• Часопісы
  • Калі прыгледзецца — Марс сіні Антыраман Зміцер Вішнёў

    Калі прыгледзецца — Марс сіні

    Антыраман
    Зміцер Вішнёў

    18+
    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 276с.
    Мінск 2018
    42.88 МБ
    'Тэй, — крыкнуў нам Барада. — Тутмой прыём! Прэч!!!”
    А) Што рабіць, калі на вуліцы завея, а на душы, як кажуць у народзе, шкрабуцца кацяры? Каханне сышло, шэф на працы азвярэў, душ зламаўся, тараканы паздыхалі... Што рабіць у гэтай сітуацыі, капітан Барада?
    Б) Трымацца! Можна напісаць партрэт з тварам непрыемнага табе чалавека, а карціну выставіць замест мішэні. Вельмі добра шпурляць у ворага ножыкі і відэльцы. Завея і маркота знікнуць, нібыта страшны сон. Запі ўсё гарбатай, згрызі цукерку і пачынай думаць пра дабрыню.
    17.
    Дэкарацыі абвальваліся. Цацкі падалі са сцэны. На кухні я варыў малінавае варэнне. Я размешваў ягаду з цукрам і глядзеў, як ствараецца цудадзейная пена. Водар мяне ўзрушаў і я пераносіўся кудысьці за горад... падаў у траву тварам і захлынаўся ад асалоды... I слухаў галасы прыдуманых герояў.
    Капітан Барада падумаў і занатаваў:
    1	.) калі выпіваеш першы кілішак, ты яшчэ адэкватны. Твае паводзіны пакуль не палохаюць прысутных. Зазвычай з новымі людзьмі выпіваеш за знаёмства і сяброўства паміж народамі. Самае галоўнае, каб той кілішак натхняў. Гарэлачку пад цытрынку ці агурок, каньяк пад шакаладку. Глядзіш, і неўзабаве месяц над галавой ператварыцца ў кругляк галандскага сыру;
    2	.) калі выпіваеш другі кілішак — вока пачынае свяціцца вясёлым ліхтарыкам. На твары з’яўляецца глупая ўсмешка. Гэта кажа пра тое, што працэс пайшоў. Адразу згадваецца... тост “Яхада”! Але істотна, каб да гарэлачкі былі селядзец ці катлета, а да каньяку — шклянка халоднага яблычнага соку. Вось ужо і карагоды празрыстых людзей танчаць вакол цябе;
    I салёны грузд выскачыў на талерку ды прызыўна захрумсцеў капелюшом.
    3	.) трэці кілішак зазвычай выпіваецца за каханне! Каб душа разлеглася на ложку. За гэта можна і шампанскага сербануць. Бурбалкі надзейна прышпільваюць цябе да нафарбаваных вуснаў невядомай дзяўчыны. Самае галоўнае — прачнуцца ў патрэбны момант і не забыцца на ананасы і кавуны. Закусвай, і тады не згубішся ў прасторы часу;
    4	.) чацвёрты кілішак — за бацькоў!
    5	.) пяты кілішак — “Будзьма”!
    Прыгледзься да яго. Гэтая запацелая чарка. Кожны глыток — нібыта цябе абдымае гарачы акіян. У грудзях б’ецца вецер. I ты ўздымаеш угору кулак і непераможна абвяшчаеш сябрам: “Будзьма!”
    Грукат і дзыньканне чарак. Месяц запальваецца на столі. Жырандоля выпучваецца якарам. Карціны на сценах усміхаюцца спелымі яблыкамі. Гномы высоўваюцца з шафаў і радасна махаюць рукамі. Дамавік бяжыць па стале, хіхікае і раскідвае ботамі маласольныя агуркі.
    Астатнія тосты лепш не згадваць. Бо пачнеш успамінаць свой стан на раніцу.
    Па вялікім рахунку, кілішкаў шмат не бывае. Бываюць кілішкі ўдалыя і не вельмі. Бывае “цяжкая рука” — гэта
    пасля якой алкаголь, як кажуць, “не пайшоў”. А ўвогуле наш чалавек гатовы і лёд грызці, калі ад яго будзе эфект, як ад “першаку”.
    * * *
    Зброя страляла не кулямі — з аўтамата выляталі кілішкі з вадкасцю розных колераў. Кілішкі шапталі, усміхаліся і шыхтаваліся. Вадкасць дымілася, і адтуль выпаўзалі белыя тлустыя чарвякі, ад якіх падымалася пара. Чарвякі распухалі да саспелых бананаў, чырванелі і ператвараліся ў ружовашчокіх гномаў. I вось самы вялікі гном закрычаў: "Мутабор!" Усе гномы падхапілі: "Мутабор!” У сполахах навальніцы паветра задымілася і з'явілася Нешта. Гэтае Нешта было крывым, вялікім і чорным. Дым развеяўся — з’явіўся мужык у лапцях, у кажуху, з вялікай барадой, які раптам заспяваў: "Цудоўнае далёка — не будзь ка мне жастока! Цудоўнае далёка!
