Каханы горад  Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак

Каханы горад

Антон Адамовіч, Янка Юхнавец, Лявон Савёнак
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2006
99.79 МБ
ўзьлеску каля лугу ён убачыў Міхася. Уся тая гардлівасьць, злосьць да палкоўніка, калі ўбачыў постаць свайго гадунца, перамянілася ў ім літасьцяй і адказам спагады да палкоўнікавых клопатаў.
— Чалавек! Чалавек — гэта чыстадумнасьць, — задаволена прагаманіў Цярэм.
11
Міхась шмат што перадумаў, ідучы зь Менску да Цярэмавай хаты. Ён ішоў туды, дзе яго чакаюць, накор.мяць і абаірэюць, дзе, пасьля здаровага сну, назаўтра, устане разам зь Цярэмам і пачне памагаць яму ў працы: дапаўняць ягоны скарб у гаспадарцы. Гэта — наканаваньне, пад якім нават лёгка змагацца з нахлыняй неспадзеўнага ў жыцьці. Яно — шчасьце! Але навошта шчасьце ў горычы дзён?
Ад журбы, што зьявілася да Міхася пры спатканыіі з сталіцай, зрабіліся ягоныя думкі пераборнымі, мэханічнымі й безвьгходнымі. Ён пабыў сярод разбурэньняў, бадай у залі суда, дзе засталася памятка вялікай расправы людзтва зь людзтвам, дзе трацьвее велікомасьць, што называюць сьвятлом цывілізацыі — вялікай справай вызваленьня... Міхасёвы думкі часта адступалі ў расказы з успамінаў яму знаёмых людзей. Яму помніўся расказ старога беларуса, няволенага пры цары ў Сібіры. Міхась яскрава ўвабражаў з тых успамінаў набажэнствы ў турме... Прыходзіў сьвятар у смурод падвалу. Праходзіў паўзь нявольнікаў да амвою. Ад яго веяла сьвежатой надвор’я і волі. Зьняволеныя глядзелі на яго больш, чымсьці на сьвятыя абразы. 1м не хацелася адчуць, што вось зараз скончыцца каля іх прысутнасьць вольнага, бясшкоднага чалавека. Ш.мат хто нават уяўлялі, як ён ходзіць на свабодзе з укрыжаваным Хрыстом на грудзях. Яго акаймляе прастор з высокім небам і сонцам — не падвал; яму дастаткова там месца, а ім тут...
— Амін! — кажа сьвятар.
— Амін! —цьвердзяць зьняволеныя.
Каля амвою рэдзенька чадзіць шызень дыму з кадзіла. Вадрыць стуль сухая яловая смала. Кайданы ў сьвятле ад некалькіх сьвечак бліскочуць тлуставатай срабрынёй ручая пад месяцам уночы; і з укленчаньнем «амін» яны ўторваюць па ўсім падзямельлі неразрыўнае дзінь-дзінь-дзінь-Амін!..
Але як ні было смутна ў Міхасёвым настроі, ён зусім не сьвятазорна знаходзіў асуджэньне ўсім здарам ягоных год. Аднолькі
яму самому было задавольна, што шукае ў безвыходнасьці колькі стагод нялюдзкасьці, нейкую справеднасьць абавязку, усё-ткі да выйсьця з гэтай нялюдзкасьці.
— А як з пашпартам — атрымаў?
— He. Блукаў па Менску — азіраў.
— О, там ёсьць што паглядзець! Зруйнавалі, паганцы!.. А пашпарт -— нічога, атрымаеш другім разам... Ты нават сумны — што здарылася?.. А дзічыну аддаў убогім?
— Аддаў усю сьляпой. У яе хворая маці, памірае ад сухотаў.
— Яна грае каля ўваходу да царквы? Я ведаю яе. Бедная дзяўчына... Я часта гутару зь ёй... Ды вось забыўся сказаць пра адрас пашпартнага стала...
— He турбуйцеся — знойдзем калі-небудзь.
Цярэм запаліў на прыпечку капцілку-лямпку, памыў рукі й пачаў наліваць у міску вячэру.
— Сяньня зноў быў у старасты воласьці — заносіў грошы за падатак і купіў новую беларускую газэту, «Менскай» называецца, пасьля вячэры пачытаем.
■— О, гэта цікава — лепш цяпер!
Цярэм падаў газэту. Міхась, як дзіцяня, бухнуўся ў крэсла, разгарнуў шырокія балонкі газэты. Пакуль прачытаць які-небудзь артыкул, перачытаў назву кожнага загалоўка. На апошняй балонцы ён заўважыў змушлівае цікавасьцяй паведамленьне: «Шукаем колькі асобаў-лекараў». Прачытаўшы, Міхась задавольна хлопнуў па калене:
— Заўтра, мой дарагі, іду прапанаваць сябе на пасаду лекара. Нейкая Беларуская Самапомач шукае лекараў. Я думаю, што гэта не да немцаў.
