• Часопісы
  • Калі прыгледзецца — Марс сіні Антыраман Зміцер Вішнёў

    Калі прыгледзецца — Марс сіні

    Антыраман
    Зміцер Вішнёў

    18+
    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 276с.
    Мінск 2018
    42.88 МБ
    — Гаворка не пра цябе! Тваё балабольства яшчэ трываць можна. А вось да капітана Барады і ягонай сяброўкі галавы — гэта паўз усялякія межы! Трызненне! Думкі ні пра што!
    — He хвалюйся, дарагая, паводле маіх звестак галава прыдбала сабе шыю цмока, які згубіў адну з сваіх галоваў, — цяпер яна не сумуе.
    — А як жа капітан Барада?
    — Загінуў смерцю героя!
    Жонка, мабыць, здзівілася, бо паглядзела на мяне неяк сумна і толькі цяжка ўздыхнула. Яна заўсёды ўздыхала і ціха нурылася, незалежна ад надвор’я ці настрою. Рытуал быў такі. Трэба пашаптаць. Начараваць. Чагосьці набубніць. Можа, нават нешта перажагнаць. Але ціхенька, незаўважна. Як быццам і не было нічога. Можна і прыхаваную цацку ў кутку пацалаваць.
    * * *
    Галава задумалася і запісала: "Караліна, ты дзе? Касманаўт Каралёў — ты дзе? Каноплі ці плямы на стале? Кароль, ты дзе? Пальцы бягуць па запыленым плінтусе. Кароль нягучна выконвае сваю ролю. Кароль выпускае кольцы дыму".
    Цмок агледзеўся.
    У чым сэнс існавання галавы? Адны хочуць запхнуць у рот кляп, другія — смяюцца і паблажліва дазваляюць ёй мармытаць. 3 аднаго боку падаецца, што існаванне галавы парушае законы светабудовы. Хаця калі ўзважыць, дык кожны другі парушае нейкія законы. Нехта закрычыць: "Турмы перапоўненыя! А вы туды ж?!!”Дык мо гэта і да лепшага? Шпацыраваць пад адзін капыл — у гэтым мала чаго вартага. Я б нават дадаў, што ў гэтым шмат чаго выродлівага.
    А можа, галава — гэта не галава? А бокс, дзе захоўваецца інфармацыя для бібліятэчнага фонду? Магчыма,
    гэта электронная прылада, зробленая ў выглядзе чалавечай галавы? Нанатэхналогіі?!! Камп'ютар будучыні?!! А можа,усё значна прасцей? Цябе, як кажуць у народзе, наведалі вавёркі? Гэта значыць — алкагольныя галюцынацыі? I галава — гэта не проста галава, а твая расшкамутаная запаленая свядомасць? Размова з самім сабой? Гы-гы. Усё можа быць. Галоўнае не пераймацца.
    Цмок агледзеўся, пашлёпаў крыламі, выплюхнуў з пашчы сполах агню, пацёр ад задавальнення лапкі.
    — Ну што, з чаго пачнем? — гыркнула першая з ягоных галоваў.
    — Я — за партвейн, — адгукнулася другая.
    — Я — за піва! — прапанавала трэцяя.
    Першая незадаволена хмыкнула — гэтая першая была прыблудная, капітанская, выхаваная марскімі традыцыямі:
    — Можа, усё ж з рому пачнем?
    Я таксама сядзеў за сталом, таму вырашыў падтрымаць гэтую цудоўную прапанову. Мы выпілі. На чатыры галавы бутэлька скончылася за два заходы.
    Караліна паглядзела на нас і засмяялася. Смех быў гучным і пераможным.
    — Што здарылася?!! — здзівілася адна з галоваў цмока.
    — Нічога не разумею, — падхапіла другая.
    — I я анічога не разумею, — пагадзілася трэцяя.
    Я таксама не змаўчаў:
    — Патлумач!..
    — Вы пілі мой фірмовы квас! — прызналася Караліна. — А ром яшчэ ўчора я выліла ва ўнітаз!
    I яна паказала нам язык.
    He дзіўна, што мы не зап'янелі. Ром не ўстаўляў. Ром быў не ромам. Сгпраўдны ром пратух ва ўнітазе.
    Выснова: квас -нашая будучыня! Прэч ром! Віват квас!
    Кефірная Барада замаўчаў і паглядзеў на дыктафон. Дзіўная атрымалася гісторыя.
    Караліна абцерла яго кефірны твар ручніком.
    ЧАСТКА ПРА ТАЕМНАГА АСІЛКА,
    ЯКІ ПАДНЯЎ РУКАМІ ЦЭЛЫ ГОРАД I ТРЫМАЎ ЯГО, ПАКУЛЬ HE СКОНЧЫЛАСЯ ПАВОДКА
    Я ўсміхаюся вам. Я ўсміхаюся кожнаму. Усміхаюся штодня. Усміхаюся штохвіліны. Я, напэўна, ідыёт? Ці проста выхаваны чалавек? "Ты — алкаголік!" — ускрыкне мой тлусты сябрук. Дзякуй, сябрук, я ніколі не сумняваўся ў тваёй шчырасці. Маленькая рэмарка: мой тлусты сябрук таксама шмат п’е і прыкідваецца гісторыкам — не верце яму!
