Калі прыгледзецца — Марс сіні
Антыраман
Зміцер Вішнёў
18+
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 276с.
Мінск 2018
ЗМІЦЕР ВІШНЁЎ
КАЛІ ПРЫГЛЕДЗЕЦЦА МАРС СІНІ
антыраман
18+
ЗміЦЕР ВіШНЁЎ
КАЛІ ПРЫГЛЕДЗЕЦЦА — МАРС СІНІ
АНТЫРАМАН
Мінск
Выдавец A. М. Янушкевіч 2018
УДК821.161.3-31
ББК 84(4Бен)-44
В55
Вішнёў, 3.
В55 Калі прыгледзецца — Марс сіні : антыраман / Зміцер Вішнёў. — Мінск : A. М. Янушкевіч, 2018. — 276 с. : іл.
ISBN 978-985-7165-96-4.
Антыраман Змітра Вішнёва — гэта гімн свабодзе. Паралельныя сусветы рушаць хвалямі — у гэтым варыве ўзнікаюць сілуэты: капітана Барады, Майкла Крывога, Сталіна, Дон Кіхота, Пінокіа, Карлсана, гномаў і таемных курдупеляў. Аўтар лавіруе паміж гандляром, фокуснікам і арбітрам, вядзе бясконцы дыялог з галавой, цешыцца і плюхаецца ў космасе сваіх пачуццяў.
УДК 821.161.3-31
ББК 84(4Бен)-44
ISBN 978-985-7165-96-4
© Вішнёў 3. Ю., 2018
© Афармленне. Выдавец A. М. Янушкеніч, 2018
Гэта качец свету, іўсе звар’яцелі, альбо Цьмяная гісторыя пра шараговую кнігарню
гэта страшны чалавек, бо ён пакутуе на падваенне, патраенне асобы. Ён можа быць выдаўцом, дырэктарам кнігарні, можа быць слесарам, магчыма, маньякам, часам ён ператвараецца ў капітана Бараду. Я яго не ведаю — я яго падазраю. Ён падазрае мяне. Мы сядзім за сталом насупраць адзін аднаго і маўчым. Гэта страшная сцэна — я не ведаю, чым яна можа скончыцца. Я не люблю есці людзей, спадзяюся, што і той, хто сядзіць насупраць, не людажэр. Але ў кожным разе мы пэўна не вегетарыянцы.
Хто мы? Адкуль? Гэтыя пытанні, ці прынамсі падобныя, кожны з нас часам задае сам сабе. Я мяркую, што гэта ўсё чухня. Я жыву не думаючы. У мяне мазгі працуюць, як быццам я караскаюся на піраміду, адпачываючы на каменных прыступках. Хачу перамагчы не думаючы. А ці так магчыма? Зноўку пытанні, зноўку непатрэбныя думкі. Відаць, без думак жыць нельга. Усё ж гэтая рыса ўласцівая чалавеку, і менавіта дзякуючы ёй чалавек стаўся чалавекам. Халера ясная! Я ж тут развагамі ды роздумамі й займаюся.
Фы-ырррр! Заляцеў у фортку сіні чмель і пачаў кружляць вакол маёй галавы. Можа, засвяціўся німб? Ці мяне
працяла электрычнасцю — у вачах мітусіцца жамяра? Першы чмель, другі чмель, за імі — восы, там далей — матылёк. А потым на маю галаву раптам ускараскаўся дзяцел і пачаў дзяўбсці скроні. Тук! Тук! Тук!
Я жыву ў складаны час і ў складанай краіне. I мне яшчэ заманула ўлезці ў скуру дырэктара кнігарні. Што праўда, бывае, гэтую скуру я намагаюся скінуць. Зрэдку мне шанцуе і яна звальваецца, як зімовае футра. А часам не атрымліваецца і я пакутую.
Ну, давай ужо — руш! Што ты таўчэшся на адным месцы? Няма чаго рабіць? Людзі прагнуць ісціны! Яны мараць пачуць праўду! А вакол адныя брахуны. Гэта як самазабойца з чырвоным сцягам, які бяжыць на дзот. Плюецца кулямёт. Гэтыя пляўкі шкамутаюць мёртвага героя.
Пра што я хачу вам распавесці? Пачнем з таго, што я анічога не хачу распавядаць. Ну, не хачу і ўсё! Я проста здзекуюся з паперы і такім чынам лекую сваю змардаваную душу.
Учора я чарговым разам напіўся са сваім сябрам Майклам Крывым. Піць мы пачалі яшчэ ў абед. Майкл зазваніў і паведаміў: “Хрэнова мне. Жонка пілуе ўжо два дні. Дачка на званкі не адгукаецца. Жыццё ідзе пад адхон. Трэба напіцца”. Ну, калі напіцца, значыць, сустракаемся. Пачынаем з піва, працягваем гарэлкай, шліфуем каньяком. Таму зразумела, што ранкам нас сустракае таварыш бадун. I сёння пілуюць не толькі Крывога: мая прыгажуня таксама не хухры-мухры — ведае, дзе ляжаць рыштункі для рамонту кватэры.
