Дзяўчаты першыя выявілі, што ўсе хлапцы — але ж усе без вынятку — закахаўшыся ў гэтай Верачцы. Насьпявалі ўжо звадкі й канфлікты сярод хлапцоў, пачыналі крывіцца й дзяўчаты, бо ні адзін з абраньнікаў іхнага сэрца ці густу — ані вокам ня вёў ні на адну зь іх. Але Вера зноў умела паставіць сябе так, што ўсё гэта ня выбілася наўзьверх і не прывяло да ніякіх «грамадзкіх забурэньняў» у клясе. 3 усімі роўная, яна нікога не падпушчала бліжэй, але разам з гэтым кажнаму ўпаасобку як бы давала нейкую надзею й тым самым трымала каля сябе ўсіх чыста. Яна нават ахвяроўвалася часам пасядзець якую гадзінку на «пошаснай» парце ізь «сьмердзюхсш» Вікгарам Лабунічам, і той у глыбі свае самазакаханае й самапэўнае душы мо’ найбольш з усіх займеў надзею стацца адзіным Верыным абраньнікам. Але такія ж надзеі паціху таілі і Юрка, і Валік, зь якім Вера, як і рэшта дзяўчатаў, добра тайкавала, а таксама ўсе іншыя хлапцы клясы.
Калі ўжо былі ў дзявятай клясе, нек на пачатку зімы Юрка аднойчы прыйшоў на заняткі наўсуперак свайму звычаю страшэнна панурым і маўклівым. Адмаўчаўшыся гэтак ваўком колькі гадзінаў, пад канец дня ён усё ж ня вытрываў і ў клясе адразу разьнеслася вестка, што Юрка бачыў учора ў кіно Веру зь нейкім маладым прыгожым вайсковым у форме авіяшколы, і Вера была да яго дужа-дужа прыхільнаю, куды больш, як да каго-небудзь із «сваіх» хлапцоў.
Пасьля заняткаў, як разыходзіліся дадому, Веру «выклікалі на тлумачэньні». Яна спакойна, як і заўсёды, сказала, што гэта быў ейны зродны брат, які прыяжджаў да іх на пару дзён у гасьціну.
— Зродны браток ці родны сяброк? — ня вытрываў Юрка, каб ня ўставіць шпількі, хоць тут жа, адчуўшы, што выйшла яна затупой і задурной, нават густа пачырванеў.
— Калі хочаш, дык толькі з такім, як ён, і можна было б сябраваць па-сапраўднаму, — спакойна зноў адказала Вера, прыціскаючы толькі на апошнім слове.
— I выйсьці замуж? — не ўтаймоўваўся Юрка, чуючы, што зусім ужо ляпае дурніну.
— Але, і выйсьці замуж. Калі апошняя падзея здарыцца неяк у маім жыцьці, дык маім абраньнікам будзе напэўна толькі такі мужны, бясстрашны капітан паветра — даконча капітан паветра, — закончыла Вера, неяк ці то летуценна, ці то насьмешліва, хоць ніхто з усхваляваных зайздроствам ейных рыцараў апошняга адценьня не зразумеў і нават не спасьцярог.
На гэтым усе гаворкі пра «падзею» ў кіно спыніліся й не аднаўляліся, бо, зрэшты, больш «нічога такога» за Верай ніхто ня здолеў спасьцерагчы, як ні пільна сачылі цяпер усе, асабліва на першым часе. Але пакрысе сярод хлапцоў клясы пачала раптам выяўляцца надзвычайная цікавасьць да лётнае справы. Ажывілася праца школьнага авіягуртка, які датуль існаваў бадай толькі на паперы, а калі ўвесну быў абвешчаны авіянабор у школу — дзевяціклясьнікі, усе як адзін, пападавалі туды заявы.