— Гэта арганізацыя ў доме насупраць царквы, дзе ты быў сяньня.
— Неспадзяванка — трэба памагаць...
— А потым што? Дапамога рэч добрая, яна змалку мусіць быць у характары чалавека. Але ж помач нічога не дае, Міхась. Можа здарыцца так, што ня будзе ад каго чакаць гэтае багаслаўленай памогі. Няшчасьце ад веку было й будзе...
— Няшчасьце на сьвеце толькі таму, што чалавек ня ведае, колькі будзе жыць на зямлі. Калі б чалавек ведаў свой адмераны час жыцьця, дык, напэўна, ён здолеў бы зрабіць і адысьці ад яго ня гэтак, як было раней і цяперака ёсьць, а па-іншаму, паіншаму...
— Па-іншаму й ня выйдзе! Сучаснаму чалавеку, здаецца, вы, лекары, сказалі, што век кожнага... ну, прыкладам 75 год,
ад жа няхай і парупіцца жыць добра!.. Я думаю, Міхасю, што ты сказаў, не апраўдвае сутань жыцьця. Ты крыху ад неспадзеўна вычытанага ў газэце, ад убачанага ў Менску кажаш гэтак. На мой старэчы крэмень: ці не імпэрыі ўсялякія з усялякімі падманкамі прыводзяць людзей у загоны гарэйшыя, чым для зьвяроў... Але жыцьцё — гэта чалавек!
— Мой дарагі, ня зьмешвайце ў адно і думкі, і пачуцьці пра жыцьцё...
— I гэта не пры чым, бо яно зусім на іншай пасьцелі сьпіць. Для чалавека няма розьніцы перажыць дзень і ноч!
— Я, можа, памыляюся. Мне здавалася, што я адгадваў наперад твой гутар.
— He, Міхась! Я жадаю сказаць аб тым, што немец хоча жыць па-свойму, а я наадварот...
— Я разумею, куды ты цягнеш! Ды вось захопы, як змагацца зь імі? Наш народ падбіты змаганьнямі...
— Сядай за стол, каб ня стыла ежа — ясі. Ня будзем спрачацца пра недасягнутае паміж людзьмі... На сьвеце ёсьць адно магчымае — незалежнасьць кожнага народу. А калі захопы будуць, захопы ў імя нейкае ідэі, тады мусяць усе народы сьвету даць таму захопніку добрага тумака і не зьнішчаць саплявых, хіжацкіх праведнікаў тых ідэяў, а пакінуць іх пераможанымі, падбітымі ў сваёй мярлозе безь нічога. Няхай жывуць і сыцяцца сваёй мэтай, бо ж усё роўна праз колькі год яны самі зьдзівяцца собскаму ёлапству. Але нацыі дайце свабоду!
— Добрая абумоўленасьць, але бяз гузікаў — штаны зваляцца, — сказаў, пасьміхваючыся, Міхась. — Францыя калісьці, іншыя цяпер незалежныя, душылі й душаць сваіх людзей у Барталямэеўскіх ночах...
— Няўжо, па-твойму, чакаць, пакуль які-небудзь валадар над табой, як тая маці пасьля хлапака свайму дзіцяці, патурбуецца лагодай і кволай: «Мой бедненькі зайчык, дай буську дам!» — і скажа: «Надакучыла табе твая несвабода!»
— Праўда, родны! Бяз дробязяў няма сутнасьці — здаецца, злавіў мяне ў пастку.
12
Арэмчык разбудзіўся. Зь лядайскай прыемнасьцяй пацягнуўся ў ложку, шчасьліва й бесклапотна пазяхнуў, стрымоўваючы як надаўжэй шырока рот. Паглядзеў на заслонь туману ў вокнах —незапацелыя шыбы каламутна малачыліся ад знадворку.
Арэмчык быў старым у свае сорак пяць, сярэдняга росту з шатэністымі, на бок зачасанымі валасамі, з тварам, створаным з мужчынскага й жаночага, але найбольш у ім выгадвала жаночае аблічча. Ен шмат што пабачыў у жыцыіі, шмат зь яго клапаціўся памятаць, шмат што патурбаваўся выкінуць у няпамятнасьць.
Арэмчык нарадзіўся дзесьці ў паўднёва-заходніх мясьцінах Беларусі, а як падрос, апынуўся ў Маскве на вучобе—там крыху вучыўся ўсяму. Падчас вучобы ні з кім не сябраваў, бо зь яго сьмяяліся расейскія студэнты за благую вымову расейскай мовы й называлі бульбянікам, таму ён ухіляўся іх.
У вельмі частых лістох да багатай бабулькі й бацькі маліў забраць яго дадому, але тыя нічога не адказвалі яму на просьбы і адно на Каляды пасылалі вітаньні «С Рождзеніям Гозпада Спасітеля» і на Вялікдзень — «С Возкросеньніям Газподнім».