    Я ўсміхаюся, паколькі не магу інакш. Я ўсміхаюся, бо напраўду раззлаваны. А калі я злуюся, дык раблю выгляд, што ў мяне ўсё добра! Я ўсміхаюся сінімі ад віна вуснамі. I мая ўсмешка нагадвае хутчэй шчыліну кулямётнага дзота. Mae зубы пабліскваюць, нібы руля зброі. Вочы мае вузяцца і ператвараюцца ў баявыя агні. Я папраўляю капітанскую фуражку, і жыццё наладжваецца. Сёння і больш ніколі! Менавіта сёння я вып'ю мора да самага дна!
    $ $ *
    — Вельмі паэтычна. Многа літараў. Словы саспяваюць, нібыта вінаград. Радкі струменяцца і ўсміхаюцца чырвонымі вуснамі. А дзе сюжэтная хада? Хто будзе каго забіваць? Хто і за кім будзе бегаць з сякерай? Хто — я пытаюся?
    Гэта, безумоўна, пыталася нашая старая знаёмая — галава.
    — Хада. Хада — яна анікуды не падзенецца, — запэўніў я. — А вось тваё з’яўленне мяне бянтэжыць.
    — Ты мне павыпендрывайся, — злосна сыкнула галава. — Я тут хутка з вамі ўпраўлюся.
    Галава відавочна нешта недагаворвала. I ейнае з’яўленне было не выпадковым. Я паглядзеў на галаву. Яна нервова перакочвалася па пакоі, валасы раскудлачыліся, вочы злосна круціліся. I раптам яна пачала крычаць:
    — Дастала мяне ўсё!!! — 3 гэтымі словамі яна падскочыла да мяне і ўчапілася зубамі за левае вуха.
    — А-а-а-а!!! — залямантаваў я не столькі ад болю, колькі ад нечаканасці, і паспрабаваў аддзерці галаву ад вуха. Але хватка была жалезнай, як у ратвейлера. Я схапіў са стала дзіракол і стукнуў драпежніцу па зубах. Галава залямантавала і адвалілася ад майго вуха.
    2.
    Ровар паклалі ў снег. Ён хутка заінеў і ператварыўся ў лядзяш. Але мне патрэбны не аб’ект — інсталяцыя.
    Без раварыста гэта будзе падман, інсінуацыя. Падбіраю суб’екта вельмі патрабавальна. Вывучаю ягоныя рысы твару. Мне патрэбны валявы твар. Каб падбароддзе было цаглінай, каб вочы выпіналіся і патрабавалі супу. Мне патрэбны камікадзэ! Знаходжу такога ў карчме — бяру за каўнер і кідаю на ровар у снег! Брам! Заледзянелая рама гучыць векавечнай брамай. Я-ха! Відавочна, інсталяцыя ўжо амаль гатовая.
    * * *
    — Спрабуеш падымаць нібыта складаныя сацыяльныя пытанні? — злосна сказала галава і зарагатала. — Раварыстаў забіваеш7 Ну-ну, паглядзім, на які тэрмін напрацаваў, працаголік. Героя з сякерай не знайшоў і думаеш, што ўсё ціп-топ? Ды твая сюжэтная хада вельмі простая — ты хаця б высветліў пра аплату халоднай і гарачай вады!.. Тут, мабыць, ужо трэба падключаць дэтэктыўнае агенцтва.
    3.
    Верыш у поспех? Поспех чаго? Большасць з нас верыць у нейкі міфічны поспех. 3 чым ядуць гэты поспех? Пос-
    пех. Поспех. Прыдбаў боты — поспех? Нарадзіў дзіця — поспех? Стаў дэпутатам — поспех? А калі паслаў усіх далёка-далёка — можа, таксама поспех? Гэты міфічны поспех — гідра, якая бярэ нас у палон. Мы мусім жыць іншымі катэгорыямі. He поспех шчасце! Я не ду-
    маю, што яно нараджаецца з поспеху. Нават упэўнены.
    Можна быць шчаслівым і не паспяховым з гледзішча
    большасці. He хачу быць паспяховым! Хачу быць п’яным, дурным і старым, як мох, каб слухаць цішыню дрэваў і быць шчаслівым.
    4.
