Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

Каханы горад

Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2006
99.79 МБ
Назаўтра Арэмчыка знайшлі недалёка ад казармы з завязаным ротам. Грузіны не паленаваліся прывязаць яго галавой каля хваста худога, каростлівага каня і прывялі яго ў блізіню да расейскага фарпосту. Каб конь не адыходзіў, яму паставілі аўсу і спуталі заднія ногі. Арэмчык ня мог перанесьці гэтага асьмеху.
Пасьля пасьпешлівае ачысткі й прыбраньня сябе ўцёк таго дня з Каўказу, нават не паказаўшы свайму начальству той праклённай саклі.
Жыцьцё дасьледавала Арэмчыка. ГІаўжаночае аблічча Арэмчыка, падоўжанае рэдкім выбегам чарнаватых валасоў на барадзе, зьбянтэжанае і закопчанае дарожным пылам ды стомай, апынулася празь некалькі дзён і ночаў за варотамі Прагі. Грошы, сабраныя шчодрасьцяй і скупатой на працягу службы на Каўказе, дазвалялі знайсьці любыя мясьціны.
Арэмчык доўга блукаў па цесных вуліцах Прагі. Днём хвалькі журбы і ліха супакойвала цікавасьць азіраньня горада. Затое ўначы пад невялікімі купкамі сьвятла вулічных ліхтароў высокія муры з рознымі вылепінамі ўзвышаліся над ім у наводлесьці гор, а вуліцы выглядам горных праходаў. Ён уцякаў ад начной чароўнасьці старога места. Але на чацьвёртую ноч начлегу ў чыгуначнай гасьцініцы да яго на карыдоры, калі нёс медзяную конаўку з кавай, зьвярнулася жанчына, крыху старэйшая гадамі й выглядам.
— Я чула, вы з Масквы.
Арэмчык ад неспадзеву пачуць знаёмую мову адказаў не адразу. Жанчына падышла яшчэ бліжэй і супакойным, нязводным позіркам, як блізарукая, глядзела ў ягоныя вочы. Арэмчык усьміхнуўся. Жанчына спакмеціла бянтэжнасьць. Загаманіла зноў.
— Ад знаёмай чэіпкі з буфету даведалася, што тут начуе рускі, што ня ўмее гутарыць па-чэску, і па-нямецку таксама ня вельмі... Можа, патрабуеце дапамоіу?
Арэмчык зноў усьміхнуўся, няспрытна азірнуўся наўсьцяж бруднага калідору гасьцініцы, падумаў: «Хай бы лепш бульбянікам назвала». А тады падзякаваў за шчырасьць жанчыне, згадзіўся выкарыстаць ейную памогу.
Незнаёмая была першая жанчына, іігго зьявілася сама да яго: пазнаёмілася і пасуліла помач. Але Арэмчык палохаўся надта расчыняцца ротам перад ёй — яго і там палохала вымова расейскіх словаў. Клапаціўся толькі слухаць. Жанчына гутарыла шмат і шмат абяцала. А як інакш захоўвацца да чалавека, які гэтак мала гутарыць? Яна адчувала сябе шчасьлівай і вясёлай. Яна памятала размову з буфетчыцай гасьцініцы: «Паспрабуй пакапацца і на яго шуметніку, а можа? Ён нядрэнна апрануты, па-панску выгінаецца... А як толькі скнара — паспрабуй палагодзіць пяткі праз чаравікі».
— Я — немка, — выпіўшы гарэлкі ў ночным рэстаране, прызналася яна Арэмчыку. — Жыла зь дзедам у вас.
— Дзе — у вас?
— Ну там, у Маскве.
— О, цяпер я ведаю! — радасна і гэтаксама шчасьліва ўспыхнуў Арэмчыкаў голас сярод п’янага шуму ў рэстаране. — Я не з Масквы — я вучыўся там...
-— Вельмі добра!.. Вельмі міла пачуць пра гэта...
Жанчына неспадзеўна расхахаталася. Ейны твар ад сьмеху рухаўся вахрыстымі складкамі; з паўпрыплюснутых павекаў, з доўгімі рэдкімі вейкамі, паблісквалі вочы. Яна была п’яная. Арэмчык глядзеў на яе з хараством, што падыходзіць да мужчыны, калі ён дастаткова вып’е гарэлкі. Ад выгляду, калі жанчына ў сьмеху адкідвалася назад на сярэдзіну крэсла, выстаўляючы перад ягоным жарсьлівым зіркам поўныя ўздрыгі грудзі, яму жадалася падтрымоўваць ейныя адхілы, рухацца згодна зь імі і цалаваць яе. Ён ніколі і не цалаваў жанчын. Сярод накуранага папяроснага і кіслага цыгарнага дыму яна зіхцела Арэмчыкавай уяве часткай ягонага ўласнага цела...
