Калі прыгледзецца — Марс сіні
Антыраман
Зміцер Вішнёў
18+
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 276с.
Мінск 2018
канцэпцыі. Наш Казімір Малевіч без сумневу самы сапраўдны. Нашыя супрэматычныя ідэі самыя перадавыя.
He эксперымент дзеля эксперыменту. He перформанс дзеля перформансу. He для клаўнады. Мы працуем на вечнасць.
Зразумеў?”
Родзім паглядзеў на шакаладнага зайца і даў яму пстрычку па вуху. Заяц заварушыўся, нібыта пластылінавы, расплюшчыў вочы і патлумачыў мастаку:
— Я ў прынцыпе згодны. У мяне няма пярэчанняў у цэлым. Мабыць, ёсць толькі сумневы наконт пэўных дэталяў.
Родзім папярхнуўся, пракашляўся і хрыпла запытаў:
— А што ты думаеш наконт чорнага квадрата?
— Я хутчэй за роварнае кола — яно мне маральна бліжэй. Хаця мяне найболып натхняюць звералюдзі Акулава.
— А са мной як?
Заяц, здавалася, не пачуў і працягваў:
— Шамякін мяне часам палохае дробнымі галовамі волатаў.
Родзім маўчаў, толькі перамінаўся з нагі на нагу.
— Да цябе я пакуль не дарос, — нечакана прызнаўся заяц.
— Праўда? — узрадаваўся Родзім.
— Пакуль манументальны жывапіс — гэта не маё. Буйная трава не смачная — ды і не дацягнуцца мне.
Ноч. За акном трамваі. Тут рэйкі яшчэ не хаваюць грукату цяжкога жалеза. Ліхтары ператвараюць вуліцы ў рабрысты калідор. Я раздумваю пра тое, што мой голас губляецца ў бясконцых прасторах цямрэчы. Мяне ніхто не чуе. Колькі ні намагайся — усе глухія. Быццам паўсюль накідалі гумовых манекенаў. Хочацца крычаць — і не атрымоўваецца. Страшна. Думаеш, а што калі нехта спыніцца і прыслухаецца... Будзе ўсё марна. Бо голас губляецца. Ужо заціхае і шэпт. Варушацца вусны. Словы не гучаць. Здаецца, што на патэльні запякаецца не яечня — запякаецца жоўты крык. Слова.
7.
Маніпуляцыі мне не дапамагаюць. Хочацца ўдакладніць: "маніпуляцыі з розумам”. Але ці ёсць ён — гэты розум? Мне здаецца, што мазгі атрафіраваліся. Уяўляю сябе з вялікай лыжкай над уласным чэрапам. I быццам выбіраю з галавы не проста шэрае змесціва — халву. Думка скача, як злоўленая ў слоік аса. Няўжо мне наканавана весці гэтую вечную барацьбу з самім сабой? Чым яна скончыцца? Уласнай паразай?
8.
— Пакуль ты тут пішаш, — сказала жонка, — суседзі паставілі новыя вокны.
— Ну, ты ж была ў камандзіроўцы, — заўважыў я.
— Пакуль я была ў ад’ездзе, Коневы набылі новую канапу!
— На тое яны і Коневы, каб цягаць канапы.
— Між іншым у прыбіральні лямпачка перагарэла, — нагадала жонка.
— На тое яна і лямпачка, каб перагараць.
— Там цёмна! Я анічога не бачу! — крыкнула жонка.
— Вазьмі мой ліхтарык, — прапанаваў я.
— Я больш так не магу! — абурылася жонка.
— Выпаўзай, — рашуча сказаў я і адкрыў тумбачку.
Жук-насарог вылез, нібы мініяцюрны танк, і скіраваўся да маёй жонкі. Тая не верыла сваім вачам. Ад здзіўлення выпучыла вочы і знямела. “Бз-з-з-з-з-з”, — загудзеў жук і з цяжкасцю ўзляцеў. Жонка залямантавала: “Ратуйце!!! Вусякі!!! ”
— Родная, супакойся! Я хацеў толькі зрабіць табе сюрпрыз. Гэты жук з ірландскіх балотаў! Умее танчыць і спяваць! Ён неверагодна разумны — ты яго палюбіш.
— Ратуйце!!! Вусякі!!! — не сунімалася мая любая.
Тым часам жук прызямліўся каля жонкі. “О богі, што гэта за рогі! О божа, божа!.. Мой няшчасны ложак!..”
— Жук можа несці маленькі ліхтар, — усцешыў я.
9.
— Маё мастацтва трымаецца сігналамі іншапланетнікаў, — прызнаўся Родзім. — Штодня, штохвілінна я лаўлю гэтыя імпульсы і пераношу іх на палотны. Зразумеў?