    ты вясёлы
    я вясёлы
    мае вусны распаўзаюцца быццам ртутныя цягнікі
    зубы выглядаюць гарошынамі Сонца падае на дно глоткі
    Кадык плюхае вёсламі Празрыстыя валошкавыя вочы перакочваюцца хвалямі На захад бягуць не спыняючыся радзімкі Падаюць у ваду стрэлы Свішча вецер
    Перакочваецца паветра нібы студзень Перакульваецца нібыта кісель Крык “Га!” I зноўку ты хаваешся на дно лодкі Прыціскаеш рукі да грудзей Падлюка муха паўзе па носе Нехта цябе шукае і крычыць: “Га!” Ты маўчыш і спрабуеш адмахнуцца ад надакучлівай мухі “Га-га! Га-га!” — “Пурга!” — шэптам адказваеш ты.
    5.
    Трупы. Трупы. Хацелася ванітаваць. Яшчэ ўчора гэтыя людзі думалі, марылі — жылі. Некалі іх нарадзілі бацькі, якія цешыліся, што іх маленькі чалавечак ідзе ў свет. Песцілі гэтага чалавечка, даглядалі яго — верылі ў ягоны лёс. I хто ж ведаў, што гэты чалавек праз шмат гадоў сустрэнецца з забойцам?
    Чалавек. Чалавек без галавы і без ног, але ўвесь белы і цукровы, як крэм. Хаця, можа быць, гэта быў не чалавек, а ягоны прывід? Гэты самы прывід, без галавы і ног, выкаціўся з пад'езда шматпавярховіка і заспяваў пузам: “Мур-мур-мур!" Ён каціўся вельмі доўга і спяваў усё больш гучна і гучна, пакуль яму не сустрэлася Вялікая Кітайская сцяна. Тады ён напружыўся і прашаптаў: "Пусці! Пусці! Пусці!" Сцяна зморшчыла свой каменны лоб, падумала, пачухалася і адказала: "А навошта?” ”Я — добры”, — папрасіўся прывід. "Адкуль я ведаю? — засумнявалася сцяна. — Учора тут таксама праходзілі нейкія і казалі пра братэрства, дык у мяне дагэтуль усё баліць і колецца. He! He пушчу!" Прывід падумаў-падумаў і як скочыць! Быццам пончык ці гумовы мячык. I лавіла яго сцяна сценамі-серпанцінамі, спрабавала засмактаць шматлікімі байніцамі. He — збег прывід. "Мум-мур-мур". Гэта казка пра тое, як не варта пісаць вершы.
    Капітан прысеў побач і паклаў галаву на стол. Я прыгледзеўся і пабачыў у вачах галавы знаёмыя хуліганскія агеньчыкі.
    — Даўно не бачыліся, — заўважыў я.
    — Угу, — адгукнулася галава.
    — I як табе новы статус? — пацікавіўся я.
    — Абавязвае.
    — Абавязвае да чаго?
    — Шмат клопатаў.
    — He выдумляй. Ты ж не служыш, а толькі тым і займаешся, што бухаеш ды дзецям казкі на ноч распавядаеш.
    — Штодзённа, штохвілінна я нясу крыж пакутніка — крыж капітана, — урачыста абвясціла галава.
    Я зарагатаў:
    — Віславухая, ды ты зусім шарыкі з ролікамі паблытала. Ты ж пенсіянерка ці пенсіянер — нават не ведаю, як цяпер правільна.
    Галава пачырванела і гучна забулькала.
    — Булькай-булькай, — сказаў я. — Капітанская пенсіянерка.
    Галава скокнула на шыю капітана. Капітан кінуўся на мяне з кулакамі.
    8.
    груз Груз Ты загрыз гарбуз Абуза Мазгоў няма Замест сейфа — Акварыум-пуза Выбіў пярэдні зуб Гэта значыць бузіна Будзённасць і ўсялякія наступствы Усё — лухта Толькі супрацоўнікі службы народнай бяспекі Прымаеш на душу кілішак настойкі I не знаходзіш прыназоўніка і прыметніка Бо вечар закаціўся манетай пад рыпучую канапу Чухаеш за вухам Так — няхай усё пухам
    бровы загарацца вогнішчамі абвугленыя твары — крык паштальёна
    Паглядзі на гэтага куртатага паштальёна! Ён няшчасны і закатаваны. Забеганы. А заробак малы. Часам ён нездаровы. Зрэдку п'яны. Можа, гэта Чарльз Букоўскі ў маладосці?
    * * *
    Волма стаяла на каленях у цэнтры кнігарні "Марс" і таемна нашэптвала:
    "...ствары сабе кокан. Адключы ўсе кантакты са светам. Будзе цудоўны анабіёз. Паляціш у космас. Залатыя зоркі на лацкане твайго начальніка — адно прыгожы значак. Змайструй сваю касмічную ракету. Гэта так проста. He больш складана за электрычную разетку. Уначы ўсе мы касманаўты. Усе мы лётаем. Лепшыя палёты адбываюцца, калі мы снім. А ў жыцці? I ў жыцці таксама. Нехта лётае з даху, нехта — са скалы, нехта — з трампліна, нехта — у ракеце. Змайструй свой міжпланетны кокан".