Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

Каханы горад

Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2006
99.79 МБ
гэтага «мы». Бо агульнаведама было, што сам Макрыца аніразу ў жыцьці не адважыўся ўзьняцца на якую-небудзь «высачыню» ў паветра, уважаючы, відаць, за бесьпячнейшае перасоўвацца па цьвёрдай зямлі. Колькі ні прапаноўваў яму той жа Юрка «павазіць па эмпірэях», — праўда, не без патаёмнага намеру добра пабоўтаць камісаравы вантробы ў розных паветраных бочках і іншых фокусах, на якія быў мэт, — «слаўны сакол» заўсёды строга адгаворваўся недапушчальнасьцяй выдаткаваць ваенна важныя матар’ялы, бэнзыну й іншае, «дзеля асабістае прыемнасьці адзінкі, хоць бы сабе й камісара», як казаў ён. «Паказаў бы я табе «асабісту ю прыемнасьць», — зазначыў быў тады сябром Юрка, завяршаючы свой асуд горкаўскім «роджаны поўзаць — лётаць ня можа». — «Пэўна ж, макрыца», — згаджаліся тыя.
Але цяпер бадай усе былі занятыя ня слуханьнем знаёмае наперад нуднае прамовы, а назіраньнем даволі камічнага здарэньня. Сваім звычаем, «безупынна выдзяляючы мокрадзь адкуль толькі можна», паводле Юркавага азначэньня, Макрыца адразу апляваў бліжэйшых да сябе слухачоў. I найбольшы пырск сьліны прыпаў якраз на нос камандзеру першага зьвязу, Юркаваму земляку й беспасярэдняму начальніку Віктару Лабунічу. Той сядзсў насупраць камісара, як заўсёды, мёртва ўталопіўшыся ў яго сваймі круглымі вачыма. Гэта быў Макрыцавы ўлюбёнец, які разам зь ім падзяляў усіхную нялюбасьць і непрыхільнасьць ды зусім заслужана (праўда, за вочы) абзываўся і кар’ерыстым, і самасуем, і вылупенцам. Цяпер усе сачылі, як Лабуніч удас, быццам ён так пранікла й захоплена слухае прамову, што зусім не спасьцерагае нечага там у сябе на носе, хоць усім добра відаць, як ён змагасцца з тым, каб нс скрывіцца, a то й ці ня чхнуць. Абцерці ж плюваціньне Віктар ня важыцца. Праўда, адразу ён быў і памкнуўся ў кішэню па насатку, але тут жа адумаўся, баючыся, каб як мо’ не абразіць гэтым свайго патрона. Назіраньне такіх «перажываньняў публічна аплёванага», як схаракгарызаваў пасьля Юрка, узьняло крыху агульны настрой, які дасягнуў нарэшце свайго кульмінацыйнага пункту, калі геройскі Галушка ціхенька на пальчыках падкаціўся да Лабуніча й асьцярожна, але спраўна махнуўшы хустачкай, зьбіў зь ягонага носу камісаравы пырскі, чаго анырсканы зноў жа быццам бы не спасьцярог. «Зарабіў толькі ад Макрыцы тры грошы за дэманстрацыю, але што ён мне — на хвост солі насыпе?» — шапнуў на вуха сябру рызыкант, зьвярнуўшыся на Mee­na. На гэтым, аднак, прыемная забава гледачоў мусіла спыніцца, і хоцькі-ня-хоцькі давялося прыслухацца да прамовы.
А прамоўца тым часам разьвіваў якраз сваю ўлюбёную тэму «бязжаласнасьці — гэтай неадымнай якасьці кажнага партыйнага й непартыйнага бальшавіка».
— Гэта, таварышы, факт, — выпырскваў ён, — што сяньня вы павінны будзеце й такі зьнішчыце шмат звычайнага, так званага «мірнага» жыхарства. Ці можа тут мець месца якая-колечы «жаласьць»? Безумоўна, таварышы, не. He забывайцеся, што гэта тое жыхарства, якое не захацела ісьці з намі, гэта значыць, здраднікі, прадаўцы, ворагі народу. Хто зь іх адумаўся й цяпер шчыра перакінуўся на наш бок, той ужо ў партызанах, у лесе, і значыцца, яго вашыя бомбы не крануць. Апрача таго, памятайце, што гэтае жыхарства — рэзэрвуар працоўнае сілы для нямецка-гітлераўскага ворага і, зьнішчаючы яго, вы гэтым самым падрываеце ворагаву моц...
