Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў
Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект
Арсень Ліс
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 188с.
Мінск 1998
A.GAic
'4 I
<
Каляндарнаабрадавая
ТВОРЧАСЦЬ БЕЛАРУСАЎ
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ ІНСТЫТУТ МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА, ЭТНАГРАФІІ I ФАЛЬКЛОРУ ІМЯ КРАПІВЫ
А.С.ЛІС
Каляндарнаабрадавая
ТВОРЧАСЦЬ БЕААРУСАЎ
Сістэма жанраў
Эстэтычны аспект
Мінск «Беларуская навука» 1998
УДК 398 (=826)
ББК 82.3 Бен
Л 63
Навуковы рэдактар доктар філалагічных навук, членкарэспандэнт НАН Беларусі У. В. Гніламёдаў
Рэцэнзенты:
доктар філалагічных навук, прафесар К. П. Кабашнікаў доктар філасофскіх навук, прафесар A. С. Майхровіч
ISBN 9850802081
©A. С. Ліс, 1998
Уводзіны
Ужо два стагоддзі, у адзін час больш прадуктыўна, у іншы менш, гуманітарная навука звяртаецца да вывучэння традыцыйнай духоўнай культуры. Некалькі навуковых школ, у тым ліку міфалагічная, кампаратывісцкая, гістарычная, змянілі адна другую пры тэарэтычным асэнсаванні яе феномена. У выніку назапашаны багаты вопыт навуковатэарэтычнага асваення такой складанай з’явы, як развіццё сацыяльнай і мастацкай свядомасці народа, гісторыя духоўнага ўзыходжання чалавека ад самых пачаткаў цывілізацыі. Тым не менш увага да традыцыйнай культуры не змяншаецца. Наадварот, апошнія дзесяцігоддзі яе праблематыка для вучоных гуманітарнага профілю ўяўляе сабой прадмет павышанай цікавасці¹. Рэканструкцыя на падставе дэшыфроўкі закадзіраваных у міфалогіі, абрадавай сімволіцы, павер’ях архаічных уяўленняў дазваляе на ўсю гістарычную глыбіню ўбачыць светапоглядную апасродкаванасць мнагакомплекснай сістэмы народнай культуры ў цэлым і яе складовых элементаў.
Кожная традыцыйная культура цікавая першнаперш тым, што ў формах, найбольш уласцівых яе творцу і носьбіту, увасобіла яго духоўнае аблічча: сацыякультурны вопыт, маральнаэтычныя ідэалы, ментальнасць, творчыя патэнцыі. Акрамя таго, народная культура — фундамент і першае звяно ў гмаху нацыянальнай культуры. У ёй зад
¹ Гамкрелндзе Т. В., йванов Вяч. Вс. Мндоевропейскнй язык н нндоевропейцы. Тбнлнсн, 1984. Ч. 1, 2; Байбурнн A. К. Рнтуал в траднцнонной культуре. СПб., 1993; Конан У. М. Ля вытокаў самапазнання. Мн., 1989; Тэрнер В. Снмвол м рнтуал. М., 1983; Элнадэ М. Свяшенное н мнрское. М., 1994; Толстой Н. Й. Язык н народная культура: Очеркн славянской мнфологнн н этнолннгвнстнкн. М., 1995.
1*
3
вечна пазначаны абумоўленыя этнапсіхалогіяй лініі на перспектыўнае развіццё менавіта тых або іншых прыярытэтаў і духоўнатворчых магчымасцей народа.
Асаблівую актуальнасць для этнографаў, этналінгвістаў, культуролагаў, этнамузыказнаўцаў і фалькларыстаўславеснікаў уяўляе такі інтэгральны па сваёй функцыянальнай прыродзе раздзел традыцыйнай культуры, як каляндарнаабрадавы фальклор. У маштабе агульналюдской культуры, не ў меншай меры і ў рамках паасобных нацыянальных культур, гэта вялікі і жыццядайны пласт духоўнасці, створаны чалавецтвам на працягу некалькіх тысячагоддзяў у працэсе ўзаемадзеяння чалавека з прыродай, у ходзе пазнання ім навакольнага свету ў яго арганічным адзінстве з космасам.
