• Часопісы
  • Калі прыгледзецца — Марс сіні Антыраман Зміцер Вішнёў

    Калі прыгледзецца — Марс сіні

    Антыраман
    Зміцер Вішнёў

    18+
    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 276с.
    Мінск 2018
    42.88 МБ
    Волма стаяла насупраць Дашуні — абедзве махалі рукамі. Абедзве былі ў чырвоных піжамах, басанож. Што адбывалася? Яны збіраліся ў неба? Раптам жанчыны пачалі гучна спяваць. Гарлавыя спевы. 3 кніг выходзілі людзі ў піжамах — чалавек пятнаццаць. Усе трымалі ў руках выбівалкі для кілімаў. Яны стварылі кола вакол жанчын, махаючы выбівалкамі. Тыя спынілі спевы. Волма ўзняла рукі дагары, і на яе пачаў сыпацца дождж. Яна крыкнула: 'Прыйдзі!” Усе пачалі кашляць. У цэнтры кнігарні грымела і бліскалі маланкі. Сярод іх узнікла грувасткая кніга, на ёй вялікімі літарамі было напісана: "Джэймс Джойс «Уліс»".
    Супергерой сціх.
    — Слухай, — запытаўся я, — як ты сам маешся? У вольны ад працы час?
    Супергерой надзьмуўся, нібы пончык, і паспавядаўся: — He п’ю. Нядзеляй хаджу ў царкву, увечары пасля працы наведваю клуб ананімных алкаголікаў.
    — I зубы чысціш? — здзівіўся я.
    — Штодня! Зранку і ўвечары. I нават часам удзень пасля маннай кашы!
    — А на жанчын звяртаеш увагу? — між іншым запытаўся я.
    Супергерой раптам з чырвонага стаў бурым і канчаткова змоўк.
    — Зразумела, — зрабіў я выснову.
    17.
    голас: узяць і прэпарыраваць цябе, сынок. Паглядзець на тваю распухлую пячо-о-онку. Абкруціць свае рукі тваімі кішкамі. 3 сэрца вынпукаваць свяцільню. 3 мазгоў, гэх, мазгоў... атрымаюцца цудоўныя сэндвічы. Самае мярзотнае, што ў цябе ёсць, — гэта твая правая пятка. 3 яе я зрабіў бы хатні малаток ці палачку для барабана.
    18.
    Пасля некалькіх запойных дзён пабачыў маленькую мушку, падыхаў на яе — і яна павесялела.
    Мне нельга разганяцца. He ўмею піць. Пасля шкадую.
    Вуліцы Вентспілса ўпрыгожваюць каровы. Можна сказаць, што карова стала сімвалам горада. Я глядзеў на рознакаровыя выявы, і мне хацелася не малака. Га. Мне хацелася біфштэкс!..
    Чалавечы арганізм — вельмі складаны гадзіннік. I з ім трэба акуратна, бо ён можа зламацца ці даць збой. Тыдзень знік імгненна, я нават не заўважыў. Проста прачнуўся аднойчы і зразумеў, што не ведаю, якая сёння дата і дзень тыдня. Самае крыўднае ў гэтай сітуацыі, што не было грошай. “Карова!..” — заныла мая галава.
    Але калі мая галава паскакала, я супакоіўся.
    * * *
    Шнары быццам шары бягуць па твары Прыйдзе герой і павядзе за сабой войска ў бой Прыйдуць караваны і стане ў хаце весялей Дапамажы свайму сыну Вярні ласку і любоў
    Гы-гы.
    Супергерой стаяў нада мной і паблажліва пасміхаўся.
    — Што было далей?.. — прахрыпеў я. I адчуваў, што сілы мяне пакідаюць. Я задыхаюся.
    — Далей? — здзівіўся супергерой. — Далей усе пабачылі гнома, які зваліўся на кнігу Джойса, нібыта на канапу.
    — Гнома? — у сваю чаргу здзівіўся я. — А потым?
    — Дашуня запыталася ў гнома, хто ён такі і што тут робіць. На што той нахабна заявіў, быццам ён і ёсць Джэймс Джойс!..
    19.
    — Ну, што вы, бацюхна, стаміліся круціцца ваўчком? Ды яно і не дзіўна. Народ патрабуе відовішчаў; пагоні, дакументалістыкі, трупаў, слёзаў. Няшчасці яго ўзрушаюць. Чалавек як быў жывёлінай, гэтак ёй і застаўся. Розніца толькі ў тым, што раней у яго была голая дубіна, а цяпер дубіна з тэхнічнымі прыбамбасамі.
    Таму мы адслонімся ад гэтых тэмаў і паспрабуем паразумецца.
    Аратар выцер з ілба кропелькі поту.
    20.
