• Часопісы
  • Калі прыгледзецца — Марс сіні Антыраман Зміцер Вішнёў

    Калі прыгледзецца — Марс сіні

    Антыраман
    Зміцер Вішнёў

    18+
    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 276с.
    Мінск 2018
    42.88 МБ
    9.
    — Чалавек абураецца, разумееш, — сказаў Майкл Крывы.
    — Ён заўсёды абураецца. Ты згадай адваротнае. Колькі памятаю, ён заўсёды быў панкам. А цяпер начапіў пінжак і акуляры, вырасціў сівую бародку і думае, што схаваў панка ў шафе. Hi фіга! Шкілет — яшчэ не шкілет. Варушыцца панк! Ён яшчэ жывы! — крыкнуў я.
    Крывы заўсміхаўся — ад вуха да вуха:
    — Ён такі. Яму патрэбны канфлікт. Патрэбны адрэналін. Штодня ён выпальвае цыгарэтку і нешта запісвае ў нататнік — інакш не можа.
    -— Можа, ён вялікі інтэлектуал? — выказаў я здагадку. — “Ле” ў слове ёсць. А “ін” — згубілася. Ён “тэле”... — Фон! — крыкнуў я.
    — Фон-барон, — падхапіў Крывы. — Барон — НуфНуф, Ніф-Ніф і Наф-Наф.
    — Пат! — крыкнуў я. — Факс!
    — Тэлеквас, — зарагатаў Крывы. — Дакладна ён Інблін.
    — Быў інтэлектуал — стаў тэлеканал. Інжынер — інжыр. Жаўнер ператварыўся ў жоўтую нерпу!
    10.
    — Усім заняць свае месцы! Я паспрабую аддрэсіраваць гэтых зялёных гадаў!
    Караліна вылазіць з шафы. Каралінка-Каралінка. Караліначка. Мая маленькая дачка. Каралінка палічыла на руках кіпцюры і папярэдзіла:
    — Усім ляжаць! Я сказала. He рыпацца! Мне надакучыў Шэкспір. Сёння я прыхільніца Генры Мілера. Таму рэкамендую са мной не жартаваць. Жарты могуць скончыццадрэнна! Чык-чык!
    11.
    Кнігарня Марс
    Я сядзеў у крэсле. Праглядаў кнігу аўтара-дэбютанта, калі заўважыў, што побач матэрыялізаваўся нехта знаёмы. Чалавек проста ўзнік з ніадкуль. Я прыгледзеўся: побач сядзеў Ярыла Пшанічны. Ружовашчокі і вясёлы.
    — Вітаю, — сказаў я. — Рады бачыць. Як нам цябе
    не хапала...
    — Вітаю! Ну што, нешта прыдумаем? — запытаўся Ярыла і ў прадчуванні смачнага бухла пацёр рукі.
    — А што будзем? — запытаўся я.
    — Што заўгодна, — адказаў Пшанічны. I нечакана закрычаў: — Я — Вова!
    Ён рашуча рвануўсваю кашулю. Хрась! Яна разляцелася крыламі.
    12.
    Ты завітваеш у гэты пакой. 3 жырандолі звешваецца вараны бурак. Тым не менш ён рэагуе на тваё з’яўленне; з бурака вылузваецца нос, вока, рот, які ашчэрваецца і паказвае мармеладавыя зубы. Потым рот дэманструе барвовы язык, які нагадвае смактульку. Рот пачынае вібраваць, і чуваць: “Жывёла, давай скачы! Ты куды прыйшоў? Ты прыйшоў у культурную ўстанову! Скачы, падла!”
    Аднекуль у цябе ляцяць гнілыя памідоры. Ты па інерцыі падпарадкоўваешся — скачаш. Бурак звальваецца на падлогу ў...
    На язык паклалі пігулку, і яна запішчала, забалбатала, зашаптала і прапаліла. Прапаліла язык! “Ква-ква-мана-ба-ба-рукалла-мукалла”... Пігулка, як тая куля, прадзіравіла язык. Цяпер можна рабіць пірсінг. ‘Тэй, пігулка! — закрычаў ты. — He псуй мой страўнік! Вярніся ў ангар-бутэлечку!”
    Трафарэт чалавека застаўся на сцяне. Тынкоўка счарнела і абвалілася. Лямпачка ў пакоі згасла. Я расфарба-
    ваў твар баявымі палоскамі. Потым узяў у рукі тамагаўк і кінуўся на сцяну. Сцяна мяне засмактала, нібыта чорная дзюрка, і выплюнула з адваротнага боку. Я выскачыў на сонечную паляну.
    3 люка выпаўз янот і заспяваў: “Пятнаццаць чалавек на куфар нябожчыка! Ё-хо-хо-хо! I бутэлька рому!” Потым янот закашляўся і выплюнуў жабу. Пайшоў дождж. Разам з кроплямі падалі бублікі. Жаба крумкала.
