Калі прыгледзецца — Марс сіні
Антыраман
Зміцер Вішнёў
18+
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 276с.
Мінск 2018
Волма і Караліна пачалі збіраць грошы. Ніхто не ўпарціўся — усе здавалі, бо спаборніцтва выглядала вельмі
спакусліва і перспектыўна; ясная рэч, кожны хацеў адным з першых распачаць эсгафету, каб прайсціся па меню, пакуль яно яшчэ цнатлівае.
Рыгор Каваль паглядзеў з сумам на кніжныя паліцы — да кніжак аніхто не дакранаўся. Усім было пофіг! Літаратура кацілася ў тартарары. Рабінзоны Крузы і Клеапатры, усе Томы Соеры і Сечкі, усе Праклёны і Цвікі — на ўсё гэта ніхто не звяртаў увагі. Відавочна наведнікаў цікавілі толькі парсючкі ды катлеткі. “Ы-ы-ы, — шчабеча кабета ў ільняной сукенцы ад аршанскай фабрыкі. — Я люблю высокамастацкую літаратуру! Але перад тым як перайсці да яе, мушу з’есці гэтую высокамастацкую катлету і выпіць гэтай высокамастацкай самагонкі!” ‘Тэта хто?” — запытаў шэптам Рыгор у Волмы, ківаючы на “высокамастацкую кабету”. ‘Тэта — вядомая крытыкеса. Праславілася тым, што, даследуючы постмадэрнізм у творах сучасных аўтараў, вынайшла наўпроставую сувязь чабурэка з кармай”.
Волма выцягнула нафарбаваныя вусны і абвесціла:
— Грошы сабраныя! Цяпер лёсаванне вырашыць, хто будзе першым!
Усе выцягнулі са спецыяльнага барабана (у якасці чаго скарысталі электраімбрык) паперкі з нумарамі. Кожны выцягваў асцярожна, нібы ў паперках хаваліся не толькі цукеркі, але і тарантулы. Першым выпала быць хударляваму нервоваму паэту, які так расхваляваўся, што анічога лепшага не прыдумаў, як узяць са стала курыную ножку, і марудна пачаў яе смактаць. Усе захіхікалі.
Волма абвесціла:
— Наступны!
Наступным апынуўся таўстун. Адразу было бачна адкормленага чалавека.
Волма выпрастала рукі ў розныя бакі і ўзляцела пад столь. 3 вышыні яна пазірала на дырэктара кнігарні і на прысутных. Потым разявіла рот — і адтуль раптоўна вылецела яшчэ адна Волма, але трошкі меншая. Потым гэтая меншая Волма таксама разявіла рот — і адтуль выскачыла яшчэ меншая Волма. I вось ужо ўся кнігарня ў Волмах, нібыта ў паветраных бурбалках. I ўсе гэтыя напаўпразрыстыя Волмы нешта нягучна прамаўляюць.
Дзясятым быў Капітоныч. Ён падрыхтаваўся. Стаяў як ганчак: галаву выцягнуў, лапы наперадзе — у іх бліскучая лыжка, ад якой адляталі светлавыя блікі. Нават сліна капала з рота, як празрыстыя слімакі. Усе госці прыціхлі, і, здаецца, аніхто не дыхаў.
У гэтай моўчы Волма скамандавала: “Старт!” I было гэта прамоўлена так, што прысутным падалося: “Фас!” Капітоныч кінуўся да бліжэйшай талеркі з салатай — раз! Агурок заляцеў у рот конікам — два. Ад ножкі качкі засталіся адныя косткі — тры. Капітоныч быў проста неверагодны: маланка, страла, куля, смерч! Ён увесь змакрэў, ягоная лысіна сталася падобнай да меднага люка. 3 выталупленымі вачыма ён нагадваў зэка, які выйшаў на волю! Твар зрабіўся барвовым, шчокі раздзьмуліся. Быццам на шпацыры сом!
Капітоныч быў у сваёй стыхіі! Гэта быў ягоны зорны час! Усё!!! Усе ўзравелі: “Перамога! ПЕРАМОГА!!!”
Капітоныч прайшоў дыстанцыю за адведзены час! Рыгор Каваль, таксама барвовы, злосна пазіраў на свайго калегу, які цяпер прэтэндаваў на касу. “Жывёла!” — толькі паспеў вымавіць дырэктар, як з Kani-
тонычам здарылася нешта нядобрае. Ён дзіка зароў, схапіў бліскучы кухонны нож і кінуўся на свайго шэфа. Ніхто нават не паспеў спахапіцца. Пачуўся хрып, фантан крыві заліў усіх прысутных, хрумст — і вось... Капітоныч адрэзаў, ці, больш дакладна, адпілаваў галаву свайго ўжо былога шэфа і, дзіка гледзячы яму ў вочы, прахрыпеў: “Сам жывёл-а-а-а!..”
