• Часопісы
  • Калі прыгледзецца — Марс сіні Антыраман Зміцер Вішнёў

    Калі прыгледзецца — Марс сіні

    Антыраман
    Зміцер Вішнёў

    18+
    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 276с.
    Мінск 2018
    42.88 МБ
    — I як мне цяпер з гэтым быць?
    — Здымаць майткі і бегаць. Ха-ха.
    — Ну-ну, пажартуй — можа, лягчэй стане.
    — Ну дык натуральна стане — нават і не сумнявайся.
    43.
    Фантастычна. I практычна. Будуеш да гэтага арганізма драбіны. Потым уздымаешся. Спатыкаешся. Прыступкі рушацца. Гледзячы на прыступкі, думаеш, што яны пагрызеныя часам. I пытаешся ў сябе, як такое можа быць? Бо драбіны нібыта новыя, толькі што зробленыя. Гэтае пытанне застаецца рытарычным.
    Зрэзалі баравік — адтуль выпаўз слімак і закрычаў: "Восень з баракудамі!" Мы слімака падхапілі ды паклалі ў кошык з павукамі — і там нарадзіўся таемны госць. Госць быў склізкім і вясёлым — ён адразу нам спадабаўся. Потым ён сказаў сакральнае: "Набліжаецца зіма — я накармлю вас баракудамі!” Мы падзякавалі і налілі госцю кавы з тэрмаса. Разам з глыткамі восені гучаў шэпт ветру: “Павукі, слімакі, краты, баракуды — распалі вогнішча — засмаж слімака — учыні восеньскае забойства..." Было халодна і страшна. I над лесам лётаў паветраны шар.
    44.
    — Як ты можаш піць столькі кавы? Калі ціск, нібы ракета, імчыць па венах? У галаве выбухі бомбаў, і здаецца, што яшчэ імгненне — і там вырасце ядзерны грыб... Няўжо кава так моцна бурыць арганізм?
    — Кава-кава. Кава — гэта фантастычна. Пачынаецца мяккае “ка”, выплывае цягучае “ва”. Ваў! Пякучая, чорная, духмяная. Яна забягае быццам на пяць хвілінаў, а не сыходзіць ніколі. Прачнуцца зранку і выліць у сябе кубачак-другі чарадзейнага напою.
    “Я люблю трэніраваць свой ціск, — задуменна кажа капітан Барада. — Калі ты не можаш займацца спортам — гэта ўжо вердыкт. Жыццё сыходзіць. Сэнсу смярдзець застаецца мала”.
    Вецер узбурыўся і скінуў фуражку з галавы капітана. Дарэмна ён спрабаваў яе выратаваць. Яна ўзляцела, нібы крык горна.
    а ў гэты самы час кнігарня Марс 12:45 серада
    Дашуня сядзела ў мяккім фатэлі з кубкам кавы і лічыла ўслых грошы за прададзеныя кнігі: "Два, тры, дваццаць, сорак пяць, дзвесце пяць..." Як раптам заўважыла, што на паверхні напою нехта цялёпкаўся і пішчэў!.. Ейная ўлюбёная аксамітная кава Lavazza адразу падалася брыдкай і няўежнай!.. Як такое магчыма, каб тут
    плавалі вусякі!.. Дашуня паднесла каву да вачэй, прыгледзелася і ёй зрабілася млосна — на паверхні кавы маленькі, з багоўку, чалавек!.. I ён пішчаў: "He пі мяне! He пі! Атруцішся! Карова ты сякая-такая!"
    — Ты хто? — выціснула з сябе Дашуня.
    — He раві, карова тупая, аглухну! I не дыхай так моцна!!! Хіба не бачыш? Пісьменнік я — Майкл Крывы. Аўтар шэдэўраў усіх часоў і народаў!
    — Гэта той, што пра лайно напісаў? Вуй, прабачце, пра жар-птушку! — узрадавалася Дашуня.
    — Ён-ён! — пішчаў Майкл Крывы.
    — А што з вамі здарылася?
    — Ды з гэтым, як яго, Барадой ці Кавалём, халера іх разбярэш! Сустрэўся — выпілі! I вось прачнуўся тут! Сам не ведаю як!!!
    — 3 Барадой ці Кавалём? А вы ўпэўнены, што з вамі самім усё добра. Мо і ў вас падваенне асобы? Нешта такое паранаідальнае?
    — Карова ты, я выпіў!
    — Ды я зразумела... I што цяпер з гэтым рабіць?
    — Адкуль я ведаю, карова?!!
    — He лайцеся! Інакш раззлуюся і не буду вам дапамагаць.
    Дашуня яшчэ раз паднесла каву да вачэй і паспрабавала разгледзець маленькага пісьменніка. Ён вельмі нагадваў мульцяшнага героя Спанч Боба, толькі што быў жоўты. А так амаль копія. Тым часам пісьменнік заціх і, здаецца, нават пачаў румзаць.
