• Часопісы
  • Калі прыгледзецца — Марс сіні Антыраман Зміцер Вішнёў

    Калі прыгледзецца — Марс сіні

    Антыраман
    Зміцер Вішнёў

    18+
    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 276с.
    Мінск 2018
    42.88 МБ
    6.
    Настрой быў кепскі. Ён увогуле быў не лепшым апошнія гады. He хапала драйва. He хапала прыгодаў. Хаця жыццё цяжка было назваць упарадкаваным — яно было кенгуровым. Скокала.
    здаецца, што галава зараз трэсне. Шукаць патаемныя сэнсы і знаходзіць пустыя бутэлькі. Вось вынік маіх пошукаў. Хаця, з іншага боку, вынік — гэта ўжо добра. Значыць, недарма працаваў, мучыўся, пакутваў ад перапояў. У кожным разе мне здаецца, што падобныя даследаванні варта праводзіць у розных месцах. Каб застаўся смак прыгодаў ад гэтых вясёлых гісторый і казак. Менавіта гісторый і казак.
    Тут мне згадаўся Янка Брыль. Літаратар, які фіксаваў кожную падзею свайго жыцця. Дык што мне цяпер, толькі бары і казіно апісваць? Сумны занятак. Тут жа й Букоўскі згадваецца. Хаця, наколькі памятаю, ён любіў наведваць іпадромы. Харызматычны быў дзядзечка.
    — Лепш пісаць пра малако, — сказаў Майкл Крывы. — Тым болыв ад малака можа быць вельмі цудоўны прыход. Два з паловай працэнты, тры і восем працэнтаў.
    Бацька мне казаў, што ў іх дзяцінстве было сяміпрацэнтнае малако. Цяпер разбаўляюць.
    — Тады лепш піць кумыс. Ён трохі бадзёрыць.
    * * *
    Янка паглядзеў на Чарльза і працягнуў яму руку. Чарльз падскокнуў і злавіў мажную руку — Янка быў у два разы вышэйшы. На гэтым усё магло скончыцца, але не скончылася. Нечакана Чарльз дзіка зароў па-ангельску. Янка не зразумеў і таму адпусціў руку, і Чарльз шмякнуўся на брукаванку. Янка пачухаў патыліцу і сказаў: “Шкада, вядома, але што ён хацеў патлумачыць словам фанера?” Тым часам на брукаванцы ляжала барвовая горка, якая нешта шаптала і шаптала пра фанеру.
    * * *
    (другая частка Марлезонскага балета)
    Я аступіўся і ўпаў. “Усё — каюк”, — пранеслася ў галаве. Аднак я ўсё ляцеў і ляцеў і ніяк не мог упасці. Чакаў: “Ну, вось-вось”. Толькі чаканні былі дарэмнымі — я працягваў ляцець. “Дзіўна, — думаў. — Здаецца, не ем галюцынагенных грыбоў”. “Затое яны ядуць цябе”, — сказаў мухамор. Я прыгледзеўся — побач ляцеў Майкл Крывы, ягоны твар быў чамусьці чырвоны і ў белых плямах. Мухамор! Я заплюшчыў вочы і закрычаў: “Мухамор-Мухамор — я дыму не ем! Адпусці маю душу, вярні мне рэальнасць! Вярні мне згубленую ўчора тэчку з дакументамі. Іх не шкада, але там было фота з аўтографам Майкла Джэксана! Вярні мне яго! —
    Я працягваў мармытаць: — Мухар-мухамор! Мутабор!” “Гы-гы, — засмяялася рэальнасць, — я тут побач, трымайся мацней, каб не збегла”. I напраўду побач з Майклам Крывым ляцеў вялізны кебаб — вельмі-вельмі рэальны кебаб. “Зараз-зараз”, — крыкнуў я і пачаў лавіць смачную рэальнасць. Кебаб выслізгваў і пляваўся часнычным соусам.
    Голас соуса: “Я соус! Я хачу быць самастойным! Можаш пажаліцца мне — і, магчыма, тады я дарую!”
    Я прыглядаюся, а там у соусе сядзіць мой закляты вораг Белагон Белагоныч, ці проста Светлая надзея.
    * * *
    Рука плыла—агінала ўзгоркі і балоты, лясныя выспачкі. У рукі былі белыя даўгія пальцы. Жаўцелі пазногці. Рука была досыць самастойнай. Яна не імкнулася вярнуцца да свайго цела. Яе задавальняла такое вандраванне. Яна рушыла не ў нікуды. Яна рушыла ў бок палаца, дзе быў барабан. Палац стаяў на вялікай гары, а гара стаяла на выспе, а выспа караваілася ў моры, якое плёскала вялікія хвалі. I там месціўся гучны барабан. Барабан! Вух, барабан. Гэты барабан мог крыкнуць: “Усім стаяць!” Гэты барабан мог прымусіць усіх легчы, заплюшчыць вочы і заціснуць вушы. Гэта быў дзёрзкі грукатун — ён не баяўся анікога і анічога. I, відавочна, ён чакаў гэтую руку. А рука шукала гэты барабан.