Праз імгненне Капітоныч пачаў бляваць. Бляваў ён доўга і са смакам. Усе тыя далікатэсы, што нядаўна былі на сталах, цяпер выляталі з Капітоныча на галаву Рыгора Каваля. А шэф так і нічога не зразумеў і нават не паспеў спалохацца. Ён толькі сказаў: “Марс ё..— і памёр. Цяпер ягонае цела ляжала на метр ад галавы. Галава была нейкая несапраўдная, быццам тэатральная. Здавалася, што вырачаныя вочы і высалаплены язык — гэта такая задума майстра. I плавала галава ў бог ведама чым: на носе ляжаў кавалак каўбасы, валасы таксама былі ў нейкай дрэні. Для паўнаты карціны забойства не хапала кетчупу.
А цела? Цела раскінула рукі, быццам збіралася сысці. Невядома навошта, але Волма з Дашуняй са слязьмі на вачах і ўсхліпамі выцягнулі цела былога шэфа з гэтага бедламу ў офісны кабінет, дзе пяшчотна паклалі на падлогу.
Галаву не чапалі... Складалася ўражанне, што тэатральная завеса апусцілася, дэкарацыі сталі непатрэбнымі, у манекенаў разрадзіліся батарэйкі. I толькі цяпер можна было разгледзець, што белыя пальцы нябожчыка сціскаюць кнігу Герберта Уэлса.
Выклікалі міліцыю і чамусьці машыну хуткай дапамогі.
Пакуль усе былі ў асноўнай зале кнігарні, цела знаходзілася без нагляду. Раптам... яно заварушылася, ціхенька
ўстала, адкрыла вокны ў кабінеце (гэта ж быў першы паверх) і незаўважна ад усіх выскачыла на вуліцу.
Калі прыехала міліцыя, цела не знайшлі. На месцы здарэння засталася толькі галава.
А Капітоныч стаяў на каленях, увесь дрыжэў і паўтараў бясконца адну фразу: ‘Тутаперчавы шэф... Гутаперчавы шэф... Гутаперчавы шэф...”
20. тут варта прыпыніцца, каб зрабіць кароткую інфармацыйную даведку. Што? Навошта? I дзеля чаго? Часам чалавек, зазіраючы ўлюстэрка, знаходзіць там не сябе. У канкрэтна ўзятым выпадку, зазірнуўшы ў люстэрка, наш герой пабачыўтам галаву птушкі. А калі дакладней, там была чайка! I гэта адбылося ў невялікім партовым горадзе Вентспілс.
Калі вы зазірняце ў Вікіпедыю, дык даведаецеся, што Вёнтспілс (былая Віндава (да 1917), латыш. Ventspils, ням. Windau) — партовы горад у Латвіі. Месціцца на беразе Балтыйскага мора каля вусця ракі Вента, бліжэй да поўначы ад Ліепаі і на захадзе ад Рыгі.
21. Голас скрыгатаў і ламаўся на аскепкі. Трэск быў моцны. У дынаміках скрозь перашкоды прарывалася:
— Я — Апалон!.. Я — Апалон!.. Выклікаю Марс!.. Выклікаю Марс!.. Адкажыце!.. У нас экстранная сітуацыя — забіты галоўны рэзідэнт!.. Я — Апалон, я — Апалон!.. Тэрмінова патрэбная вашая дапамога!.. 3 ана-
біёзу выведзены Сталін!.. Цукеркі падрыхтаваныя!.. Гарбата запараная!.. Пінгвіны пашыхтаваныя!.. Алей у Ганнушкі ўжо ў тэрмасе!.. Каровіну прысвоена новае афіцэрскае званне!.. Дом чакае!..
Далей бязладнае мармытанне і бясконцая чарада сігналаў. I раптам доўгачаканае: “Апалон!.. Апалон!.. Я — Марс!.. Адпраўляем новага рэзідэнта... Чакайце... Зефір і печыва не выкарыстоўвайце. Ліверку абмінайце!.. Бярыце каўбасу толькі вышэйшага гатунку!.. Мармелад у дарозе! Трымайце Сталіна ў напысніку! Да сувязі, Марс!”
* * *
Мне прымроіўся маленькі скунс. Ён быў у серабрыстым скафандры. Шлем нагадваў плафон з ваннага пакоя. У матавых блісах на мяне пазірала морда зверуна. Ягоныя вочы цямнелі і падаваліся касмічнымі чорнымі дзірамі ў мініяцюры. Скунс ашчэрыўся, паказваючы вострыя зубы, і прывітальна памахаў лапай.
