Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

Каханы горад

Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2006
99.79 МБ
— Я з Расеі. Я прыехаў сюды, каб знайсьці месца быць паслушнікам Госпада, сьвятых усіх... Яшчэ там, на айчыне, я чуў пра славу вашага Богу даставернага манастыра...
Арэмчык не дакончыў сваю сьвятую хлусьню. За словам «даставернага» ён ледзь ня вымавіў імя Агнэсы. Ён паваліўся да ног абата, пацалаваў іх і расплакаўся, як пакрыўджанае не за віну дзіця.
— Калі раб Боскі ў чыстай веры да нас, хай Госпад славіць цябе славай Ягонай! — нарэшце сказаў абат і папярэдзіў: — Зараз накормяць цябе, дадуць месца адпачыць, а заўтра буду зноў гутарыць з вамі.
Абат нахіліўся і прыклаў далонь на Арэмчыкаву дрыготную ад плачу галаву. Ён гутарыў зь ім стараславянскай мовай, якой Арэмчык навучыўся, будучы ў супакоі пешчаў суровай бабулькі.
Назаўтра той самы стары абрызлы абат манастыра абвясьціў сваю добрую згоду: Арэмчык мог увайсьці ў ціхамір манастырскіх укорнікаў... Кожная сьцяна манастырская прыпамятавала Арэмчыку не забыцца пра Агнэсу. У ранішняй ці вячорнай мальбе ён маліўся да сьцяны, а не да падвешаных абразоў на ёй. Яму здавалася, што сьцяна не глуміцца зь ягонай прыгожай мроі — каханьня. Hi адной супакойнай думкі не знаходзілася ў Арэмчыкавай галаве, штосьці ўсё прыгадвалася легендай, напалову пацьверджанай панурай сапраўднасьцяй. Ён, пакутны, засынаў і прачынаўся з гэтым самым штодня. Спамінаў Агнэсу і заставаўся ёй вельмі ўдзячны, што яна гутарыла калісьці зь ім зусім пра іншае і шмат пра што больш цікавейшае ды мілае. Ён нарэшце пачынаў разважаць пра сутнасьць свайго жыцьця і пра сілу зла на зямлі. Сьвет, па-ягоным меркаваньні, быў сустаняй ліха, а ліха заўсёды без дабра! «А раз ліха, рабі ліха!» — аднойчы шпурнуў ён гэтыя словы і з задавальненызем, з узносьлівай ласкай учарэпіўся ў іх развагай.
Кончыўся першы год Арэмчыкавага жыцьця ў манастыры. Цэлы год у змроку муроў, як запаленая сьвечка, ён намагаўся асьвяціць цемнату свайго наканаваньня. Перад ім памалу адчынялася дамавіна таго, аж заманастырскага сьвету. «Там!» — ускрыкнуў ён, бадай у тое прадраньне, калі год даўчасу ступіў на абтаптаныя манастырскія пліткі. Зь нязьвіхным намерам пасьля ранішняга набажэнства Арэмчык зь сьлязьмі і сьвятой шчырасьцяй зноў падступіўся да абата:
— Сяньня ўночы мне прысьніўся сон. Я бачыў званіцу нашага сьвятога прыстанішча, а на ёй надпіс: «Ідзі! Ерасулім!». Багаслаўце мяне, дастойнік наш, у вандроўку... Я босым пайду да Ерасуліма.
Абату спадабалася Арэмчыкава шчырасьць і дадумнасьць ісьці босым да сьвятых мясьцін Палестыны. Ён пабагаславіў яго Богам і выдаў ахвяраваньні дарожныя з манастырскай скарбніцы...
Празь некалькі тыдняў Арэмчык, пераапрануты й вясёлы, з просьбай прабачэньня за блуканьні за мяжой стаяў перад бацькам. Бяззубая бабулька памерла ўжо, а асунены старасьцяй бацька яшчэ мог радавацца звароту сына дадому.
— Слава Богу! Слава Богу! — шапнуў дрыготнымі, сплюшчанымі вуснамі дзядуля-бацька і перахрысьціў Арэмчыка. — Як добра: свой насьледнік вярнуўся дадому.
13
Арэмчык заставаўся сядзець каля стала — пакалупваў зубы й пазіраў з паверху абсталяванай кватэры на руіны сталіцы. Служанка, бадай нічкам, падыходзіла да стала, прыбірала судзьдзе і, турбуючыся, каб яно не бразгала, стаўляла ў кутку каля кухоннае пліткі — зьбіралася мыць. Каб ня грукнуць уваходнымі дзьвярыма, ціхотна прынесла два вядры вады са студні.
Арэмчык працягваў успамінаць. Жыцьцё, разьдзеленае паміж гадоў, гым раньнем зноў сабралася на адзін прысяд да яго. Яно вярталася да яго ўрыўкамі мінулых прыгод і парываньняў і, ня надта зразумелае, разьмяжоўвалася ў бязморнасьці будучыні.