    7.
    Трэба ўвесці ў кантэкст аповеду сябра капітана. Сябра з юнацтва.
    * * *
    прыціснуцца вуснамі да шкла. I зразумець гэтае імгненне. Той і гэты самалёт. Крылы, хвост, матор... I ты прыціскаешся вуснамі да халоднага шкла. I глядзіш, як бяжыць узлётная паласа. Яшчэ імгненне — і самалёт адарвецца ад зямлі. Матор набірае моцы, і вось дамы ператвараюцца ў маленькія скрынкі для запалак. Наплываюць аблокі. Сюррэалізм. Здаецца, што ты разглядаеш мастацкую карціну.
    8.
    Галава саскочыла з крэсла на падлогу і пачала качацца, нібы яе нехта казытаў.
    — Вельмі весела, — пагадзіўся я. — Пэўна, у цябе быў добры дзень.
    — Дзень быў так сабе, а настрой напраўду добры. Сёння я пачала даследаваць злачынныя месцы. У сэнсе — месцы, дзе граюць у рулетку.
    — I як поспехі?
    — Спачатку мне шанцавала. А потым я зарвалася — пачала ставіць на суседзяў і ўсё прафукала. Мне б спыніцца. Але апанаваў азарт. Нельга піць віно пасля гарэлкі — дабром гэта не заканчваецца.
    * * *
    Небасхіл нахіліўся над целам. Цела зварухнулася, і здавалася, што на ім заварушыліся белыя валасы.
    Сякера праляцела над галавой і захрасла ў сцяне.
    Я перахрысціўся і з палёгкай уздыхнуў.
    — Страшна? — запытаўся лысы чалавек.
    — Вельмі, — шчыра адказаў я.
    — He бойся, такім спосабам я выб'ю з цябе дурноцце. Проста метады ў мяне свае. Ты, інтэлігенцкая навалач, больш піць не будзеш, — паабяцаў мне лысы.
    — А вы хто?
    — Хто-хто? — перадражніў лысы і засмяяўся, паказваючы карыесныя зубы. — Дзед Пыхто. Я твой новы ўчастковы! Я цяпер за тваёй сям'ёй наглядаю. Вы ў маім нататніку запісаныя як небяспечная і кепска выхаваная ячэйка грамадства. Я цябе навучу любіць радзіму. I піць будзеш не паводле ўласнага жадання — а з нагоды дзяржаўных святаў. Мы цябе тады і санаторыем забяспечым — лячэбна-працоўным прафілакторыем! Гы-гы, — сказаў задаволены сабой лысы і дадаў: — Контра літаратурная.
    — Навошта вам гэта? — здзівіўся я.
    — Я буду хадзіць да цябе штодня. Каб у тваім горле перасохла, каб завялася перхаць. Мне падабаецца гнабіць такіх вырадкаў. Прыемна расціскаць усялякі гнюс. Зразумела, моль?
    Нечакана Лысы ператварыўся ў кракадзіла. Быў чалавек і раптам — ба-бах! Грукат і туман. Туман разыходзіцца, і перад табой замест паскуднага лысага — кракадзіл!.. Ляжыць і пашчай шчоўкае. У гэтым зялёным нават нешта сімпатычнае было.
    Я не разгубіўся і паведаміў:
    — Таварыш начальнік, я ў вас аніколі не сумняваўся! Ведаў насамрэч, адкуль ногі растуць... дакладней лапы і хвост. Таму вы моцна не шчоўкайце — зараз у лядоўні пашукаю чаго мяснога для спатолення вашай мясаедскай сутнасці. Здаецца, там яшчэ кавалак кракаўскай трэцяй уцэненай катэгорыі заставаўся — тое, што трэба, для такога кракадзіла, як вы. Прабачце — участковага кракадзіла, як вы. Прабачце — участковай персоны, як вы. Так будзе больш дакладна. А калі яшчэ ў маразільні пакапацца, дык, наколькі памятаю, там яшчэ і кавалак вясковага сала заставаўся з кменам ды часныком. Праўда, ужо з жоўцю — як-ніяк тры гады поўнай замарозкі. Для вас, на галодны страўнік, самае тое.
    — Ну што, малахольны, — прашчоўкаў зубамі кракадзіл. — Трапіў ты ў гісторыю. У нашай краіне дзяржаўная машына працуе без збояў.
    10.
