• Часопісы
  • Калі прыгледзецца — Марс сіні Антыраман Зміцер Вішнёў

    Калі прыгледзецца — Марс сіні

    Антыраман
    Зміцер Вішнёў

    18+
    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 276с.
    Мінск 2018
    42.88 МБ
    ЧАСТКА 3 ГАЛАВОЙ
    VI	I 'f
    Галава сядзела ў клетцы для папугая і, нядобра на мяне пазіраючы, сплёўвала скрозь зубы:
    — Азірніся — свет перакуліўся і пайшоў расколінамі. Тыя сінія кіты, што трымалі зямлю, выпусцілі апошнія фантаны і сплылі за небакрай. Мы згубленыя дзеці. Мы рушым навобмацак, і цемра нас паглынае.
    — Ты ўпэўненая? Мне здаецца, што ты абрала хібны шлях. Нашто займацца злачынствам? Ці варта скрадаць тое, што табе не належыць?
    — Я выконваю сваю місію!
    — Ну-ну, лягчэй, — супакоіў я галаву. — Інакш зладжу табе халодны душ.
    — Я вырвуся адсюль. Май на ўвазе, — паабяцала галава. — I табе мала не падасца.
    — Магчыма, — пагадзіўся я.
    —Мая клетка — гэта жыццё. Таму гэтая, — галава паскрыгатала зубамі аб клетку, — усяго толькі пародыя на зняволенне.
    — I што мне з табой рабіць?
    — А хочаш, я гісторыю распавяду, — нечакана прапанавала галава.
    КЛЛІ ПРЫГЛЕДЗЕЦЦА — МаРС СІНІ
    Я паглядзеў на клетку. Сядзіць такі сіні мяч і нешта курлыкае.
    — Ну, давай.
    Галава пракашлялася і распачала:
    — Сустрэліся два сябры. Адзін кажа: “Давай вып’ем!”
    Другі: “He буду. Я з табой так пасяджу”. У чым справа? Што здарылася? Усё вельмі проста. Першы — свабодны як вецер. У ягонай галаве таксама вецер. А другі — закатаваны сямейным жыццём. У хаце жонка-піла, дзеціплаксы, цешча-праграміст.
    — Ты на што намякаеш? — абурыўся я.
    Нечакана галава вытрасла з валасоў нейкі грабеньчык і давай ім пілаваць клетку!..
    — Спыніся! — закрычаў я.
    Галава не слухала і працягвала пілаваць пруты.
    — Волю! — крычала галава. — Свабоду папугаям!
    * * *
    Я падумаў-падумаў і запісаў: “Волю!” Каму? Дзеля чаго? Можа, наступнае? “Мы патрабуем волю пачуццяў!” Так, сапраўды, нашмат лепей. Эфемернае гэта ўсё. I самі мы несапраўдныя. Выдуманыя. Складзеныя. Вада. Мяса. Канструктар.
    ГАЛАВА, ЯКАЯ БЫЛА ПРЫКЛЕЕНАЯ ДА ІЛЮМІНАТАРА
    гэта было ў пэўным сэнсе рамантычна, але яна не магла адарвацца. Бо клей “Момант” надзейна прыхапіў ейныя валасы
    Я паглядзеў на гэтую прыклееную весялуху, паказаў на яе пальцам:
    — Ну, вось, Крывы, гэта можа напаткаць кожнага, хто злоўжывае бальзамам і гарэлкай.
    — А віскі і тэкілай? — занепакоіўся Крывы.
    — Віскі і тэкіла не лічацца, — запэўніў я. — Піва таксама слабаалкагольны напой.
    — Навошта ты п’еш? — спытала мяне жанчына.
    У мяне не было адказу. Ейныя вочы напаўзалі на мяне чорным.
    — Ты больш піць не будзеш, — упэўнена сказала жанчына. — Ніколі.
    Пасля гэтых слоў я зразумеў, што ўсё вельмі кепска. Пайшоў у прыбіральню і выліў тры кілішкі ва ўнітаз. Я здагадаўся, што мяне закадзіравалі. Наслалі на мяне гіпнатычныя хвалі!.. 3 гэтым я змагаўся тры дні. Хадзіў як у тумане. Было ўражанне, што патрапіў у акварыум. Сябры ад мяне адварочваліся.
    А потым я сніў, што прыехаў да Крывога ў госці. Вялікі дом быў падобны да замка. Я хаджу, ледзь не падаю.
    He магу стаяць на нагах. Усё разумею, а стаяць не магу. Потым высвятляецца, што побач з домам Крывога стаіць дом маіх бацькоў.
    * * ж
    пытанне толькі ў тым. I больш анічога. Я адчуваў, што капітан Барада доўга не працягне. Ад сілы месяц, другі — не больш. Вецер у маёй галаве троху супакоіўся, і я мог цяпер спакойна ўсё ўзважыць і разабрацца ў падзеях апошніх месяцаў. Лёс Рыгора Каваля мяне больш не турбаваў — дробная асоба, не вартая таго розгаласу, што ёй прысвяцілі.
