Калі прыгледзецца — Марс сіні
Антыраман
Зміцер Вішнёў
18+
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 276с.
Мінск 2018
кнігарня “Марс”.
Пад аблокамі чытання.
Дробс ператварыўся ў злоснага патлатага чувака. Ягоны рот набыў абрысы драпежнай рыбіны, з якой вывальваліся рознакаляровыя зубы, што патыхалі гноем. Гандляр стукаў па клавіятуры, як па клавішах фартэпіяна. Раптам у краму завітала наведніца, якая паведаміла:
— Я — дзіцячая пісьменніца! Вы ж мяне памятаеце?
I, не чакаючы адказу, працягнула:
— Я толькі што прыляцела з Амстэрдама. Мне сёння вельмі самотна. Мяне адзін казёл не пазнаў.
Дробс выплюнуў чарговы зуб.
Дзіцячая пісьменніца, фарбаваная пад бландынку, ад нечаканасці заціхла, выпучыла празрыстыя вочы, выгнула вышчыпаныя бровы.
— Што вы сказалі? — заверашчала пісьменніца.
— Вам чаго не хапае? — спытаўся Дробс. — Што вам прапанаваць?
— Маю кнігу! — запатрабавала дзіцячая пісьменніца.
— Вашу? — здзівіўся Дробс. — Тут усе нашыя.
— У сэнсе майго аўтарства! — абурылася пісьменніца.
— Пра што? Пра што? — булькнуў бяззубым ротам Дробс.
— Пра бараноў!
— Каго-каго?..
— Ты што, баран?!! — раз’юшылася дзіцячая пісьменніца.
29.
Чатыры малаткі, нібыта сонечныя прамяні. Галасы. Чат у галаве развальваўся на сцяжынкі і палосы. Восы джалілі розум, і ў руках скакала не стопка — навязлівая кропка.
— Дзядзька Барада, а ты думаеш пра смерць? Я думаю кожны дзень, і мне страшна... А раптам метэарыт зваліцца на галаву, што тады?
— Зваліцца — значыць, лёс такі. Але я веру, што пайду на корм рыбам. Вельмі хачу, каб мяне пасля смерці кінулі ў ваду. Там быў усё жыццё — туды і жадаю сысці. А што, па вялікім рахунку, думаць пра кашчастую? Няма чаго. Мы яе пад метэарыт падкладзем, а самі яшчэ пажывем.
у прынцыпе, усё было лагічным. Нават той вялікі кот, што разявіў сваю пашчу. Я глядзеў на ката. Ён мне падаваўся мутантам. У ката была маленькая залацістая карона. I яшчэ мне здавалася, што з ягонай пашчы моцна патыхае гнілымі памідорамі. Кот-мугант ляжаў на ружовашчокім кіліме і вузіў ВОЧЫ:
— Дзень сышоў, — сказаў кот. — Варта плаціць паводле рахункаў. Ці што ты там сабе думаеш? Табе дапамагчы скочыць у ваду?
Дзядзька Барада, дзядзька Барада... He выпраўляешся ты.
30.
— Барада, адкрывай рот!
— Навошта?
— Адкрывай, кажу! Трэба. Зубы будзем правяраць. Выцягнем парачку гнілых.
— Э-э-э — не. He трэба. Мне і так не кепска пачуваецца.
— Барада, трэба. He супраціўляйся. Сёння дрэннае надвор’е, таму падарожжа да стаматолага — гэта добры адпачынак. Пальцы ў рот — адчуеш набліжэнне апетыту і будзеш захлынацца слінай. He супраціўляйся.
— Я, калі бачу стаматолага, думаю, што сустрэў унікальнага чалавека. Ён жа пракладае тунэлі, будуе масты і магістралі. Ён шахцёр і бетоншчык. Ён рамонтнік нашых душаў. Але чамусьці я не хачу рамантавацца. Мне падабаюцца мае зруйнаваныя бастыёны, я прыхільнік даўніны, я — супраць рэканструкцыі. Я — за культурныя каштоўнасці.
— А я лічу сябе сантэхнікам, — усміхнуўся лекар белымі зубамі. — Калі бачыш такі забруджаны рот — іншых думак не ўзнікае. Перада мной каналізацыя. Я б яшчэ дадаў: кландайк лайна.
— Сумна.
— Гэй, гнілыя зубы! — скамандаваў стаматолаг. — Пайшлі з рота прэч!
Зубы з лёгкім цмоканнем пачалі выскокваць з рота капітана. Гэта было феерычнае відовішча. Стаматолаг анічога не рабіў, толькі, быццам дырыжор, махаў рукамі. А зубы самі выляталі і склад-
валіся на металёвай талерачцы ў раўнюткі чорны квадрат.
— Вось ён, супрэматызм! — весела сказаў стаматолаг.
0.0.0.
