• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект Арсень Ліс

    Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў

    Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект
    Арсень Ліс

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 188с.
    Мінск 1998
    88.28 МБ
       Кіраваў абрадавымі акцыямі на Куццю гаспадар. Першы абрадавы акт заклёну — закліканне гаспадаром марозу, у асобных выпадках дзядоў, куццю есці. Даслоўна зварот да марозу гучаў: «Мароз, мароз, ідзі куццю есці, a летам не бывай, па межах не хадзі, яры не губі!» Ён паўтараўся тройчы. У іншых выпадках акт заклінання мае больш старажытную форму, напрыклад: «Мароз, мароз,
    
    ¹¹ Земляробчы каляндар: Абрады і звычаі. С. 86.
    
    ¹² Тамсама. С. 75.
    
    18
    
    ідзі куццю есці! Улетку не бывай, а ў зіму прабывай, бо мы будзем цябе біці жалезнымі пугамі!»¹³ Натуральна, што ў непасрэдным выкананні (мы маем запіс досыць позні ды апісальна перададзены інфарматарам) рытуалзаклён звароту да марозу гучаў больш імператыўна. У апошнім выпадку, аднак, ён мае адпалохвальны, апатрапеічны магічны сэнс. Рытуал, такім чынам, набываў альтэрнатыўны змест, накіраваны на тое, каб прымусіць прыродную стыхію падпарадкавацца чалавеку. Зваротзаклён, звернуты да марозу як да ўвасаблення стыхіі, небяспечнай для пасеваў, мог гучаць і гіластычна (паводле класіфікацыі Я. Кагарава); у ім пагроза спалучалася з улітасцівеннем аб’екта звароту. У такім кантэксце ўладная, імператыўная інтанацыя ўступала месца і іншай, тону ўласкавення. Натуральна, адпаведна змянялася слоўнастылёвае афармленне рытуалу, хоць элемент запалохвання стыхіі ў ім заставаўся. У цэлым жа праз іншую інтэрпрэтацыю аднаго і таго ж абраду праглядалі ўжо іншы стан душы, іншая псіхалогія: «Мароз, мароз, хадзі куццю есці! Цяпер твая пара, хадзі, марозька. А летам не хадзі, пад калодай сядзі, бо канюхі баронамі задзяруць, а пастухі пужкамі засякуць. Хадзі, марозька, куцця смачная, з канапелькамі!»¹⁴
        Сярод іншых абрадаў, што практыкаваліся на Куццю, у плане генезісу, семантыкі і формы значную цікавасць уяўляюць абрадыдыялогі. Яны выконваліся звычайна гаспадаром разам з гаспадыняй. Пры гэтым часам выдаляліся з хаты (такая была вымога магічнага забеспячэння дзейнасці заклінання) астатнія члены сям’і. Абрад меў на мэце магічнымі сродкамі забяспечыць урадлівасць нівы ў будучым годзе. Даброты, забеспячэнню якіх павінен быў садзейнічаць абрадавы акт, падаюцца абагульненавобразна або канкрэтызуюцца па кожнай асобна культуры. Знешне абрад нагадваў жанравую сцэну. Гаспадар, тройчы перахрысціўшыся (у язычніцкія часы, відаць, перад гэтым здзяйснялася трохкроць нейкае магічнае дзеянне), пытаўся ў гаспадыні, ці бачыць яна яго. Даўшы адмоўны
    
    ¹³ Земляробчы каляндар: Абрады і звычаі. С. 85.
    
    ¹⁴ Каляды ў Сенненскім павеце // Земляробчы каляндар: Абрады і звычаі. С. 109.
    