    — Адчыняй, сябра! — пачуўся крык і грук у дзверы.
    На парозе стаяў чалавек. У такі запозні час — гэта было падазроным і дзіўным. Твар незнаёмца быў увесь у шнарах і радзімках, але ён мне адразу спадабаўся.
    — Вы тут здымаеце кватэру? Суседзі кажуць, што вы ўчора гралі на кантрабасе. Цешацца — добра граеце.
    — А вы хто?
    — Я барабаншчык з пятага паверха — Мікалай Фёдаравіч Раманчук, — прадставіўся музыка. — Нам якраз патрэбны кантрабандыст... дакладней, той, хто грае на кантрабасе.
    — Гэта цудоўна! Якраз думаў, з кім тут павесяліцца! Аніякіх дэбошаў тут не было апошнія гадзінаў восем. Жонка цяпер б’е суседзяў. Прыйдзе — можа пацвердзіць.
    — Так? — запытаўся са здзіўленнем Мікалай Фёдаравіч і звузіў правае чырвонае вока ў маноклі. Гэтае вока
    мне таксама вельмі спадабалася, бо ў левым не было чырвані. Барабаншчык вытрымаў паўзу і запрасіў:
    — Дайце мне вады — я паміраю ад смагі. Хаця лепш кока-колы — мне яна больш даспадобы.
    — А можа, спачатку кілішак самагонкі? — запытаўся я. — 3 учарашняга дня засталося, пасля пасядзелкі з суседзямі. Увогуле ў нашым доме ёсць хоць нейкія нармальныя буяны? Ці тут усе кончаныя ціхушы?
    — Ды няма тут анікога, — з сумам паведаміў вечаровы госць і выцягнуў з кішэні партабак.— У мяне тут трошкі травы засталося — падзьмем?
    — 3 ахвотай! Якраз думаў пра нешта такое!
    Рукой я прапанаваў завітаць на кухню.
    Барабаншчык зірнуў на мяне вясёлымі вачамі і заклікаў:
    — Гуляць дык гуляць! — А праз імгненне запытаў: — Хто яшчэ кокс мае? Можа, сусед злева? Ці, можа, сусед справа?
    — He ведаю, ні злева, ні справа, ні пад столлю, ні пад падлогай — жывем па-сяброўску, але сумна.
    Мы прыселі на кухні, каб паразмаўляць пра музыку і жыццё.
    Праз дзве гадзіны ў мяне не ўзнікла пытанняў, хто такі Мікалай Фёдаравіч. Гэта быў цудоўны чалавек!
    "He, так не пойдзе! Да балкампёса самагон! Прэч кокс! I што там — касячок? Гэтак званая марыхуана?!! Прэчпрэч! Да дупы! I кока-кока-кола?!! Распілаваць гэтых герояў на кавалкі! Капітана Бараду і Рыгора Каваля — адназначна на звалку! У нас відавочна розныя шляхі! He апраўдалі вы наш давер!" — Волма ўстала на Ka-
    лені і пачала заклінанні. Валасы яе раскудлачыліся, вочы загарэліся. Па твары пабеглі сінія палоскі. Нават нешта заіскрылася. Волма ўскінула рукі дагары і замармытала: “БББББ... ММММ... ГГГГГ... Трах-цібідох! Цібідох! Мура-шаурма! Фіры-муры-гуры! Няхай адбудзецца!" і г. д.
    — Та-а-ак-та-а-ак, — сказаў, расцягваючы словы, мажны міліцэйскі чын, праціскаючыся ўдзвярны праём. — Я не спазніўся? На чым вы спыніліся? Коксам забаўляецеся? ЛСД ужываеце? Марыхуану пакурваеце? За распаўсюд наркаты вам да васямнаццаці гадоў!.. I не менш!!! А ўвогуле я б расстрэльваў гэткіх, як вы. У мяне рукі знямелі ад беспрацоўя. — I міліцэйскі чын паказаў свае тлустыя пальцы, якія моцна нагадвалі смажаныя сардэлкі.
    — Я, — працягваўтым часам міліцэйскі чын, — мяркую, што грамадства нашае разбэсцілася — аніякай павагі да маіх залатых пагонаў і какарды. Свавольства. Усюды адно свавольства. Мы будзем вас катаваць, будзем злоўжываць сваімі пасадамі. Мы будзем вас трошкі піф-паф. Ха-ха.
    I міліцэйскі чын, задаволены сваімі словамі, пачаў хадзіць узад і ўперад. Важны, як павіян.
    Калі спакойна разабрацца, дык увогуле справы ішлі някепска. Мне заставалася толькі ўпарадкаваць свой гардэроб. Я любіў гальштукі ў кветачку.
