Калі прыгледзецца — Марс сіні
Антыраман
Зміцер Вішнёў
18+
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 276с.
Мінск 2018
Мы, не згаворваючыся, кінуліся на барадача. Крывы ўчапіўся ў бараду, Гарыныч — у валасы, я — за куртку.
Хрып, крык, слёзы і пляўкі.
I раптам барадач кажа:
— Я — за восень!
Мы аслупянелі і выпусцілі дзівака. Нібыта экзатычную рыбіну. А ён гэтага толькі і чакаў. Фыррр! I хутчэй ад нас да трамвайных рэек. Заскочыў у нару трамвая. I махае адтуль жоўтым плаўніком. Сядзіць за шклом быццам не барадач, а ягоны прывід. I гэты прывід махае рукой. I паказвае нам крыўдныя жэсты. Ах ты, сволач!
Трамвай паведаміў:
— Учора падаражэў праезд! Зайцоў ловім на салодкае і потым пускаем на каўбасу! Так што не жартуйце са мной, хлопчыкі!
Калі ў гэтай краіне напаткае цябе шчасце? Ніколі! А мо хоць некалі? Не-а, і не спадзявайся. Паглядзі, паглядзі, рассунь фіранкі, вытыркні нос за вакно! Магчыма, Hernia і здарыцца добрае. Пустая бутэлька праляціць над галавой і цябе не зачэпіць. Мент, нібыта пералётная птушка, таксама праляціць над галавой, нешта пракурлыкае і памахае добразычліва вялізнай рукой. Галоўнае своечасова адпаўзці, вывернуцца. Каб цябе не зачапіла, не аглушылі. Тым болей, каб не ўзнагародзілі дзяржаўнай прэміяй!..
КЛЛІ ПРЫГЛЕДЗЕЦЦА — МЛРС СІНІ
Па прыступках, па прыступках — выпаўзці змяюкай на паветра, агледзецца і хутчэй да мяжы!.. Да мяжы нашай з вамі свядомасці. Дзе няма гэтай рэчаіснасці. Так-так. Туды, дзе гэты дзікабраз не тыркаецца сваімі голкамі і не нюхае вашыя кеды.
* * *
Я паглядзеў фільм “Любоў і нянавісць у Лас-Вегасе”. I задумаўся пра сваё жыццё.
Выпіў. Пасля гэтага на наступны дзень быў абавязаны напісаць некалькі старонак тэксту. А калі нічога такога не зрабіў, значыць не апраўдаў уласнага даверу. Мне складана ўявіць пісьменніка цвярознікам. Нейкі ён не сапраўдны тады. Быццам ненатуральны. Сумнае жыццё і сумныя кнігі. Жыць трэба напоўніцу і пісаць гэтаксама. Гэта не аксіёма правільнасці, крый божа, але тым не менш.
— Дык мо наогул пасадзіць цябе ў бутэльку? Сядзі там і булькай. Мне часам здаецца, што ў цябе замест крыві плюхаецца каньяк. Твае банальныя формулы — усяго толькі няўдалае апраўданне сваіх учынкаў.
* * *
Калі я напіваюся, я раблю неверагодныя рэчы. Мяне не пазнаць. Па-першае, я выцягваю з шафы валізу і хаваю туды галаву капітана Барады. Затым я выбягаю з дома, бяру таксоўку і еду ў казіно. Па дарозе яшчэ даганяюся каньяком. Я магу і не даехаць. У кожнага пакалення ёсць свае культавыя месцы. Да такіх месцаў
прыглядаюся і я. Можна заруліць і на Зыбіцкую, дзе спусціцца ў нетры бара “Дно”.
Але спачатку пра казіно. Вы ўяўляеце, як я граю ў рулетку? Пад сталом ляжыць валіза з галавой Барады.
Я пытаюся:
— Ну што, колькі паставім на суседзяў?
— Анічога не паставім! Дапівай свой каньяк, даядай цытрыны і валі дахаты! Да жонкі! Да дзіцяці! Валі, кажу! Усё роўна ты банкрут. Яшчэ некалькі ставак — і ты ў пралёце!
— Маўчы, спецыяліст дзяўбаны. Куды ж ты падзеў сваё цела, недароблены?
Валіза пачынае падскокваць і брыдка лаяцца. Круп’е падазрона на мяне паглядае. Я б’ю нагой па валізе.
— Калі ты зараз не супакоішся, я цябе з капустай замарыную.
ЧАСТКА НУЛЯВАЯ,
ЯКАЯ ВЫТЫРКНУЛАСЯ 3 БОТА П’ЯНАГА ШПІЁНА
— Лашара, ты ж затэрарызаваў жыхароў гэтага дома! — Стараюся! Гы-гы.