Ну вось, трохі паспакайнела ў змардаванай душы. Нібыта паклалі мяне ў ванну з півам. 3 нефільтраваным пшанічным півам. Пена вакол бурбуліцца. I так добра мне стала. Хоць бяры і прыкладай да цела, як губку да посуду.
нагадваў маленькую бестурботную лічынку мухі (у першай каробцы шуршаў сіні матыль, у другой — шкрэбся чорны жук, у трэцяй — гуў залаты чмель, у чацвёртай — маўчала шкляное вока рыбіны).
0. Перад вачыма беглі радкі, кружлялі карагоды словаў. Галава чалавека ўзнагароджвала прастору сваёй прысутнасцю. Аблокі рыпелі, быццам хромавыя боты. Хацелася паразумення, але гэта было немагчыма. Цені перагукаліся, нібыта вартавыя сабакі. Дрэвы спружынамі трымалі неба, і ў гэтым было нешта ненатуральнае ды фантастычнае. Галава чалавека пасміхнулася.
He більярдны шар. Нешта ад рыбалоўнай палонкі. Штосьці прыдатнае для гульні ў рэгбі — можа, для гульні ў пінг-понг. Нешта ад фішкі ў казіно. Здаецца, ёсць расплаўлены воск. Знутры свеціцца, нібы ліхтар.
— Галава, а галава, чаго гэта ты так блішчыш?
— Гэта ад таго, што я адпаліраваная. Я люблю більярд.
— Галава, а галава, чаму ў цябе такія вялікія і вострыя зубы?
— А гэта ад таго, што я люблю катлеткі і марынаваных чыжыкаў ды пыжыкаў.
— Галава, а галава, чаму ў цябе такія вялікія вушы? — А гэта, каб цябе чуць.
— Галава, а галава, нешта мне падаецца, што твае вочы моцна гараць...
— Дык так яно і ёсць. З’еш чырвонага перцу, часныку і цыбулі — тут не толькі вочы, тут і пупок будзе святлафорам.
Птушка вылецела з клеткі, і ейныя крылы выраслі. Па левым крыле птушкі ехаў самазвал, у якім сядзеў чырвоны барон. У барона былі залатыя зубы, і ён увесь час усміхаўся ды спяваў песеньку: 'Вочкі закрывай, баю-бай!" Побач з баронам уладкаваўся камандзір першага пяхотнага палка Сямён Сямёныч Варэннікаў. На лбе ў яго гарэла зорка, а на пагонах свяціліся маленькія кароны. Сямён Сямёныч муркатаў, нібыта кот, і час ад часу выцягваў з грудзей жалезны крыж. Крыж таксама нешта муркатаў і дыміўся, быццам распараны пасля лазні. У машыне гучала ціхая музыка, штосьці з Шапэна.
На правым крыле пяцёра мужыкоў сядзелі каля вогнішча і варылі ў катле нешта смачнае. Гэтае "нешта смачнае" высоўвала з вады зубатую галаву і ўвесь час паўтарала: "Гары, гары ясна, каб не згасла". Зрэдчас з рота зубатай пачварыны выцягвалася рука з чырвонай бутэлькай. Яна налівала мужыкам у бляшаныя кубкі нейкага чырвонага варыва. Мужыкі цокалі, кракталі і выпівалі.
Птушка ляцела на захад — яна была супрацьядзерным шчытом.
1. У гэтым горадзе не было праблемаў з мастацтвам, з літаратурай, з кулінарыяй, з фармакалогіяй, з паліталогіяй, з юрыспрудэнцыяй. Хіба толькі з культурай праблемы былі. He было тут і шматлікіх галерэяў, хаця мастацкіх майстэрняў — процьма. He было і прыватных кнігарняў. Хаця хлушу, былі, але на мегаполіс толькі дзве прыватныя кнігарні. Быў гэта горад са шматлікімі заводамі, прэзідэнцкімі і тэніснымі палацамі. Сярод іх вылучаўся цуд з цудаў — бібліятэка, падобная да футбольнага мяча. Відаць, тут выявілася перадусім любоў чыноўнікаў да спорту.
Бібліятэка нарэшце пакацілася. Вайскоўцы радасна закрычалі 'Ура!!!" Хаця гэты крык хутчэй нагадваў "Рубон!!!" Бібліятэка кацілася па праспекце Незалежнасці і захрасла ў раёне плошчы Перамогі, бо натыкнулася на вялізную стэлу. Гэта быў прыгожы гук "хрась”! 3 байніц бібліятэкі павыляталі галубы. Яны падалі на асфальт і ператвараліся ў пінгвінаў. 3 пад'езда бліжэйшага дома выйшаў чалавек у скураным плашчы і скураных ботах. Ён сказаў адно слова: "Мышаня". Пінгвіны, як па камандзе, пашыхтаваліся ў калону, якая формай нагадвала мышаня, і рушылі ў бок Свіслачы.