    2.
    Самае прыкольнае, што так было прасцей. Думкі разбягаліся па закутках гэтага дома. Ты выцягваў з паліцы трактат
    У шатры ўжо
    Спружыны вылецелі з кішэні. Я не стаў іх падбіраць. Навошта?
    Спружыны былі паўсюдна. I ў галаве была вялікая чорная спружына. Па панядзелках я слухаў лекцыі, падчас якіх і мае рукі ператвараліся ў спружыны.
    — Што трымае цябе на свеце?
    — Спружына.
    * * *
    платформы форма Плафон На плато стаяў мікрафон Папкорн — корм Для кармавых быкоў He трамвай — карабель Выплыў з запыленага тунэля Капітан памахаў рукой Хвалі часу
    3.
    Як павінна пісацца проза? Я вось іду цяпер да крамы па піва і бачу зялёную траву, дык мне хочацца бачыць ейны колер і цень... а нехта дадаў бы, каб і ў галаве паплыло... бо трава. Проза можа быць рознай. Мне блізкая каляровая проза з элементамі паэзіі. Мне даспадобы,
    калі з прозы пачынаюць вытыркацца незвычайныя рэчы: усялякія шыпы і калючы дрот. Бачыш траву — і раптоўна праз яе пачынаюць прарастаць... металёвыя гайкі.
    4.
    Барада ці Рыгор Каваль?
    Вось як у Вентспілсе на рынку не набыць вэнджанай траскі? Ляжыць такая рыбіна сярод сваіх братоў і сясцёр, без галавы, з прапоратым брухам і смярдзіць вогнішчам. Як не набыць? Глядзіш на яе і думаеш: вось набуду яе, з’ем, а потым апішу, як яе паядаў. Дык абавязкова скажуць: зноўку пра ежу! Колькі можна жэрці? Пісьменнік мусіць ствараць разнапланавыя і панарамныя творы. Выпісваць псіхалагічныя партрэты. Разбіраць чалавечыя драмы. Распавядаць пра тое, што яго хвалюе. Дык можа, калі мяне акрамя ежы і алкаголю анічога не хвалюе — я пусты чалавек? Бяздарны творца? Анічога не магу распавесці чытачу. Толькі пра бруха рыбіны ды пра сваё пуза. He, гэта вельмі сумна. Таму сяджу на кухні і гляджу няшчасна на гэтую выгнутую траску. Трасца яе бяры. I чаго ёй у моры не сядзелася? Трэба ж было трапіць у сеткі, каб потым апынуцца на стале няздарнага пісакі.
    * * *
    бяздарны пісака-без рыбы не пісака-з траской і сакэ, прыгледзься, ну, проста самурай-рай без суму-мус без рака-на бязрыб’і і няздар пісака
    гы-гы
    а калі інакш? Калі зазірнуць у пустыя вачніцы гэтага рыбнага трупа? Там, глядзіш, і папаўзла таленавітая думка. Там, бачыш, нешта і заварушылася белае... Mo­xa, чарвяк? He — гэта, відавочна, мясная думка. Ці, дакладней, рыбная. Я настойваць не магу на няздарнасці або таленавітасці, але адно магу сцвярджаць з поўнай упэўненасцю: думка была.
    Капітан Барада паглядзеўся ў люстэрка і зразумеў, што ў яго з’явіліся сівыя валасы. Месцамі. “Раз, два, тры, — налічыў капітан. — Гэх, вы, дзяўбаныя пенапластавыя гады”. Ён узяў пінцэт і старанна іх адлавіў. “Раз, два, тры, капыты, гы-гы”, — сказаў капітан Барада.
    "Чык-чырык!" — раптам выгукнуў верабей і пачаў раскручвацца ў паветры, нібыта тамагаўк. Потым ён знік. Вецер прашыпеў: "Чык-чырык!" Быццам нешта здарылася. I напраўду здарылася, у паветры нечакана матэрыялізавалася дзяўчынка. Ды не проста дзяўчынка. Яна прагудзела, нібыта электраімбрык: "Я — снягурка!” ”А я, — загучаў бас, — Дзядуля Мароз! Падарункі вам прынёс!" Якія падарункі і для каго ён прынёс, сказаць было няможна. Услед за снягуркай матэрыялізаваўся плюгавы дзядуля. Ён усміхнуўся бяззубым ротам. Стуль адразу вылецела вялікая пчала, якая прагудзела: "Чык-чырык". I на гэтым магло ўсё скончыцца, але не! Пчала выбухнула феерверкам, і ў паветры запахла не порахам — міндалем. Феерверк рассыпаўся
    на тысячы сняжынак, якія ўсміхаліся ледзянымі вуснамі. А ў гэты час ледакол "Сямёнаў" разломваў носам акіянскія льды.