• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

    Каханы горад

    Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 372с.
    Мінск 2006
    99.79 МБ
    5
    Да самага двара палкоўнік і Алена ішлі бязгутарныя. Палкоўнік, увесь выкліканы, яшчэ там, каля сьвятыні, ня ведаў у здушнасьці шчасьця, як захоўвацца да яе. Ён вельмі добра ведаў ейную абурлівасьць пры кожным ягоным неасьцярожным спрабаваньні дабіцца ад яе чагосьці канчальнага, хоць бы і непажаданага адказу, але зыркага сярод узьніклых адносінаў паміж імі.
    Палкоўнік закахаўся Аленай ад першага спатканьня зь ёй у Варшаве падчас нямецка-польскай вайны, калі ён, пераапрануты ў сялянскую вопратку, стомлены й зусім ня маючы спадзяваньня нейкага іншага звароту падзеяў на сьвеце, варачаўся да сваіх «крэсаў».
    -— Алюся, жыві як хочаш... але не пакідай мяне, не цурайся, не ўцякай адгэтуль!..
    Пад узьдзеяй Аленінай ахвоты: ісьці разам зь ім ізь сьвятыні, нават маўклівай, — была празьмерная моц захапленьня выказацца, што ён зусім забыўся на палахлівасьць, якая знаходзілася ў ім ад мінулых намогаў дабіцца ад яе хоць бы невыносных патрабаваньняў ці абяцаньняў. Але апрача таго, што справіўся сказаць, ён ня здолеў больш гутарыць... Каля двара падхапіў Алену на ўлоньне, прыціснуў усю да грудзёў і панёс гэтак ажно да свайго габінэту.
    Яна не супраціўлялася. He выпускаючы яе, сеў на асунутую канапу, і тады яму спакмеціўся ў ейных вачох той, заўсёды азярысты й адоньлівы, спакой.
    — Што жадаеш, Барыс?
    У сьцягу даўгаватага жыцьця побач зь ёй упершыню пачуў ад яе сваё імя.
    — Я памаглатабе шмат чаго дабіцца, і, прынамсі, цяпер ёсьць патрэба гутарыць пра гэта, бо мяркую: скажаш — але!.. Ды я
    ведаю, што пасьля таго як я зрабілася фольксдойчкай, каб вярнуць табе двор па памерлай мацеры, ты прагнеш цяпер ад мяне іншага... Я вельмі ўдзячна табе за гэта цярплівае каханьне. Я ведаю: ты закахаўся ў мяне тады, калі я, зь першым днём выбуху вайны з палякамі, была прагнаная з працы гаспадыняй-немкай, якая чамусьці прыехала зь Нямеччыны жыць у Варшаву. Пра крыўду, а яе было шмат, дужа шмат, я не сказала польскім уладам. Я мусіла... Ды што я кажу — мусіла... Нават хоць бы і ня быў ёю зроблены для мяне і Гані той гадкі ўчынак, я асталася б ёй удзячнай. Яна каля пяці год таму назад, калі мы прыйшлі ў Варшаву знайсьці астанкі памерлага ў польскай тур.ме бацькі, узяла нас галодных, абарваных да сябе. Яна ўтрымоўвала нас і выхоўвала. I цяпер паверылі: немка! Лекары-немцы — ажно сьмех! — пацьвердзілі, што я гэтакая, а ня іншая. Ды пра гэта ты ўжо ведаеш. Я жадаю, Барыс, сказаць табе: тое, што ўторыла кагадзе, усё дзеля таго, каб крыху пасарамаціць цябе, а мо’ звычайна церабіла язык: бо ж трэба ў міжчасе надумацца, каб сказаць штосьці неабходнае... Трэба, Барыс, трэба — гэтая пара ўжо надышла’ Пара, мой Барыська!.. Але пусьці мяне, сама магу сядзець...
    Алена, як пяшчотнае дзіцяня, уставілася позіркам на палкоўніка. Ен, усё не выпускаючы яе з прыпольля, абхапіў дрыготнымі рукамі ейныя плечы і пачаў цалаваць на іх вопратку, a потым адной напругай, лёгка, ледзь-ледзь узьняўшы яе перад сабой, пасадзіў побач. Аленіна няўкора смуціла яго. Неставала мінулага раздольства жарсьлівага шэпту жанчыны ў самы твар.
    Алена зноў загаварыла.
    — Барыс, я ведаю, чаго ты хочаш ад мяне... ведаю. Вы, як мыш, скрабяцеся да нейкага здабытку, прагрызваеце кімсьці зробленую будоўлю над ім, каб задаволіць сваю патрэбу і ўнаднасьць. Але ня дай Бог, што вы пакідаеце потым! Вы можаце пакінуць зусім няўражлівую атоліну — смурод і шумецьце... Вось і ўсё! He! Ня ўсё яшчэ! Тое, што я сказала, ня дзеля мяне ёсьцека. Гэта маё меркаваньне пра цябе на будучае. Ты пераканаесься ў ім і, напэўна, яшчэ больш укарэнісься ў ім. Ці цеміш, чаму ў Варшаве, калі ўсё палымнела ад бомбаў, я зачапіла цябе? Ведаеш ці не — скажы?
