• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

    Каханы горад

    Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 372с.
    Мінск 2006
    99.79 МБ
    ІІраз расчыненыя дзьверы царквы плыў водар ладану й воску. Ніводзін з малельнікаў не ўваходзіў туды. Усе моўкна дазвалялі ўвайсьці найпершым невядомаму, у дамавіне.
    Нарэшце, наўперад дамавіны, да ўзгалоўку падышла жанчына. Яна, маладая, і быццам ужо ведала пра спатканьне смутку, была апранугая ў паўхаўтурны гарнітур. Гэта была, хто яе ведае, дачка ці палкоўнікава жонка.
    — Хто паможа мне? — спыталася яна ў бліжэйшых.
    —Чаго цябе... туды-ы?—густым голасам адгукнулася дзяўчына, што прыйшла разам зь ёй.
    — Ды я. Чаго баяцца? — пагадзіўся памогай і пытаньнем кульгавы з мыліцаю селянін і скрануў скрай дамавіны. — Нясем! Як жа гэтак? Нежывога хоць пашануйце!..
    У царкве Міхась апынуўся побач жанчыны з двара. Яна, смутлівая, з застыглымі вачыма, нейкі час стаяла крыху адзадзя ад Міхася. I яго сярод уразы ненадзвычайнага спатканьня
    зь нябожчыкам усё-ткі прынуквала цікавасьць зірнуць на ейныя моўкна-рухлівьія вусны, што выдавалі шчырасьць апыненьня перад сьвятымі абразамі, прыгожа абвешанымі сялянскімі карункамі й тканінамі з рознымі чырвонымі й чарнаватымі на іх лукаткамі. Наўзбоччы ад яе, на падпорцы бэлькі, пацямнелы, але зь вельмі выразьлівымі аценьвамі, вісеў абраз нейкай сьвятой. I ў тым прыгожым аджытым і ў яшчэ існуючым вобразе была найбліжэйшая сапраўднасьць існасьці людзкое падобы. А гэта жывая і памерлая бытнасьць зьявілася Міхасю існай дапытлівасьцяй. 3 гэтым пачуцьцём ён прастаяў усё ранішняе набажэнства: скрадліва пазіраў на жанчыну з двара.
    Яна адвярнулася на прокмець у бок Міхася, і іхныя позіркі сустрэліся. Ейныя белазорыя вялікія зрэнкі, абхопленыя жаўцістымі кружкамі, а затым стрыманыя зігтлівасьцяй белае эмалі самога вока, паволі, па-жаночаму хаваючыся ў сьціпласьці, аглядзелі яго. Hoc лёгка ўзьняты, разьдзельваў справядліва шчокі, якія сумерна да ўсяе постаці крыху худзілі твар, але былі кранутыя карцівым сьценем здароўя, ад чаго яна рабілася — нат пры самым кароткім зірку — чароўнай і надоўга помненай.
    Міхась уцеміў веданьне незвычайнага прызначэньня. Ён не закахаўся ёй, а толькі адчуў натхнёнасьць ад людзкога прыгаства, гэтую не прыгнаную ў такіх здарэньнях, нямотную чуткасьць бясхібнае веры ў вялікую ахову хараства й любасьці. «Бессупярэчлівае ў ёй», — падумаў ён... і падумаць далей не здарылася — падышла яна.
    — Выбачайце, мо’ ведаеце, хто ён?
    — Аніяк.
    Пахінам аблічча яна паказала на дамавіну. Спыталася:
    — А ці магу папрасіць вашэцінай памогі паглядзець на яго? — Так.
    Міхася заманіла ейная роўная гладзіня лобу, што стугла лягла ад усьмеху й удзячнасьці, ейныя поўна-густыя бялясыя, закручаныя куклай валасьі.
    Міхась зьняў века дамавіны. Цярэм зводдальку шапнуў: «Ня рушце», — але яго не пачулі. Нябожчык быў апрануты ў вайсковыя нагавіцы і хатняга вырабу кашулю. Босы. Уся дамавіна ўсярэдзіне абабітая палатном. Міхасёва незнаёмка пачала прыладжваць на кашулі не ўсе зашпіленыя гузікі, і тады яна спасьцерагла: даўняя рана, ужо абмытая кімсьці, значылася на целе маладога чалавека.
    — Застрэлены, —нагнуўшыся, сказаў Міхась, — .. ,і блізу дзень таму, ня больш.
    — Можа, знаеце яго?
    — Ніяк.
    Тады яна расхінула куртку і зьняла свой нагрудны крыжык. Папрасіла Міхася падняць галаву нябожчыка. Надзяючы крыжык, яны абое напаткалі пад асуненымі далонямі лісткі паперы й паміж іх невялікі квадрацік срабрыстае бляхі з выбітым нумарам і сымбалем савецкай авіяцыі.