    — Ну, — раззлавалася Дашуня. — Дарослы мужчына і адразу ў слёзы. Бярыце сябе ў рукі — мы нешта прыдумаем. Я зараз Волму паклічу.
    Дашуня ўзяла мабільны тэлефон і набрала Волму:
    "Волмачка, вітаю! Сонейка, тут такое здарылася!.. Нават не ведаю, як і распавесці... Я памятаю, што сёння не твая змена, але пад’язджай тэрмінова!.. Інакш я тут звар'яцею!..”
    Па прыездзе Волма адразу ўсё зразумела.
    — Віскі з каньком мяшалі? — злосна запыталася яна.
    Крывы вінавата кіўнуў маленькай галавой.
    — Півам запівалі? — працягвала Волма.
    Крывы абурыўся:
    — Запівалі, натуральна, ну так па літры — не болей!..
    — А вершы потым чыталі? — не супакойвалася Волма.
    Крывы цяжка ўздыхнуў:
    — Чыталі.
    Волма пляснула рукамі і хітра звузіла вочкі:
    — Ну, вось і эфект. Добра, што ўвогуле не выпарыліся. Невядома цяпер, што з вашым сябруком адбываецца.
    — I што мне рабіць? — збянтэжана запытаўся Крывы.
    — Ёсць адзін сродак, але ён вам не спадабаецца.
    — Давайце! Давайце! — нецярпліва запэўніў пісьменнік.
    — Ну, я вас папярэдзіла — тады слухайце. Трэба адшукаць лайно каня і туды скочыць з крыкам: "Вушка голкі, бяры тое, што засталося!” I ўсё.
    — Усё? — здзівіўся Крывы. — Ну, дык шукайце хутчэй мне лайно каня! Інакш я памру!!! Мяне ўжо два разы павукі ледзь не загрызлі!!! А гэтая карова, — пісьменнік тыцнуў у бок Дашуні, — хацела зжаваць!!!
    — Супакойцеся, зараз усё зробім.
    * * *
    Прынесенае лайно каня з суседняга заапарка шлёпнулі на падлозе кнігарні. Атрымалася нешта падобнае да мініяцюрнага басейна, каб пісьменнік Крывы мог разагнацца і, выскачыўшы з кубка, трапіць прама ў выратаванне!
    — Гатовы? — запыталася Волма.
    Крывы незадаволена кіўнуў.
    Волма скамандавала:
    — Скачы!!! — і незаўважна перасмыкнулася.
    Крывы разагнаўся, заціснуў нос пальцамі і загнусавіў: "Вушка голкі, бяры, тое што засталося!"
    Бабах!
    Крывы ўвесь выпарыўся. Hi лайна, ні пісьменніка.
    — I куды ён падзеўся? — спалохана запыталася Дашуня.
    Волма паціснула плячыма:
    — Напэўна, вушка голкі забрала.
    Увесь у лайне каня, Майкл Крывы прачнуўся на пляжы ў Вентспілсе. "Жыццё наладжваецца", — думаў ён, пабачыўшы, што вырас да памераў нармальнага чалавека. Побач праходзілі шматлікія турысты і заціскалі нос.
    45.
    — Злітуйцеся, нябёсы, — казаў капітан Барада. — Я зноўку спазняюся. Аяж ранейустаў і, здаецца, добра пагаліўся, прыняў гарачы душ. Магчымае спазненне
    было непрадбачаным — я проста зблытаў час. Што ж так не шанцуе? Нашто гэтае няшчасце на маю галаву?
    Здавалася, што ад напругі валасы капітана не пасівелі, а зрабіліся сталёвага колеру (калісьці былі рудыя)...
    — Уваткніце мне ў шыю нож!
    У Барады зазваніў тэлефон.
    — Слухаю, — сказаў капітан.
    — Добры дзень, — пачуўся ліслівы голас. — Як пажываеце?
    — Вашымі малітвамі, — адказаў капітан. — He патануў.
    — He забывайцеся на нас. Мы за вамі сочым. Мы ўсё пра вас ведаем.
    — He сумняюся, — буркатнуў капітан.
    — Трэба сустрэцца, папіць кавы.
    — Калі?
    — На наступным тыдні. Вам пасуе?
    — Пасуе, — згадзіўся капітан.
    — Я вам яшчэ патэлефаную, — запэўніў голас. — He забывайцеся на нас.
    — Ніколі, — пацвердзіў капітан. — Думка пра вас каля самага сэрца. Я вам гітару прэзентую. Хочацца слухаць вашыя спевы зранку і прачынацца ў халодным поце. Да пабачэння.
    46.
    Нечакана капітан Барада зразумеў, што яго нехта схапіў за нагу, — гэта быў хобат таямнічай жывёліны. У драпежніцы было адное жоўтае вока, і яна раўла —
    капітан нагадаў ёй пра доўгачаканы сняданак. Было чуваць, як клацаюць моцныя зубы. Капітан выхапіў шаблю. Але хобат быў з нейкай трывалай гумы — шабля толькі слізгацела па шэрай скуры і не секла драпежную пачварыну. Тады капітан злаўчыўся неяк вывернуцца і патрапіў нагой у жоўтае вока. Пачуўся дзікі рогат з віскатаннем, і Барада вызваліўся.
