Калі прыгледзецца — Марс сіні
Антыраман
Зміцер Вішнёў
18+
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 276с.
Мінск 2018
* 4= *
Вагонаважатая Мося ўпэўнена кіравала трамваем.
— Мося, давай! — равеў дужы пасажыр у адзенні марака і біў сябе ў грудзі.
Сіні трамвай з маляванай рэкламай памперсаў шалёна грукатаў. Здавалася, ён ператварыўся ў гоначны аўтамабіль. Памперсы нагадвалі крылы. Завываў вецер, скуголілі гномы. Рэклама крычала: “Лепшы камфорт дзіцяці!”
Пасажыраў у трамваі было мала — тры чалавекі і два гномы; вышэйзгаданы марак, мастак Родзім, пісьменнік Майкл Крывы, гномы Чук і Гек.
Крывы крыва ўсміхаўся і гучна нашэптаваў:
— Давай!.. Давай!.. Мосенька!.. Мы не павінны спазніцца!.. У камуне наш прыпынак!.. Давай! Давай!.. Мосенька!..
Родзім пахмурна глядзеў на сустрэчныя аўтамабілі. Па ягоным хударлявым твары напружана бегалі зморшчыны. Запэцканыя ў фарбу рукі нервова церусілі палітон.
Раптам усё змянілася. Мося заўлюлюкала. Пасажыры заціхлі. Усе заўважылі наперадзе чалавека, які неабачліва пераходзіў дарогу ў недазволеным месцы і набліжаўся да трамвайных рэек, — гэта быў капітан Барада.
ДАІ папярэджвае: “Пераходзьце дарогу толькі ў дазволеным месцы і на зялёчае святло!”
— Расцісні яго, Мося! — залямантаваў Родзім. — Рэж гэтае масла! Рэж!!!
Капітан Барада нечакана паслізнуўся на трамвайных рэйках. Апошняе, што ён пабачыў, — шалёныя вочы вагонаважатай Мосі і ейную чырвоную павязку, на якой красаваліся серп і молат.
Трамвай сказаў гучнае: “В-жык!!!” — і адрэзаў галаву легендарнага капітана Барады. Галава адляцела ў завулак Коласа. Калі яна закацілася пад міліцэйскі пастарунак, дык ачомалася там, радасна заўсміхалася і хуценька скіравала ў глыбіню двароў — падалей ад вачэй разявакаў. (Голас: “Хрусь і напалам!”)
25.
Супергерой адкашляўся і заўважыў:
— Па другой версіі ўсё было інакш. Нібыта і не было трамвая. Бо Міхаіл Булгакаў нечакана захварэў і ў гэты
перыяд быў не здатны да творчасці. А галава адляцела ад капітана неяк нечакана. Ніхто нават не зразумеў, што здарылася. Стаяў чалавек, капітан, махаў усім рукой, нават усміхаўся. I раптам — р-а-а-аз! — і галава саскочыла з плеч, капітанская фуражка, натуральна, звалілася, а галава, як мячык, паскакала далей ад натоўпу. Безгаловы чалавек заваліўся на бок і распластаўся на зямлі. А галава ўцякала — усё хутчэй і хутчэй. Людзі знямелі — ніхто не мог нічога зразумець. Усе шырока расплюшчылі вочы і разявілі раты. Толькі маленькі хлопчык, які смактаў чырвонага пеўніка на палачцы, тыцкнуў пальцам у той бок і сказаў: “Ну ні храна сабе жартачкі! Гэта ж калабок нейкі!”
Галава збочыла ў завулак.
Супергерой уздыхнуў.
26.
Галава і цела былі ў кабінеце паасобку. Галава ўсміхалася бяскроўнымі вуснамі. А безгаловае цела абмацвала стол, шукаючы пратаколы затрыманняў. Галава паглядзела на цела, ашчэрылася і патлумачыла:"3 пункту гледжання сістэмы, я сацыяльна небяспечная асоба. Сёння скончыўся тэрмін міліцэйскага нагляду. Алілуя".
У гэты час рукі безгаловага цела спехам камечылі і рвалі шматлікія паперчыны. Пратаколы і пастановы вялікіх начальнікаў ляцелі ў тартарары.
— Яны паляцелі, нібы птушкі ў вырай, — дадаў нехта.
27.
У такія хвіліны хацелася чытаць. У кнігарні наведнікаў амаль не было. Я ўзяў першае, што трапіла ў рукі, разгарнуў кнігу наўздагад і прачытаў: “Са знакамі прыпынку ў вялікага пісьменніка былі надзвычай інтымныя стасункі. Працяжнікі шанаваў... а дужкі ненавідзеў: любіў падкрэсліваць, а не нашэптваць. Прыкрымі былі яму і двукоссі на балонцы: «...не паважаў гэтае грымасы ў голасе. Кропка — як спрэс чорны гарнітур. У ёй было нешта панскае. I вялікі пісьменнік быў рады да яе дапісаўшыся. На коскі, як на вулічны натоўп, паглядаў абыякава»”.*
— Хто так разумна напісаў? — пачуў я шэпт.
— А вось самі здагадвайцеся.
За прылаўкам сядзела галава, яна сумна пазірала на мяне і пускала мыльныя бурбалкі. “Ну вось, — падумаў я. — Усё расклалася ў сваім парадку. Месца гандляра заняў той, хто заслужыў. Кніжны злодзей цяпер будзе гандляваць думкамі”. Задаволены такімі высновамі, я заўсміхаўся.
“Нешта выбралі?” — ляніва запыталася галава.