    ...Ранішняе набажэнства канчалася. Сярод сьвятых і просьбных словаў стаяў нябожчык, як быццам нямотны сьведка чагосьці непазнанага ў жыцьці. Вадрыў мацней ладан і воск. Міхась расхінуў лісткі. Першая паперка была пераламаная й пацертая на кантах. Там называлася прозьвішча й імя забітага ды месца ягонага паходжаньня дзесьці з Магілёўскіх мясьцінаў. На другім лістку із сшытка былі напісаныя два стаўбцы словаў зь вельмі незразумелым разьвіцьцём мэты і зь.месту. Магчыма, яны і былі ў простай сувязі з гэтым ужо закалелым чалавекам, бо там на пачатку першай абодкі была напісана зацемка: «Радкамі з твайго дзёньніка — багаслаўляем».
    «Ці ёсьць здрада нявольнай нацыі перад кім-небудзь, хто пануе над ёй?.. А хоць бы тэрор, калі толькі гэтая рада патрабавалася ў змаганьні за незалежнасьць?»
    У другой абодцы яшчэ больш супярэчлівая думка, але ў дакладнасьці і першыя, і другія радкі не разьвейвалі своеасаблівасьцяў напісанага: «...ён чуе, што яго б’юць, робяць болесьць, але ён затойвае сваю помсту да наступнай болесьці, наагул, хітруе: пакінь толькі жывым мяне, і я паспрабую зрабіць табе тое самае, а цяпер я кленчу, пераношу пакуту... Я толькі жаласьлівы прамежак перад табой. I ў ім я працягваю руку, каб змусіць цябе згледзець тваю асьлепленасьць, неадступнасьць у намеры, каб гэтым спыніць зьдзек зь мяне... А тады я абаранюся, о, абаранюся! Але інакш: прыйду помсьлівым і мо’ лагодным бажком да цябе».
    I дапісана, у вадступе пад выпісамі, цынічна й злачынна: «Ну, як ты думаеш, паміраючы: напэўна, сьмерць забірае цябе, а нікога іншага, а? Ты гэтак думаеш, або не? Накш, гідкі здрадніку, накш, ці не? Маўчыш? Гэта й было трэба табе: замоўкнуць і ляжаць падлай. Хто падбярэ цябе? А?..>>
    Міхась перадаў лісткі незнаёмай жанчыне. Ён пабачыў, як у часе чытаньня набеглі і згаціліся сьлёзы за ейнымі павекамі і як у іхнай празорасьці сьвяціліся маленькія махры сьвечак.
    Людзі зноў пачалі гурміцца навакол дамавіны, некаторыя, больш баязкія, барзьдзілі пакінуць царкву.
    — Я думаю, войча, усе дакумэнты выняць і пакінуць пад аховай царквы, бо яны-ы... тут усё што толькі захочаце чуць, — выказала свае меркаваньні незнаёмая жанчына зусім незразумела сьвятару і рэшце прысутных.
    — Амін... Усёдна трэба пахаваць. Хто паможа мне? — папрасіў сьвятар.
    — Я.
    — Ія.
    Згадзіліся два хлапцы. Здаравенны хлапец, што згадзіўся першы памагчы, папрасіў перачытаць, што напісана ў лісткох. Лісткі й сьведчаньні асабістасьці прачыталі ўсім.
    — Дзякую вам, спадару, — на разьвітаньне сказала незнаёмая Міхасю, а тады: — Хадзем, Ганя, — паклікала дзяўчыну, зь якой прыйшла разам да царквы.
    Ганя перахрысьцілася першай і скасіла вочы, каб бачыць, ці глядзяць за ёй, і выставіла жанчыне язык. Міхась убачыў ягоную цьвіласьць, падумаў: «Падлётак мае нястраўнасьць».
    — Алена, як табе ня сорам прыкідвацца старой, праведнай манашкай?.. Я скажу ўсё Барысу, хай усё-ткі возьме цябе ў рукі! Сорам, Алена, сорам! Гэта ж абразок ня твой, а Барысаў падарунак... Навошта надзела на нейкага валацугу? •— учарэплівалася Ганя ціхой сваркай, пакуль ішлі да надворку з царквы.
    Яны былі родныя сёстры, родныя і вельмі, вельмі непадобныя. Алена не адказвала Гані. Яна ня радзьва праймалася ейнымі кпінамі, не заўважала яе каля сябе.