    У ката Сірыуса былі дзіўныя спартовыя практыкаванні. Ён выпучваў і напружваў пуза — у гэтыя моманты яно было вялікім і чырвоным, нібыта надзьмуты геліем балонік. Часам кот са свістам уцягваў у сябе паветра і пуза ператваралася ў сухую грушу. Тады Сірыус свяціўся ад шчасця чыгуначным ліхтаром.
    3 прынтара выскачыла слова, якое курчылася і танчыла; яно праспявала: “Ты хворы не мной! Я хворы не табой!” Слова было чорным, але мела квяцісты сонечны гальштук. У памяшканні, куды трапіла слова, за сталом сядзеў Майкл Крывы і піў гарбату з мёдам. Па ягоным твары поўзалі мушкі, якія зляталіся на салодкі пах. Слова паглядзела на Крывога, булькнула, шморгнула і паведаміла:
    — Лайно.
    -— Што? — не зразумеў Майкл. — Ты адкуль узялося?
    — Я гляджу на цябе і думаю тое самае, — сказала слова.
    13.
    Кнігарня Марс
    Дробс пракрычаў:
    “Выйшаў месяц на парог! I давай крывіць свой рог! Буду рэзаць, буду біць — усё адно табе вадзіць!”
    14.
    Што такое лапа вусяка? Лапа. Лапа, акрэсленая атрамантам ці алоўкам. Афсетная папера, апырсканая адэкалонам, выступае ў якасці выдатнага матэрыялу. Паглядзіце — з лапы вылузваюцца залацістыя кіпцюры. А вось ужо і вока вытыркнулася. Фантастычная лапа — вусякамутант.
    * * *
    Караблі прабіваюць сцены піцейных дамоў Люкі задраеныя і вецер закаркаваны ў бутэлькі Капітан у бінокль аглядае меню Зімовы ранак запальвае на столі зоркі Русалка прыцмоквае і круціцца ваўчком Ком у горле пухне і пячэ мацней і мацней I здаецца што гэта адбываецца ў паралельным свеце
    * * *
    муза ты мая Мазутам выпацканая Злоўленая на жывога матыля Матавая меланома майго цела Ляцела быццам бацыла Спявала “ла-ла-ла” Раптам — наросхрыст Кроплі пабеглі хутчэй і хутчэй I вось дождж зашаптаў
    пра грыбны сезон пра граблі і касмічны зонд Пра парабэлум каля грудзей Спаць! тваю
    — Як пажываеш, Капітоныч?
    Чалавек, да якога звярталіся, скалануўся і паглядзеў на таго, хто задаў пытанне. У акенцы ён пабачыўтолькі вока.
    — Ты хто?!! — абурыўся Капітоныч. — Ты хто такі?!!
    — Капітоныч, гэта я, — сказаў невядомы. — Ці, дакладней, частка мяне.
    15.
    Зноў прыдумалі ворага. Прага да крыві — яна ў чалавека на падсвядомым узроўні. Гэта такія драпежніцкія паводзіны. Што можа быць больш важкім за чалавечае жыццё?!! Якая ідэалогія? Я — па-за кантэкстам. Гульні ў вайнушкі ператвараюцца ў банальныя забойствы. Герой вайны для мяне звычайны забойца.
    16.
    Сінія шпалы. Бліскучыя рэйкі.
    Гном напружыўся і выцягнуў з кішэні мабільны тэлефон, які заліваўся музыкай з мульціка пра Свінку Пэпу.
    — Слухаю, — сказаў гном.
    — Што ты слухаеш?!! — хрыпла крычаў невядомы. — Што ты слухаеш, гнамяціна недабітая?!! Я цябе пытаюся!.. Ты калі вернеш мне смарагды?!!
    — Вы, можа, памыліліся? Якія смарагды? — здзівіўся гном. — Я анікому і анічога...
    ЧлСТКА 11PA ТАЕМНАГА АСІЛКА, ЯКІ ПАДНЯЎ РУКАМІ ЦЭЛЫ ГОРАД 1 ТРЫМАЎ ЯГО, ПАКУЛЬ HE СКОНЧЫЛАСЯ ПАВОДКА
    — Гэй ты, гнамяціна!!! — равеў невядомы. — Якія смарагды, кажаш?!! Такія-разгэтакія! На маім рудніку мусяць быць смарагды! Інакш табе будзе каюк! Я цябе папярэдзіў, каўпакападобны!!! Мы капаем тыдзень, і смарагдаў няма!!! Калі яны тут не з'явяцца, я за сябе не адказваю!!! Рыхтуй драўляную скрыню, гнамяціна!!!
    17.
    — Я вельмі хачу дранікаў, — сказаў чараўнік.
    — Ты хто такі? — спытаў яго Майкл Крывы.
    — Я — звычайны чараўнік.
    — I што, ты не можаш начараваць сабе дранікаў?
    — He, чаму? Mary. Але атрымаецца не тое — баюся сапсаваць смак.
    18.
    — Маральна я падрыхтаваны да горшага, — сказаў Майкл Крывы. — Можа, гэтую гарэлку нельга змешваць з парэчкавым лікёрам?