Каляндарнаабрадавая творчасць (у беларускай навуковай традыцыі «песні ратайскага календара»), або паэзія земляробчага календара, ахоплівала сабой асноўныя сферы быцця і жыццядзейнасці чалавека. Яна суправаджала яго ў штодзённым жыцці, арыентавала ў сацыяльнай практыцы дачыненняў з людзьмі і светам. Яна арганізоўвала соцыум і асвячала яго духоўна. У традыцыйнай народнай культуры, у каляндарным фальклоры, у архаічных абрадавых практыках, родаважанравай сістэме паэтычнага слова скандэнсаваны унікальны працоўны, маральнаэтычны і эстэтычны вопыт мільёнаў безыменных аратых і сейбітаў, ваяроў і рамеснікаў, ведуноўпразарліўцаў, a першнаперш аналітыкаў жыцця, прыродных філосафаў, мудрасловаў, паэтаў і музыкаў.
Такім чынам, цікавасць сучаснай навукі да традыцыйнай масдацкай культуры народа, і ў прыватнасці да паэзіі земляробчага календара, аб’ектыўна апраўдана перш за ўсё з пункту погляду гісторыкапазнавальнага. Навуковапазнавальны ракурс беларускай фальклорнай спадчыны ўключае ў сябе і такі прынцыпова важны аспект, як роля яе ў гістарычным лёсе самога народа. Фактычна на працягу двух з лішнім стагоддзяў пачынаючы з сярэдзіны XVII, пачатку актыўнай паланізацыі беларускіх вярхоў, яна адыгрывала этнаахоўную ў дачыненні да свайго носьбіта функцыю. У значнай меры якраз дзякуючы традыцыйнай мастацкай культуры сялянская і нізагарадская стыхія не паддалася асіміляцыі, захавала нацыянальную
4
ідэнтычнасць. Традыцыйная культура не толькі аб’ектыўна набыла ролю перахоўніцы духоўнага патэнцыялу народа, але на пэўным гістарычным этапе, ужо ў XIX ст., спрыяла выкрышталізаванню беларускай ідэі і яе станаўленню. У тым духоўным самавыражэнні беларусаў, якім з’яўляецца народнапаэтычная творчасць і перадусім каляндарнаабрадавая паэзія, паэт і этнолаг Ян Чачот напачатку XIX ст. убачыў арыгінальную нацыянальную індывідуальнасць яе творцы, а ў самім беларускім каляндарным фальклоры, у песнях Каляд, Шчадраца, Вялікадня, Юр’я, Купалля, зажынак, дажынак — «сапраўдную літаратуру краю»².
Менавіта класічны фальклор і беларуская мова з яе старадаўнімі традыцыямі пісьменнасці, дзяржаўнасці далі магчымасць беларусам ідэнтыфікавацца як асобны, самастойны этнас і паставіць гістарычную задачу яго адраджэння ўжо на нацыянальным узроўні. Па меры ўздыму беларусаў да свядомага палітычнага і культурнатворчага жыцця старадаўнія звычаёваабрадавыя традыцыі, народная творчасць ва ўсім багацці і разнастайнасці яе жанраў сталі духоўным грунтам, у пэўным сэнсе апірышчам развіцця нацыі. Усе сферы новай прафесійнай беларускай культуры пазначаны апладняльным пачаткам народнай духоўнасці.
Фенаменальная паводле ахопу быцця этнасу, разнастайнасці, багацця паэтычных форм, эстэтычнай вартасці беларуская каляндарнаабрадавая творчасць, і гэта таксама фенаменальна, і сягоння — традыцыя жывая. Страціўшы ранейшае універсальнае значэнне ў духоўным побыце народа, яна застаецца перахоўніцай яго гістарычнага і эстэтычнага вопыту, культурнай скарбніцай.
Першыя агульнага характару сведчанні аб беларускай каляндарнаабрадавай творчасці з’явіліся ў друку досыць рана, яшчэ ў XVI ст., у запісах храніста італьянскага паходжання А. Гваньіні³. Пачынаючы з канца XVIII ст., за час інтэнсіўнага збірання беларускага фальклору ў XIX ст. і сістэматычных экспедыцый навукоўцаў ІМЭФ
² ЧачотЯн. Творы. Мн., 1989. С. 170.
³ Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах. Мн., 1936. Раздз. 3. № 29. С. 136.