    На панадворку ж, бы зналуску, Алена спаткала зусім іншае здарэньне. Пад самымі званамі з гільзаў стаяў сам Барыс-палкоўнік і, няведама дзеля чаго, падвесьліва на руцэ трымаў кашулю і шапку. Ганя, як заўсёды празірыстая, паказала яго Алене:
    — Вунь і ён — рыхтуйся! — гардліва, ужо даўно знаёмай пагардай, урэзьвіла сястру, выклікаючы гэтым самым для сваііго сэрца канечную спакусу падрастаючае жанчыны; а ў ім, у сэрцы, было зацікаўленьне бязь ліку ведамае Алене ў асабістым затайкаваным назірку. Ганя гэтаму пачуцьцю аддавалася чыста й справядліва, ані ня думаючы аб падозраньні разуменьня яе сястрою. Яна абсудлівым, бадай розумам дарослага даўмявала прылуку непагоднасьці паміж Аленай і палкоўнікам, таму зь вялікай задавольнасьцяй чакала ад усяго гэтага сабе карысных вынікаў.
    — Што вы робіце тут? Я ж нешта ня бачыла вас у царкве, мо’ прыйшлі сустрэць нас?
    Палкоўнік прыгнетліва глядзеў на сёстраў, асабліва на Алену, бо Ганя ўсьміхнулася яму пры спатканьні і ўжо была занятая назіраньнем людзей, што памалу выходзілі з царквы.
    — Алена...
    I ён доўга ня мог дабраць патрэбнага слова да гэтага, бы згубленага, зваротка. Ён быў увесь у тую часіну ў адчуваньні прыяваў жыцьця, адна зь якіх прынуквала яго ісьці на згоду з Аленай.
    — Алена, — ён зноў зьвярнуўся да яе, але з упэўненым голасам, — навошта я пакугую? Навошта?
    Ганя ўчалопілася на яго з усёй прагнасьцяй пачуць неспадзяванку, аднак палкоўнік працягваў далей:
    — Скажы: ты бачыш маё становішча, вось кагадзе, ці не? Скажы, Алена, скажы! Я гатовы зьнесьці ўсякі твой адказ...
    Шчырая чырвань легла на Аленін твар, і Алена чула ейны цёплы выліў, а вочы, і так ужо адзеленыя выразьлівасьцяй, глядзелі цяпер на яго нязводнай і вялікай, хоць і зьбянтэжанай рашучасьцяй: даверліва і ўзбудрожана чакала душа чагосьці, не наводле ўсяго папярэдняга. Маўклівіла.
    — Ня хочаш адказаць? Я цярплю, Алена, і магу цярпець яшчэ. Mary цярпець бясконца... Дакляруй толькі, што ня будзеш змушаць мяне на такія ўчынкі. Падакляруй, Алена.
    — На якія гэтакія ўчынкі?
    — Няўжо ты ня бачыш? Ты ж змусіла, паклікала мяне рабіць гэтак!.. -— і палкоўнік патрос на руцэ рэчы. — Я прынёс аддаць іх бедным, а яны ніводзін не падышлі да мяне і не папрасілі... Я цалюткае раньне стаю тутака... Я ня здольны на гэта, ня здольны!.. Ах, Алена, Алена! Ці ж за гэта голькі думаеш кахаць?
    — Хадзем, -— усьміхнулася яна.
    Алена вычувала надуманае палкоўнікам бясхібна.
    Другі раз ад часу знаёмства ў Варшаве ўзяла яго пад руку. Яму спадабалася ейнае скаланеньне на абліччы: яно абяцала зусім спадзеўную асалоду, яно быццам забірала ўсё ягонае ліха і ня кідала ў перадчасны смутак. Такая лікоўная сутань спынілася ў яго сэрцы: жадалася ўзяць яе на рукі і несьці ажно да двара і крычэць на ўсіх, хто маніўся б не схіліцца перад ёй. Ён разумеў яе, маўляў, вернутае жыцьцё да цела памерлага, і цяперака глядзеў на яе ня так, як калісьці, а адкрытна: у ім адклікаліся пачуцьці найбольшага болю за штосьці вечна дарагое й любае. Яго запэўнівалі нават ейныя крокі. У іхным ступаньні побач зь ім, здавалася, была ня водгуль іх, а вялікая гаманкая
    даверлівасьць адданасьці, адданасьці яму назаўсёды. He сьцярпеў, загаварыў:
    — Алюся, ты зрабіла зь мяне юнака... Няўжо ты не кахаеш мяне?
    Алена не адказала. Палкоўнік узбудрожна сьціснуў мацней ейную далонь.
    Ганя нецямлівая, але зусім зь іншым плёнам уражаньня, ішла адлегла за імі. Яна журліва глядзела на ўзбочныя дрэвы, што як выветраныя цягліцы зямлі і таксама разьдзеленыя адно ад аднаго ўздымаліся, голыя й галіністыя каля вуліцы.