    Цудоўнае далёка!”
    18.
    — Усім пашыхтавацца! Зараз будзем выкрываць ворагаў беларушчыны! — крыкнуў генерал.
    Морква, бульба, буракі — усе пашыхтаваліся. Дрыжаць, баяцца генерала. Толькі кавун-здраднік не слухаецца, ляжыць на ўзгорку, усміхаецца і пляваць яму на ўсіх.
    — Устаць! — зароў на яго генерал.
    — Пшоў да такой-та маці, — абазваўся кавун і зацягнуў песню: ''Сабралася бедна басота ды гарэлку п’е!!!"
    А) Як жа вы варыце яйкі, капітан Барада... Хто ж іх варыць разам з бульбай? Яны ж будуць сінія, як нябожчыкі... He шкадуеце свайго здароўя... Зрабілі б сабе зупкі... Цела, яно не вечнае... Капусткі, гуркоў бы паелі... Душыцеся адной варанай бульбай і яйкамі ды яшчэ маянэзу і кетчупу да іх без меры... Нядобра гэта ўсё — так нельга.
    Б) Што праўда, да яек я стаўлюся без належнай павагі. Толькі яны хоць сінія, хоць жоўтыя, але ператравяцца ў маім страўніку з вялікай ахвотай. Згадваю, як у дзяцінстве мы каталі яйкі ў лунку... Некаторыя прафесіяналы выйгравалі цэлымі вёдрамі. От былі часы! Жоўтыя і сінія, пратухлыя і свежыя — гэтак па-майстэрску лёталі над чырвоным полем. Гэх.
    19.
    Капітан Барада любіў у нядзелю наведваць рынак у Вентспілсе, гэта той, што знаходзіцца недалёка ад ратушы. Ну, там, дзе з брукаванкі вытыркаецца літаратурны помнік — закасцянелыя пёры. Тут ён адчуваў сябе марской кірляй. Прынамсі, нечым да яе падобным. Ён абтрасаў свой сіні кіцель, нібы крылы, надзімаў грудзі і нізка пралятаў паміж гандлёвых радоў, палохаючы патэнцыйных пакупнікоў. А паглядзець было на што. Як казаў сам капітан: “Рынак уражвае сваёй шматслойнасцю — гэта ж пірог. Адзін слой мясны, другі ягадны, трэці тварожны. Смак, як пасля добрай закусі пад гарэлку”. Але больш за ўсё капітану падабаўся марскі краявід з незлічонай колькасцю вылаўленых ратоў. Ён размяшчаўся ў драўлянай,
    ледзь заўважнай прыбудове (на самым ускрайку рынку). Разнастайнасць прадстаўленага тут была неверагодная: ад скумбрыі, траскі, камбалы да сапраўднай вэнджанай акулы.
    А гандляры на рынку — гэта ж песня! Капітану вельмі падабалася гутарыць з дзядзькамі, якія гандлявалі бульбай. Складвалася ўражанне, што і яны растуць гэтаксама, як бульба. Былі дзядзькі ў сваёй большасці круглыя і зямлістага колеру. Добрыя вясковыя вочы. Калі перадаеш яму грошы — здаецца, што кідаеш у зямлю зерне. Каб урадзілася.
    * * *
    — Па чым вашыя вочы? — наўпрост запытаўся малады чалавек у чорных акулярах.
    Гандлярка — тоўстая ружовашчокая цётка — успрыняла гэта як жарт ці як пэўнае заляцанне. Заўсміхалася. Пачала міжволі папраўляць валасы:
    — А можа, бульбачкі ці агуркоў? — I паказала тавар.
    Тут сапраўды было на што паглядзець!.. Капуста марынаваная, часнык, цыбуля, буракі, агуркі, бульба і г. д.
    — He, — сур'ёзна настойваў малады чалавек. — Мне патрэбныя толькі вашыя вочы.
    Гандлярка засмяялася, вочы заблішчэлі:
    — А колькі прапануеш?
    — Па сто еўра за штуку, — сур’ёзна заявіў малады чалавек.
    — А ты што, не мясцовы? Можа, і мяне з сабой забярэш? — працягвала какетнічаць жанчына.
    — He, не мясцовы, але вас з сабой не забяру. Патрэбныя толькі вочы.
    — Ну, добра, — махнула жанчына жартаўлівай рукой і засмяялася. — Калі такі настойлівы, забірай па сто — за штуку.