Жанчына заціхла, але рэха сьмеху гучэла ў вушох Арэмчыка — сэрца поўнілася цеплынёй спатканьня з жанчынай. Ён закахаўся ёй... Прынесьлі ангельскі біфштэкс і пільзанскага піва — ярчыста жоўтае ад сьвятла лямпаў.
— Я бліжэй да вас... Забудзьцеся пра сваё! Увесь сьвет адчувайце за сабой! Гуляйце! — вычытала лозунгі жанчына і бліжэй падсунула крэсла да Арэмчыка.
— Давай і гэта зьямо — я галаднаваты... Я ашчадзіў грошы калісьці, але цяпер: не! Напішу бацьку — прышле... я ўцёк сюды...
— Буфетчыца — добрая жанчына, маладая яшчэ, не туляйся за ёй — можа прылашчыцца.
Яна адпіла палову піва з шклянкі, пачала есьці.
— Добрае піва — піце, бо вычахне.
Пасьля некалькіх кусьняў біфштэксу Арэмчык адчуў рэзкую й пекатлівую боль у дзясьне. Неспакметна памацаў пальцам у роце. У дзясну ўрэзалася нешта мэталічнае. Салёная вільгаць крыві адчувалася на кончыку языка.
— Ежце! Піце!.. Зараз пойдзем — я пакажу вам кватэру за нішто. Там жыву я. Згодны?
На твары незнаёмай падчас гэтае гутаркі адсутнічала папярэдняя весялосьць, зьявілася негамонкая шапатлівасьць, прытрыманая дыханьнем.
— Добра... добра, — адказаў Арэмчык і, давераны знаёмству, не хаваючыся, пасунуў зноў палец у свой рот.
— Што, жылкі? Яны часта бываюць тут... Заўтра пакажу іншы рэстаран: танны і камфортны... Круціфікус на іх!
— Нешта госграе залезла — кроў, бачыш?
Арэмчык паказаў ёй канец пальца, зафарбаваны крывёй.
— Кроў? Хадзем да фае — пагляджу, — затурбавана прапанавала яна... Яна выцягнула зь ягонай дзясны невялікі, гостры кавалак косткі. А тады, пасьля гэтага, міла-падступна прыціснулася да Арэмчыка. Ён няскратна здрыгануўся. Усё, з чаго ён складаўся, аддалося звабе жанчыны. Шчасьце расло само! Пра яго ня думаеш тады, а слухаеш, быццам вечную сьпеўнасьць.
— Як клічуць цябе?
— Люцікам называюць.
— А мяне — Агнэса. Там, у Маскве, гэтак ахрысьціў мяне дзед.
— Чаго тут расшпіліліся? — увайшоўшы да фае, прыбіральшчык пажартаваў зь іх, паставіў у кутку венік і вядро для шумецьця, выйшаў.
— Люцік, я закахалася. Адгадай, у каго?
— Ня ведаю.
— У цябе, мой неспадзеўны, у цябе. Здаецца, там у вас кажуць «у цябе, мой цар», а тут хай будзе: у цябе, мой кароль дабраслаўны. Цяперака адгадаеш?
— Ну — ты! — з усёй той задухай шчасьця адказаў Арэмчык.
— Ты лепш скажы — Агнэса!
— Ну — Агнэса...
— А як жа ты, Люцік, даведаўся, што я — Агнэса?
— Сама сказала: Агнэсай называюць...
— Скажы, Люцік, ты кахаеш Агнэсу?
— Ня ведаю, — пахітрыў Арэмчык.
Яна перастала распытвацца, гульліва стрыгаць словамі, якімі апускала глыбей карэньні ахотлівасьці ў юнацкае цела Арэмчыка. Яна пачала больш зразумелым і даўмелым дасягам дзеля сябе.
— Вось толькі адмоўся кахаць мяне, — і Агнэса сваячна пагладзіла Арэмчыкаву руку, —я зраблю табе — о, ты ня цяміш, што я здолею зрабіць табе! У турму загнаць магу...
— Мяне? За што?
— Скажу, абрабаваць хацеў.
— Цябе?
Арэмчык ня быў у здолі гутарыць, ён толькі мог уторваць выхапы парожніх словаў з Агнэсінай размовы.
— Я так пакахала цябе!.. Хадзем адгэтуль... Хочаш быць маім?
Яна зноў прыціснулася да Арэмчыка. А яму? Яму па-ранейшаму асалодна ды шчасьліва. Жанчына першай закахалася ў яго. Як гэта зусім звычайна і даступна. Ён ганарыўся мужчынскай адвагай маладосьці.
