• Часопісы
  • Калі прыгледзецца — Марс сіні Антыраман Зміцер Вішнёў

    Калі прыгледзецца — Марс сіні

    Антыраман
    Зміцер Вішнёў

    18+
    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 276с.
    Мінск 2018
    42.88 МБ
    Пстрыкнуў пальцамі. I з неба апусціўся чалавек з вялікім шарам.
    — Што трэба? Добры настрой? Няма праблемаў — восьтабе марозіва, вось шатландскі віскі, вось карона і вось спартовы аўтамабіль. Чаго яшчэ?
    — Жадаю танцаў у адзіноце каля вогнішча на бязлюднай выспе.
    — Жадаеце? Калі ласка — атрымайце!
    I вось ужо чалавецтва ператварылася ў далёкі міф. Вакол — зорнае неба, вогнішча, крыкі начных і нябачных птахаў. А ты танчыш і равеш на ўвесь свет. Равеш, і аніхто цябе не спыняе. Бо няма каму! Гэта свабода. Дык чаго вы жадаеце? Аўтамабіль, залатую карону, віскі, марозіва, шакаладу ці проста маленькі глыток паветра свабоды на бязлюднай выспе?!! Га?!!
    * * *
    — Гары, ён здаў! — крычаў нехта зверху. — Гэта неверагодна, але гэта факт!
    Голас напаўняўся п'янай сілай. Гучаць ноткі цёплага віскі і летняй ліпкай газіроўкі. Голас аплятаў усё сваім павуціннем.
    — Гары, ён здаў! Гэта неверагодна! Як ён будзе кіраваць?!! Гэта ж самазабойца. Ён пацалуе першае дрэва! Гары, я не веру ў ягоныя здольнасці! Мо ён сапраўды купіў тыя дакументы?!! Га? Гары? Паглядзі, у ягоных вачах свецяцца купюры! Ён жа хабарнік! Гары! Гары! Дрэвы са мной салідарныя — яны махаюць галінамі, яны скідваюць ад злосці сваё лісце!
    * * *
    Уверх — уніз. Паралельна. Уздоўж і ўпоперак. Назаўжды. Прыбяры! Рыба-меч — наперад! Зрэзаць гальштукі! Зрэзаць сосны і дубы! Бы кабы — грыбы! Грабі!
    * * *
    я — дырыжор. Лес — гнуткія і пругкія струны. Дакранаюся да верхавін — чую стук дзятла і гудзенне мачтавых соснаў. “Учора мы забілі пчаляра!” — крычыць пугач. Рэха: “Забілі! Забілі!” Зноўку дакранаюся да верхавін — здаецца, тысячы гітараў шкамутаюць цішыню. “Навошта мы забілі пчаляра?!!” Рэха: “Навошта?!! Навошта?.
    * * *
    Глухія нетры навальваюцца на плечы. Няхай тутрастуць ананасы і бананы. Запальваю святло на гары і слухаю галасы цацак. Яны гучаць як свідравальныя агрэгаты. Пацалункі атрымліваюцца мёртвымі і патыхаюць рыбай. Я надзьмуваю вялікі жоўты шар і праціраю акуляры.
    У маіх акулярах свет выглядае ружовым. I я не магу зразумець, падабаецца мне гэта ці не? Фары асвятляюць квадратных людзей. I здаецца, што на небе кветкамі распускаюцца ракеты.
    * * *
    He хочацца пра тэракты, не хочацца пра крэматорыі. Тут пахаваная дзяржава, тут — золата ў трунах, якое не патрэбнае нават пацукам.
    Маленькія прэзідэнты, канцлеры, дыктатары, дэпутаты і ўсялякая чынавенская шушамець — усё гэта булькоча ў катле. Ты падліваеш смалы. Ярка гарыць агонь. Спёка. Ты п’еш. Усміхаюцца два буслы. Ты п’еш, ты цэдзіш гаркавыя кроплі. Глядзіш на чырвоныя языкі. На журавінавыя галовы, якія тырчаць са смалы. У гэтым клёкаце. У гэтую спёку. У гэтым настроі ты чытаеш кнігу. Кнігу пра менеджмент.
    Першы чытач быў хударлявы і бляклы, з прычоскай "а-ля меч вікінга”, з залатымі зубамі, з срэбранай завушніцай у вуху, у тыльняху. Ён бясконца напяваў песеньку: ''Першай справай самалёты... ну а дзеўчыны... а дзеўчыны потым..." Першы чытач выйшаў у вакно і пераўтварыўся ў дырыжабль. Гэта было паласатае паветранае судна.
    Другі чытач быўжоўтым і з густым рабаціннем. Ён прыкідваўся дэндзі — на ім быў чорны гарнітурчык і чорны матылёк, пантофлі бліскалі, нібыта халадзец. Калі ён запальваў цыгару, з'яўлялася белая аблачына дыму.