— I вось тут, — урачыста ўзвышаючы голас і прыціскаючы на асобных словах, прымусіў ужо ўсіх прыслухацца камісар, — перад некаторымі з вас паўстане сяньня вялікае выпрабаваньне, сапраўдны экзамэн на баёвага летуна бальшавіка. Я маю на ўвеце нашых сакалятаў першага, я мушу сказаць, і лепшага зьвязу, пад камандай таварыша Лабуніча. Яны лятуць сяньня ня толькі на сваю радзіму, але й на свой родны і, пэўна ж, каханы горад, які ўзгадаваў іх, таварышы, і даў нам. Факт, што ў іх там могуць і павінны быць бацькі, і сваякі, і сябры, мо’ яшчэ хтонебудзь, і мілыя ўспаміны. Але я пэўны, што яны з гонарам управяцца з гэтым выпрабаваньнем.
Тут камісар пачаў хваліць свайго ўлюбёнца Лабуніча, праехаўся крыху, што ў некаторых іншых ізь зьвязу, — пэўна ж, у Юркі — «бываюць недахопы й дахопы», як сказаў ён, зараз жа, зрэшты, паправіўшыся: «дасягненьні й недасягненьні»... Але ўжо ніводзін бадай з хваленых і ганеных ня слухаў больш яго, апанаваны навалай раптоўных успамінаў і хваляваньня ад блізкай — але якой? — сустрэчы зь любым, родным, так даўно ўжо, здаецца, пакінутым горадам... Нават сам сталёва-вытрыманы камандзер Лабуніч схамянуўся ад гэтае навалы пачуцьцяў толькі тады, калі трэ было браць «пуцёўку».
— Ардэнок як прышпілены, — шапянуў яму пры гэтым ягоны дабрадзей, і Віктар адказаў на гэта сваёй заўсёднай, падхалімска-халуйскай усьмешкай — тэй самай непаўторнай усьмешкай, якую ў цэлай Эўропе найлепш можна бачыць на вуснах ці малога ліку грамадзянаў ейнае шостае, усходняе часткі.
— Старт 20.30. Ёсьць час разабраць заданьне, адпачыць і падрыхтавацца, — закончыў зборку камандзер эскадрыльлі.
II
— Папаліся, землячкі! — падышоў адразу да трох, абдараваных «пачэсным заданьнем» бурыць радзімае гняздо, камандзер трэцяга зьвязу, здаравенна-медзьведзяваты й таксама медзьведзявата-настырлівы тамбовец Жарабцоў.
— Трох танкістых, трох вясёлых сябраў, — Экіпаж машыны баявой, —
загундосіў ён сваім, як казаў Юрка, «жараббасам» дый, наверх, страшэнна фальшывячы. —Дадому, сяброчкі, усё-ткі дадому! — і, аблапіўшы трэцяга пілёта зьвязу, дзявоча-кволага Валіка Сьнягурскага, да якога пачуваў адмысловую сымпатыю й таму найбольш дакучаў, загуў яму на вуха, стараючыся ўдаць асаблівую задушэўнасьць, але яшчэ больш неміласэрна дзеручы ўпоперак:
— Каханы горад сябру ўсьміхнецца, Знаёмы дом, зялёны сад і той пагляд...
— Адкасьніся хоць сяньня, — з дакукаю адпіхаў яго Валік, якому ўвага й пяшчоты Жарабцова заўсёды спраўлялі вялікую прыкрасьць, a то й проста мучылі.
— А што — сяньня? — не ўтаймоўваўся Жарабцоў. — Падумаеш! Каб мне так зараз сказалі ляцець калупаць мой Тамбоў — я б адразу, калі ласка, з усім-усенькім...
— Дык хто табе не дае? — абарваў яго ўжо Юрка. -—Завярніся кругом, ляж курсам назад і трамбуй свае тамбоўскія самавары.
— Самавары — гэта ў Туле, а Тамбоў, браце, слаўньі...
— Ведаю, цётка там павінна быць нейкая, яшчэ ў Чэхава пісана... Але цяпер, браце, кілбасься хоць да тае цёткі, калі не да ўсіх мамак, — бачыш сам, не да цябе тут і не да Тамбова.
— Ну, ну няхай, — ціскануўшы яшчэ раз небараку Валіка, здаўся-ткі Жарабцоў, бо ў глыбі душы пабойваўся спрытнага і на язык і на так які фокус Юрку. — Эх, Тамбоў, Тамбоў, -— каб адхапіць хоць зь дзянёк водпуску! — уздыхнуў толькі ён і адышоў зусім, усё гундосячы:
— Знаёмы дом, зялёны сад і той пагляд...
— Жывёліна! — папусьціў шэптам яму наўздагон Валік, папраўляючы парушаны жарабцоўскімі пяшчотамі парадак у вопратцы.
