Калі прыгледзецца — Марс сіні
Антыраман
Зміцер Вішнёў
18+
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 276с.
Мінск 2018
Капітан Барада паглядзеў на суразмоўцу — той сядзеў нібы барон; увесь у чырвоным, разваліўся ў фатэлі, пацягвае нейкі кактэйль. He, гэты суразмоўца не падабаўся капітану. Бо ў ягоных вачах была пустэча. He свяцілася там анічога. Хацелася схапіць губку і сцерці з твару ўсе абрысы (нібы крэйду), потым узяць аловак і намаляваць новы нос, вусны, вочы... намаляваць бародаўкі ды шнары, колькі фурункулаў. I глядзіш — перад табой сапраўдны герой сучаснасці. А так — няма пра што казаць.
56.
Капітан Барада любіў за сняданкам пачытаць тоўстую газету. Асабліва прыемна было гэта рабіць на скразняку. Валасы цярушыць вецярок, па падбароддзі паўзе выпадковая мушка, а ты разгортваеш “Новы час”. У газеце ўсяго хапае — яе мог чытаць не толькі капітан, але і матрос, ветэрынар, кантралёр білетаў, паэт. Можа, нават альбатрос?.. Хто яго ведае? Падабалася капітану вычытваць у літаратурнай укладцы цікавыя думкі... Магчыма, ён там мог сустрэць і наступнае:
“Самае небяспечнае ў выдавецкай сферы, калі табе трапляецца істэрычны суб’ект. Тут праблема паўстае
з неадэкватнасці персанажа, а не з яго сквапнасці. Што ні рабі, як да яго ні падплывай — канфлікту не пазбавіцца. Прапілуе цябе ўздоўж і ўпоперак”.
Яшчэ капітан любіў шоргат газеты. Так прыемна за кубачкам кавы разгарнурь велізарныя папяровыя лапухі. Цыгара з кішэні, спіралькі магнітнай кавы, дым духмянай цыгары і шоргат папяровага лісця — гэта натхняла на добры настрой. Яшчэ закінуць нага на нагу — і поўны камплект. Паважны, як чапля.
a ў гэты самы час
кнігарня Марс
16:30 панядзелак
Аднойчы ў кнігарню запоўз інтэрнэт-вірус.
"Добры дзень! — сказаў ён і адразу прадставіўся: — Я ваш сябра, інтэрнэт-паразіт. Я да вас назаўжды! Я зараз буду вас грызці. Давыпендрываліся гаўрыкі. Навошта палезлі ў інтэрнэт-продажы? Сядзелі б у сваім балоце і не крумкалі. А цяпер атрымаеце па поўнай! Я вас буду ікламі калечыць і кіпцюрамі драць".
Паразіт зыркнуў на Волму і нешта трохі спахмурнеў. У віруса было пяць ног і шэрая бліскучая скурка — ён у пэўным сэнсе нагадваў вусеня. Але твар... ці, хутчэй, пыса была гідкая і ўся ў іклах. Вачэй мелася дзесяць. Адным словам — мярзота. Волма не разгубілася. Махнула газетай 'Трах-цібідох!” — Вірус пачаў пішчаць і матляцца па кнігарні. Што гэта была за газета? Застаецца таямніцай. Калі б хто ведаў, яе наклад быў бы неверагодным!
57.
— Сабакі!
— Якія такія сабакі?!!
— Тыя самыя. Яны ўчора адгрызлі нагу пісьменніку Л.
Ён больш не будзе хадзіць.
— Хіба ён хадзіў? Ён і на дзвюх нагах толькі поўзаў.
— Ты залішне злосны. Я нават сказаў бы больш жорстка — ты садыст.
— He я ж адгрызаў нагу ў пісьменніка Л.
— А хто гэтых сабакаў выпусціў?
— Хіба я?
— Ты прынамсі прычыніўся да гэтай справы.
— Можа, у сабак ёсць такая патрэба? Яны нібыта санітары прыроды.
— Адгрызаць ногі — у гэтым санітарыя?
— Гледзячы чые ногі. ВосьЛ. без нагі, можа, нарэшце створыць шэдэўр.
— А што, з нагой не мог?
— 3 нагой не было ў ягоных творах трагізму. А цяпер дакранешся вокам да тэксту, а ён напяты, нібыта пад гільяцінай.
* * *
— Дзядзька Барада, а што рабіць, калі насіупіў на шкло і прапароў нагу?