“Так! — адказаў я. — Вось гэтую кніжачку, што трымаю ў руках!”
Галава абыякава паглядзела на кнігу і заўважыла:
“Спадчыну чытаеце... He сумна?”
“He, не сумна! Самае тое!”
* Рэдактар не стрымаўся і адрэдагаваў цытату класіка беларускай літаратуры.
Нечакана вельмі знаёмы голас падказаў аднекуль з-за шафаў: ‘Талава, ды дай яму шклянку атруты, каб не сумаваў, сцука!”
I падумалася: “Дзякуй табе, Бармалей”.
28.
У кватэры панавала цішыня. Нягучна пырхала моль. У вокны зазірала сонца, і ягоныя прамяні рэзалі прастору на залатыя зліткі. Крытыкеса глынула кавы і задумалася. Яна расчаравалася ў літаратурным працэсе. I гэтае расчараванне было татальным. Ужо даўно яна анічога не чакала ад літаратуры. Яе больш цікавілі кулінарныя рэцэпты. Крытыкеса зглынула сліну і ўявіла чахахбілі, чырвоны аксаміт перцаў і памідораў, свежыя лісцікі кінзы і базіліка. Яна ўжо ў думках смакавала страву і таму закаціла ад задавальнення вочы. Хаця яшчэ быў патрэбны імярэцінскі шафран. I не забыцца пасыпаць хмелі-сунэлі ды арэгана. He лішне дадаць даўленага часныку...
Крытыкеса, як сабака, высалапіла язык і пусціла сліну. Язык у крытыкесы быў вялікі, ружовы і нагадваў кракаўскую каўбаску.
ЗМЕСТ
7
51
55
105
113
141
147
163
171
185
203
231
235
гэта страшны чалавек
ПАМІЖ ЧАСТКАМІ, альбо У шчамлётках кнігарні
ЧАСТКА ДРУГАЯ. ПАРАДЫ АД КАПІТАНА БАРАДЫ
ЛОМКА ДРУГОЙ ЧАСТКІ, альбо Разрыў аорты
ПРАЦЯГ ДРУГОЙ ЧАСТКІ
НОВАЯ ЛОМКА ДРУГОЙ ЧАСТКІ, альбо Руйнаванне свядомасці
ПРАЦЯГ ДРУГОЙ ЧАСТКІ
Дагары нагамі
ЧАСТКА НУЛЯВАЯ, ЯКАЯ ВЫТЫРКАЛАСЯ 3 БОТА П’ЯНАГА ШПІЁНА
Казка пра Караліну, якая збегла ў лес, і пра ейную бараду, якая заўсёды вырастала пасля кефіру
Частка пра таемнага асілка, які падняў рукамі цэлы горад і трымаў яго, пакуль не скончылася паводка
ЧАСТКА 3 ГАЛАВОЙ
ГАЛАВА, ЯКАЯ БЫЛА ПРЫКЛЕЕНАЯ ДАІЛЮМІНАТАРА
Зміцер Вішнёў нарадзіўся ў 1973 г. у Дэбрэцэне (Вугоршчына), вывучаў філалогію і журналістыку ў Менску і Маскве. Удзельнік літаратурнага руху “Бум-Бам-Літ”. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і ПЭН-цэнтра. Аўтар кніг “Штабкавы тамтам” (1998), “Тамбурны маскіт” (2001), “Трап для сусліка, альбо Некрафілічнае даследаванне аднаго віду грызуноў” (2002), “Верыфікацыя нараджэння” (2005), “Фараон у заапарку” (2007), “Замак пабудаваны з крапівы” (2010), “Шоргат жукоў” (2011), “Спітыя баркасы” (2014). У 2014 годзе раман “Das Brennesselhaus” выйшаў у Нямеччыне ў выдавецтве Luxbooks.
Займаецца жывапісам, працы выстаўляліся ў Беларусі і за мяжой, у тым ліку ў мастацкім доме Tacheles (Берлін), Музеі нонканфармісцкага мастацтва (СанктПецярбург). Узначальваў перформар-групу “Спецбрыгада афрыканскіх братоў”.
Літаратурна-мастацкае выданне
Вішнёў Зміцер Юр’евіч
КАЛІ ПРЫГЛЕДЗЕЦЦА — МАРС СІНІ
Антыраман
(18+)
Адказны за выпуск Андрэй Янушкевіч Рэдактар Валянцін Акудовіч
Дызайн вокладкі Маргарыта Сянькова Вёрстка Дар ’я Пушкар Карэктар Ліда Наліўка
Падпісана да друку 28.12.2018. Фармат 60x90/16.
Папера Lux Cream. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 17,25. Ул.-выд. арк. 7,35.
Наклад 700 экз. Замова PRO00071.
Індывідуальны прадпрымальнік Янушкевіч Андрэй Мікалаевіч. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/218 ад 18.03.2015.
Вул. Шафарнянская, 3/135, 220125 г. Мінск.
http://januskevic.by
Акцыянернае таварыства «Спаўда».
Пр-т Лайсвес, 60, LT-05120 г. Вільнюс, Літоўская Рэспубліка.
http://www.spauda.com
Для каго гэтая кніга?
Калі ты выйшаў на шлях вайны з самім сабой, калі зранку ў люстэрку заллест’ адной галавы ты бачыш дзве, а мо і тры, калі ты змешваеш партвейн з гарэлкай і не заплюшчваеш вачэй, ведай, чытач, гэтая кніга для цябе!..
ОЯНУШКЕВІЧ
выдавецтва