    19
    
    адказ — «не бачу», гаспадыня імператыўным тонам выказвала пажаданнезамаўленне, якое заключала абрадавую мэту: «Каб жа ты не бачыў за стагамі, капамі, за вазамі, за снапамі свету!» На момант удзельнікі абраду як бы мяняліся ролямі. Ужо гаспадыня пыталася ў гаспадара, ці бачыць ён яе. На адмоўны адказ гаспадыня выказвала як бы мужу ў знешняй форме праклёну заклінанне на ўраджай гародніны. У канцы гэтага абрадавага дзейства, пасля таго, як гаспадыня брала качаргу і штурхала гаспадара, ад чаго ён удаваў падзенне на лаўку, прамаўляўся яшчэ заклён на паспяховае і плённае жніво. Яго вымаўляў гаспадар: «Дай, Божа, каб твае снапы так хутка падалі на ніве»¹⁵. Дакрананне жалезным прадметам — засцерагальнаахоўнае магічнае дзеянне, якім дапаўняўся прадуцыравальны ў сваёй аснове абраддыялог. Другі калядны абрад дыялагічнай формы сведчыў перш за ўсё аб наданні старажытным земляробам не толькі прадуцыравальнай, але і вялікай апатрапеічнай ролі рытуальнай страве, ужыванай на Куццю: узяўшы ў рукі гаршчок з куццёй, кіраўнік абраду — гаспадар тройчы абыходзіў хату знадворку, затым стукаў у акно і на пытанне гаспадыні: «Хто там стукае?», адказваў: «Сам Бог стукае з цёплай, мокрай вясною, з гарачым небурлівым летам, з сухой і багатай восенню». На гэты «прыход» вышэйшай касмічнай асобы, спрыяльнае гаспадарцы апавяшчэнне гаспадыня павінна была адказаць запрашэннем: «Просім да хаты»¹⁶. Характэрна высокая ступень абагульнення спрыяльных для земляробчай працы ўмоў, выказаных у абрадзе пры азначэнні пор года эпітэтамі.
       На калядныя святы прыпадала багата аграрных варожбаў і прыкмет, якія добра выяўляюць старажытнае светасузіранне, а ў пэўнай меры і паэтычнавобразны яго аспект. Пасля варажбы аб будучай сяўбе яравых на куцці, згатаванай адпаведна на перадкалядны вечар, Шчадруху і Праводную, гадалі аб будучым лёсе гаспадаркі па сянінах, выцягнутых зпад абруса на першую Куццю, па зернях, што засталіся на стале пасля ўборкі сена, жытняй саломы. Па даўжыні выцягнутай сяніны, паводле сімільна
    
    ¹⁵ Земляробчы каляндар: Абрады і звычаі. С. 90.
    
    ¹⁶ Тамсама. С. 89.
    
    20
    
    магічных уяўленняў (большая ці меншая была, трапляла травінка), меркавалі аб урадлівасці лёну ў новым годзе. У канцы вячэры білі (малацілі) кулакамі па абрусе і па тым, якіх зерняў у сене пасля гэтага выяўлялі больш (чорных ці жоўтых), вырашалі, што лепш уродзіць — грэчка ці яравыя¹⁷.
        Цэлы блок аграрных прыкмет, семантычна звязаных з каляднымі днямі, святкаваннямі, разам з земляробчай практыкай па прынцыпу сімільнай магіі (падобнае выклікае падобнае) адлюстроўваў і паэтычнавобразны аспект архаічнага земляробчага светаўспрымання. Так, шэрань, іней і зорнае неба ў ноч напярэдадні Каляд прадказвалі ўраджай грыбоў, грэчкі, раенне пчол. Калі ж на першую Каляду выпадала шмат снегу, то гэта ўспрымалася як знак на добры ўраджай збажыны. Ясная ноч на Куццю, паводле народных вераванняў, азначала, што будзе добрае надвор’е ў сенакос. Мяцеліца на Вадохрышча — спадзявайся ўраджаю грыбоў, грэчкі і раення пчол¹⁸. He пазбаўлена альтруістычнага погляду на прыроду павер’е, згодна з якім на Куццю, як толькі зыйдзе першая зорка, паводле другой версіі — апоўначы, усякае стварэнне валодае чалавечай моваю, або, як кажа этнограф, «прырода думае, гаворыць людскою мовай» (М. Пецюкевіч). Паказальна, што міфалагізаваная народная свядомасць надзяляла жывёл, дрэвы і травы чалавечай моваю яшчэ ў адзін дзень у годзе — на Купалле. Па гэтым даволі адметным павер’і, між іншым, можна меркаваць аб пэўнай семантычнай сувязі двух вялікіх старажытных свят: ва ўяўленні даўнейшага чалавека яны складалі дзве кардынальныя вехі часу ў годзе, у жыцці прыроды, космасу.
        Гаварыць аб структуры прыкмет і павер’яў праблематычна: жанравая прырода іх блага паддаецца дакладнаму акрэсленню. Тым не менш яны існуюць як самастойныя семантычныя адзінкі, своеасаблівыя мікраэлементы ў агульным каляндарнаабрадавым комплексе, і без іх у поўным аб’ёме зразумець яго сімволіку, атмасферу нельга.
        У агульнай структуры каляднай абраднасці сваё месца займала любоўная мантыка, якая мела шырэйшы сэнс
    
    ¹⁷ Земляробчы каляндар: Абрады і звычаі. С. 75, 86, 93.
    