    -— Алюся, мне ляпей слухаць цябе, чымсьці адказваць...
    — Ах, Барыс, даруй! Я радая тваім сёньняшнім учынкам, дык таму наказала шмат, шмат, і зусім ужо ня памятаю, пра што казала... Даруй, Барыс!
    — Ты мышай зрабіла мяне.
    — Ты ўсё-ткі прагнеш ведаць, што гэта значыць? He, я не скажу! Некалісьці сам сябе ўбачыш... Барыс, шчырае дзякуй табе, што асталася тады, у пошуках гроша на кавалак хлеба, чыстая, незурочная, зь неабтрэсенай душой... Гэта ж тады я падышла да цябе прадацца, бо не адважылася прапанавацца якому-небудзь варшаўскаму Антэку. Надумалася: давай падхаплю вясковага цяляпая. Ажно, як памятаеш, ты і сам шукаў ратунку... Ды і пра гэта стане! Ты лепей скажы: памятаеш, як мяне і Ганю пасылаў на «ўсходнія крэсы», калі туды прыйшлі бальшавікі, ці мо’ забыўся? А можа. памятаеш, як каля Лукаў, у лесе, паказваў нам бронзавую брошку і казаў: яна ўся залатая, і аддам яе вам, калі даведаецеся, што робіцца на маім хутары і дзе мая мама ёсьцека, -— памятаеш?.. Але я бяз гэтага жадала прынесьці табе ўсякую помач, звычайна, без усялякіх аплатаў, бо мяне, бедную, галодную, цягнула тварыць нейкую дабрадзейнасьць людзям... Ты не саромся, Барыс, не хіні галавы... Я жадаю, Барыс, застацца мнішкай без манастыра! Старой мнішкай, як сяньня сказала мая родная сястра. Яна, бадай, адкапала пайсткі маіх грудзей. Ты мусіш з гэтым пагадзіцца... Паабяцай, дарагі, што будзеш згодзен... Паабяцай, любы!..
    Невядомая ніколі раней урачыстасьць, што зьявілася да палкоўніка яшчэ там, каля царквы, зноў прапала. Узлакаціўшы твар над каленямі, сядзеў у раздумнасьці. Гутарка Аленіна яго, саракапяцігадовага мужчыну, ня вельмі сарамаціла. Ён пераважна ў тую кароткую часіну развагі наўмерваўся пахітрыць да Алены.
    — Алюся, упершыню ты па-сапраўднаму адважылася гутарыць пра нашую ўзаемнасьць, але ты, мабыць, жартуеш зь мяне, скажы таксама, што гэтак, а не інакш. А калі так, дык, па-мойму, ты не сказала ўсё. Тут ёсьцека штосьці недакладнае...
    — Усё дакладна, Барыс, — не дакладзеш і не аднімеш! Запісалася з табой, але быць жонкай тваёй не хачу, хачу быць мнішкай без манастыра!.. А ты думаў, што я неяк абаб’юся і буду з табой дзяцей лічыць?..
    — Алюся, ты і так са мной, у маім двары.
    — Але, Барыс, ён твой, а ня мой! Хаця зноў, любы, ці памятаеш, што я сказала табе аднойчы вечарам, здаецца, празь месяц, калі пачалі немцы вайну супраць саветаў і мы прыйшлі да твайго хутару, — напэўна, памятаеш? Дык вось тады я сказала: як фольксдойчка, я зьвярнуся з хадайнічаньнем да немцаў аб звароце табе двору каля Менску; прапанавала ўмоўны шлюб паміж намі, а па законе сапраўдны. Ты паабяцаў, што ня бу-
    дзеш вымагаць ад мяне абавязку жонкі. А цяпер ты зусім няўрочнае вядзеш, мабыць, забыўся... Я ўсё рабіла дзеля цябе і дзеля знаходу нейкага спосабу памагаць іншым... Барыс, зразумей: памагаць — памагай і ты!
    — Дурнасьць, — з утайкаванай злосьцяй адказаў палкоўнік.
    — А я вось паважаю маю дурнасьць і буду імкнуцца да яе, — бяскрыўдна, аднак сьцюдзёна адказала Алена.