У тую раніцу, перад тым як сысьці ў свой службовы габінэт Самапомачы, пачаўшы яшчэ ў пасьцелі, ён успамінаў бацьку, зь якім пражыў сумесна пасьля звароту з Прагі ўсяго каля дзесяці дзён. Бацька памёр.
— А я зірк — і празь нядзелю па паховінах усё адбудаванае па пажары і пакінутае па запавеце мне сьвіснула й накрылася грашовымі паперачкамі... Жыві, Прага, Будапэшт, Агнэса!.. Шкада, што помнік не паставіў бацьку, — думаў Арэмчык, быццам крануты мінулым і сумленьнем.
— Эй, хатняя кансыквэнцыя, пакліч дачку! ■— раптоўна пакінуўшы ўспаміны, зьвярнуўся Арэмчык да служанкі. Ён прывёз яе з сабой з ІІрагі, бо яна для яго па сьмерці жонкі была служанкай і нават бы другой сужэнкай.
— Вы заўсёды перашкаджаеце мне, — пакінуўшы ігру на раялі, абурана закрычэла дачка.
— Ты сьціхні, прарэх незашыты! He тваім хлебам жыву!.. Наелася сабе, дыбіна стрыгнатая, закруціла калена на калена і на тым «не перашкаджай». А я перашкоджу табе — зьбіраюся сямнаццаць год да гэтага, але, мабыць, некалі адпушчуся, дык так, каб ідучы замуж, аглядалася і затульвала сваю духаўку!
— Што вы хочаце?
— А што казалася ўчора? Ня памятаеш? Бачыш, у чым апрануты я, ці не?
— У кашулю і штаны...
— Ты адважваесься насьміхацца зь мяне. Зачыні разіню, a то заляплю даланінай! Дзе кашуля вышываная?
Арэмчык адвярнуўся ад дачкі, нібы забыўшыся на гутарку зь ёй, працягваў гучную размову самотна:
-— Скажуць: прыйшоў, як камісар. Адна бяда выйшла — прыйшла іншая з тым самым аршынам, з тым самым бязьменам!.. А гэты смаргун Зорыч кожны дзень у вышыванцы бела-
рускай ходзіць... Гыхты, лебядападмерзлая! He замарозілітыя, дык можна цяперака! — і, не пазіраючы на дачку, спытаўся: — Чаго стаіш і слухаеш?
Але яе не было каля яго, яна, навучаная гэткімі сцэнамі й захаваньнямі бацькі, ня слухала доўга яго, а, даведаўшыся, што ён патрабуе, парупілася прынесьці вышываную кашулю.
— Дадумалася? — супакойна спытаўся Арэмчык. — Дай пацалую цябе... Ты мусіш мае думкі й навагі схопліваць бяз словаў. Прызвычайся, дачка!
— Добра. Наступны раз буду ведаць.
— Ты заўсёды абяцаеш: наступны, наступны, але пакуль не наступіш на блошыну, дык і ня трэсьне яна... Бацьку шануй — вайна цяперака!
— А навошта вышытую кашулю апранаеш — маму ўспомніў?
-— Пры чым тут мама — на сьвітанку нябожчыцу спамінаць?.. Сяньня прыём буду рабіць, дык мушу нацыянальную вопратку мець, праўда ці не?.. Ах, яшчэ пытаюся ў смаргатай!
— Але ж кашуля з румынскімі ўзорамі. Мама як памятку з Румыніі прывезла.
— А што, ня ўсёдна: беларуская ці румынская?
— Ніколі. Няўжо ў ГІразе, бываючы ў беларусаў, не заўважыў іхныя нацыянальныя кашулі?
— Але ж гэтая, румынская, пашытая, як кашуля — ці андаракам?
Арэмчык цьвяліўся. У асаблівасьцях нацыянальнай вопраткі нічога ня ведаў ён. Але ведаў адно, што той, хто апранае вышытае, ёсьць у нейкай меры зьвязаны з сваім народам.
— Каб цябе разанка, дачухна, узяла! Праклён вам! Праклён!.. А ты, запрэлая, чаго там ляпаеш судзьдзем: мо’ цябе не датычыцца гэтае? — закрычэў Арэмчык на служанку. 3 скрыўленым тварам падбег і прыгнуўся прад ёй, быццам у чаканьні адказу. — Сьмяесься? Вон заўтра пойдзеш!..
— Унізе чуваць — не крычэце, — лагодна папярэдзіла служанка.
— Ты чуеш яе: «не крычэце»? Хто пра вышыванкі мусіць турбавацца: я ці ты?
— I насапраўды: не крычэце — угаманецеся... Давай памяркуе.м, як выйсьці з усяго.