— Быў у мяне аднойчы выпадак. Разбіў я дома фужэр для шампанскага. Шкло разляцелася па ўсіх закутках. I вымятаў яго (як быццам вылізваў палубу), а нешта ўсё роўна прамінуў. Між іншым, я люблю дома швэндацца басанож, прыемна адчуваць ступакамі дрэва. I вось
шлёп нагой на ладны кавалак шкла!.. Выцягваў яго, выцягваў, як у вядомай рускай казцы старэча рэпку... не хоча! Спатрэбілася ўначы выклікаць хуткую дапамогу. Забралі ў дзяжурную частку, дзе хірург вызваліў мяне ад шклянога сюрпрыза. Нечым прадэзінфікавалі, павязку наклалі і гудбай.
А далей — проста песня! Мой лоцман параіў добра змазаць ранку маззю Вішнеўскага, што я і зрабіў. I тут пачалося! Нагу маю расфігачыла да памераў нагі слана! Ляжу з тэмпературай, паміраю, думаю, што трэба ехаць у паліклініку і адразу пісаць спадчынны тэстамент. Мараль: паранілі нагу — пакладзіце яе ў тазік са спіртам — эфект самі пабачыце! Праз дзень яна сама будзе прасіцца прыняць спіртавыя працэдуры! Стане выстукваць пальцамі рытмы Шапэна, шлёпаць па лядоўні пяткай што ёсць моцы! Калі не пойдзеце ёй насустрач, зробіць забастоўку — адмовіцца наведваць прыбіральню, давядзецца цягнуць гвалтам! А калі вы з ёй паразумеецеся, будзе булькаць і спяваць песні, адасобіць сабе жылую плошчу і навучыцца размаўляць па-ангельску! Праверце — я праўду кажу!
Адыходзім ад тэмы. Ціхенька адпаўзаем. Немагчыма весці бясконцую гаворку ні пра што. Хаця не — хлушу. Гаворка, безумоўна, канструктыўная і закранае акрэсленую тэму. Усё тлумачыцца адсутнасцю сістэматычнасці ў маіх аповедах. Я час ад часу засынаю, ці бухаю, ці займаюся сэксам і паміж гэтымі працэдурамі спрабую давесці да вас дзурчэнне сваёй думкі. Гэта не проста. Вось калі зусім не жэрці і не хадзіць у клазет, калі зусім не бухаць і не бухцець з сябрамі, тады, магчыма, нешта з мяне вартае і выблісне. Магчыма. А можа, і не. Можа, я ўсох бы ўвесь, як цытрына на санцапёку. Хто яго ведае? Пра гэта застаецца адно фантазаваць.
Кнігарня Марс
Палёт нармальны
Выпрастай руку — і па пальцах пабяжыць саранча. Паглядзі, якая яна прыгожая, — як лісце ад гарбузоў. Бяжыць і скача, а рука не заканчваецца. Рука як прамень да сонца. I ты ўжо просіш: "Спыніся, саранча, на імгненне, каб паглядзець у твае незямныя вочы, каб атрымаць несусветны кайф, каб выцерці ўзмакрэлыя вусны, каб заліць у перасохлае горла глыток квасу, каб крыкнуцы "Э-ге-гей!" Падкінуць саранчу высока-высока, раскінуць рукі і працягваць крычаць: "3-ге-гей! Саранча!"
Дробс праходзіў скрозь кніжныя шафы — такія фокусы ў яго атрымоўваліся выключна ў сонечныя і радасныя дні. Ён сам не ведаў, адкуль у яго гэтыя здольнасці. У кнігарні было цяпер ціха, і ён проста дзеля забавы, праходзячы скрозь шафы, здзьмуваў пыл з кніг. У сонечных промнях гэта выглядала надзвычай гіпнатычна.
Раптам дзынькнуў званочак над дзвярыма. Дробс кінуў забаўкі і накінуў на сябе сур'ёзнасць: надзьмуў шчокі ды сеў за касу.
Госць быў падобны да чалавека-кракадзіла. Уся ягоная вопратка была пупырыстая і зеленаватая. Вочы былі светлыя.
— Добры дзень! — павітаўся Дробс.
— Добры, — адказаў наведнік і запытаўся: — Будзе нешта халодненькае?
— Mary прапанаваць піва, — не разгубіўся Дробс.
— Колькі будзе каштаваць? — здзівіўся чалавеккракадзіл.
— За кошт установы, — абнадзеіў Дробс і працягнуў госцю бляшанку піва. У Дробса былі свае запасы, любіў ён выжлукціць на працы бляшанку-другую.
58.
Капітан Барада пачухаў патыліцу і запісаў:
“Што такое Дзень нараджэння?
П’яныя танцы на стале. Торт памерам з антылопу, з якога тырчаць шакаладныя рогі. Сябры — апухлыя, чырвоныя і вясёлыя. Стрэлы коркамі шампанскага. Грузінскія спевы да раніцы. Аэрапланы і дырыжаблі. Самалёты і цягнікі. Экскурсіі па майстэрнях. На раніцу —расол і піва. I дзіўныя звяры ў люстэрках.