— Галава, а галава, скажы, навошта мне ўсё гэта ведаць? Я не збіраюся ў турыстычнае турнэ. Мне гэты горад да дупы. Можа, ты памылілася, апавядаючы ўсё гэта мне?
— Можа, і памылілася. Але ж трэба аб нечым гаварыць. Бо мае мазгі ўжо засыхаць сталі. He лішне іх трошкі размачыць культурнымі думкамі. Гэтак сухары макаюць у малако і ядуць. Смаката.
"Бам!'' — раптам абвалілася заводская вежа, за ёй — наступная, а потым труба. I вось ужо ўвесь горад, які калісьці быў у шыпах, грымеў і абвальваўся. Знік знакаміты вожык. Вуліцы засталіся аголенымі і безабароннымі. Нібыта нованароджанае дзіця. Я паглядзеў на горад, і мне зрабілася сумна — зніклі любімыя заводскія і вадапомпавыя вежы. Будыніны заводаў разваліліся разам з трубамі. Бам! I горад згубіў сваю ўсмешку. Зубы пачарнелі і згнілі. Дым, які выдыхалі трубы, знік. Перада мной была карціна хаосу. 'Дарагія мае трубы, любімыя мае гарадскія цыгары..." — прашаптаў я. I было ад усеагульнага грукату рэха! Нейкае гулкае, ненатуральнае.
2. Рыгор Каваль — чалавек, які ў зорную ноч, а магчыма і ў беспрасветнай начной цемрачы, зразумеў, што хоча адкрыць у цэнтры горада новую кнігарню. Можа, нават і не зусім кнігарню. А нешта трошкі ад галерэі, трошкі ад кнігарні — карацей, каб гэта была культурніцкая пляцоўка. Своеасаблівая плюшка, пасыпаная цукрам, якая плавае ў каньяку. Хацелася Рыгору, каб сюды запаўзалі не проста выпівохі, а інтэлектуальныя прапойцы. Калі ў адным закутку рыгнуў, дык у другім рэхам адгукнецца паэтычнае слова.
На ўзгорку стаяла чорная кузня — там барадаты дзядзька з барвовым тварам біў па кавадле вялікім сталёвым молатам. 3-пад яго выляталі іскры, нібы пісталетныя кулі. Калі дзядзька рабіў перапынак, да яго падыходзіў гном у барвовым каптуры і працягваў далонь. Мужык адрываў руку ў гнома і кідаў на кавадла. Рука скварчэла
і плавілася. У гнома, як у яшчаркі хвост, зноўку адрастала рука. Гном набіраў у рот нешта з кубка, закідваў галаву, булькаў, паласкаў рот і выплёўваў на новую руку — тая выгіналася, нібыта змяя перад скокам.
Так выплаўляліся кнігі.
— Зразумеў? — запыталася галава. — Рыгнуў — і адразу ў Рыгора ператварыўся. Гы-гы. Так у жыцці заўсёды. I толькі так.
— Ты нейкая занудная галава. Можа, даць табе па макаўцы вяслом? Глядзіш і капітан атрымаецца.
— Капітан атрымаецца на сто адсоткаў — не сумнявайся, — адгукнулася галава. — А вось што ты будзеш рабіць? Паглядзі на сябе — да каго ты стаў падобны? Нейкі дыназаўр у чырвоных шараварах. Hoc таксама чырвоны і наздрысты. Вочы запаленыя. Падбароддзе ў сівізне. Што тут казаць. Бракуе табе капітанскай годнасці.
— Гэта яшчэ чаму? Хто ведае, як мусіць выглядаць капітан?
— Ён мусіць выглядаць гераічна! — заявіла галава і паказала мне язык.
Гучыць гімн. Выносяць сцяг! Бі, барабан. Бі! Рукі дрыжаць ад напругі, але трымаюць бясконцы піянерскі салют. Барабанны дробат. Сонца грыміць разам з барабанам. I перагукаецца блісамі. Піянерскія гальштукі хвалююцца разам са сцягам. Гэтыя ўспаміны выплываюць з дзяцінства папяровымі караблікамі. Падае заслона.
3. Што з сябе ўяўляе Рыгор Каваль? Калі ўзяць карову і адпілаваць ёй рогі, калі абкруціць ейную галаву мачалкамі, а на нос замест званочка пачапіць чорныя рагавыя акуляры... калі на шыю павесіць барвовы гальштук — ну нешта атрымаецца падобнае. Мы яшчэ на ўласныя вочы пабачым Рыгора Каваля. У мінулым ён працаваў электрыкам, але аднойчы (хоць відавочцы даводзяць, што такіх выпадкаў было як мінімум многа) яго ледзь не забіла токам. Пасля таго здарэння Рыгор зразумеў, што абцужкі, дрот, ізаляцыйная стужка, лямпачкі, драбіны — гэта не ягоная забава. Паэтам ён аніколі не быў, а вось паэзію любіў і таму вырашыў пайсці ў кнігагандлёвую сферу.