Калі прыгледзецца — Марс сіні
Антыраман
Зміцер Вішнёў
18+
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 276с.
Мінск 2018
Я пазяхнуў, і мой настрой пазяхнуў разам са мной.
ПРАЦЯГ
ДРУГОЙ ЧАСТКІ
Мне прымроіўся Грэм Грын. Ці гэта быў напраўду ён? Прынамсі той чалавек, які сядзеў насупраць у крэсле і пыхкаў цыгарай, яго вельмі нагадваў. Па ягоным твары слізгалі жоўтыя маланкі. Грымела і барабаніла — нібыта за вакном была навальніца. Зразумела, што слыннага літаратара раней я мог бачыць толькі на фотаздымках. Той Грэм Грын, які сядзеў насупраць, быў ужо немалады — гадоў за семдзесят. Ён моўчкі выпускаў аблачынкі дыму (у гэтых аблачынках плавалі рыбы і кальмары, камары і мухі, самалёты і фрэгаты) і вузіў вочы, а потым нечакана заўважыў:
— Я піў заўсёды акуратна. He злоўжываў. Хаця і былі пахмельныя сіндромы. А ты нашто гэтак п’еш?
— Эксперыментую. Зранку прачнуўся, заглыну пляшку віна, потым піва, а там глядзіш і бальзам знойдзецца.
— I нашто? Які ў гэтым сэнс? Нечага я не разумею.
Грэм Грын, ці той, хто быўда яго падобны, адной рукой трымаў цыгару, а другой — кудлачыў валасы на галаве. Было бачна, што ён у разгубленасці.
— Аднойчы, — раптам згадаў ён, — я шэсць тыдняў запар глытаў бензедрын і напісаў раман "Тайны агент". У мяне дагэтуль падазрэнне, што кнігу напісаў не я — а нехта другі.
— Вы любіце адпачываць? — запытаўся Майкл Крывы ў прасталыткі.
— He. Я люблю працаваць, — адказала яна. — Я люблю, калі па маім целе перапаўзаюць пальцы механізатара, я люблю, калі па мне коўзаецца пуза банкіра. Яшчэ я люблю грамадзянаў без пэўнага месца жыхарства. Ад іх так файна смярдзіць. He перадаць словамі — грамадская прыбіральня ці гарадскі сметнік у параўнанні з імі — французская парфума. Ах, асалода-асалода. Таксама я люблю працаваць з карлікамі. Яны дыхаюць у пупок, і здаецца, што ты займаешся не сэксам, а прымацоўваеш да цела другое пуза, як нейкае механічнае прыстасаванне.
— Хочаце піва? — запытаўся Майкл.
— He. Дайце мне кефіру. Ён мне нагадвае Барселону. Там паветра падобнае да яго.
— А ці не схадзіць нам у госці да капітана Барады, як вы думаеце?
— Цудоўная ідэя. Капітан такі выдумшчык. Ён любіць даваць карысныя парады. I, дарэчы, геніяльны вынаходнік. Нядаўна зрабіў баркас з хатняй шафы.
— Я памятаю, паводле словаў капітана, як ён уцякаў ад піратаў і схаваўся каля маразільнай камеры, дзе цэлы тыдзень харчаваўся малінавым марозівам.
— Капітан проста малойца.
— Так. А потым аднойчы ўначы, калі піраты паўпіваліся, ён усіх іх скруціў вяроўкамі.
— Вы любіце мачанку? Мачанка — гэта традыцыйная беларуская страва. Кавалкі каўбасак і мяса плаваюць у белым соусе. Ты бярэш блінец і макаеш у гэты соус.
У прынцыпе. I без прынцыпу. 3 кілішкам. I без яго. Абавязкова з добрым настроем. Злосных мы скруцілі на фарш. I не супраціўляліся надвор’ю. Успрымалі летнюю спёку напоўніцу. Рагаталі, і здавалася, што наш вясёлы клёкат можна было запакаваць у слоік і захоўваць да зімы.
— Дзядзька Барада, што рабіць, калі на сэрцы туга, на душы — змяя, а ў галаве — прусакі? I на цябе насоўваецца амбал з кастэтам?
— Галоўнае зразумець, што той японскі меч, падораны на Дзень народзінаў, не адзінае выйсце з сітуацыі. Камусьці мо і набор кухонных нажоў падарылі. Самыя разумныя палкаводцы заваёўвалі краіны не толькі мячом і агнём! Прапануйце ворагу квасу, а лепш горкай настойкі! Ён моцна здзівіцца, бо гэта незвычайны і вельмі нечаканы ход. Супраць правілаў! Гэта ўдар пад дых. Паверце — ад нечаканасці ён разгубіцца і, хутчэй за ўсё, уцячэ. А калі не — вам не пашанцавала.
