Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

Каханы горад

Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2006
99.79 МБ
Сьляпая прывяла Міхася да ўсходак, якія зыходзілі ў падвал памяшканьня. Яна адчыніла дзьверы. Апрача дзьвярэй там не было ні толькі вакна, а нават звычайнага празорцы. ГІадвал наводліў сабой вялікі жолаб у канюшнях. У другім канцы ад дзьвярэй ён быў засыпаны зьверхняй дому. Вадрыў смурод цьвілі й вогкасьці. Пакінутыя сьляпой адчыненыя дзьверы былі адзіным сьвятлом у падвале. Каля абсыпу на жалезным ложку ляжала жанчына.
— Мама, я доктара прывяла.
— Навошта клапацілася — усё роўна памру...
— Мама, доктар нам і есьці прынёс.
— Дзякую вам!
Сіпатым голасам, з васковым тварам, што ні разу не павярнуўся ў бок Міхася й дачкі, адказвала маці.
— Доктар, у мяне сухоты... перад вайной яшчэ... ужо крывёю кашляю... Ня трэба аглядаць мяне.
— Мама, ты мусіш жыць...
— Ты, дачухна, глядзі сябе, не турбуйся пра мяне — памерці хачу... Доктар, не падыходзьце да мяне.
Яна закашлялася глухім і даўгім кашлем, ад яго яна згіналася й выпроствалася. Нават пад коўдрай ейная постаць значылася шкілетам. Ручніком, што ўвесь час трымала ў руцэ, абцірала з вуснаў ліпкую і цягучую краску сьліны...
Калісьці, задоўга перад нямецка-савецкай вайной, яна мела двух сыноў. Іх, народжаных у адзін дзень і год, выхоўвала разам з сужэнцам нядоўга. На трэці год пасьля двайні нарадзілася дачка, якая й адна засталася пры ёй, а муж загінуў на працы. Адзін з сыноў, малады, рослы, з матчынымі бялясымі валасамі й абліччам у 1939 годзе загінуў у Фінляндыі, другога, яшчэ навучэнцам тэхнікума, зьвінавацілі ў крушэньні цягніка і выслалі ў
Сібір. Турбота выгадаваць іх даіюўнілася больш цяжкай і непапраўнай пакутай мацеры: згубіліся спадзяваньні й уцехі ад народжанага ўласным целам! Як мага яна пачала больш працаваць, каб сабраць мальгва грошаў на аплату праўніку за памогу сыну і дачцэ на вучобу ў кансерваторыі. Яна зарабляла 110 рублёў за месяц за прыбіраньне дому, у падвале якога цяпер зьбіралася памерці. Вельмі часта, нанач, моцная і здаровая, ішла да чыгуначнай станцыі працаваць выкладачкай торфу, за што зарабляла каля 120 рублёў за месяц. ГІа нядзелях знаходзіла час памыць бялізну ўрадоўцам. Яна бралася за кожную працу, каб толькі сабраць грошы для дачкі й сына. У пісьмах маліла сына цярпець, абяцала зрабіць усё неабходнае для яго будучага жыцьця пасьля зьняволеньня. За паўгода перад вайной, калі сын мусіў вызваліцца, атрымала ад яго неспадзеўную вестку. Ён паведамляў, што яму дабавілі яшчэ 10 год катаргі... Мацеры здароўе ня вытрымала — захварэла на сухоты.
Міхась даў некаторыя парады і пакінуў іхнае падзямельле. Стуль ён выйшаў больш сумны дый роспачны. Падумаў, ці браць пашпарт. У змаганьні пашпарт не патрэбен!
10
Алена прырыхтавала стол да вячэры. Ганя памагала ёй. На ўсе Аленіны пытаньні яна адказвала ў азначаным сэнсе словаў: «А што табе?»
Па ейнай нясловаахвотлівасьці можна было разумець неадпаведнасьць становішча. 3 аднаго боку, няяснасьць, чаму палкоўнік Барыс так аднёсься да яе? I з другога, яна ў тым вьшадку апынулася ўшчэмленай, — тут дагадкі Аленіны і злосьць на яе. Ганя была, бы злоўлены і асуджаны злачынец, які мог без адной застыгі справядлівасьці памсьліва пакараць чалавека, хто пасьмяяўся зь яго, зь ягонага няшчасьця.
Крыху пазьней у ядальню прыйшоў Барыс. Ён, як ужо прызвычаены, блізу ўсьцязе двух год жыцьця з Аленай, снытаўся агульным перакідам абыдзеннай гутаркі:
— Ну як адчуваеце?
Аленін адказ задавальняў Барыса. У яе адказе заўсёды было невядомае:
— Дзякую!
