• Часопісы
  • Калі прыгледзецца — Марс сіні Антыраман Зміцер Вішнёў

    Калі прыгледзецца — Марс сіні

    Антыраман
    Зміцер Вішнёў

    18+
    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 276с.
    Мінск 2018
    42.88 МБ
    — Так? — запытаўся з недаверам Мікалай Фёдаравіч і звузіў левае чырвонае вока. Гэтае вока мне таксама не спадабалася, бо ў правым не было чырвані. Міліцыянт вытрымаў паўзу і запатрабаваў:
    — А пашпарт ваш можна?
    — А можна спачатку ваш дакумент? — запярэчыў я. — I скаргі якіх суседзяў? Хто? Хто канкрэтна паскардзіўся на нашую кватэру?
    — Ды ёсць тут некаторыя, — неяк таемна вывернуўся вечаровы госць, але пасведчанне разгарнуў: усё правільна — Мікалай Фёдаравіч Раманчук, старшы капітан міліцыі.
    Я прынёс і працягнуў свой пашпарт. Міліцыянт перапісаў мае дадзеныя ў зялёна-чырвоны сшытак, хрыпла ўздыхнуў і дадаў:
    — Распішыцеся, што прэтэнзіяў не маеце.
    Я распісаўся.
    Міліцыянт паглядзеў на мяне нейкім смутным і нядобрым позіркам:
    — Прабачце, будзем правяраць далей! — і праз імгненне запытаў: — А хто тут з суседзяў можа не даваць пакою? Мо сусед злева? Ці мо сусед справа?
    — He ведаю, ні злева, ні справа, ні пад столлю, ні пад падлогай — жывем па-сяброўску. Да пабачэння. — Я акуратна выпхнуў госця з кватэры.
    Засталіся пытанні.
    А пытанняў будзе яшчэ шмат. Схадзіце на могілкі
    і палічыце пахаванні — столькі, а магчыма, і яшчэ больш пытанняў.
    1.
    Звінеў вецер. Спявалі марскія хвалі. А на душы ў цябе было моташна, сябра. Карабельныя мачты не натхнялі на подзвігі. Ром у бутэльках нагадваў скіслае малако. Здаецца, што жыццё сёння пакрылася нейкай сіняй лупінай. Ты стаяў, глядзеў на адлівы і прылівы. Разглядаў згаслае зімовае сонца. Мацней захінаўся ў дзіравы плед. Сплёўваў праз крывыя карыесныя зубы. Спрабаваў згадаць санэт Шэкспіра. Ён, сабака, не згадваўся. Ты думаў пра надвор’е, яно, братка, гадаснае было. 3 рота выпаўзалі марозныя аблокі. Ты намацваў у кішэні кубінскую цыгару. Няўжо варта было псаваць марознае паветра ейным смуродам? Гэты пошук навобмацак так і застыў у прасторы часу. Ты не запальваў. Ты глядзеў на хвалі, на халодныя пырскі. Думалася, што дамы ператварыліся ў кубы лёду.
    а ў гэты час
    кнігарня Марс аўторак 19:00
    Дашуня наблізілася да маладога чалавека ў акулярах.
    — Што вам прапанаваць, малады чалавек? Вы любіце сучасную літаратуру?
    Малады чалавек зняў акуляры, і Дашуня пабачыла, што малады чалавек сляпы. Але там, у пустых чорных вачніцах, нешта было. Дашуня здзівілася. Яна пасунулася бліжэй і пабачыла, як маленькі чалавечак памерам з прусака махае ёй рукой. Гэты маленькі
    чалавечак сядзеўу адной з вачніцаў, і яна пачула голас, ці хутчэй ПІСК:
    — Дашуня, прывітанне! Як вы пажываеце? Як гандаль? Яктам нашыя несмяротныя аўтары? Колькі каштуе каўбаса? Як там Сталін?
    Дашуня прыглядзелася і пазнала ў маленькім чалавечку дырэктара кнігарні!.. Рыгор Каваль уласнай персонай, толькі вельмі маленькі.
    — Рыгор Вельветавіч? — прашаптала Дашуня. — Гэта вы?
    — Хто ж яшчэ?
    — А мы вас ужо пахавалі — дакладней, тое, што ад вас засталося. Капітоныча пасадзілі ў псіхіятрычную лякарню. Гандаль квітнее. Цяпер усім займаецца Сталін. Аўтары пасля вашага забойства ходзяць да нас касякамі — прыцягвае імідж нашай кнігарні... А куды вы падзеліся? Як вы? Як жа так? — шаптала Дашуня.
    — Я — на адпачынку ў Вентспілсе. У працоўныя дні займаюся марской справай. А тут — так, праездам.
    Пасля гэтых слоў сляпы малады чалавек насунуў акуляры і сышоў.