Потым падыходзіш да акна — Фрыдрыхштрасэ”.
Капітан уздыхнуў, паставіў кропку і зірнуў у вакно: ‘Тэх, Вентспілс-Вентспілс”.
* * *
— Яну, — сказаў пузаты мужык. — Я шукаю Яну. Мужык быў увесь круглы і салодкі.
— Вам трэба адшпіліць шчокі — яны набрынялі таматным сокам.
— Гэта яшчэ чаму? — пакрыўдзіўся мужык.
— Таму што вашыя мазгі пераўтварыліся ў рагалік, — патлумачыў я.
Штосьці засвісцела і выбухнула. На стале ляжаў кекс
і дыміўся.
— Свежанькі, — сказаў мужык.
* *
— Ну, што думаеш — супакоіцца ці пачне чарговае скавытанне?
— Гледзячы на яго, можна сказаць, што кароль — голы! Але ўсе маўчаць, і ў гэтым галоўная бяда.
Галава шлёпнулася на падлогу і глыбакадумна заўважыла:
— Зразумела, што гэта рытарычнае пытанне. Можна разважаць колькі заўгодна пра шчасце і бяду, пра карму і лёс, але сітуацыя вымагае радыкальных рашэнняў. Трэба зрабіць змову ў галовах, і няхай целы жывуць як хочуць. Тады і будзе вынік. Адбудзецца крышталізацыя прасторы.
Дагары нагамі
Пашча разявілася, і туды запоўз цягнік.
Грукаталі колы і зубы, і было адчуванне, што ты знаходзішся на нейкім сталеліцейным заводзе.
Крывы са свістам выдыхнуў, але здолеў устаяць на нагах, хаця яго цягнула да зямлі, нібыта магнітам. “Праклятая гарэлка”, — працадзіў скрозь зубы Крывы.
— Зімой цюлені прымярзаюць да колаў аўтамабіляў, — заўважыў Гарыныч.
— Гарыныч, — сказаў я. — Мне здаецца, што твой нос на марозе прымёрз да рыльца бутэлькі. Яшчэ трошкі — і сапраўды ў бутэльцы будуць плюхацца цюлені.
— Я — тваё сумленне! — зароў Гарыныч і моцна ўчапіўся за мае плечы. Здавалася, што ён хоча вытрасці з мяне словы прабачэння.
— Я сам сусам! — адказаў я. — Яшчэ ўчора быў перакананы, што мне жывецца горш за гномаў! А сёння ўпэўнены, што я абраны герой! Мой лоб — ціхая гавань для караблёў!
— Я ем свой хлеб не дарма! — ашчэрыўся Гарыныч і з усяе моцы штурхануў мяне.
Я не ўтрымаўся на нагах і паваліўся на бетонныя пліты.
Крывы п’яна зарагатаў.
— Вы — дурні! — крычаў ён. — Я самы сумленны баклажан на свеце!
— Вы тут што, белены аб’еліся? — раптам запытаў невядомы барадач. Ад барадача падымалася пара, быццам ён выскачыў з парыльні. Яго чырвоны твар абсякалі жоўтыя шнары. Ён нечым нагадваў чалавека з іншай планеты.
— Вы, пэўна, іншапланетнік, — спытаў я і паспрабаваў устаць. Ногі ледзь слухаліся.
Міма прагрукатаў трамвай.
Невядомы нават не ўсміхнуўся і сказаў:
— Усіх вас.
— У сэнсе? — не зразумеў я.
— I не шкадуючы, — дадаў невядомы.
Крывому гэты дыялог не спадабаўся:
— Валі адсюль, дзядзька, — параіў Крывы.
— Я люблю футбол, — нагадаў Гарыныч.
— Думаю, што сябры маюць рацыю. Валі адсюль, барадач. Мы цябе не ведаем і нам не падабаюцца цьмяныя пажаданні.
— Ніякай цьмянасці. На свеце скончылася свята. Цяпер толькі адрыжкі і сумныя пацалункі на развітанне. Верыш не верыш, але мусіш жыць па законах гэтай тэрыторыі. Мы — першыя.
— Ы-ы-ы-ы-ы!!! — зароў раззлаваны Гарыныч. — Я магу зрабіць балюча!
— Я і кажу, сонца закацілася на захад. Выратавання няма. Гучыць гонг лёсу. Грып скасіў сёлета лепшых. Мы паміраем.
— Прыбярыце гэтага ідыёта! — заенчыў Крывы. — Я зараз яго прыдушу!
— Здохла, — сказаў барадач. — Здохла. I выплюнула. Засохла. Ляжыць непрыкметна і смярдзіць. Немагчыма трываць.