“Праблема ў тым, што няма простага рашэння. Кісламалочныя буры ўжо супакоіліся. Адзін іншапланетнік, другі, трэці — гэта міф, гэта цені замшэлай кнігарні, прывіды літаратурных замкаў, памерлыя героі, якія нас тэрарызуюць. Мы спрабуем змагацца з гэтай туманнай рэчаіснасцю, мы спрабуем абуджаць свае асіплыя галасы. Намацоўваем у цемрачы свой шлях. Караскаемся ў вышыню да сонца. Чапляемся замёрзлымі рукамі за выратавальную лесвіцу. Несумненна, рашэнне з’явіцца ніадкуль, і будзе яно няпростым”.
ПАМІЖ ЧАСТКАМІ, альбо
У ШЧАМЛЁТКАХ КНІГАРНІ
Тыя, хто хоць некалі працаваў з кнігай, зразумеюць мяне.
Хто такі кнігагандляр? Правільна: маленькі папяровы бог. Шаман. Анестэзіёлаг. Кардыёлаг. Трэнер па фітнэсу. Кулінар. I многа хто яшчэ. Гэта па сутнасці праваднік у свет кніжных герояў. Экскурсавод у невядомае. Адным словам — гуру.
Наведнікі даволі часта робяць свой выбар, паслухаўшыся гандляра. Бо не ведаюць, чаго самі хочуць. Давяраюцца гуру. А яшчэ прэміі ўплываюць на выбар пакупніка. He істотна, што за прэмія, — абы была. Хоць ад прыбіральшчыцы цёткі Клавы. Затое прэмія!..
ЧАСТКА ДРУГАЯ ПАРАДЫ АД КАПІТАНА БАРАДЫ
ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ ПАСЛЯ 18 ГАДОЎ
галава не знікла. Яна засталася. Больш за тое, яна здабыла... цела! Ці цела здабыло галаву9 Гэта было падобным не да працы хірурга, які прышывае альбо ампутуе, а хутчэй да працы ювеліра. Тут мне згадаліся яйкі Фабержэ. He ведаю чаму, я больш уважліва пачаў разглядаць новасфармаванага чалавека. Так-так, вось там, дзе галава, — неверагодная інкрустацыя!.. Шыя — проста азарэнне працы майстра! Кадык — узор філіграннага таленту! А рукі... Рукі!.. Гэтыя пальцы, гэтыя пазногці — сапраўдныя апрацаваныя сапфіры, смарагды... I не толькі. Тут блішчэлі ўральскія, алтайскія і забайкальскія самацветы. I было яшчэ нешта, што адразу кідалася ў вочы, — у твары паменела дабрыні. Нават здавалася, што перад табой не чалавек, а ягоная скульптурная выява. Да таго ж з'явіўся важны атрыбут прыналежнасці да ўлады — капітанская форма. Фуражка, кіцель — усё як мае быць у сапраўднага капітана. Насупраць мяне сядзеў дзіўны марскі чалавек і маўчаў. Гэтая сцэна нешта мне нагадала з мінулага. Толькі што? Я не мог згадаць. А можа, і не хацеў.
Мне было неяк не па сабе. А потым сітуацыя ўбачылася досыць камічнай, бо раптам я зразумеў, што гэта ўсё плён маёй хворай фантазіі. Згадаўся рэжысёр Сэм Пекінпа і ягоны культавы фільм "Прынясіце мне галаву Альфрэда Гарсія”. Капітан адразу неяк пабляк і пачаў выглядаць звычайным стомленым чалавекам. Тут ужо мне палепела, а капітан стаў падабацца значна больш, хаця форма на ім была сапраўдная, капітанская.
Капітанскія душы не старэюць, бо жывуць у рытмах мора. He бывае і былых капітанаў. Гэта можна лічыць праклёнам, які пераследуе ўсё жыццё.
Я паглядзеў на лямпачку ў плафоне. Там скокала мушка ў нейкім нервовым танцы. “Ну вось, ужо нахлябалася рому”, — паздзекваўся я з пакутніцы.
— Адчыняй! — пачуў крык і грук у дзверы.
На парозе стаяў чалавек. У такі запозні час гэта было падазроным і дзіўным. Твар незнаёмца быў увесь у бародаўках, і мне ён адразу не спадабаўся.
— Вы тут здымаеце кватэру? Суседзі кажуць, што вы ўчора ўчынілі дэбош. Скаргі паступілі на вашую кватэру.
— А вы хто?
— Я ўчастковы Мікалай Фёдаравіч Раманчук, — прадставіўся міліцыянт.
— Гэта, напэўна, нейкая памылка — я жанаты чалавек. Я тут зарэгістраваны. Аніякіх свараў тут не бывае апошнія гадоў восем. Жонка цяпер у камадзіроўцы. Прыедзе — можа пацвердзіць.