Кнігарня Марс
— Што ты робіш, Волма, калі пакупнік цябе пазбягае?
— Я спрабую на яго наслаць электрычныя хвалі.
— Гэта як?
— Я танчу.
— I дзейнічае?
— Зазвычай так. А ўвогуле наш наведнік — гэта стыліст жыцця. Шнягу яму ўцюхваць не варта — ён чакае эксклюзіўную кнігу.
* * *
нягучныя вятры
капітан крыкнуў каб не заміналі
Так-Так.
карабель разламае гэтае мора Капітан роў — ён нагадваў кіта з якога тырчэў гарпун Канаты рыпелі Сцяг лунаў Калыхалася фуражка. Матросы сноўдаліся цюленямі Цяпер ён у руках марской стыхіі Ён верыць Ён спадзяецца што выблісне боскае святло Капітан усміхаўся
франкенштэйн новага часу
пазл для інтэлектуала Здавалася, што далей усё будзе інакш Здавалася, што хмары ападаюць Чорнае неба і нягучныя вятры Толькі карабельны рып
капітан без карабля і без мора пакутуе на смагу і можа памерці
33.
Ты выйшаў са ступару і паспрабаваў узнавіць сюжэтную канву. Капітан Барада перасяліўся ў кнігарню і някепска тут пачуваўся. Ён спаў прама на кнігах — нельга сказаць, што гэта было зручным і камфортным. Тым не менш ён не бамжаваў.
* * *
Капітан Барада ішоў па цёмных калідорах горада. Вулічныя ліхтары асвятлялі ягоны змрочны твар. Капітан раздумваў пра тое, што някепска было б кульнуць чаго моцнага.
— I я так думаю. Калі змрочны настрой, цьмяная будучыня і фатальна-брыдкае надвор’е, хочацца выпіць рому. Прапаноўваю завітаць у бліжэйшы бар.
— Брытанцы сцвярджаюць, што ў гэтых мясцінах няма руху. Значыць і начны бар не адшукаеш.
— А прычым тут брытанцы? Чым горшыя за іх італійцы, гішпанцы, палякі?
* * *
— Пілуй-пілуй! — сказаўтаўстунуформе міліцыянта. — Можа, нешта і атрымаецца!.. Давай — не спыняйся! Дакажы нам, што нашыя грошыкі пайшлі на карысную справу. Прадэманструй працу майстра.
Таўстун расплыўся ўсмешкай. Выглядаў, як памідор у форме. Можа, у яго ціск скача? Ці, можа, ён хранічны алкаголік? На працы шыфруецца — а дома не прасыхае? Хто яго ведае, гэтага памідора? Я ўважліва глядзеў на таўстуна і адзначаў, што ягоныя бровы мне нагадваюць брэжнеўскія. "У самога такія, — пакпіў унутраны голас. — Паглядзі на сябе".
— Ды я стараюся. Пілую і пілую гэтую фанеру. Толькі яна трывушчая. Можа, разламаць?
— He! — закрычаў таўстун. — Крый божа! Як разламаць? Толькі пілаванне — ніякай самадзейнасці! Усё павінна быць на прафесійным узроўні!..
34.
3 кожным разам вецер рабіўся ўсё больш моцным. Здавалася, што ён гусцее і ператвараецца ў кісель. Галовы
каціліся па полі. Перакаці-поле. Капітан Барада адкаркаваў бутэльку, потым другую — але не адпіваў, а толькі ўздымаў дагары і глядзеў вокам эксперта на той напой, што там плюхаўся.
— Нашто ты гэта робіш? — запытаў я капітана.
— Часам даводзіцца рабіць дзіўныя рэчы — інакш ніяк, — адказаў капітан.
— He зразумеў, — я хмыкнуў.
— Шыя баліць, — раптам прызнаўся капітан. — Відаць, мне засталося ўжо нядоўга.
— Аптымістычна...
— Здаецца, мне ўсе здрадзілі, — паскардзіўся капітан. — Раней у кавярнях налівалі задарма — цяпер патрабуюць грошы. Раней я спяваў гучна і мой голас не палохаў анікога, цяпер, калі пачынаю спяваць, кірлі ад мяне хаваюцца. Гэта здрада.
— Дзе ваш карабель, капітан? Магчыма, варта рушыць у мора?
— Мне, відаць, ужо не плаваць з рыбамі, закапаюць у зямлю, — сумна прызнаўся Барада.