Шакаладны заяц кіўнуў і пацёр лапай нос.
— Космас — гэта тое, што нас трымае, — працягваў Родзім. — Без яго не было б анічога. Імпульсы — гэта святое.
Заяц звузіў вочы:
— Можа быць. Можа быць. Але як жа: “Ад зямлі і ад сахі”? Некаторыя кажуць пра свае карані ад зямлі і пра тое, што іх мастацтва тут ад прадзедаў-прашчураў...
Родзім захмыкаў і загундзеў:
— Усё праз партвейн!.. Калі дзень пачынаць з яго — усё вельмі добра заканчваецца. Менавіта. Я люблю крымскія партвейны. Хаця апошнім часам захапіўся партугальскімі.
10.
Трамвай пратараніў танк на вуліцы Чырвонай. Гэта не было спланаванай дыверсіяй. Так склалася, што адначасова сустрэліся два выпівохі, адзін сядзеў за стырном трамвая, другі — танка. Адзін ехаў на рэпетыцыю параду, другі рабіў замоўленую трамвайную экскурсію. У выніку сустрэчы атрымаўся таран. I гэта было падобным да грукату гранёных шклянак. Адначасова нагадвала братэрскія абдымкі і бой аленяў. Параненых і загінулых не было. Кіроўцы вываліліся на тратуар і пачалі поўзаць адзін вакол аднаго. Яны мяўчылі і крумкалі. Загадкава размахвалі рукамі. Выгіналіся ў дзіўных танцах. I так працягвалася да прыезду экіпажа ДАІ — потым гэтая неверагодная какафонія, на жаль, скончылася. Амін!
Як памятаю, у кнігарні было ціха, толькі пазвоньваў насценны гадзіннік. Я падышоў да паліцы і ўзяў кнігу. He памятаю дакладна, але, здаецца, гэта быў раман Хуана Мануэля Маркаса “Зіма Гюнтэра”. Раптам кніга пачала выгінацца ў руках і нечакана ператварылася ў гадзюку. Я ў жаху адкінуў змяю ад сябе падалей. Яна поўзала па падлозе і шыпела. Калі я закрычаў, на мой крык падбегла прадавачка, якая мяне пачала супакойваць і казаць, што анічога страшнага не адбылося. He ведаю, не ведаю, толькі я напраўду вельмі напалохаўся. Гадзюку тым часам нейтралізавалі — запхнулі ў нейкі кошык і вынеслі на вуліцу. Але на гэтым прыгоды не скончыліся. Калі прадавачка пайшла па шклянку вады для мяне, я вырашыў пагартаць нейкі фотаальбом з краявідамі прыроды. I толькі разгарнуў яго, як адтуль пасыпаліся яблыкі... Напраўду гэта было вельмі нечакана — я ледзь здолеў закрыць той дзіўны альбом. Таму супрацоўніца, калі вярнулася, была вельмі ўражаная, пабачыўшы мяне на гары з чырвоных яблыкаў.
Люстэркі бываюць рознымі. Што галоўнае ў люстэрку? Вы падумалі пра тое, што і я? Разглядваць свае прышчы? Чысціць зубы? Галіцца? Паказваць фігі? He! Яшчэ шмат разоў не! У люстэрку самае галоўнае — памяць!.. Яно шмат чаго памятае. I ад гэтага не схавацца — яно як бясконцая кінастужка ў часе. Але гэтую памяць можна пры жаданні знішчыць! Дзе мой малаток?!!
Капітонычу зусім дрэнна. 3 белага ён робіцца чорным. Пабачыўшы ў люстэрку свой счарнелы твар, лямантуе.
Капітоныч... Капітоныч... Што ж цябе можа выратаваць? Хіба што тая вялікая ружовая пігулка ад лекара дзядзькі Фёдара. Ён пакладзе яе на белую талерачку і скажа некалькі ласкавых словаў: "Ну, давай, мой маленькі спаніэль”. I можа, яктаго сабаку, пагладзіць па галоўцы.
13.
Сямёра аднаго не чакаюць... Нешта ў гэтым ёсць. А можа, чакаюць? Усялякае бывае.
Стаіш у ванным пакоі каля люстэрка — голішся. I раптам з люстэрка выплывае незнаёмы твар і побач матэрыялізуецца незнаёмец.
— Вітаю, — кажа незнаёмы.
— Вітаю, — мармычаш ты, — калі не жартуеш.
— Чаго мне жартаваць? — кажа незнаёмы. — Я чалавек сур’ёзны.
— А трапляеш у госці гэтак несур’ёзна.
Незнаёмы апрануты ў чорны гарнітур. 3 выгляду клерк
клеркам.
14.