    Калі размаўляў, здавалася, што побач не чалавек, а рухомая лялька. Ягоныя паліраваныя зубы выдавалі штучнасць. Хацелася ўзяць рашпіль і дапрацаваць робата.
    Другі чытач выйшаў праз дзверы і пачаў гаўкаць.
    Трэці чытач нагадваў малпу. Здавалася, што на твары няма вольнага месца ад валасоў. Ён быў надзвычай нервовым — увесь час махаў рукамі. Вочы былі падобныя да секундамераў — круціліся як шалёныя. Апрануты ён быў вельмі дзіўна — нейкі руды камбінезон і сіняя пластыкавая каска.
    Трэці чытач узяў цясак і расцерушыў паветра сваёй злосцю. Цясак блішчэў, быццам люстэрка.
    Чацвёрты чытач — у валасах матылькі. Hoc моркаўкай. Бровы — драпежныя нажніцы. Рукі — хвасты рыбіны. Усмешка падобная да бетоннага моста. Вопратка як у медбрата — шапачка і белая піжама.
    Чацвёрты чытач распрануўся да майткоў і пачаў танчыць.
    Пяты чытач быў на бульдозеры. Ягоны твар свяціўся радасным семафорам. Ён быў у сіняй форме. 3 неба падалі не зоркі — светлякі. Чытач заспяваў, як оперны саліст. Птушкі заціхлі, людзі спалохана азіраліся, здавалася, што нават бульдозер заглух.
    Шосты чытач без спыну грыз чэрствую булачку. Ягоная даўгая шыя нагадвала белую калону. Казліная бародка падкрэслівала, што ейны ўладальнік прэтэндуе на інтэлігентнасць. У перапынках паміж жаваннем ён
    уздыхаў і галасіў. На чытачы быў спартовы гарнітур і тапачкі, падобныя да янотаў. Калі пачуліся параходныя гудкі, чытач перабраўся на карабель і памахаў на развітанне рукой.
    Сёмы чытач у шаленстве разарваў кнігу зубамі. Я прыгледзеўся. Нешта было нязвыклае ў гэтым сёмым. Ну, радзімкі і шнары не здзіўлялі. Хіба кідалася і гіпнатызавала адзінокае вока, якое было пасярод твару, над носам. Так! Гэта быў цыклоп!.. Жоўтае вока пазірала на мяне не злосна — у ім было пытанне даследчыка. Гэты сёмы быў не простым чытачом — ён хацеў прэпараваць, бо меў вялікую цікаўнасць да медычнай навукі.
    Я люблю кожнага з пералічаных чытачоў. Вы ўсе неверагодныя! I вас значна больш за лічбу сем! Прынамсі я ў гэта веру! Веру — у сто першага чытача!
    — I што, дзе кульмінацыя? — запытаў сто першы чытач. Чытач быў мажным, часта дыхаў і хапаўся пухлымі рукамі за сэрца. Па ўсім было бачна, што яму кепска.
    — Я пытаюся: дзе кульмінацыя?!! — ужо крычаў ці хрыпеўтаўстун. — Што, так паэтычна ўсе і распаўзуцца па сваіх норах?!!
    — He! — запэўніў я. — He паспеюць!!!
    * * *
    Генерал атрутна заўсміхаўся, падышоў да пульта і, доўга не думаючы, націснуў на вялікую чырвоную кнопку.
    Загрымела, заклекатала. “Першая пайшла”, — працадзіў скрозь зубы генерал і зняў фуражку. Першая ракета накрыла Мюнхен.
    ''Другая пайшла", — працадзіў генерал, зноўку націскаючы на кнопку. "Трэцяя пайшла"...
    КАЗКА
    пра Караліну, якая збегла ў лес, I ПРА ЕЙНУЮ БАРАДУ, ЯКАЯ ЗАЎСЁДЫ ВЫРАСТАЛА ПАСЛЯ КЕФІРУ
    1.
    Кефірная Барада ўздыхнуў, паглядзеў у люстэрка і ўсміхнуўся. Кефір патрапіўся смачны. Адлюстраванне было з гэтым згоднае. Учора Барада зарокся больш не сумаваць. Гэта ў яго звычайна атрымлівалася, калі ён не чытаў дэтэктываў. Сёння Кефірная Барада раптам вырашыў напісаць казку пра маленькую смелую дзяўчынку. (Праўда, невядома, што з гэтага атрымалася.) Ён пачухаў белае падбароддзе, выпацкаў пальцы ў кефіры і пачаў нашэптваць на дыктафон дзіўную гісторыю. Мазгі напружваліся і спараджалі цудоўныя кефірныя вобразы.
    * * *
    Караліна была вельмі добрай і прыгожай дзяўчынкай. Яна слухалася маці, любіла варэнне, сушкі, батон з маслам, грушы, яблыкі, персікі і проста не магла жыць без малявання. Яна была невялікая ростам, але ейныя вочы заўсёды свяціліся тым таемным і светлым, што многія блытаюць з рамантычным глупствам... He, гэта было нечым іншым, бо яна любіла сваволіць. Хм.
    Дзённікавыя нататкі капітана Барады, якія ні да чаго не абавязваюць:
    Сёння мы цэлы дзень шукалі Караліну і не знайшлі. Усе падазраюць шэрага воўка. Паводле словаў ягоных знаёмцаў ліса і шакала, напярэдадні ён паводзіў сябе даволі дзіўна; схадзіў у краму і набыў два кілаграмы цукерак "Кароўка", тры пачкі сушак "Кусарыкі з карыцай", пяць літраў розных сокаў і два кілаграмы бананаў. Калі шукалі Караліну, яго ніхто не бачыў. Сваю нару ён чамусьці не зачыніў. I ў мяне ўзнікае сур'ёзнае пытанне: дзе гэты ваўчара?
    Нехта ж абавязаны адказаць на пытанні.
    Няхай пытанні застаюцца прысыпаныя цукрам.
    Выцягні сіняе вока і не думай пра наступствы.
    Магчыма, усё толькі пачынаецца. Вецер і снег.
    У галаве поўзаюць метэарыты. Мабыць, змяняецца надвор’е. Усё да лепшага.
    Абшукалі ўвесь лес. Здаецца, не было елкі, пад якую не зазірнулі. Вожык Антось прапоўз пад кожным карчом. Няма.
    Заўтра да пашуковай групы далучыцца атрад буслоў. Спадзяюся, што менавіта заўтра нашыя пошукі будуць паспяховымі.
    — Бардак, — сказала жонка.
    — Слова "бардак" няма ў беларускай лексіцы, — замармытаў патаемны голас. — Можа, бедлам? Вэрхал?
    — He! — крыкнуў я. — Гэта быў менавіта Бардак! He істотнае ягонае паходжанне!
    — Можа, татарскае? — замармытаў голас.
    — Гэты Бардак — персанаж, які прыехаўда нас з Фінляндыі. Звычайны Дзед Мароз, — сказаў я.
    — He мудрагель, — папікнула жонка.
    Бардак усміхнуўся. У ягоных вачах гулялі сполахі любові. Толькі барада, падобная да ватнай, была не белай, а жоўтай. Бардак зноўку ўсміхнуўся, і мне падалося, што з ягонага рота выскачыў зуб. Я прыгледзеўся. I сапраўды, за шафу схаваўся не прусак, а звычайны паедзены карыесам памаранчавы зуб. Я паказаў на ўцекача пальцам:
    — Глядзіце, зуб выпаў.
    — Дзе? — не зразумела жонка.
    Тым часам зуб знік.
    — Ён даў нырца за шафу, — канстатаваў я.
    — Можа, гэта прусак? — засумняваўся Бардак.
    — He! — сказаў я. — Гэты псеўдапрусак выскачыў з вашага рота!
    — 3 майго? — здзівіўся Бардак. — Мо падалося? Здаецца, усе зубы на месцы. — I Бардак пачаў корпацца бруднымі пальцамі ў роце.
    У гэты момант мы пачулі:
    — 3 твайго! 3 твайго! Мне надакучыла!
    Бардак ледзьве не папярхнуўся і здзіўлена вылупіў вочы. Ды і мы з жонкай адчувалі сябе не вельмі ўтульна.
    — У мяне галюцынацыі, — сказала жонка. — Я зараз вярнуся — пайду вып'ю валяр'янкі.
    I яна паспяшалася на кухню.
    Мы пачулі грукат. Нехта барабаніў па батарэях у суседняй кватэры. Мабыць, паверхам ніжэй.
    — Гэта што? — здзівіўся Бардак.
    — Суседзі, — сказаў я, — папярэджваюць, што мы гучна размаўляем.
    — А мы гучна размаўляем? — здзівіўся Бардак.
    — Хто яго ведае? — сказаў я. — Можа, зуб гучна тупаў?
    — Бардак, — канстатаваў Бардак.
    — I я пра тое ж, — пагадзіўся я.
    4.
    Крыкніце: “Кнігарня!” Крыкніце: “Крумкачы, на поўнач!” Залямантуйце!.. He стрымлівайцеся. Кнігарню падзяляем на сектары. Мне падабаецца сектар пад назвай “Лупавокія”. (Сюды трапілі тыя, хто запісвае ўсё — ад жамярыцы да гары Кіліманджара.) Гэтыя не прапускаюць аніводнага пука і мараць быць знакамітымі, як Мікола Гусоўскі.
    5.
    Прамова мастака БЕРЛІНА РОДЗІМА ў кнігарні перад велікодным шакаладным зайцам:
    “Будзем да канца паслядоўнымі. He станем здраджваць сваім запаветам. Мы верым у слушнасць нашай