    а ў гэты самы час кнігарня Марс момант ікс
    Мюнхгаўзэн прыляцеў на ядры і рагатаў. Ягоная трохвуголка бурбулілася, нібыта кіпень. Пахла порахам і грэцкімі арэхамі.
    Крот, які прагрыз падлогуў кнігарню і выпаўз на паверхню, раптам павялічыўся да памераў газавай пліты,
    урэшце ў якую і ператварыўся. 3 духоўкі вылез пыхлівы казацкі генерал з медалямі і шашкай. Ён пачаў раўці, каб усе разышліся! Але ніхто не разыходзіўся. Чытачы і гандляры стаялі сцяной — усе чагосьці чакалі. Тады ён моцна раззлаваўся, скінуў папаху і выскачыў у вакно — праз шкло. У кнігарні зрабілася халодна і чамусьці пайшоў снег.
    Да гандляроў і чытачоў выйшла Волма. Сёння яна апранулася ва ўсё чорнае. На галаве быў какетлівы капялюшык з пёркамі. Снег адразу спыніўся. Волма:
    — Я хачу абвесціць, што час прыспеў! Пяць кавуноў і дзесяць гарбузоў прадраклі сённяшні дзень! Я мушу раскалоць загадку на до, рэ, мі, фа, co, ля, сі!
    Адзін з чытачоў ператварыўся ў Кашчэя Несмяротнага і пачаўтанчыць ламбаду — пры гэтым у яго адвалілася шпора.
    — Я прызнаюся, што ўсе гэтыя месяцы дырэктарам кнігарні была я! Астатнія з'яўляліся падстаўнымі асобамі! Я была, прабачце за такое параўнанне, лялькаводам!
    Цішыня. Твары прысутных змярцвелі. Шэпт: "I ўсе гэтыя месяцы... мы... такія... сякія... разгэтакія... мы... такія дурні... мы...”
    — Правільна, — сказала пераможна Волма. — Вы ўсе елі бублікі! Бублікі!!! Вуха вам ад печкура!
    21.
    Я паглядзеў на апавядальніка. Голас яму ўжо не належаў, бо не падпарадкоўваўся. Здавалася, што паветра поўніцца трэскам кружэлак, якія ламаюць. Святло падала яму на твар, і ён падаваўся злавесным.
    Я не вытрымаў і запытаўся:
    — I што адбылося насамрэч? Што было паперадзе гэтых падзеяў?
    Апавядальнік быў незадаволены маім пытаннем, але, тым не менш, пераказаў:
    — Калі ў кнігарні паднялі масніцы, высветлілася, што там схаваны драўляны бокс. Агульнымі намаганнямі яго выцягнулі наверх і ўскрылі.
    — Капітан Барада крычаў? — са спадзяваннем запытаўся я.
    — He крычаў. Там была галава Неферціці. Зачараваная мазгаўня.
    Тут да нашай размовы далучыўся Дробс:
    — А мне падаецца, што гэта была гіпсавая галава Генры Чынаскі — менавіта тая, якую з яго ляпіла Лідзія.
    — У кожным разе, — здагадаўся я, — гэта галава Неферціці, энд Хрэн Чынаскі ва ўсім і вінаваты!.. Гэта яна пасылала сігналы. Гэта яна стварала ў кнігарні электрамагнітнае поле. Папросту кажучы — адмысловы Бермудскі трохкутнік, дзе знікаюць людзі... Так-так, капітан Барада, вы ахвяра гэтай анамаліі.
    Капітан Барада здрыгануўся, смутна на нас паглядзеў і заскуголіў.
    22.
    Ну, што заціх? Выпаўзай ужо. Нікога няма. Біць ніхто не будзе.
    У пакоі быў паўзмрок. У цэнтры стаяў жоўты непрыбраны ложак. 3-пад яго, крэкчучы, выпаўз нехта. Гэтым
    “нехта” быў Капітоныч. Толькі яго цяжка было пазнаць; схуднелы, няголены, з нездаровымі бліскучымі вачыма. Да таго ж Капітоныч дрыжэў і шчоўкаў ад страху зубамі.
    — Капітоныч!
    — Я, я, я, — пацвердзіў Капітоныч.
    — Ты верыш у будучыню, Капітоныч?
    — He, не, не, — заікаючыся, прамямліў Капітоныч. — Я веру ў рррэчаіснасць.
    — Навошта ты забіў дырэктара кнігарні?
    — Я не забіваў! — заенчыў Капітоныч. — Я не забіваў!.. Я дапамог яму з рэінкарнацыяй!..
    — Як гэта?
    Капітоныч прыклаў палец да вуснаў і, азіраючыся, зашаптаў:
    — У юнацтве Рыгор Вельветавіч пакрыўдзіў шмат дзяўчат... Да мяне дайшла інфармацыя, што рудая паэтка Каміла збіраецца падаць на яго ў суд за сэксуальны гвалт... У іх там утварыўся вялікі клуб пакрыўджаных і згвалтаваных Вельветавічам. Вось мы і вырашылі прадухіліць...