    — Атрымайце маленькую асалоду, — сказаў ты і выпусціў з клеткі сінюю птушку. Тая запішчала, заклекатала, зарагатала і ўзляцела да шпіля замка.
    !!!
    Што цябе хвалюе, галоўны герой? Што цябе хвалюе, літаратар? Хто такі капітан Барада? I хто яна такая, гэтая галава? Нашто яна прыйшла ў гэты свет? Нашто ты пішаш пра гэта? Дзеля таго, каб проста пісаць?
    Пытанні, пытанкі, і здаецца, што ты не ведаеш на іх адказу. Гэтыя бясконцыя п’яныя сцэны — дзеля чаго яны? Які ў іх хаваецца сакральны сэнс? Колькі ўжыта алкаголю на гэтых старонках? Колькі дэкалітраў? Гэта прапаганда асацыяльнага ладу жыцця? Ці сіндром Даўна? Можа, праблема палягае глыбей, чым падаецца з першага погляду? Магчыма, яна ў адсутнасці рэгулярнай працы са словам? Ці праблема якраз у тым, што яе няма? Я думаю, сутнасць гэтага твора ў адсутнасці праблемаў. Ставіць пытанні і адказваць на іх, што можа быць больш банальным? Вар’яцтва гэтага свету якраз у тым, што ўсе імкнуцца да банальнасці — выдумляюць пакручасты сюжэт, станоўчага героя, выкрываюць злачынствы, а потым яго абсмоктваюць, як нейкую смачную костку. Навошта? Чаму нельга жыць не напружваючыся і не напружваючы. “Война н мнр” ужо створаныя Львом Талстовым. Пеперштэйн ужо змагаўся з фашызмам і, здаецца, пераўзышоў многіх у сваім памкненні да вар’яцтва. Магчыма, свет ужо даўно звар’яцеў. “Людзі! — крычыць герой. — Спыніцеся!”
    А можа, галоўны герой майго рамана — паэт-вар’ят, які запісвае п’яныя фантазіі ў сшытак? Ну, самі мяркуйце: у першай частцы ідзе размова пра дырэктара кнігарні, якому ягоны баявы супрацоўнік адразае галаву. А далей — болей. Нейкія абарваныя сцэны перамяжоўваюцца каментарамі аўтара з Галавой. Відаць, аўтар сам не сябруе са сваёй галавой. Нейкая ярка выяўленая шызафрэнія — нейкі капітан Барада прыдбаў у кнігарні галаву і звінціў у латышскі Вентспілс. Людзі, вы што, зусім не бум-бум? Сапраўды не сябруеце з галавой? Далей ідуць дзіўныя парады ад гэтага самага капітана Барады. I свет ужо зусім бы перакуліўся, калі б гэты спірт
    не быў разбаўлены падазронай паэзіяй. Хаця і паэзіяй яе абазваць цяжка, бо малазразумелыя дыялогі мяжуюць з сцэнамі відавочна выпісанымі ў п’яным угары. А далей яшчэ цікавей, ці скажам наадварот: далей зусім нецікава. Hi табе сюжэта, адно нейкія абдзяўбаныя вершасказы. I табе ні якіх падзей, ні яркіх пазнавальных вобразаў. Здаецца, што гэты твор быў створаны дзеля таго, каб заставацца па сваёй сутнасці адсутным. Тут ужо і выдуманы філосаф Акудовіч прыгадаецца са сваёй канцэпцыяй “Мяне няма”. Дык пра што тут яшчэ казаць? Хіба адно пра татальны маразм твора “Калі прыгледзецца — Марс сіні”. Гэта пусты і няздарны paMan. Раман ні пра што. Ці, рахуючы, “гэта канец свету, дзе ўсе з’язджаюць з глузду”. А тыя, што засталіся на старонках, таму аргумент. Напрыканцы чытанкі апошнія некалькі старонак увогуле ні пра што. Каб канчаткова запэўніцца ў вышэйсказаным.
    Галава заўсміхалася, як быццам не было ўсяго раней напісанага:
    — Аты наіўны. Думаеш, расставіўусе кропкі над "і"? Памыляешся, даражэнькі.
    Я паглядзеў на галаву і, не шкадуючы, пастукаў па лобе. Гэта гучала, нібыта я грукаюся ў зачыненыя дзверы. Гук быў глухі і драўляны.
    Ад нечаканасці галава ледзь не падавілася:
    — Ты што, зусім ахранеў, канцэптуаліст мухаморны? Прыдумваеш усялякую гуйню.
    — Значыць, ты анічога не зразумела. I не зразумееш. У творы нават паўторы наўмысныя. Вялікі ўплыў яны не зробяць, а настрой відавочна сапсуюць.
    Галава звузіла вочы і прашыпела: