• Часопісы
  • Калі прыгледзецца — Марс сіні Антыраман Зміцер Вішнёў

    Калі прыгледзецца — Марс сіні

    Антыраман
    Зміцер Вішнёў

    18+
    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 276с.
    Мінск 2018
    42.88 МБ
    Крытыкеса мацюкнулася. У гэты момант якраз падышоў капітан Барада. Мы павіталіся. Крытыкеса скрывілася і выбегла.
    Сёння на прыём да капітана Барады была чарга. Маладая дзяўчына чырванела, калі задавала пытанні.
    A) А ці ёсць яно — каханне, дзядзька Барада? Можа, гэта мыльная бурбалка? Міф, прыдуманы кімсьці з далёкіх продкаў? Мне падаецца, што можна пакахаць кожнага... Згадайце, як у даўнейшыя часы зялёных дзяўчат выдавалі замуж за старпёраў... I што? Досыць часта атрымліваліся шчаслівыя шлюбы, бо дзяўчаты праз пэўны час пачыналі кахаць сваіх дзядуляў... Вось як...
    Б) He, даражэнькая! Ёсць яно! Калі самец у полі арэ і косіць, дык у нейкі момант з’яўляецца яна — мадонна! I падае яму збан халоднага малака. Бывае, і чарку самагонкі прапануе. Усяляк бывае... А здараецца, пакладзе, як дзіцятка, у калыску нямоглага і цягне па гарах, нібы куфар з золатам. Хіба гэта не яно? Каханне... Няхай часам і драпежнае, але шчырае, светлае і празрыстае, нібы тая душа пасля пахмелля. Усяляк бывае...
    кнігарня Марс
    15:00 серада
    Волма ганялася за Карлсанам з выбівалкай. Караліна бегала з сачком за Пінокіа. А ў гэты самы час у кнігарню завітаў пакупнік — пажылы мужчына. Ён незадаволена назіраў за мітуснёй:
    — Я туды трапіў? Тут кнігарня? Ці гэта дзіцячы садок?
    — Гэта кнігарня! — крыкнула Волма. — У нас сёння ўвечары прэзентацыя кнігі для дзяцей, але непамыснасць атрымалася!!! Дробс няўдала змяшаў малочныя кактэйлі, і героі кніг пачалі разбягацца!.. Заходзьце! Заходзьце! He саромейцеся!
    Мужчына шморгнуў носам, выцягнуў з кішэні хустачку і выцер мокры лоб:
    — Мне, калі ласка, што-кольвек пра Шэрлака Холмса.
    У гэты момант Карлсан выслізнуў з-пад рук Волмы і з радасным зыкам прапелера прызямліўся каля наведніка:
    — Добры дзень! — павітаўся ён. — У нас тут тысячы холмсаў і ватсаных!.. Можа, чагосьці больш арыгінальнага?
    — Хм, — хмыкнуў мужчына. — Напрыклад?
    — Mary прапанаваць кнігу "Карлсан на даху”! Самая лепшая і самая праўдзівая кніга тысячагоддзя!
    — Гэта ж для дзяцей, — скрывіўся мужчына. — Мне чагосьці больш сур'ёзнага. Больш драматычнага.
    — Ну, тады бярыце пра Пінокіа. Больш драматычнага і не прыдумаеш! Самы драматычны з найдраматычнейшых персанажаўтысячагоддзя!
    Наведнік закашляўся:
    — He, не тое — мне для дзяцей не трэба.
    У гэты момант Волма падкралася да Карлсана і накінула чароўную серабрыстую сетку. Карлсан знік.
    — Прабачце, дык што вам прапанаваць?
    — Мне, — раззлавана гыркнуў мужчына, — нешта драматычнае! Я ўжо казаў вашаму супрацоўніку!
    — Прабачце, — загадкава ўсміхнулася Волма. — Гэта быў не зусім супрацоўнік. Я зразумела. Кніга пра рабыню Ізаўру вам пасуе?
    — Якая яшчэ Ізаўра?! — ашалеў наведнік.
    — Рабыня, — спакойна патлумачыла Волма.
    — He! — заенчыў мужчына. — Можа, у вас ёсць нешта пра Шэрлака Холмса?!!
    — Так бы адразу і сказалі, — упікнула Волма і прынесла кнігу "Знак чатырох”.
    — Дзякуй! — агрызнуўся пакупнік, расплаціўся і выбегз кнігарні, нібы яго апяклі кіпенем.
    — Заходзьце яшчэ! — пракрычала наўздагон Волма.
    23.
    Дождж супакойвае нервы. Добра сядзець дома і слухаць, як кроплі барабаняць па шыбах. Ты слухаеш дробат і думаеш пра жыццё. У такія моманты адчуваеш сябе абароненым ад варожага свету. Нібыта дождж змыў усіх ворагаў і ўвогуле ўвесь негатыў. Сядзіш, цэдзіш з келіха ром, малюеш у галаве партрэт чароўнай незнаёмкі. Джаконду новага часу. Дождж — Джаконда — ром “Пірат Джон”. Цудоўна.