3 асьветленай ліхтарамі вуліцы, без агрэхвіны паміж іхнымі постацямі — стулены, яны завярнулі на цёмны завулак. Быў чутны няспынны гутар Агнэсы й водар падгнілай агародніны з падвалаў гандлярскіх дамоў. Потым невялікі прасьцяг яны прайшлі па ўзьбярэжжы Вэлтавы. Рэдка і слабым подзьмухам павейваў рачны лятняк, ствалы дрэваў на ўзьбярэжжы губляліся ў нязгаслым шасьценьні лісьцяў.
— Я жыву тут.
Агнэса адчыніла дзьверы ўсярэдзіну невялікага двухпавярховага дому. 3 вакон надверхніх паверхаў зырчэла сьвятло. Увайшлі.
— Дай пацалую цябе... Ах, які ты цудоўны! — прашаптала захопна яна ў цёмным калідоры, зачыніўшы ціхенька дзьверы.
Сьвятло ў Агнэсіных пакоях гарэла нядоўга. Яны абое не хацелі яго... На цэлы месяц Арэмчык заснуў у неспадзеўным шчасьці: «Я кахаю... і я таксама!» —перакідваў ён у думках два чутлівыя сказы.
Аднойчы раніцай, бы з прадчуваньнем чагосьці благога ад Арэмчыка, быццам у трывозе небясьпекі ад сваёй маруднасьці перад тым благім, Агнэса паклапацілася вырваць ягонае шчасьце з сваіх грудзей. Яна прагнала яго на вуліцу, зусім супакойна прамовіўшы:
— Вось і ўсё! Грошай ні ў цябе, ні ў мяне... Можаш зматваць ад мяне — не трымаю, a то паклічу паліцыю.
Арэмчык плакаў, поўзаў каля Агнэсіных ног, але яна была неўпрашальная. Калі падпаўзаў на каленях да яе, адступала набок і сьмяялася, захліпным сьмехам сьмяялася.
— Зьлітуйся, Агнэса! — прасіў ён. — Я кахаю цябе! Знайдзі працу, і я буду працаваць, як вол... Зьлітуйся!
Арэмчык кахаў Агнэсу. Але яна, старая ружа ў ягоным садзе, не хацела расьцьвітаць. Арэмчыкавых грошай ня стала на другі месяц сумеснага жыцьця.
— Што рабіць?
Зусім недадумны, чаго хацела Агнэса, але надта перакананы, што, мабыць, перастала кахаць яго, Арэмчык пайшоў ад яе. На шырокім пляцы з вадалівам, з дамамі ў пярэнчынах на-
вакол ён прысеў у сьцені каштану. Стайкі галубоў, вуркочачы, хадзілі па ўсім пляцы. Там ён па-сапраўднаму падумаў пра жыцьцё, што гэтак прадчасна пачало сьцігаваць яго. Ён мо’ й не пайшоў бы адразу ад Агнэсы, але палохаўся паліцыі. Прагоняць на радзіму, а там будуць тыцкаць пальцамі, насьміхацца за здаронае на Каўказе.
Зазванілі званы. У трыкутніку каля сьцяжы вуліцы да шіяцу высоўвалася званіца сьвятыні. 3-пад ейнага ўзгону шэсьць коней, накрытых запонамі, з падгнутымі шыямі, выцягнулі чорны катафалк. Яны адвозілі кагосьці да месца, дзе ён ня будзе болей пакутаваць і трымцець рознымі звабамі жыцьця. Арэмчык устаў і зьняў шапку. Катафалк і чорна-бела апранутая гурма людзей абмінулі яго. Пра сьмерць Арэмчык ня думаў. Ён разумеў яе ў юнацкім уяўленьні як адну з праяваў няшчасьця чалавеку, падобную да ягонага няшчасьця жывога. Але яно, безвымоўнае, падшапнула яму набожнае паслухмянства. EbiBae ў жыцьці, калі ня трэба словы, дастаткова толькі аднаго шораху паўзка, і ты ўжо знаходзіш мо’ і не справядлівы, але шлях да чагосьці выгаднага і пажаданага. I той думцы Арэмчык не зьбіраўся супраціўляцца... Пад палудзень сонца стала прыпякаць. Галубы на пляцы з апушчанымі крыламі ледзь краталіся. Шмат зь іх ад малой рухлівасьці там выцягвалі каляровую лапку і крыло, ляжалі на зямлі. Арэмчык хацеў есьці, але пра ежу ня вельмі думаў, ён думаў аглядзець сьвятыню і знайсьці памяшканьне сьвятара, каб зьвярнуцца да яго з просьбай помачы. Арэмчык наважыў пайсьці ў манастыр і быць мніхам. На ягонае шчасьце, там знаходзіўся манастыр, і не жаночы, а як і трэба — мужчынскі.
— Ад чысьціні сэрца скажы, чаму ты хочаш быць манахам? — дапытваўся ў Арэмчыка стары абрызлы мніх — абат манастыра.