    Расчуленая Дашуня затэлефанавала:
    — Іосіф Вісарыёныч? Ён жывы. Хто? Рыгор Вельветавіч. Так. Так. Сама бачыла — на ўласныя вочы. Толькі нейкі маленькі стаў. Памерам з прусака.
    Я вытрас з кішэні цацачнага капітана. Ага. Вось ён. Блішчаць зубы. У руках — шабля. Прыгажун. Няма чаго казаць. Я паставіў цацку на тумбу і пачаў разглядаць. Мне падалося, што пачуўся голас:
    — Ну ШТО, з’еў?
    Прыслухаўся. Цішыня. Тады я прыклаў цацку да вуха, нібыта марскую ракавіну. Шоргат ветру, і зноўку, толькі больш выразнае:
    — Ды я гэта, я... З’еў, плюгавы?
    Я адкінуў цацку падалей у цёмны кут, але і адтуль данеслася:
    — Гаўнюк... Слухай мяне...
    — Сам гаўнюк! Я — капітан! — закрычаў я.
    А) Калі ты прыйшоў на вяселле да сябра і нажэрся як свіння, усіх абмацярыў, пацягаў за цыцкі святочных дзяўчат — што рабіць? Вешацца ці з грукатам ператварыцца ў танк, каб сысці ў падпольны запой? Што рабіць, капітан Барада?
    Б) Самае галоўнае — не панікаваць. Калі ты абрыганы, дык зрабі выгляд, што гэта твой натуральны стан. Тарты часам выглядаюць пенай ад бражкі, але на смак можа быць якраз тое, што трэба. Таму папраў гальштук — і валіся пад стол. Святочны хроп, чым не музыка для вяселля?
    а ў гэты час
    кнігарня Марс серада 11:12
    Сёння на Караліне была сукенка ў гарошак. На твары грувасткі краявід з пудры, а вусны нагадвалі яркую чорную ракету.
    Караліна азірнулася — нікога ў кнігарні пакуль не было. Яна выцягнула з-за шафы драўляны куфар, аплецены
    палоскамі металу ў розных мудрагелістых арнаментах. Было ўражанне, што на куфры вісяць жмуты павуціння, настолькі ён быў стары. Караліна выняла з кішэні вялікі руды ключ, уставіла яго ў адтуліну куфра, "шчоўк", адкінула вечка. Потым з цяжкасцю ўздыхнула і ўзяла велізарную кнігу. Фаліянт быў запылены, таму Караліна на яго падзьмула, а потым пачала чхаць.
    Супакоіўшыся ад чыху, працерла вокладку рукавом кофты. Выбліснулі пабляклыя серабрыстыя літары: "Магія. Чарадзей у шафе. Шкілеты".
    — Маяты чарадзейка, — прамармытала Караліна і пацалавала кнігу.
    3.
    Мне больш няма чаго рабіць, каб тлумачыць вам... Вы ж дарослыя людзі. Хіба не разумееце, куды ўсё гэта ідзе? Гэта рухаецца і не спыняецца ў адным напрамку — наперад!.. Вось туды! Там, дзе неба яднаецца з зямлёй, чорт спявае кіслыя песні, а бронзавая птушка скача па гарачым алеі на чорнай патэльні, семафор злосна грыміць і паказвае ўвесь час чырвонае святло. Там, у тых мясцінах маё сэрца супакоіцца і будзе аблівацца не крывёй, а таматным сокам.
    А) Што рабіць, калі ты закахаўся ў шаснаццацігадовую дзяўчыну, а табе ўжо сорак шэсць? Твая галава ўпрыгожылася праплешынамі з выспачкамі сівых валасоў. На вачах сядзяць цяжкія панцырныя акуляры. Hoc, нібы чырвоны багор, разразае твар. Шчэць фіксуе дзень ва ўсёй ягонай прыгажосці. Што рабіць, капітан Барада?
    Б) Важна зразумець, што ты жывеш не ў Амерыцы. I цябе адразу не пасадзяць за краты. Але і не варта забывацца на народную прымаўку “за пятнаццаць даюць пятнаццаць”. Анікога не слухай. Каханне, братка, гэта святое. У гісторыі чалавецтва процьма выпадкаў, калі паміж каханымі ляжала бездань розніцы ва ўзросце. Але і не забывайся на бацькоў абранніцы. Бо твая старая чарапахавая галава можа ператварыцца ў грушу для бокса. А ўвогуле, бярыся тады за вершы. Што ж Ta66 яшчэ рабіць у такім узросце? Будзе на гэтым свеце больш на аднаго недабітага графамана.
    Капітан пасміхнуўся. Ён не здзіўляўся пытанням. KaniTan адчуваў сябе здатным да кансультацый. Думалася, што ягоныя парады ідуць на карысць.