    * * *
    Тут згадаўся Войцэх Смажоўскі з прапагандысцкім фільмам “Пад моцным анёлам” для алкаголікаў існых і мінулых. Кадры кружлялі, быццам карусель. Бутэлькі грукалі і пырскаліся. He — не пераадолеў польскі рэжысёр народную смагу. Ён паказаў блявоціну, ён забляваў гледача. Але ў чым быў сэнс гэтага фільма? Забляваць? Тады, здаецца, атрымалася. Я выпіў за здароўе героя фільма Войцэха Смажоўскага. Трымайся, калега!
    — Трымайся, калега! — адказаў мне сіплым голасам герой фільма.
    Я паглядзеў на ягоныя баявыя раны, на абасцаныя штаны і... I выпіў яшчэ. “За здароўе пана!”
    — За здароўе спадара! — адказаў мне герой фільма і ўсміхнуўся пакамечаным ротам.
    24.
    Я спадзяюся, вы разумееце, пра што гаворка. He, плыні свядомасці тут няма. Гэта мае выпеставаныя думкі; развагі пра сутнасць чалавека — пра ягоныя хібы і поспехі.
    На падваконні ў сонечных прамянях свяціліся кактусы. Здавалася, што яны перашэптваюцца.
    Капітан Барада сядзеў пад вялікім пірацкім сцягам. Гэткі антураж яму быў вельмі даспадобы. Ён любіў выпендрывацца. На капітане была марская цяльняшка — сінія палоскі рабілі капітана нейкім сюррэалістычным. Ён папыхваў люлькай і сёрбаў з кубка квас. Надыходзіў час адказу на вашыя пытанні.
    А) Што рабіць, капітан Барада, калі жанчына кепска разумее жарты? Ты ёй жартам: “У кожнага чалавека мусіць быць сакрэт”. Яна ў адказ: “Сволач, кажы, хто яна!” Ты пачынаеш тлумачыць, што, маўляў, у кожнага чалавека мусіць быць маленькая таямніца. Згадваеш песеньку з мульціка пра “сакрэт у маленькай кампаніі”. Яна ў адказ: “Сволач, што за кампанія?!!” Ты ёй: “Я ж фігуральна”...
    Б) Галоўнае — не губляць пільнасць. Гэта як у шторм. Тут варта ўзважваць кожнае слова. 3 усяго відаць, што самка займаецца дрэсіроўкай самца. Як кажа мой сябра матрос Марэйна: “Палец у рот не кладзі — адкусіць”. Што тут яшчэ параіць? Жартуйце! Жартуйце! Толькі не забывайцеся на качалкі, талеркі, прасы, выбівалкі, чарпакі — яны могуць у руках жанчыны быць галоўным аргументам. Самае небяспечнае — патэльня! Яна ў ма-
    ленькіх пяшчотных ручках жанчыны ператвараецца ў магутную зброю. Каб супакоіць самку, старайцеся абыходзіць тэму сакрэтаў — хавайце іх глыбсжа, на самае дно хатняга куфра. А калі раптам ляпнулі нешта пра сакрэцік — пажартавалі дык пажартавалі, — тады трэба хлусіць! Пра таемнага караеда, што быў выпадкова распнуты вашым ботам. Пра карася, што сарваўся з кручка! Сакрэтаў заўсёды хапае! Некаторымі можна і падзяліцца. А ўвогуле — не гуляйцеся ў хованкі з раўнівіцамі, бо ад жартаўніка могуць застацца адно нос і вушы.
    25.
    — Дзядзька Барада, вы такі ўвесь насычаны ветрам і морам... Здаецца, што вашая душа падобная да аблачыны і набрыняла медавухай...
    — Ужо адчуваеш, што цела ператвараецца ў катлету. Усе гэтыя мае ўлюбёныя напоі перанасыцілі цела... Прамокла душа. Змакрэлі пачуцці... Згадваецца, як у Францыі падвешваюць за галаву гусь і гвалтоўна заліваюць у ейную дзюбу віно... Адчуваю сябе фуагра...
    * * *
    — Ну, давай — здымай галаву. Трэба абмеркаваць падзеі апошніх месяцаў.
    Барада прыціскае рукі да вушэй, напружваецца, крэхча і з трэскам аддзірае галаву ад шыі. Потым кладзе яе на стол побач з настольнай лямпай.
    — Прывітанне, галава! Даўно не бачыліся.
    — Вітаю! Так, неяк даўнавата.
    26.
    Дзеці, дзеці... Калі падумаць, гэта мой дзень. Жыццё знікае — а гэты дзень мой. Адразу згадаўся Джэймс Джойс і ягоны “Уліс”. Пясняр аднаго дня!