Барада захістаўся і рассыпаўся. Я не стрымаўся і пачаў яго збіраць ды складваць, нібыта пазл. Вось нос, вока, яшчэ вока, вуха з завушніцай, яшчэ вуха... Палец... Што гэта за палец? Мабыць, ад левай нагі. Так. Гэта што? Пупок. Так, тут прапускаем... He для нервовых людзей. А гэта? Што гэта ўвогуле такое чырвоненькае? Нейкі чарвяк. Так. Што там далей? Корцік, фуражка. Здаецца, нешта атрымалася.
Я адышоў на некалькі метраў і агледзеў складзенага з фрагментаў капітана. Хоць цяпер на карабель і ў шторм! Сапраўдны герой.
Капітан заўсміхаўся. Атрымалася трохі крывавата. Але ён сам залез рукой у рот і паправіў сківіцу. Стала адразу лепей.
— Ну-с, — сказаў я. — Вы мяне здзіўляеце сваёй жыццёвай сілай. Вашая прага да жыцця перамагае ўсе буры.
— Дзякуй, мне таксама так падаецца. Неяк дыхаць стала лягчэй, — пагадзіўся капітан. — Учора кашляў крывёй і ўжо пачаў думаць пра самае горшае. Цяпер адчуваю, што рушыў на папраўку.
* * *
Раптам паветра закіпела. Абрынулася на патэльню сонца. Заенчыў хворы воўк. Выйшаў з лесу раскудлачаны вецер. I ў святле святлафораў мы запыталі сакраментальнае: “Хрэн заморскі, што ты тут робіш?” Спадар Заморскі не адказваў, маўчаў і злосна размінаў рукі. Потым усё ж прызнаўся: “Я тут дыверсіі правакую. Рыхтую збройнае паўстанне. Спадзяюся на кнігагандлёвую падтрымку. Вось так, гаўрыкі”.
ЛОМКА ДРУГОН ЧАСТКІ, альбо Разрыў аорты
Чалавек бег. Дрэвы праносіліся, нібыта чорныя цені. Змрок напаўзаў хмарай. Дзень заціхаў. Чалавек бег, бо за ім гналіся. Чуліся крыкі. Ракаталі верталёты.
Ці атрымаецца? Ці можна ўвогуле збегчы? Гэта рытарычнае пытанне. Бо відавочна, што збегчы ад сябе немагчыма. I ўсе гэтыя ўцёкі — адно аптычны падман. Мроі і рэальнасць — вельмі розныя рэчы.
Дзень. Яшчэ адзін. Чарада. Яны бягуць, спяшаюцца. За імі не паспець.
* * *
Я падумаў. Падумала галава. Падумаў капітан. Падумаў Рыгор Каваль. Зваліўся зверху аэраплан. Ружовы грэйпфрут.
Я сказаў, ці, хутчэй, прагудзеў у мікрафон скафандра:
— Галава тут не патрэбная. Капітану тут таксама не месца. А Рыгор Каваль — гэта ўвогуле хто такі? Што вы тут усе робіце? Гэта што за натоўп?!! Што вам ад мяне трэба? I скажыце, калі ласка, хіба грэйпфруты падаюць з неба?
Голас бухгалтаркі праз навушнікі: “Я ўсё разумею!.. Але што за кніжка такая «Імгненне бясконцасці»? Хто ведае?.
Я шэптам: “Валянціна Іванаўна, праходзьце... Праходзьце... He затрымлівайце сюжэтную хаду...”
Голас бухгалтаркі: “Я ўсё разумею!.. Але што гэта за кніга такая — «Рок пасля сняданку з парсючка»? Хто мне дапаможа?”
Я расшпільваю скафандр і выскокваю з касмічнага кокана. Размінаю рукі і ногі, кручу галавой. А потым гляджу на бухгалтарку. Што гэта? Што гэта за метамарфозы такія?.. Га?.. Валянціна Іванаўна калыхаецца, быццам медуза. Яе тлустыя рукі дрыжаць, па твары плыве зігзагападобная ўсмешка. Нібы я трапіў у пакой з крывымі люстэркамі. Валянціна Іванаўна аплывае і калыхаецца. 3 яе выходзяць гукі, як з надзьмутай лялькі, у якой адкрылі клапан.
Я раскладаю сказы на словы, словы — на склады, склады — на гукі... Я спрабую выць воўкам. Гэта не палохае Валянціну Іванаўну. Яна ўсё бліжэй і бліжэй... Тады я выпускаю з клеткі галаву. Яна выскоквае, як камень з прашчы. Галава распачынае танцы вакол бухгалтаркі, яна ўлюлюкае і выпускае мыльныя бурбалкі. Валянціна Іванаўна таксама пачынае танчыць. Я падыходжу да магнітафона і ўключаю “U2”.