    — Забіць — гэта значыць прадухіліць?!!
    — He забіць, а перавесці ў іншы стан. — 3 гэтымі словамі Капітоныч падскочыў да тумбы і выцягнуў адтуль кардонную скрыню.
    — Глядзіце!
    Ён разадраў кардонку. Там ляжала жаночая галава, якая гідліва на нас пазірала і крывілася.
    — Што гэта, Капітоныч? Хто гэта?
    — Запасная, — зашаптаў Капітоныч. — Гэта тая самая — толькі запасная.
    — Нічога не разумею.
    — Дык я і кажу — не забіваў!.. He! He рабіў я гэтага!.. — хрыпеў Капітоныч. Яго трэсла.
    Галава ў скрыні шморгнула носам і прасіпела:
    — Гэта мая была ідэя. Недаразлічыла я...
    Раптам загрукаталі ў дзверы. Пацуком замітусіўся холад. Металёвымі зубамі заскрыгатала паветра. Пабеглі нябачныя вагоны, тамбуры, цені.
    Пранізлівы голас ахоўніка:
    — Наведнікам пакінуць тэрыторыю! Пяць хвілінаў!
    Голас са скрыні:
    — Нешта атрымалася не так! Мы няправільна разлічылі гравітацыйнае поле! Квантавыя гадзіннікі выпарыліся. Механіка закінула ў мінулае. Божухна, мы не хацелі! He хацелі! He хацелі!
    За спінай грукаталі дзверы. Ад калідорных ліхтароў вочы засціла рабацінне, а ў галаве звінела “мы не хацелі”. Звінела ціха, але не спынялася.
    23.
    Уключыўся тэлевізар. Бледны дыктар пракашляўся, выцер лоб хустачкай і дрыжачым голасам паведаміў: “Зараз будзе экстранны выпуск навінаў”.
    На экране матэрыялізаваліся тры адкормленыя ружовыя галавы, кожная з іх па чарзе нешта невыразна рохкала. Чамусьці згадвалася казка Юрыя Алешы “Тры таўстуны”... I закадравы голас паведаміў: “...на цырымоніі пахавання сабраліся лепшыя людзі краіны...”
    * * *
    Крытыкеса дэманстратыўна пагрукала абцасамі па каналізацыйным люку (нечым яна нагадвала маленькага поні з падкоўкамі) і сказала:
    — Мне здаецца, што атрымалася не ўсё так кепска. У другой частцы ты нарэшце перамог сюжэтную лінію канчаткова і яна абрынулася ў бездань. Героі пашаравалі свае бляклыя абрысы і неўпрыкмет распушыліся ў літаратурным студзені. Так бы мовіць, туман рассеяўся. Ты мяне не расчараваў — не. Ты мяне згвалціў маральна. (Я хацеў спытацы "I фізічна?”)
    Крытыкеса ўтаропілася ў мяне сваімі вадзяністымі вачыма, нібыта запрашаючы: “Ну, давай! Смялей, мой юны празаік!" Але гэта толькі флюіды і застылыя ў паветры думкі, бо голас крытыкесы прагнусавіў зусім іншае:
    — Ты даўно, на жаль, не малады празаік. He той, хто падае надзеі. Замусолены графаман. Спарахнелы старпёр. ("I не здатны на фізічны гвалт", — падумаў я, ці, хутчэй, дадаў да словаў крытыкесы.)
    Раптам крытыкеса захрыпела і пачала страшна рагатаць. Здавалася, што ў гэтых гуках паміраюць нават начныя інсекты. Але неўзабаве рогат рэзка абарваўся. Як быццам з кружэлкі саскочыла голка. Погляд крытыкесы быў змрочным і чорным. Мне зрабілася зусім нядобра. Крытыкеса ашчэрылася і рэзкім рухам з трэскам адарвала сваю галаву: "Хрусь!” Так адрываюць спелы кавун.
    Я прыгледзеўся. Я прыгледзеўся, і мне стала ўсё зразумелым. Марс сапраўды быў сінім! Хмары насунуліся і паказалі іклы! Я згадаў халодны пакой лякарні.
    Згадаў кардонную скрынку і крывы позірк той запасной галавы. I я дзіка зароў:
    — Я цябе пазнаў, мымра крывабокая! Я цябе пазнаў, хрэнакеса пільнавокая!
    Усё таемнае робіцца яўным. Я жыў і ладсвядома прадчуваў нейкае змоўніцтва. Карагоды галоваў і разарваных целаў мяне змэнчылі канчаткова. Я пачуўся знішчаным ушчэнт. Стаяў каля люстэрка і падпальваў свой парадны сурдут.
    24.
    Волма паглядзела на прысутных і паведаміла: Тануся ўжо разліла сланечнікавы алей".