Пасьля гутаркі з Аленай у габінэце Барыс сьцярог сябе ва ўсім: ён не зьдзіўляўся, калі слухаў яе, хоць часам можна было зьдзіўляцца зь некаторых выказваньняў, бо яны знаходзілі ў ім зусім не асізаныя разуменьнем месцы. У ягоным характары ўжо
даўно заіснавала павага да людзей вышэйшых службова. На іхныя загады, прапановы і выдумкі ён паддаваўся без адмаўленьня. А цяпер раіггам спаткалася Алена, бедная й бязмайная, але што жадае нейкага вобліку абавязнасьці людзей перад людзьмі, змусіла перамяніцца яго. Яна ня годзіцца з пануючым, ня годзіцца зь ім, палкоўнікам, — чагосьці заўсёды хоча. Яна робіць нейкія запаветы сабе, прыціскае яго ўсялякай несумленнасьцяй, і здабытак ад усяго гэтага — лісіца з адсечаным хвастом.
Дамогшыся звароту двара, Барыс пачаў думаць ііра Алену і па начох. Яна нават сьнілася яму ў тых вобразах, якіх ён дабіваўся і прагнуў ад яе. Некаторыя дні ён губляў спадзяваньні пра ейны адварот да папярэдніх «запаветаў». Але летуценьні хутка прыводзілі да мілага ад жанчыны, і ён адразу пачынаў жыць імі: цярпеў і чакаў. Дапамагалі й выручалі запомненыя незнарокам некалькі словаў з францускай кніжкі: «Жаночая лытка прымусіла шмат лідэраў рэвалюцыі забыцца пра народ». Хто яны, правадыры, якая рэвалюцыя адбылася тады, ён чамусьці ня памятаў, ды пра гэта ня надта клапаціўся ведаць — адно хацеў і ў сваёй дваровай рэспубліцы свайго зьдзяйсьненьня.
Праз вакно голыя галіны таполяў, асьвечаныя сонцам заходу, лажыліся чорнымі й крывымі сьценямі на падлогу, на бліскучую, з кафлі, кухонную плітку. Алена шорхала хатнімі пангофлямі па падлозе -— яна налівала страву і падносіла на стол. У сьцісьненай цішыні ядальні Барыс прыслухоўваўся да гэтага шарахненьня, лавіў позіркам Аленін стан, абцягнены зеленаватай сукенкай. I сярод сьценяў ад таполяў сукенка і шорах абутку прыносілі яму асаблівую ўразу, калі мужчына толькі ў здоле думаць, але не карыстаць і адчуваць дабраславенства жарсьці.
Ганя першая села за стол. Насупленая, не пазіраючы на Барыса і Алену, пачала есьці. Яна выглядала, бы дзіцяня іхнае. На дварэ скрыпеў асьвер і пакрыквалі на жывёлу парабкі. Шмат зь іх былі ранейшыя працаўнікі савецкага саўгасу, што знаходзіўся ў гэтым двары перад вайной. Алена голасна заўважыла:
— Нешта ўжо другі дзень палкоўнік без свайго мундуру.
Барыс тупым позіркам азірнуў яе і, крыху памаўчаўшы, адказаў:
— Трэба яго каму-небудзь аддаць.
— Ужо даўно трэба. Аддай хлапцу, што ўцёк з палону і застаўся працаваць у нас.
— Якому хлапцу? Што за палон?.. 3 палону?
— Быў у палоне — і ўцёк з палону. А ісьці да сваіх мясьцін дзесьці за Гомелем баіцца.
— Ах, Божа мой! Алена, Алена!
— Я цемлю, палкоўнік, куды вы вернеце. Але не забывайся: уладарка двору — я!
Наколькі Барыс быў узбудрожаны самачыннасьцяй браць людзей на працу, настолькі хутка пад узьдзеяй двойчай падуладнасьці й залежнасьці ад Алены быў кінены ў беспраціў ёй.
— Добра, можаш аддаць. У чора сабака нейкага старога аболтуса падзёр яго.
—Што вы кажаце? — па-сапраўднаму насьцярожылася Алена. — Чаму не сказалі ўчора?.. Але ж як яно магло здарыцца?
— Ехаў верхам на белым, на павароце дарогі на нівы зьлез, а сабака цап мяне — і падзёр мундур...
— Тады той сабака шалёны! He дай Бог! Вы ж ашалець можаце! Я зараз пабягу і скажу работніку, няхай асядлае вашага белага і зараз жа, зараз жа да таго селяніна едзьце: даведайцеся, ці ашалеў сабака... Хутчэй! Пад’ясьцё потым, — усхвалявана распараджалася Алена.