    У кабінеце было ціха. Са столі сумна пазірала лямпачка. Вецер не пуржыў. Цягнікі не грукаталі. Птушкі не спявалі. Толькі нахабны пыл шчэрыўся алычовымі зубамі. Насупраць задуменна пакачваўся ў крэсле пажылы суразмоўнік.
    Капітан падышоўда шафы, выцягнуў адтуль пузаты матавы графін з гарэлкай і, не доўга думаючы, сербануў з рыльца.
    Пачулася: "Хопіць”.
    Капітан прыгледзеўся: у графіне плавала аднавокая праспіртаваная пачварынка. I яна зноўку прабулькала: "Хопіць".
    — Што хопіць? — здзівіўся капітан. — Мне ўжо і не вельмі хочацца. Так і блевануць можна. Плавае тут невядома што...
    4.
    Ну, што? Час перакусу. Так. Дзе мая скураная торба? Вось яна. Уся ў замочках і заклёпках — стыльная чорная торбачка. Сюды якраз уціскаецца палка сыравяленай каўбасы “Мядовая” і пляшка гарэлкі “Хлебнае віно”. Прэзент ад сябра — капітана беларускага рачнога парахода. Вось, не былі дарэмнымі напаміны сястрыцы Глорыі. Яна заўсёды казала: “Прыйдзеш на бераг мора, выпі і закусі”. А што капітану яшчэ трэба? Калі ром закіс — гарэлку піць. Цяпер капітан Барада вып’е і закусіць. Як інакш можа быць на беразе мора ў Вентспілсе?
    * * *
    Слова “міністр” падобнае да слова “каністра”. Я смакую гэтае спалучэнне. У каністры можа быць шмат спірту. А ў міністры? Таксама можа быць шмат. Закаркоўваю міністра — старанна накручваю накрыўку. Потым трасу міністра і ён гучна булькае — ці гэта каністра?
    5.
    Шчыра кажучы, мне не падабаецца, калі мяне пільна разглядаюць. Ну, так, піў учора, і пазаўчора таксама. I што з таго? Мне цяпер павесіцца?!! Га?!! Я вас пытаюся? Мне цяпер не жыць? Ну, прыпух трошку. Ну, патыхае з рота. Ну, атруцілася ў трамваі ад майго подыху некалькі чалавек. Ну, адна жанчына лямантавала на мяне, што я сволач. Ну, наступіў на нагу таўстуну, які зароў, нібы мядзведзь... I што з таго? Гэта ж дробязь... Пабочны жыццёвы эфект. Цяпер бліжэй да справы. Зараз я вып’ю
    куфаль піва і адкажу на ўсе вашыя наспелыя пытанні. Толькі памаўчыце хвілінку. Заткніцеся, я сказаў!.. Дайце я памасірую скроні. Нешта галава расколваецца...
    А) Што рабіць, калі са свята цябе скрадае жанчына, старэйшая за цябе, і цягне да сваёй хаты? Яна, натуральна, разведзеная, і дома ў яе бегаюць дзеці. Жанчына прыгожая, аднак ейныя мазгі працуюць толькі на вытворчасць наттічадкаў. Жанчына выглядае на звычайную самку. У яе не дом — гняздо. Дома пузацяцца прадуктамі лядоўні. Па калідорах перапаўзаюць тоўстыя каты і робаты. Кватэра нагадвае касмічны зоркалёт. Але няма капітана. Папярэдні быў атручаны ці з’едзены на дэсерт. Ты не сэксіст, хаця пакрысе ў такога пераўтвараешся. Што рабіць, капітан Барада?
    Б) Самае галоўнае — прадумаць шляхі ўцёкаў. Правер, ці засталіся ключы ў дзвярах. Пасля кубка гарбаты папрасі кубак кавы. Прымусь яе пакутваць. He давай ёй расслабіцца. Няхай адчуе санлівасць, тады ёй захочацца спаць — і ў цябе будзе момант збегчы. Бо калі ты застанешся — зробішся звычайным самцом. Капітанам гнязда. Хаця ці не гэтага ты чакаў і шукаў? Гняздо, яйкі, пульхная самка пад пахай — можа, у гэтым ёсць сэнс?
    Кнігарня Марс палёт нармальны
    — Давай паразмаўляем, — сказала Волма і паглядзела на калегу дзіўным позіркам. Здавалася, што ў ейных вачах плаваюць касмічныя караблі.
    — Ну, давай, — пагадзілася Дашуня. — Я люблю размовы пра космас.
    — Табе не надакучыла тут працаваць? — спытала Волма.
    — Чаго гэта ты раптам? — спалохалася Дашуня.
    — He круці — адказвай, што думаеш, — настойвала Волма.