Голас Валянціны Іванаўны: “Мяне ўчора не пусцілі ў метро, сказалі, што ў маім узросце трэба ездзіць выключна на трамваі. Я абурылася, я не пагадзілася!.. Які такі
ўзрост?!! Сорак пяць — баба ягадка апяць! Наступным разам я адкушу яму нос!”
Галава спынілася і знерухомела на крэсле, вочы свяціліся жоўтымі ліхтарамі, рудыя валасы нагадвалі ўсход сонца над возерам. Вусны выцягваліся дудачкай: “Мабыць, вы добра выпілі, Валянціна Іванаўна. Другіх думак у мяне няма. I, мабыць, гэта з далікатнасці ахоўнікі метро намякнулі на трамвай”.
Валянціна Іванаўна фыркнула: ‘Тэта вірус! Новая форма грыпу. Усе вакол хварэюць. Вось і я падхапіла!”
* * *
Заснежаны волат. Ён ідзе, а завіруха не сціхае. Гэта волат Каровін. Дырэктар булгакаўскага дома. Здаецца, што ўсе восем рэдакцый рамана аб'ядналіся ў ім.
Капітан хоча забіць волата. У пінжаку ён намацвае кастэт.
* * *
Чорныя як смоль пінгвіны выцягнулі свае крывавыя даўгія нажы і сказалі: "Зараз мы будзем усіх забіваць!" Першы пінгвін падбег да бурага мядзведзя і рассек яго напалам — гэта было забойства пачатку гісторыі. Другі пінгвін загрукатаў, як паравоз: "I я таксама стаміўся! Мне надакучыла! Няхай усё гіне!" 3 гэтымі словамі ён адкаркаваў галаву раз'юшанага тыгра. Гісторыя на ўзлёце! Яна нават заскрыгатала зубамі і выпусціла кіпцюры, ад-
нак не здолела анічога зрабіць. He здолела выратавацца. Уздыхнула і ціха звалілася мёртвай пад шырокае зялёнае дрэва. Трэці пінгвін замармытаў, заклекатаў, зашыпеў: "Трупы, трупы, трупы! Яны ўпрыгожваюць свет!" Ад гэтых словаў зрабілася млосна ўсім. Трэці пінгвін падскочыў да дупла і забіў соннага пугача. Далей гісторыя зрабілася зусім змрочнай і малацікавай, ад яе кепска патыхала і хацелася бляваць. Але самым страшным быў чацвёрты пінгвін, бо ён меў замест аднаго два доўгія нажы. Гэты чацвёрты забіваў, нібыта машына смерці, усіх, хто трапляўся на ягоным шляху. Цяпер гісторыя сканала да рэшты. He было кульмінацыі. Быў суцэльны пінгвінячы трэш.
* * *
“Метады ў нас такія”. Гэтыя словы заселі ў галаве і не давалі супакоіцца. Што гэта за метады такія? Можа, якраз таму ўсё так кепска? Здаецца, што на галаву зараз упадзе лядзяш і ўсё — гамон!.. Я гляджу тэлевізар і з кожным разам усё больш пераконваюся: метады толькі такія. Гэты нязменны лысы чэрап не заварожваў і не адштурхоўваў, не наталяў таемнымі сімваламі — ён выглядаў тупой дэкарацыяй.
* * *
Я ляпіў гнома доўга. Пластылін супраціўляўся; галава апынулася квадратнай, нос нагадваў моркаўку, каўпак тырчэў пікай, рукі былі танчэйшымі за спагеці, толькі конепадобныя ногі выклікалі павагу. "Ты не скульптар", — казаў, ажываючы, гном. "I не прэтэндую", —
тлумачыў я. "Тады навошта ты мяне лепіш7” — абураўся гном. “Каб цябе раззлаваць", — прызнаваўся я. “Але навошта?" — не мог зразумець гном. “Хачу падкінуць злоснага гнома Майклу Крывому”, — казаў я.
"Ды за што?" — не могдацяміць гном. “За сяброўства”, — цьмяна тлумачыў я.
* * *
Містычным чынам мой настрой нагадваў рыбіну, якая пазяхае. Ейны язык высунуўся з рота. Вока пазірала так, быццам рыбіна ўжо засмажаная. Я пазяхнуў і падумаў, што, мабыць, някепска было б прыбраць з вокнаў гэтыя гідкія барвовыя фіранкі. Затым мне падумалася, што сяброў губляюць нечакана. Сяброў заўсёды губляюць нечакана. Найперш яны губляюцца падчас шторму або буры. I неістотна, з чаго тая навала. Гэта можа быць здрада, можа быць <...> У кожным выпадку, падумалася мне, трэба прыбраць гэтыя гідкія фіранкі, на якіх валяюцца тоўстыя каты. Катоў з фіранак не прыбраць, бо яны маляваныя. А вось самі фіранкі можна выкінуць на сметнік.