Я ўсміхнуўся. Потым прыбраў з твару ўсмешку і схаваў у кішэні. Дзень быў пахмурны. He доўга думаючы, я адкруціў пару пальцаў, потым ногі і папоўз да шафы. Схаваўся ў яе. I з палёгкай уздыхнуў. Дробнагабарытны. Заснуў.
Сон накаціўся. Нібыта шторм. Ён чакаў мяне, гэты сон. П’яны і цяжкі. Здавалася, што я ў сюррэалістычным сіропе. Цікава, як можа выглядаць сюррэалістычны сіроп? Неба было цьмяным, амаль чорным. У вялікіх навальнічных хмарах. Гмахі нахіляліся над галавой, падалі. Здавалася, што жыццё беспрасветнае. Я стаў разважаць пра каштоўнасці. I тут жа сябе спыніў. Ну якія могуць быць у мяне каштоўнасці? Нават смешна. Мая каштоўнасць — гэта бясконцая дарога, якая адзіночыцца са змрочным небам. Гмахі і бетонныя тарты гарманіруюць з маім светаўспрыманнем.
паміж радкамі, запісанымі падчас кашлю лектара, ты вылоўліваў птушак, што хаваліся ў каве. Даводзілася браць лыжку і бразгаць. Птушкі, нібыта мініяцюрныя цюлені, выскоквалі ў суседскі кубачак, дзе плюхаліся, фыркалі і палохалі калег. Па стале качаўся бублік. Зрэшты, адпіваючы кавы, ты разумеў, што не ўсе птушкі паспелі ўцячы, бо яны казыталі горла, пішчалі і, верагодна, патрабавалі свабоды. Адрыгваючы, прызнаваўся, што паглынальнік музыкі, і дэманстраваў пуза, якое гудзела, нібы вулей, бо там, апроч кавы і птушак, магчыма, былі жабкі, саранча і пэўна шмат якія інсекты...
цягнік грукоча, і хочацца спаць, але нельга.
— Ты ўжо мусіш піць гарбату, — сказаў праваднік. Выглядаў праваднік на капыл цацачнага салдаціка, выплаўленага з волава. I ён быў з адной нагой. Неверагодна! Першы раз у жыцці мне сустрэўся праваднік без нагі! Але што гэта быў за праваднік?!! Ён круціўся ваўчком. Быў нейкім гнуткім і ўчэпістым, нібыта малпа. Здавалася, што яму хапіла б і адной рукі, настолькі ён быў рухавым і спрытным. Было нешта яшчэ, што ўражвала. На ягоным твары трое ў фуфайках пілі гарэлку і гралі на гармоніку. Да таго ж яшчэ двое ў піжамах пілавалі дровы. А побач тлустая баба гатавала яечню. Калі яна пачала падгараць... я не вытрымаў і паспрабаваў спыніць гэтую какафонію:
— Гарыць! — залямантаваўя. — Гані сябрукоў прэч!
— На заводзе людзі плавяць руду, — адказаў праваднік. — А вы тут сёрбаеце гарбату і робіце недарэчныя заўвагі!
У гарбаце варушыўся руды мураш, і ён таксама азваўся:
— Вы тут п’яце гарбату і не заўважаеце простых дальнабойшчыкаў! Трэба асцярожна ўжываць гарбату! Асабліва ў вагонах! Гэта вельмі небяспечная справа.
цягнік ператварыўся ў вусеня. Я хацеў злавіць яго ротам. Адчуваў сябе карпам. Згадваў пра тое, што люблю лавіць рыбу голымі рукамі. Гы. Цягнік раструшчыў мае рэбры.
я адступіў і ўпаў.
“Усё — каюк”, — пранеслася ў галаве. Толькі ўсё ляцеў і ляцеў і ніяк не мог упасці. “Дзіўна, — думаў. — Здаецца я не ем галюцынагенных грыбоў”.
— Затое яны ядуць цябе, — сказаў мухамор.
Я прыгледзеўся. Побач са мной падаў Майкл Крывы. Ягоны твар быў чырвоны і ў белых плямах. Мухамор!
Я заплюшчыў вочы і сказаў: “Мухамор-мухамор, я дыму не ем! Адпусці маю душу — вярні рэальнасць”. “Гы-гы, — засмяялася рэальнасць. — Я тут лячу побач — трымай мацней, каб не збегла”.
I праўда, побач з Майклам ляцеў кебаб — вялікі і рэальны. “Зараз-зараз”, — пагадзіўся я і паспрабаваў злавіць таямнічы кебаб. А ён, сволач, добра запёкся, выслізвае, не даецца. Плюецца гарчычным соусам.
Голас соуса: “Я — соус. Я хачу быць самастойным! Жалься мне — і, можа, я табе дарую!”
Я прыглядаюся, а там, у соусе, сядзіць мой закляты вораг Бельгон Белагонны, ці папросту — Пельпень Пышнабровы!