5
HAH Беларусі ў 50—80х гадах бягучага стагоддзя сабраны вялізны каштоўны матэрыял. У агульнай масе яго тэксты каляндарнаабрадавых жанраў дамінуюць. Падагульненыя ў сямі тамах акадэмічнага выдання БНТ, яны прадстаўляюць усе жанравыя разнавіднасці каляндарнага фальклору і даюць грунтоўнае ўяўленне аб яго змястоўнасці, высокай эстэтычнай вартасці. У 10х гадах нашага стагоддзя акадэмік Карскі ў сваім фундаментальным даследаванні «Беларусы» намеціў асноўны напрамак вывучэння беларускай каляндарнаабрадавай творчасці⁴. Прапанаваны ім падыход, які грунтаваўся ў асноўным на гісторыкапараўнальным метадзе, быў доўгі час вызначальным для ўсіх наступных даследчыкаў беларускага каляндарнага фальклору. Выданне акадэмічнага збору беларускай народнай творчасці актывізавала пошукі беларускіх фалькларыстаўфілолагаў і этнамузыколагаў, у тым ліку ў галіне каляндарнаабрадавай паэзіі. Ва ўступных артыкулах да тамоў каляндарнаабрадавых жанраў разглядаліся іх генезіс, змястоўны аспект, арэал бытавання. Н. С. Гілевіч быў першым фалькларыстам, што ўдзяліў увагу мастацкай прыродзе каляндарнаабрадавай творчасці⁵.
За апошнія два дзесяцігоддзі выйшлі і манаграфічныя работы, прысвечаныя асобным жанрам беларускага каляндарнага фальклору. У кнізе A. I. Гурскага ў міжэтнічным кантэксце разгледжана абраднасць беларускіх Каляд і Новага года, значная ўвага ўдзелена ідэйнамастацкай своеасаблівасці зімовых песень⁶. Аўтар, на жаль, не пазбег неапраўданых пры вывучэнні традыцыйнай культуры сацыялагічных акцэнтаў, якія ўспрымаюцца як даніна часу. Скрупулёзнай увагай да светапоглядных асноў каляндарнаабрадавай творчасці вылучаецца даследаванне некаторых жанраў веснавых песень, праведзенае Г. А. Барташэвіч⁷. Аўтар дасканала раскрывае архаічную прыроду
⁴ Карскнй Е. Ф. Белорусы. М., 1916. Т. 3, вып. 1. С. 90—205.
⁵ Гілевіч Н. С. Наша родная песня: Навуковапапулярны нарыс. Мн., 1968. С. 3368.
⁶ Гурскяй А. й. Знмняя поэзня белорусов. Мн., 1980.
⁷ Барташэвіч Г. А. Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя. Мн., 1985; Яе ж. Жанравая спецыфіка каляндарнаабрадавай паэзіі ўсходніх славян // Узроўні агульнасці фальклору ўсходніх славян. Мн., 1993. С. 138—258.
6
вяснянак, юраўскіх, траецкіх, русальных песень, генетычныя карані іх вобразнай формы. Аднак зза таго, што зпад увагі даследчыцы выпалі некаторыя жанры веснавога цыкла, як, напрыклад, талочныя песні, якія якраз надаюць яму этнічную спецыфіку, цэласнасць карціны веснавой песнятворчасці парушана. Вывучэнне паэзіі беларускага земляробчага календара Г. А. Барташэвіч прадоўжыла ў аспекце міжэтнічных сувязей фальклору ўсходніх славян. Пытанні генезісу, жанравай сістэмы і паэтыкі купальскіх, валачобных і жніўных песень даследаваліся A. С. Лісам⁸.
Разгляд прац этнамузыколагаў 3. Я. Мажэйкі, Г. В. Таўлай, В. I. Ялатава, прысвечаных музычнай сістэме беларускага каляндарнага фальклору, — у кампетэнцыі музыказнаўцаў⁹. Для фалькларыстаўславеснікаў працы этнамузыколагаў карысныя пры вывучэнні асобных момантаў генезісу традыцыйнай культуры, яе структуры, лакалізацыі асобных жанраў.
Выкарыстанне найноўшых методык дазволіла маладым фалькларыстам Т. В. Валодзінай¹⁰ у сваёй працы, прысвечанай генезісу жніўнай талакі, і В. М. Шарай пры даследаванні абраднасці «Куста» глыбока раскрыць міфалагічны кантэкст культуры беларускага народнага календара.
Падагульняючы ступень вывучанасці каляндарнаабрадавай творчасці беларусаў як фундаментальнай з’явы народнай культуры, можна канстатаваць наступнае. Папершае, нягледзячы на актуальнасць для беларускай фалькларыстыкі яе праблематыкі і руплівую працу даследчыкаў над асобнымі цыкламі паэзіі земляробчага календара, ва ўсім аб’ёме сістэма жанраў яго не ахоплена.