Арэмчык з натуры — умеркаваны, замыкаўся пасьля слуханьня лекцыяў у чыстай кватэры і зубрыў «да крыві» вымову расейскіх словаў. Аднаго часу ён ажно не звальнявеціў ад гэтага, і толькі тады бацька пераслаў яму грошы й злосна прапанаваў ехаць служыць на Каўказ у полк яму знаёмага камандзіра. Арэмчык застаўся ўдзячным бацьку, хоць сэрцам да яго не застаўся прытульным.
Па дарозе на Каўказ з бацькавым лістом да таго камандзіра тайком ён усё-ткі завітаў да бацькоўскай сялібы й неспакметна для ўсіх палюбаваўся радзінным гняздом, пасумаваў за ростань зь ім, уночы падпаліў сялібу з канца, дзе стаялі стагі саломы.
Праз парог помсты Арэмчык уступаў у будучыню свайго жыцьця. Ён без аднае кропелькі журбы і асуджэньня асабістага ўчынку да бацькі пайшоў назад да чыгуначнае станцыі, каб працягваць сваё збочанае падарожжа на Каўказ. Ен адзінна азірнуўся на ўпэўненую полымень, якая нават досыць сьветла асьветлівала ў цемнаце ягоны прасьцінак да чыгункі. Радасны й задавольны, купіў білет і паехаў па бацькоўскім накіраваньні і рэкамэндацыях.
На Каўказе ён пераканаўся, што яго жыцьцё надалей ня можа цягнуцца ў напатканым становішчы. Нэрваваўся. Прыпамятоўваў сабе аб сумленнасьці да бацькі. Нават хацеў напісаць да яго ліст і прызнацца ў сваім злачынстве, але адвага прападала ў адным надта казытлівым пытаньні: «А хто ж тады прышле мне грошы?»
Зь цягам часу Арэмчык забыўся аб усім і паспрабаваў выявіць асабістую волю быць незалежным і выкрутлівым у жыцьці.
Самастойны паход у жыцьцё таксама ня вырваўся з загароджы ягоных мрой, а прыйшоў да яго із здарэньнем аднаго нечароўнага выпадку.
Аднойчы ў нядзельны дзень ён, прыбраны ў гарнітур вайсковага пісьмаведа, накіраваўся пахадзіць за наўгароднімі паселішчамі Тыфлісу. Першыя гадзіны вандраваньня па гарыстых сьцежках і каля прыляпіўшыхся да адхону гор сакляў мінулі ў харастве цікавасьці й настрою. Нагледзеўся на гандляроў рознымі бусамі, матэрыямі, мінеральнай вадой. Кожны зь іх прапаноўваў свой тавар, запрашаў толькі б паглядзець на яго, але Арэмчык незадавольна моршчыўся й ішоў далей.
За цэлы год жыцьця ў тых мясьцінах ён ніколі не выпраўляўся гэтак далёка на азіраньне. Сам горад Тыфліс ён ня ведаў дакладна, за выключэньнем вуліцы ад казармы да канцылярыі коннага палка.
Чым далей Арэмчык адыходзіў ад гораду, тым цікавейшыя і прыгажэйшыя спатыкаліся мясьціны, гурмы горцаў і караваны аслоў і мулаў, раздутыя накладзенымі цяжарамі. У той дзень адбываўся кірмаш. Гандляроў можна было сустрэць усюды. Уся дарога, якая праходзіла па адхоне невысокай гары, красілася ўсялячынай дзеля гандлю рэчамі. Сонца, сухое й палістае, здаецца, было падчэплена ў прамежку дзьвюх адлеглых гор. Гам і скрыкі ўсюдзіліся ў навакольлі. У далаве гор з выступам на ёй роўнядзі расьсьцілаўся луг. У адным, то ў другім месцы на ім выторкваліся застыглыя лбы гранітных глыбаў і пасьвілася статка. Паміж жывёлы бегалі гульлівыя дзеці: квялілі аслоў і казлоў.
Нарэшце Арэмчык завітаў да саклі з пабеленымі сьценамі. Над уваходам туды пад грузінскім тэкстам і малюнкам куска мяса было напісана па-расейску: шашлык, віно, вада. Арэмчык заказаў нарзан. Гаспадар ломанай расейскай мовай абвясьціў кошт нарзану, але Арэмчык, у дастатку наслухаўшыся расказаў пра гандаль Каўказу, адмовіўся заплаціць. Hi аднаго кроку на выхад з харчэўні не зрабіў Арэмчык. Гаспадар спрытна схапіў яго за горла й ледзь не прыдушанага насьмерць скінуў у глыбокую яму паміж сакляй і гарой. Ускрыкі Арэмчыка аб дапамозе ніхто не пачуў.