* * *
Менск заціхае даволі рана. Горад, чыё паветра засмечанае міліцэйскімі мігалкамі, кадэбэшным шэптам, п’янымі позехамі рабочых са шматлікіх заводаў. Горад з цьмяным мінулым і з цьмянай будучыняй. Горад-прывід. Горад-інвалід. Ужо няма веры ў гэтыя шырокія праспекты, ужо няма той гераічнай песні ў гэтых каменных шыротах. Здаецца, паветра тут яшчэ атручанае няўлоўным паралітычным газам.
— Пі не пі — лепшым не станеш, — сказаў Майкл Крывы і ўсміхнуўся.
— Я ведаю цудоўнае казіно — можа, зазірнем? — прапанаваў я.
— He веру я ў гульню з аўтаматамі.
— Ну чаму з аўтаматамі? Я якраз прапаноўваю згуляць у рулетку.
— Рулетка можа быць электроннай.
Рулетка круцілася, і разам з ёй замест шарыка бегала штучнае вока. Нешта было жудаснае ў гэтым відовішчы. Лічбы мільгацелі, нібыта адлічваўся старт ядзернай ракеты.
Першая мазгавая атака:
У сераду я выйшаў з хаты і падумаў, што сэнсу існавання няма аніякага. Усё брыдка. I мне надакучыла.
Прычым не істотна, п’еш ты ці не п’еш. Колешся ці валяешся абдзяўбаны пад лесвіцай. Жыццё ідзе дзіўнымі зігзагамі. I самае прыкрае, што мы цалкам заангажаваныя ў побыт. Ён для большасці — адзіны арыенцір. Я не здзіўлены. Абывацелі калі не голасна, дык шэптам заяўляюць, што іх культурныя каштоўнасці — гэта каўбаса і ўнітаз.
бярэш малаток і прыбіваеш да падлогі гэты партрэт
вусы вытыркаюцца з яго, нібыта жывыя. Ты выцягваеш з кішэні грабеньчык і спрабуеш расчасаць чорнае валоссе. Потым прылізваеш. Hi халеры не атрымоўваецца. Тырчаць, нібы калючы дрот.
Аднекуль выпаўзае дзядзька. У вас узніклі правільныя асацыяцыі; сядзіш у пакоі адзін, а тут, быццам змяюка, нейкі выпаўзень. Такі яшчэ досыць малады выпаўзень. Недзе трыццацігадовага ўзросту. Гэты дзядзька ў гарнітурчыку, пры гальштуку. Твар — пырскі дажджу. Складаецца адчуванне, што пратрэш яго анучай — і ўсё змыецца незваротна. Будзе страчаны чалавек назаўсёды. Гэта як забруджанае шкло ці люстэрка — дыхаеш, плюеш і сціраеш рукавом. Дык вось. Гэны выпаўзень вузіць вочы і кажа:
— Ну і якога хрэна ты расчэсваў яму вусы?
Здавалася, што жонка лобзікам выпільвае ў галаве дзіркі.
— Ыгы-ыгы, — кажаш ты.
Ты ўяўляеш, як галава танчыць на чырвоных вуглях. Пішчыць і нэндзіць.
— Ну, не румзай, вушастая... Выратуем.
Потым галава цяжка ўздыхае.
Сэнс пытання: калі? А калі невядома. Магчыма, у панядзелак ці аўторак. Чаму? Ды таму, што трэба. Бо ветру няма і сонца свеціць. Вось так і адбываюцца зрухі ў нашым жыцці. Без наплываў магмы. Кропкава. Змеяў павыкідалі ў сметніцу.
Другая мазгавая атака:
— I колькі можна? — я ўжо стаміўся чакаць.
Затым паглядзеў на медузу — нешта мне не падабалася ў ейным колеры.
— Бл., — сказаў. — Якая бл. гэтая ваша заліўная рыбіна!
Сеў у машыну. Так. Счапленне, тормаз, здымаем з ручніка, уключаем першую перадачу. Счапленне... Газ!.. Інакш заглухне. Анічога не пераблытаў? Бл. Бл. Бл. He, здаецца, анічога не пераблытаў.
Машына была яшчэ тая звяруга. Раўла, нібыта леў. Трыццацігадовай даўніны. Матор без голасу быў не маторам.
Ззаду захіхікаў брыдкі чалавек.
Барада задумаўся і запісаў: “Я — кубік Рубіка. Мой настрой залежыць ад надвор’я — сіні, чорны, чырвоны,
белы. Трушчу цела і ягоныя кавалкі складваю ў шкатулку. Я — біг-мак. Я жару сябе і пукаю глуха ды непрыгожа. Гэта як жыццё з маім любімым лысым дыктатарам. Я — біг-мак. Я — кубік Рубіка. Я — вадасцёкавая труба для блявоціны. Я — сусвет і я — пустэча. Кубік Рубіка і бігмак грукочуць музыкай каменных прэрый. Музыкай чыстай смерці”.