■— Што меркаваць? Каб яно ў жорнах скруцілася! Глядзеў, як варона, і даглядзеўся! Ты ўяві сабе, — звычайна пачаў ён, — я з маёрам Лібіцам Менск азіралі, дык нейкі нечалавечы воб-
раз падпоўз да нас і давай крычэць: «Заб’ю фашыста!.. Заб’ю, як мыш! Чаго прыйшоў сюды?.. Я прысуд напісаў табе і сам яго выканаю!..» Ажно сьмех бярэ: бязногі, адсечаны, як гарбуз ад каліўя, а яшчэ пагражае... Вось тут і жыві. Яны ўсе-— нацыяналістыя і нікога ня любяць чужога... Вось дык сьвет! Вось дык імпэты!
Падчас гутаркі Арэмчык заклаў назад рукі й прымасьціўся выгадней каля цёплае пліткі.
— Вы ж на працу не забудзьцеся.
— О, праўда! Каб ты спрахла! Дзе той цыбук? Зноў уцякла да піяніна. Прынясі кашулю пад гальштук — абыдуся й без вышыванкі...
— А ты не турбуйся гэтым.
— Дай пацалую цябе. Даўно з табою быў, -— папярэджваючы іншым, прыгаманіў Арэмчык служанцы. Яна ў згоднай зразумеласьці прыплюснула левае вока, крывячы й падцягваючы ў гэтай міміцы левы скраек роту...
*
— Ці ня ён? — няголасна сказала машыністка, што сядзела недалёка ад дзьвярэй. Яна ды другі ўрадовец, ведаючы, пра што папярэдзілі, заняліся шчыра перабіраць розныя паперыцы і абмежнікі. Водгуль марудных крокаў з кватэры Арэмчыкавай прыбліжалася. Урадоўцы, ухмылістыя паміжсобку, уветліва азірнулі маладога мужчыну за асобым столікам, мабыць, іхнага кіраўніка.
— Дабрыдзень, спадары!.. Ах, і спадарыня, даруйце, ня ўбачыў вас!
— Дабрыдзень! Калі ласка! — ветліва адклікнулася машыністка.
— Ну як ідзе? Шмат паахвяравалі і абяцаюць для нас?.. Хто гэтым апякуецца?
Машыністка паказала на Зорыча.
—А-а, спадар Зорыч займаецца гэтым... Мы ж ужо знаёмыя, спадару Зорычу, — вітальна Арэмчык падаў яму руку і падумаў: «Картаязыка •— Хрыстосам робіцца, а нядаўна мо’ кукарэкаў: усё для партыі!». Адвярнуўся і блізу з прамовай зьвярнуўся да ўсіх:
— Спадары, я таксама свой чалавек — беларус так называны, жыў на эміграцыі, у Празе, дабіўся ад немцаў накіраваньня сюды, ажно ў Менск. Можа, вы і безь мяне абышліся б тут, але вы ў такім нацыянальным парываньні, што можаце лёгка за-
быцца аб усім важнейшым у барацьбе за новую Эўропу... Дык вось будзем працаваць, памагаць вашым пакутным людзём.
Захліпна, бы ад сьліны, перарваў прамаўленьне.
— Спадару Зорычу, прашу да мяне ў габінэт... Спор Божа ў працы! — кончыў Арэмчык.
— Дзякуем! •— адказалі машыністка і другі ўрадовец.
Нізкае сонца з ружовымі праменьнямі шпарка ляцела ў тумане. Туман узьняўся ад зямлі, і толькі ў паднябёсах пыліўся, зьбіваўся ў клубы, адлятаў дзесьці за разваліны сталіцы. У некаторых частках высі азярысты прастор неба вырываўся з туману, і тады ў вырве ярчыста ўзблісквала і змрачылася сонца. Арэмчык глядзеў праз вакно свайго габінэту на ўсё гэта, абы сабрацца з думкамі. Зорыч сеў і чакаў, пакуль ягоны кіраўнік адвернецца ад вакна. He сьцярпеў:
— Хоць і рэдка, але ў нас таксама ёсьць туманы, як у Лёндане.
— О, я! Спадару Зорычу, я надумаўся даручыць вам іншую працу. Ад заўтра пачынайце арганізоўваць аддзел Самапомачы ў Менску і аставайцеся працаваць там... Пасьля абеду я прыму ад вас справы і маёмасьць. А я на вашых падмурках буду ўзначальваць кіраўніцтва над усімі аддзеламі Самапомачы ў Беларусі. У вас, спадару Зорычу, адно прызначэньне, а ў мяне другое... Адмовак я не цярплю. Мушу сказаць адразу: да працы, да працы!.. А цяпер паінфармуйце мяне пра зробленае вамі й намеры на будучае.