    На рынку ў такі час шматлюдна, і таму на гэты дыялог аніхто не звярнуў увагі.
    Тым часам малады чалавек выцягнуў гаманец і адлічыў дзве купюры па 100 еўра. Гандлярка выталупіла вочы і прашаптала спалохана: "Ты што, усур'ёз?.. He трэба мне тваіх грошай... He трэба..." Але малады чалавек, адлічыўшы купюры, сказаў: "Дзякуй. Забяром сваё ў свой час!” I знік. Гандлярка пачала спалохана азірацца і злашчасныя купюры спачатку схапіла і прыціснула моцна да сябе, а потым з жахам адкінула, як нешта атрутнае ды гідкае. I ціха заскуголіла. Суседзі-гандляры пазіралі на яе дзіўныя паводзіны з непаразуменнем: "Што здарылася, суседка?"
    20.
    Я прачнуўся ўначы ад святла, якое біла наўпрост у вочы. Невядомы стаяў нада мной і сляпіў моцным ліхтаром. Я паспрабаваў закрыць вочы рукой.
    — Хопіць! — крыкнуў. — Хопіць! He трэба больш!
    Праз імгненне адчуў моцны ўдар. Скурчыўся ад болю і стаў задыхацца.
    — Спыняй свае гульні з кнігарнямі, — сказаў грубы голас. — Пакінь капітана ў спакоі. Ты сваё адгуляў. Табе трэба адпачыць.
    А) Нядаўна зялёнае дзяўчо выклала ў нэце два фота з адным чалавекам. На адным ён вельмі тоўсты і стаіць
    каля горада, пабудаванага з гральных картаў, на другім — худы, спартовы, а побач невялікі дамок з такіх жа картаў. Побач з фотаздымкамі яна змясціла наступны надпіс: “Выдаткоўвай час на сябе, а не на ўсялякае глупства!” Як вы пракаментуеце гэта, капітан Барада?
    Б) Я — за таўстуна! Тлушч — гэта святое! Згадваецца, што з кітовага тлушчу некалі рабілі цудоўныя свечкі! Так і ўяўляю гральныя карты ў выглядзе агністых светлякоў!..
    21.
    Капітан Барада любіў гэты порт. Тут заўсёды ў вялікім мностве швартаваліся не толькі караблі, але і чародкі качак. Лёталі кірлі. У гэтым месцы моцна пахла рыбіным тлушчам. Тут можна было раскладаць святло на чорныя і белыя палоскі. Падчас гэтага занятку ў галаву KaniTana прыходзілі лекары ў накрухмаленых белых халатах і пачыналі пастукваць прабіркамі ды шпрыцамі. Зазвычай яны ў час гэтай незразумелай працэдуры ўсміхаліся і казалі: “Чыыыыыыз!”
    Вы што — спаць нельга! Жыццё міне незаўважна. Традыцыя вячэры: бульба + куранё + квас, потым гарбата + булачкі, шакаладкі... Тэлевізар + тэ-ле + сон мусіць адсунуцца як надалей. Лесам! Гарамі! Палямі! Рэкамі і балотамі! Нафіг! Сказаць, што гэта нездаровы лад жыцця, — значыць не сказаць анічога. Справа не ў здаровасці — справа ў шкоднасці! Нават не для здароўя — для псіхікі! Жыццё імкліва мінае, а люстэркі на сценах
    застаюцца тымі самымі, толькі адбіткі ў іх змяняюцца. (Бачыш? Што там за дзядок-гномік з сівой барадой, у акулярах?Усміхаецца бяззубым ротам? Весела, пэўна, яму?) He магу сказаць, што гэта ненармальна — гэта супер, але лепш гэтых люстэркаў наогул не бачыць. Заплечнік — з кладоўкі, ногі — у кеды і наперад! Пехатой, роварам, аўтамабілем, самалётам, цягніком! (Толькі не інвалідным вазком!) Неба + вецер + птушкі, магчыма, каханая пад пахай (калі такая ёсць] — і наперад... Нават калі там самы смярдзючы ў горадзе бар. Ужо весела.
    22.
    Да мяне нахілілася крытыкеса і, пырскаючы слінай у твар, злосна засіпела:
    “Ды што тут? Нон-фікшн, гэтак званыя п’яныя прыгоды ў натуральную велічыню? Ці гэта хворая фантазія дзеўбанутага паэта? Што тут, у цябе пытаюся?!! Мне ператлумачваць тваё брыдоцце ну зусім няма жадання. Прызнавайся сам, і тады абяцаю: забойства будзе ціхім і не вельмі балючым!”
    “Тут уся праўда! Я нідзе не схлусіў і напісаў пра вас усё, што думаю! Вы цвіль, якую трэба знішчаць! I з вамі гандлявацца я не буду! Пайшла прэч!”