Барыс кінуў есьці. Ягоныя вочы, шырокія ад палахлівасьці, сустрэліся зь зіхрыстым позіркам Гані, якая таксама кінула есьці й чакала, калі ён згодзіцца. Ганін позірк уцьвяліў Барыса — цяжкі, прапяжны ўздых і выдых пацьвердзілі сілу ўзьдзеяньня адной і абрыдлівасьць, няведама чаму, да другой.
— Я сам, Алюся, — не бяжы да работніка.
Барыс шпарка праехаў сяло і толькі на канцы яго адумаўся: куды ён едзе? Ён ня ведае, дзе жыве той селянін. Паспрабаваў спытацца ў сяльчанаў скрайняй хаты, але там нікога не было дома. Завярнуўся назад да маёнтку, бо наўважаў памалу праехаць блізка каля кожнай сялібы і прывабіць увагу сабак, каб такім чынам пазнаць аднаго зь іх, а тады і ягонага гаспадара. He ўдалося. Паехаў за ўзьлесак — адтуль чуўся сьпеў пеўня. За прамежкам бору ад сяла, на паляне зь нівамі, спакмеціў адзінотную хаіу. Сонца заходу ляжала скраем на верхалінах бору, ад ягоных даўгіх сьценяў несла вогкасьцяй. Барыс падагнаў каня. Цярэм якраз складаў у вярсту дровы. Мурза загаўкаў, кінуўся злосна на спатканьне Барысу. Цярэм зноў убачыў свайго крыўдцу, паклікаў Мурзу, прывязаў яго да будкі. Чакаў, што скажа палкоўнік. Падышоў бліжэй да калодкі з удзёўбнутай носам сякерай. Ён хваляваўся — яму меркавалася штосьці зноў
непрыемнае ад палкоўніка. Першым не прывітаўся, як тады, пры спатканьні за маёнткам. Чуўся прыплыў крыві да скроняў і стук сэрца. Палкоўнік таксама не прывітаўся. У процілегласьць Цярэмаваму настрою быў малым, прапоратым мяшком.
— Незнарокам знайшоў, — сказаў насуплена палкоўнік і спытаўся: — Твой сабака ашалеў ці не?
Цярэм абцёр пот з лрбу. Часіна, якая разьдзяляла іх моўкнасьцяй, скончылася. Ён зразумеў несправядлівасьць сваёй барздлівасьціАле калі б палкоўнік сказаў што-небудзь супраць і крыўднае, ён без пагіярэджаньня сякерай расшчаміў бы яму чэрап. Зь Цярэмавай душы адляцела прокмець, у якой было ўсё роўна, абы толькі ўпершыню ў жыцьці, ды яшчэ на схіле год, задаволіцца помстай за крыўду.
— Чаму вы пытаеце? Што, вам не падабаецца мой сабака?
-— Дык жа ён укусіў мяне. Ён, мабыць, шалёны?.. Падумайце: я мушу памерці ад нікчэмнага сабакі.
— Мой Мурза не шалёны. А як ашалее, дык я й бяз вас ведаю, што рабіць зь ім, — усё-ткі злосна адказаў Цярэм. Сабака, пачуўшы ад Цярэма сваё імя, зноў загаўкаў, ірвануўся на ланцугу да палкоўніка. Палкоўнік забег за плечы Цярэма.
— He палохайцеся... ня ўкусіць — ён прывязаны.
— Дык жа шалёны — праўда? — дамагаўся свайго палкоўнік.
— Не!.. Чалавеча, едзьце з Богам, адкуль прыехалі... Выпра гэта і хацелі спытацца?
Цярэм зноў адчуў нераўнавагу свайго супакою. «Гідотнік, за плечы нават браўся».
— Ну, дык дзякую, кажу вам. Я таксама думаю, ён не іпалёны, нраўда?
На гэты раз Цярэм не адказаў — пачаў складаць паскіпаныя дровы да вярсты. Ён кідаў іх рашуча і хватка, зь сілай... Палкоўнік сеў на каня. Ад’ехаўшы пад уторнае гаўканьне Мурзы некалькі дзясяткаў мэтраў ад Цярэмавай сялібы, зьвярнуўся да яго зводдаль:
— Кожны дзень прыходзь да мяне з паведамленьнем, ці ашалеў сабака, чуеце?
— Чую, чую.
Цярэм ятра ўсьміхнуўся сам сабе. «Шыш табе ў горла!» Апошняе палена ён кінуў абы-як, рукой аб руку абцёр іржавую мязгу кары, накіраваўся да лугу, скуль нацянькі мусіў вяртацца дадому Міхась. Сонца зайшло. Падымаўся туман і пачынаў зырчэй бліпічэць месяц. Цярэм перахрысьціўся: з сухога бугра