    — Алюся, ты надакучыла сваёй гутаркай... Хаваеш мяне, праваслаўнага, бязь сьвечкі, вось і ўсё! Тваім прызвычаем кажу... Прад гэтым я жадаў ад цябе абы-што пачуць, абы-што, каб толькі ведаць сваё знаходжаньне каля цябе; дык цяпер я напагатове твае ногі цалаваць, прасіць прабачэньня за мае абразы; вымольваць у цябе, маладой, сваю долю, бо колькі яе падаравана чалавеку? Нават з каціным кіпцюром не параўнаеш тую долю... Кажу ўсё, прызнаюся табе, як прад сьвятаром у сьвятыні: я грашыў, вільгаў душой перад табой мо’ які цэлы год ад часу спатканьня, і не кахаў цябе, і глядзеў на цябе, як на дурня, і не было ў мяне шкадаваньня да цябе і да твае сястры, хоць ты шкадавала мяне і рабіла ўсё добрае для майго дабра. Але ты не адыходзіла ад мяне, ты ўжо празьмерна пачала спыняцца ў маёй душы, і, як ні дзіўна было яно, я закахаўся табой. Алюся, табой!.. Я пакутна прагну спакою, капельку грошаў для старасьці маёй і для маіх нашчадкаў... болей нічога. 1 хто прагоніць гэтую смагу, Алюся? Ты! Толькі ты!..
    — I хлусіш ты, палкоўнічак дарагі, найбагаслаўлены, нехаўтурны, гэтак хлусіш, як быццам у таго, хто слухае і слухаў, няма памяці, і таму можна яму вярзьці ўсё, усё, што падбяжыць... Апамятайся, бо магу зусім пакрыўдаваць. Ці ўпершыню ты кідаеш мяне ў крыўду? Ня першая ўжо!.. А пераканальная хлусьня — прыгаство! Ды ўсё-ткі ў затайкаванай карысьці ты ня здольны сплясьці яе ў адно. Я ведаю: ты закахаўся ў мяне ад часу спатканьня ў Варшаве, а не пасьля... Ха-ха-ха! Сьмяюся, мой добры палкоўнічак, і навошта ты надумаўся адмаўляць яго, падмалоджваць?.. Але ў жыцьці, палкоўнічак, ёсьць два адвеку-вечныя адчуваньні: радасьць і смутак... Навошта вярэдзіць балючае хлусьнёй?..
    — Пашкадуй, Алюся! Пашкадуй мяне!..
    Ён увомірг падсунуўся шчыльней да яе.
    — Пашкадуй, не пагарджай мяне й мае ўчынкі. Абяцаю быць гэткім самым, як ты. Ды і ты, Алюся, яшчэ ня стала тэй, якой ты думаеш быць; ты толькі манісься рассуваць замёты нашага двору дзеля прыстанку дабра, дзеля нейкага піраваньня... Ах, Божа, Божа, навошта я спаткаўся з табой?!
    Палкоўнік ашчапіў Алену і бязрухна застыг, прыціснуўшы галаву да ейных плечаў... Яна вышчапілася зь ягоных рук, устала, адышлася да стала. У ёй моўкла сьцюдзёнае, тое самае жаданьне знаходзіцца каля палкоўніка. Яно яшчэ больш чутней усукравалася ў сьведамасьць наўмернасьцяй. Наўмернасьцяй ніколі не кідаць яго, каб магчы ў такой дасязе браць усё зь яго собства для нейкай цёмнай, як яна сама часта абхрышчвала яе, «добрай волі».
    Палкоўнік, застаўшыся сядзець на канапе, падумаў: «Я, мабыць, перацярплю твае дзіваты, я даб’юся цябе, хоць і кахаю, дужа кахаю цябе». 3 гэтымі перакананьнямі ён не змагаўся, бо яны ўжо азначыліся яму верай: мусіць адбыцца! Ім толькі чакаўся дзень даведваньня, калі яна павядоміць яго згодай.
    — А ты глядзі на мяне як на служанку, а не як на жонку, нават і ня будучую, — быццам бы адгадваючы палкоўнікавы думкі, зьвярнулася Алена пасьля доўгай моўкнасьці.
    — Згодзен, толькі не пакідай мяне! — асьцярожліва прапанаваў ён.
    — А прынамсі, надумаюся кінуць, дык чаго расчульвацца ад такіх дзейкаў? Наогул, ты, палкоўнік, вайсковы чалавек, праўда? Дадумаесься, як са мной ваяваць...
    — Ах, якія словы ты кажаш? — і дадаў, тайкуючы ўмела сваю ўзбудрожнасьць: — Я жадаю кахаць цябе...
    — Ну дык чаго ж тады бегчы адгэтуль?.. А можа, паспрабаваць? Я калісьці зраблю так: буду хадзіць упрочкі да Менску... Недалёка, праўда?
    Ува ўсім тым, што нагаварыла яна палкоўніку, было добрае й адданае асабістаму захапленьню... Папрасьціла да дзьвярэй, на выхад.