Што Віктар і Юрка пройдуць камісію — у гэтым для нікога не было найменшага дзіва, але што трэцім між іх будзе зноўткі Валік — сталася для ўсіх поўнай неспадзеўкаю. Праўда, у навуцы ён заўсёды ішоў у адной тройцы з тымі, але ж тут не ў навуцы штука, а ў фізычным стане і здароўя, і сілы, і спрыту. Дзе гэта ўсё ў паненскае нашае Валі, кволае Сьнягурачкі? У самым факце, што й Валік падаў заяву, бачылі толькі меру ягонае закаханасьці ў Веры, ня меншую, як у іншых. Хлапцы сьмяяліся й дражніліся, што лепш бы падацца яму ў школу мэдычных сёстраў, бо тут для яго рэч безнадзейная ды зусім неадпаведная. I дзяўчаты таксама шкадавалі беднага ды наперад рыхтаваліся спачуваць і суцяшаць яго пры забясьпечанай няўдачы. Але Валік, хоць нязьменна чырванеў на ўсё гэта, ды станоўка, проста «не па-свойму», як казалі, дамагаўся свайго й дамогся, адшыўшы цэлы рад прэтэндэнтаў, якія фізычна выглядалі куды мацнейшымі за яго й былі зусім пэўныя, што ўжо хто-хто, a Валік тут ім ніякі не канкурэнт.
Неўзабаве й наладзілі праводзіны будучых «капітанаў паветра». Адгулялі іх у Верынай гасподзе, на што ня толькі згадзілася, але нават сама запрапанавала Верына маці — вельмі сымпатычная жанчына, сама настаўніца. Вера была, як заўсёды, роўна вытрыманай і спакойнай, але ўсё ж крышку можна было спасьцерагчы, што ёй ня можа не імпанаваць гэты вычын ейных рыцараў, бо дзяўчына напэўна добра разумела, што гэта тыя колішнія словы, сказаныя ёю зайдросьнікам, так вы-
значальна ўплылі на выбар імі свае жыцьцёвае кар’еры, гэтак прынадна рамантычнай, але разам з тым і такой цяжкой ды небясьпечнай.
Праводжаныя найлепшымі пажаданьнямі й патаёмнай зайздрасьцяй ці аднога зь незадачлівых канкурэнтаў-аднаклясьнікаў, адбылі трох у Маскву, дзе неўзабаве ў чэрвені таго самага году засьпеў іх выбух вайны зь немцамі. Курс авіяшколы быў прысьпешаны як мага, і, добра папрацаваўшы ды, папраўдзе, адмучыўшыся, новасьпечаныя пілёты апынуліся ўжо ля самога фронту, у N-скай эскадрыльлі лёгкіх бамбавікоў, дзе, змушаныя ня так школьным сяброўствам, як тым Верыным бласлаўленьнем і змаганьнем за яе, папрасіліся ўв асобны, свой «зямляцкі» зьвяз, на чало якога выпрабаваныя падхалімскія здольнасьці вынесьлі Віктара Лабуніча.
IV
Юрка бег у сваю скрайнюю, найдалейшую за ўсіх палатку, як бы старт меўся быць ужо, зараз во, і ён ня ўхопіць падрыхтавацца. Гнала яго тая шалёная думка, што раптам выбліснула пад канец гаворкі зь Віктарам.
— Але, дадому — хоць раз добра вырзаў дурны Жарабец, — праказаў ён сам сабе ўжо ля самое свае палаткі і тут жа палахліва азірнуўся, ці не пачуў хто. Блізка не відаць было нікога...
Толькі як гэта зрабіць — трэба абдумаць зараз канкрэтна, грунтоўна, а галоўна — бяз панікі, спакойна. Каб і назад як зьвярнуцца? He, як скочыш далоў — назад ужо дудкі... Дый навошта? Там жа Вера, дык якраз будзе зь ёй і —адзін... А гэтыя два тут застануцца — яшчэ лепш. Але як сама Вера гэта прыме? He, хіба ж не «патрыятычна» — чаму ж сама засталася пад акупацыяй, калі Віктар прыйшоў сюды (ня хлусіць жа хіба). I якраз гэтым цяпер можна й заваяваць яе канчальна, што для яе ж скочыў. А вайны гэтае й лётаньня ён мае ўжо аж за самае годзе, хай іншыя даваёўваюць, хто хоча, усё роўна, перамога — віламі па вадзе, дзе... А так — яны будуць разам зь Верай, што б там ні было. I якое ўва ўсім гэтым вар’яцтва, шаленства, як здалося было адразу?
I Юрка супакоіўся канчальна на цьвёрдай, непахіснай пастанове: сяньня ён пакіне і гэтую эскадрыльлю, і Віктара з Валікам, і Макрыцу, і ўсю гэтую «доблесную, непераможную». I назаўсёды. 3 парашутам — далоў, у «каханы горад», дадому, хоць і няма яго ў беспрытульнага Юркі, але — да Веры... Дык рыхтавацца, бо старт — незвычайны будзе старт...