Я нікому не веру. Мая недаверлівасць выпешчаная і ўзгадаваная на бульбе. Я падыходжу да рондаля з бульбай і паведамляю:
— Наступны!
Я зайшоў у кнігарню. I, здаецца, трапіў у іншае вымярэнне, бо тут не проста... тут складана. Як гэта патлумачыць? Паспрабую распавесці. Паглядзіце на сябе ў крывое люстэрка — падабаецца? Думаю, што не вельмі. Тым не менш у гэтым нешта ёсць, ці не праўда? Так-так — ёсць. У крывых люстэрках могуць быць непрыемныя для нас адбіткі, але яны прыцягваюць сваёй выродлівасцю. Нават часам весяляць. Так і тут. Кнігарня насычаная нейкай неверагоднай атмасферай, якую цяжка патлумачыць. Першы, хто цябе тут сустракае, гэта кот, які плавае ў паветры на прасавальнай дошцы. Кот папыхвае люлькай і шырока ўсміхаецца. Далей некалькі вайскоўцаў голасна чытаюць нешта паэтычнае... ты прыслухоўваешся... ага... дык гэта паэма “Дзяды” Адама Міцкевіча!.. А там з правага боку за столікам кнігагандляры і наведнікі п’юць гарбату з пернікамі. У цэнтры гэтага хаўрусу раскарачыўся вялікі самавар. Ба-брр!!! Што гэта? Глядзіш на згук — уверсе пад столлю на драбінах невядомы ў аранжавай спецвопратцы працуе з перфаратарам “Ба-брр!!! Ба-брр!!! Ба-брр!!!” Какафонія. Як тут выбіраць кнігі?!! Як тут знаходзіцца?!! Як тут чытаць нешта? Фантастыка. Першая рэакцыя — адвярнуцца і сысці, але цябе нехта хапае за руку:
— Вітаем, спадар капітан! — дзяўчына ветліва ўсміхаецца. — Мы заўсёды радыя бачыць у сябе такога слыннага чалавека!..
— Добры дзень! Вось зайшоў — думаю, што сябру на дзень народзінаў падарыць... Даўно ў вас не быў. Можа, што параіце?
— А можа, жадаеце прайсціся па нашай экскурсійнай зале? — раптоўна прапаноўвае дзяўчына.
— У вас такая ёсць? — дзіўлюся я.
Дзяўчына хіхікае і паказвае рукой, куды ісці. Падыходзім да лесвіцы, якая
якая нібыта абрываецца.
Якая быццам у нікуды.
разлом у прасторы часу.
— Што там? — шапчу я.
— Там добрыя весткі. У банкетнай зале за дзясятым столікам вас чакаюць бацькі.
— Бацькі? — я здзіўляюся.
— Яны прасілі перадаць, каб вы не хваляваліся. Што з імі ўсё добра. Яны ўсім задаволеныя. I вельмі чакаюць і сумуюць.
— Яны не памерлі? — пытаюся я.
— He, — кажа дзяўчына. — Толькі не сёння.
16.
— Мне надакучыла апраўдвацца за свае ўчынкі, -— сказаў я. — Я раблю, і значыць, так трэба. Я дарослы чалавек. I ўсе мае выбрыкі — толькі мае! Я памру, а яны застануцца і будуць нагадваць людзям пра мяне.
— 1 што тут добрага? — здзівіўся Майкл Крывы. — Хочаш застацца ў памяці людзей блазнам? Маўляў, паглядзіце, гэта вось той казёл хадзіў з расфарбаванай пысай і гаўкаў на людзей! Вельмі пераканаўча — няма чаго казаць.
— А як жа перформары?
— Твае перформансы — гэта адстой!..
(атруціўся? Пакаціўся? Паклалі ў шуфляду? Рукі завязалі? Кляп (затычку) у рот запхнулі? Мабыць, вельмі хочацца, каб так і было? Каму патрэбны гэты надакучлівы чытач? Твае пытанні ўжо папярок горла!.. Калі не разумееш, што лішні, — тады бяда. Гэта не проста надоўга — гэта назаўжды. Будзем спадзявацца, што мой рэвальвер на месцы.)
18.
— Чаму муха не спіць? — запыталася Караліна.
— Стала спякотна, — сказала мама. — Пацяплела — вось яна і не спіць.
— Гэта паэт, — сказаў тата. — П’яны Чарльз Букоўскі лётае, вершы піша — не спіцца яму.
— Пад мухай, — дадала мама.
— Чаму муха лётае? — зноўку запыталася Караліна. — Чаму муха не спіць?
19.
— Я хачу, каб твая галава болыл маўчала! — заявіла жонка.
— Што ты маеш на ўвазе? — спалохаўся я. — Табе не падабаецца са мной размаўляць?