    — He бойся, — супакоіў я. — Мінулы раз ты бляваў нядоўга — недзе з палову гадзіны.
    — Ты думаеш? — засумняваўся Майкл. — Нешта мяне твае высновы не натхняюць.
    19.
    — Кіліманджара, Кіліманджара, — сказаў Майкл Крывы.
    20.
    — Вы мне не падабаецеся. Больш за тое, вы мне непрыемны як чалавек. Мяне ванітуе ад вас. Мне хочацца бляваць, калі я чую вашы крокі. У творчасці павінны быць творца. Таму калі адсутнічае мастак — твора не можа быць!.. Тое, што вы дэманструеце, нагадвае экскрэменты волата. Вас нельга пускаць у прыстойныя месцы. I ўвогуле я думаю, што вы не чалавек. Вы — пародыя на яго. Вы пабочны эфект нашай шматпакутнай прасторы. Але я вас знішчу. Спакойна і без асаблівых высілкаў. Я вас расцісну, як атрутнага вусяка. У мяне моцныя ногі і цяжкія боты — тое, што і патрэбна ў гэтай сітуацыі.
    21.
    — Разумееш, Крывы, трамваі я люблю. Яны мне нагадваюць падводныя лодкі. Едзеш у такой капсуле, быццам плёскаешся ў паветраных хвалях. Гэтак з аднаго боку. А з другога, жыць з вокнамі на трамвайныя лініі — суцэльныя праблемы. Грукат такі, нібыта рота вайскоўцаў грыміць пустымі бляшанкамі. Калі трамваі прапаўзаюць, нават тэлевізар не чуваць. Што там тэлевізар!.. Я жонку не чую! А ейны пранізлівы голас не пачуць — гэта трэба быць глуханом. Таму мы з жонкай пачалі разважаць... Можа, нам змяніць не месца дыслакацыі, а рытм жыцця? Днём наглуха зачыкляемся ў кватэры — вокны, дзверы, занавешваем фіранкі — і спім, а ўначы бадзёра слухаем цішыню?!! Ператвараемся ў начных жыхароў!.. У дзве гадзіны ночы
    транспартзаціхае, і падаецца, што ты знаходзішся ў нейкай забытай усімі вёсцы!.. Чым не рамантыка? He, мне даспадобы такія ідэі. Трэба змяняць графік жыцця. Днём спаць — уначы весці актыўны лад жыцця!..
    Адразу прымроіўся замест кватэры велізарны акварыум. Кветачкі сінеюць на паверхні вады, слімакі поўзаюць па сценках... а ў цэнтры плаваем мы з жонкай — бліскучыя паласатыя рыбінкі.
    Крывы паглядзеў на мяне, сплюнуў і заўважыў:
    — Купі паласатую піжаму і не пакутуй.
    — А навошта?
    — Будзе прасцей абгрунтаваць грукат. Маўляў, мы жывем не ў кватэры — нас трымаюць за кратамі.
    — I дзе лагічны працяг? Нешта не даганяю...
    — Піжамы — гэта робы вязняў.
    22.
    знікаюць танкі Вядуць размову з імі безгалосыя рамонкі Сіні і жоўты — колеры флегматычных людзей Захлынаюся вобразамі Магчыма выцягваю праз пятку апошнюю нітку нерваў Укусіць Разгрызці Раструшчыць Мезазойскі перыяд Надакучылі
    23.	Прызнанні Майкла Крывога напярэдадні юбілею Кастрычніцкай рэвалюцыі:
    — Раней я быў вясёлы. Я ўсміхаўся, як амерыканец. Усміхаўся ўсімі дзесяццю зубамі, якія былі ў наяўнасці.
    Я рагатаў, нібы каліфарнійскі конь. Рогат быў гучным і разносіўся паўсюдна. Гэты конепадобны рогат быў бясконцым. Ён цягнуўся, нібыта гумка, і быў здодьны ахапіць гарады і горы, лясы і палі. Рогат гучаў настолькі выразна ды пераканаўча, што мог заглушыць гудкі паравоза і рокаттрактара. Толькі ў адначассе ўсё знікла. Быццам памёр чалавек. Быў — і няма. Цяпер я заўсёды пахмурны. Дзень за днём я прымушаю сябе выглядаць сумна. Часам нават выпускаю слязіну. Маска няшчаснага і закатаванага чалавека мне не вельмі пасуе, аднак падабаецца маёй жонцы. Яна, праўда, у гэтым не прызнаецца, але ўвесь яе выгляд пра гэта сведчыць. 1 ў пэўны момант рашэнне знайшлося само сабой — з вясёлага чалавека я мушу ператварыцца ў сухар з цвіллю. Пэўна, мой заўсёдны добры настрой правакаваў вечна сумную жонку на згрызоты. А цяпер нуда нас аб’ядноўвае. Карацей, жыццё, якое забадала, тым самым злучыла нас у шчаслівым суладдзі.