а ў гэты самы час
кнігарня Марс 14:00 нядзеля
Па кнігарні гуляў вецер. Кнігі стукаліся і румзалі. Айчынныя аўтары дасылалі праклёны замежным. Кнігагандляры раздымалі самых агрэсіўных: Картасар кідаўся на Хэмінгуэя, Дастаеўскі спрабаваў павучаць Чэхава, Кафка чытаў натацыі Джойсу. Гандляры Караліна і Дробс бегалі па кнігарні, нібыта рэферы. Чорныя п’яўкі выпаў-
залі з фаліянтаў, і на іх кідаліся вялікія зялёныя жабы, жукі пікіравалі на вусеняў, аўстралійскія абарыгены крыкамі раздзіралі паветра шматпакутнага Марса. I раптам нехта з'явіўся на вялізным кані — усе сцішыліся. Талстой перапыніў цягаць сябе за бараду — ён пачухаў босую нагу. На кані сядзеў схуднелы і знерваваны чалавек — гэта быў Дон Кіхот Ламанчскі. Ён крыкнуў на ўсю кнігарню: "Махайце-махайце рукамі! Каб у вас іх было больш, чым у велікана Брыарэя, і тады б вас гэта не выратавала!"
35.
Картасара заманілі ў госці беларускія партызаны. Месяц ён пражыў у Шабанах і з гора напісаў насгупнае:
Чарапаха мне не можа дапамагчы. Я прашу — не чапайце мяне. Бо я на службе ў князя сонца. Штодня палю люльку і п’ю гаручую каву. Мне пляваць на вашую рэакцыю. He будзе рэінкарнацыі мазгоў. Будзе татальная ампутацыя. Я тапчуся на даху і мне хочацца скочыць уніз. Вецер мяне натхняе. Сёння такое цудоўнае штармавое надвор’е. Мне надакучылі тэлевізар, голас лысага вырадка, пасажыры трамваяў, п’яныя гандляркі і рыбкі ў акварыуме. Мне хочацца штовечар на вячэру марынаваных грыбоў і шклянку кефіру, хочацца крыку каханай на балконе. Хочацца веснавых песняў самак. Хочацца грукату аленевых рагоў. Я мару ператварыцца ў горнага казла. Я вам кажу шчыра: у мяне крызіс маладога ўзросту. Мне б скочыць з даху, ды я запісваю нерэальна прыгожыя газаваныя радкі.
а ў гэты самы час
у кнігарні Марс
12:50 пятніца
Чарапаха з сумам пазірала на Дашуню. У сваёй старой кастлявай руцэ чарапаха трымала пенснэ.
— Мне пра Бураціна. Ёсць у вас? Я так засумавала па гэтай кніжцы.
Сёння Дашуня была з высокай пірамідальнай прычоскай. Вусны нафарбаваныя — быццам адбылася атамная катастрофа.
— Ведаеце, Бураціна зноў ператварыўся ў палена. Папа Карла гэтак на яго раззлаваўся, што вырашыў: хопіць! 3 такім даўгім носам не варта палохаць людзей!
— Ды што вы кажаце? Што ж ён такое ўчыніў?
— Дэбош. П'яны дэбош, — не міргнуўшы прыдумала Дашуня.
Чарапаха разгубілася. Яна ледзьве не плакала.
— Але ў нас ёсць пра Чыпаліна. Яго папа зрабіў з цыбулі. Аналаг Бураціна. Будзеце браць?
— Ну, калі няма Бураціна... можна і Чыпаліна, — пагадзілася бедная чарапаха.
— А вас як завуць? — раптам пацікавілася Дашуня.
— Тарціла, — з сумам прамовіла чарапаха.
36.
Героі не спынялі сваіх дыялогаў. Я не ўпраўляўся запісваць.Таму ўключаў дыктафон, а потым перакладаў на паперу. Часам уключаў камп’ютар і набіраў тэкст
адразу на экране. Калі ж зусім стамляўся — усё кідаў і проста слухаў. Дыялогі былі тупымі. Хаця мне чамусьці здавалася, што яны хаваюць нейкі патаемны сэнс.
Заўсёды за спінай нехта стаяў і каментаваў маю працу:
— Фігня. На дэтэктыў не цягне. I з аб’ёмам ты відавочна лажануўся.
— Ідзі сюды, — пагражаў я. — Паразмаўляем як мужыкі.
Крытыкан не выходзіў з ценю. I злавіць яго было немагчыма — ён хаваўся, уцякаў. Гэта раздражняла. Больш за тое — моцна напружвала. Я зрабіўся вельмі нервовым. Але асабліва перайначыць нічога не мог. Вось так і жыў.
* * *
— ТТТто ты хочаш дасягнуць сваімі выкрунтасамі? — запытаў нехта.