— Дык вось, таварышы, — зьвярнуўся строга афіцыйна да сваіх падначаленых, Юркі й Валіка, камандзер зьвязу. Дарма што ўсе тры былі землякамі й нават школьнымі сябрамі ды зналіся добра ад сама адмалку, Вікгар, вылупіўшыся ў камандзеры, заўсёды трымаўся падчыркненай афіцыйнасьці пры службовых дачыненьнях. — Я ўжо разьмеркаваў, — і ён пачаў паказваць на пляне, далучаным да «пуцёўкі»: — Вы, таварыш Галушка, адразу ж пакрыеце поўнач гораду, па гэтую вось прыблізна лінію, я сам урэжуся ў сярэднюю паласу так, а вам, таварыш Сьнягурскі, — паўдзённая частка...
— Гэта ты... знарок, Віктар? — углядаючыся ў плян і адразу мяняючыся з твару ды хрыпнучы нек у голасе, спытаўся Валік.
— Што — знарок? Што Вы хочаце сказаць? — як не разумеючы, але ўвесь напружыўшыся, перапытаў Віктар.
— Ты ж ведаеш, тут жыў я... і цяпер, пэўна, мае старыя... на тым самым месцы... — паказваў на пляне Валік. — А вось жа слабодка. Верын дом на рагу...
— Ага, вось яно што, — прыкра засьмяяўся сваім сухім, бразгатлівым сьмехам Віктар, — дык значыцца, нездарма пяяў тут Жарабцоў: «Знаёмы дом, зялёны сад»... Знарок ці не знарок, таварыш Сьнягурскі, але, аказваецца, якраз добра выйшла. Hi ў каго бадай з цэлай эскадрыльлі не засталося яшчэ гэтулькі сэнтымэнтальшчыны й паненскасьці, тэй жаласьлівасьці, як у Вас. А чулі, што так добра казаў сяньня таварыш камісар? Вось якраз вам найлепшая нагода — давядзеце адно з двух: што вы — ці сапраўды цьвёрда мужны лятун-бальшавік, ці, прынамсі, — спрытны й асьцярожны пілёт-баявік. Я, ужо ж напэўна знарок, узяў сам сабе той раён, дзе нашая школа, у якой мы ўсе трох гэтулькі год вучыліся й перажылі так багата прыгожага... Цяпер там — ворагаў штаб, і я мушу даконча зьнішчыць яго, і здрузгачу не здрыгануўшыся. А тут жа што? I я ж пакінуў тут сваю маці і цяпер павінен таксама, дарма што чырвоны крыжык... Зразумела?
— Мяняймася, — запрапанаваў Валіку Юрка, — бо ў маім жа раёне з важных ваенных аб’екгаў — хіба што царква на могілках...
— Ніякіх менак, — сурова абарваў камандзер, ■— застанецца, як вызначана.
— Так... Дык дзякую за асаблівы давер... — выцадзіў Валік, пераходзячы на тую ж афіцыйнасьць. — Дазволіце ісьці?
— Калі ласка. Старт 20.30, не забудзьцеся, таварыш Сьнягурскі!
Валік пайшоў, крутка павярнуўшыся ды нат не адказыраўшы, толькі нэрвова-падчыркнена адбіваючы абцасамі.
— А праўда, дарма ты даў гэтай румзе такую частку — натаўчэць яшчэ кашы, празь нюні не разгледзеўшыся, — зазначыў па ягоным адыходзе Юрка.
— Колькі разоў прасіў не вучыць мяне — маю-ткі сваю галаву, — асадзіў яго начальнік. — Што, і табе яшчэ Верачка баліць?
— А табе — дык хіба ўжо не?
— Так ці не, але якраз я пэўны, што ўжо куды-куды, а на ейны дом, «знаёмы дом», сяньня й зерне макава не ўпадзе. I праўда, я ткі падумаў, падбіраючы адпаведную кандыдатуру, і ягонае «знарок» было не бяз рацыі.
— Маеш сваю галаву, — пранягнуў у раздуме Юрка, але рагггам якраз у ягонай галаве мільганула шалёная, вар’яцкая, як здалося было яму адразу, думка. I ажыўлены зноў раптоўным хваляваньнем, ён пасьпешна кінуў: — Дык цяпер адпачыць, падрыхтавацца...
I, адказыраўшы, адышоў, мала не бягучы.
Усе ўжо былі паразыходзіўшыся па сваіх палатках.
III
Гісторыя трох сяброў, калі можна было цяпер сапраўды назваць іх сябрамі ў поўным сэньсе, нагадвала крыху гісторыю тых «трох танкістых, трох вясёлых сябраў» з моднае савецкае песьні, якую таму й гундосіў ім бадай заўсёды Жарабцоў. Віктар, Юрка й Валік на самай рэчы ўтварылі свой зьвяз паводле моднага сваім часам у савецкай арміі прынцыпу «экіпажаў братоў, сяброў, землякоў». Але ўвесь іхны шлях да гэтага зьвязу быў даволі своеасаблівым і цікавым.