    — Ты разумееш, прыехаў маньяк з Квебека і пачаўтут наводзіць парадкі.
    — Пра што ты?
    — Ды ёсць такая мярзота — лепіць з людзей маржоў.
    * * *
    Мерзнуць рукі. Пакрываюцца ці то лакам, ці то шэранню. Пазногці чарнеюць і адвальваюцца. Праплываюць зубатыя ўсмешкі і нанізваюцца на шампур. Твар робіцца драўляным. Стукаю малатком па стале. Вось і снежная лавіна абрынулася.
    * * *
    Давай, запрасі мяне ў госці! Будзем ламаць косці! Будзем свідраваць сцены і абавязкова зруйнуем клазет! У фантанах змыем з сябе заскарузлую скуру! Пафарбуемся ў аранжавы колер і закрычым пра свабоду! Закрычым так, каб абрынуліся балконы! Закрычым так, каб звялі мухаморы! Закрычым так, каб прачнуліся бесы! Грымнем гучна ў каструлі і зруйнуем сталы! А потым праз вокны на волю! Выслізнем як п’яўкі, выпаўзем як тхары! Давай — запрасі!
    47.
    Сіні твар капітана Барады пакрэмзалі зморшчыны. Яны разбягаліся вясёлымі дарогамі. Можна было па іх праімчацца на хуткім аўтамабілі. Тады адчуваўся вецер. Барада зблізу — гэта сапраўдны лес, дзе жывуць розныя звяры. Тут ёсць экзатычныя птушкі, якія спяваюць гісторыямі, казкамі, легендамі. Птушкі самыя розныя, але чамусьці больш за ўсё тут сустракаліся птушкі чырвона-жоўтых колераў. Дзіўна, але яны нагадвалі сцягі, магчыма таму, што іх пёркі трымцелі ад ветру.
    Барада ляжаў ціха, і птушкі заліваліся напоўніцу. Прыслухаўшыся, можна было пачуць пра пірацкія войны і рыцарскія турніры, пра палёт на паветраным балоне, пра вандроўкі на падводнай лодцы.
    48.
    Гучала музыка. I здавалася, што цыклопы пачалі скакаць да неба. А вось ужо і неба заскуголіла ды распаўзлося, агаляючы шыпы халодных зорак. Джала выпаўзла з лесу і, не знайшоўшы ахвяру, стала раскручвацца жгутом у шалёных танцах.
    * * *
    Крытыкеса глынула кавы і заўважыла:
    — Ламай не ламай — новы свет не пабудуеш, бальшавік смярдзючы...
    -— Гэта чаму? — абурыўся я.
    — Дзе муза?!! Дзе каханне? Дзе сэкс? — патлумачыла крытыкеса.
    — Мода на блакітныя шорцікі? — са здзекам запытаўся я.
    — Навошта мне твая блакітная рамантыка? — здзівілася крытыкеса.
    — А талерантнасць?
    — Я і так табе замнога дазваляю, — бухнула крытыкеса. -— Жанчыну мне падавай! I сэксу паболей!
    — Дзіўныя ў цябе прыярытэты, — з сарказмам заўважыў я.
    — Пшоў прэч! — гыркнула крытыкеса.
    * * *
    У адным з сэкс-шопаў я набыў гумовую жанчыну. Я нёс у торбе каханую і казаў услых: “Цяпер я не адзін — цяпер я з Маняй”.
    * * *
    Маня была ружовая бландынка. Здавалася, што яна аб’елася пончыкаў. Маня сядзела насупраць мяне і пазірала тупымі блакітнымі вачыма.
    — Маня, — сказаў я. — Я буду вучыць цябе альфабэту. Скажы: а-а-а!
    Маня маўчала і не жадала за мной паўтараць. Яна нібыта чакала. “Сэкс, — падумаў я, — Маня здатная толькі на сэкс.
    Яна не хоча вучыць альфабэт”.
    НОВАЯ ЛОМКА ДРУГОЙ ЧАСТКІ, альбо
    Руйнаванне свядомасці
    Я не вытрымаў і ўдарыў. Чалавек сагнуўся ад болю.
    — Табе не збегчы, — працадзіў ён скрозь зубы. — Усё роўна мы цябе знойдзем і раструшчым твае пазванкі...
    Я не слухаў. Я ўжо бег. Наўздагон чуў брудную лаянку, але гэта мяне не спыняла. Я мусіў як мага хутчэй адсюль зваліць!.. Цяпер мяне бянтэжыла толькі адно пытанне — дзе мой пашпарт? Куды ён мог падзецца? У якім казіно я пакінуў куртку з пашпартам і ключамі? У горадзе дзясяткі казіно, і ў якім з іх вырашыў марнаваць свой час п’яны ідыёт? У якім?!!