    Мой дзень. Я хачу яго запомніць менавіта такім. Піўным. Пенным. Чорным з бурбалкамі, калі глядзець праз шкло куфля. 3 пахам аржанога хлеба, калі носам прасвідраваць белую пену. Мы штодня з нечым змагаемся. Кудысьці бяжым. А навошта?
    Мяне натхняе гэтая потная халодная бутэлька піва. Я шкрабу пазногцем яе залацістую этыкетку. Выводжу на шкле неверагодныя іерогліфы. Думаю, што алкашы ў нечым лепшыя за цвярознікаў.
    — Гэх! Даць выспятка гэтаму тэксту! Каб ён паляцеў да аблокаў! Каб раскарачыўся там у позе лотаса!
    27.
    Капітан Барада памацаў скроні. Пракашляўся. Пачухаў за вухам. I загнусавіў:
    — Зараз я праспяваю табе калыханку, даражэнькая. Да-ра-жэнь-кааааяяя!.. Падрыхту-ууууйся!.. Гэтыя сло-вы не для червооооо-в-ыыых...
    Людзі — звяры! Звяры — людзі! Людзі — звяры! Звяры —людзі! Кашалоты-кракадзілы! Кашалоты-кракадзілы! У пашчы таго і ў пашчы гэтага! Каб толькі зубы не ба-ле-лі! Кракадзілы і гарылы! Акулы і ваўкі!
    КлЛІ ПРЫГЛЕДЗЕЦЦА — МаРі СІНІ
    У пашчы таго і ў пашчы гэтага! Каб толькі зу-у-у-у-убы не ба-ле-ліііі!..
    Капітан Барада пракашляўся. I працягнуў:
    Навошта мне есці таго пушысціка? Я-я-я-я цябе з’е-е-е-ем! Людажэры — гэта шчырыя людзі-звяры. Звяры, якія не ядуць сваіх, не ійчырыя! Гэта не звяры! Гэта не звяры! Гэта варожыя істоты! Гэта людзічавалач! У-у-у-у-у-у-у-у-у!!! Каб толькі зууууу-бы не бале-лі!
    Скроні нагадвалі кухонную плітку — белыя блішчастыя кубікі. Здавалася, што побач стаіць рамонтнік са шпатлем. Капітан памасіраваў плітку, краны пусцілі халодную ваду. I адразу ў ракавіну змыла тузін успамінаў.
    Праляцеў аэраплан. Лётчык у акулярах высунуўся з-пад шкла кабіны і памахаў капітану Барадзе.
    * * *
    Я прачнуўся на пляжы. На мяне зверху пазіраў капітан Барада.
    — Дзе я? — запытаўся я.
    — Ты доўга спаў, — сказаў капітан Барада і выпусціў з рота клуб цыгарэтнага дыму.
    — Так, ён дрых як сурок, — сказаў другі капітан Барада, што стаяў справа.
    — У сне ён мармытаў, — сказаў трэці капітан Барада, ён стаяў злева за першым.
    — Хто вы? — здзівіўся я. — Нешта вас зашмат.
    — Нас? — здзівіўся першы. — Я тут адзін.
    — I я адзін, — сказаў другі.
    — I я адзін, — сказаў трэці.
    Я сеў — галава расколвалася.
    — Гэта ў цябе галюцынацыі, — сказаў першы.
    — Піць менш трэба, — сказаў другі.
    — А закусваць больш, — дадаў трэці.
    Я паглядзеў на капітанаў. Усё падцягнутыя — такія бравыя вайскоўцы. Мітусяцца. Нешта балбочуць сабе пад нос. Няўжо прывіды?
    28.
    Муза мая квадратная! У тым сэнсе, што паходзіць яна ад квадраголікаў.
    я выпаў з акна пад вечар, калі сонца было ў кішэні. Ад гэтага мае нагавіцы засвяціліся жоўтым. Я заспяваў: “Ты мне казала, што люблю я сала!” Па дарозе мне сустрэўся сусед з трэцяга паверха, з якім мы абмеркавалі апошнія міжнародныя навіны і выпілі баржому. Потым сусед са словамі “Мне — на лецішча” пакінуў мяне. Я працягнуў свой палёт. 3 нейкага акна выцягнулася жаночая рука і прапанавала талерку баршчу. Я з радасцю пагадзіўся, і жанчына, гадоў пяцідзесяці, засвяцілася кветкай. Я ўжо думаў пра сустрэчу з зямлёй, як раптам зразумеў, што рабіць. Выцягнуў з кішэні сонца, і яно, быццам магніт ці паветраны шар, падкінула мяне да самага сіняга неба! Зверху пракрычаў: “Тут файна — падымайцеся да мяне! Хопіць поўзаць па зямлі, быццам чарвякі! Тут можна паплаваць у аблоках і згуляць у нябёсны футбол!”
    А ў гэтыя самыя хвіліны...