    ¹⁸ Тамсама. С. 86, 110, 123, 125.
    
    21
    
    імкненне прыпадняць завесу над часам, уведаць свой чалавечы лёс. У адрозненне ад Расіі, дзе любоўныя варожбы адбываліся пераважна на «Креіценскнй вечор», у Беларусі вечарам дзявочых калядных варожбаў быў пярэдадзень Новага года — шчодрая, або Васілёва, Куцця. Назва «Васілёў вечар» хрысціянскага паходжання. Паводле грэчаскай легенды, Васіль быў земляробам на востраве Крыт. Пазней ён заняў сваё месца ў хрысціянскім пантэоне, быў своеасаблівым патронам земляробства¹⁹. Адсюль упамінанне яго ў калядных песнях, асабліва ў шчадроўках, дзе імя Васіль (Васілей) паўтараецца як рэфрэн.
        У параўнанні з першай, перадкаляднай, Куццёй, прасякнутай перадусім аграрным клопатам і адпаведна насычанай прадуцыравальнымі рытуальнымі дзействамі, варажбой пра будучы ўраджай, Шчодрая вылучала на першы план іншыя вартасці, перш за ўсё сямейную еднасць: клапаціліся пра род, заклікалі на свята бяднейшых у ім, памагалі парадай або матэрыяльна²⁰. А ў цэлым Шчадроўскі (Васілёў) вечар быў вечарам варожбаў. Варажылі ўсе пра долю, але дамінавалі менавіта дзявочыя варожбы. У аснове любоўнай мантыкі, як найчасцей акрэсліваюць гэты від варожбаў, ляжыць імітатыўная магія: паводле прынцыпу «падобнае выклікае падобнае». Этнографы зафіксавалі да дваццаці розных мантычных беларускіх абрадаў для ўгадвання будучыні. Найбольш характэрныя — «апаланне» паясоў або пацерак. Для гэтай абрадавай акцыі дзяўчаты выбіралі між сабой самую маладую і прыгожую — Апалайніцу, складвалі скручаныя і завязаныя канцом за скрут паяскі ў апалушкі — невялікія начоўкі для ачысткі (прасейвання) збожжа. Абранніца «апалала» складзеныя ў начоўкі (таз) паяскі, а дзяўчаты ціхім хорам звярталіся да святога Апаласа з просьбай прыслаць ім «малойца прыгожага, сокала яснага». Апалайніца шпарка падтрасала апалушкі і некаторыя паяскі падскоквалі ў іх і выпадалі. Чый пояс выпадаў — тая дзяўчына мела надзею на хуткі выхад замуж. Чый жа выпадаў і развязваўся, з той магло здарыцца саромнае няшчасце...²¹
    
    ¹⁹ Календарные обычан н обряды в странах зарубежной Европы: Знмнне праздннкн. М., 1973. С. 316.
    
    ²⁰ Земляробчы каляндар: Абрады і звычаі. С. 117.
    
    ²¹ Тамсама. С. 119.
    
    22
    
        Растоплены воск або волава, якое, паводле сведчання этнографа П. Дземідовіча, як абрадавы рэквізіт даволі часта скарыстоўвалася на Беларусі пры варажбе, вылітыя на ваду, сваёй канфігурацыяй элементаў давалі прастор фантазіі варажбітак, кожная дэталь, фігура расшыфроўваліся як пэўны сімвал: вылівалася штосьці падобнае на саху — спадзяваліся, што жаніх будзе багатым гаспадаром, васковая выява нагадвала меч — тую, на каго варажылі, чакаў суджаны — прыгожы жаўнер. Характэрны пры варажбе на цыне (волава) прыгаворпросьба, з якімі звярталіся дзяўчаты да невядомага, таямнічага міфічнага валадаразнаўца людскіх лёсаў:
    
                    Ой, цынка, цыніца, Ці я буду маладзіца? Хто прыедзе ка мне ў сваты: Жаўнер прыгожы ці гаспадар багаты?²²
    
        Такім чынам, варожбы праз сваю семантыку, вербальныя элементы даволі непасрэдна выяўлялі і ідэал беларускай сялянскай дзяўчыны, у якім паняцці «хараство» і «багацце» не раздзяляліся. Значнае месца сярод варожбаў займала падслухоўванне гуртам або паасобку размовы пад акном хаты. Для поспеху варажбы трэба было пры гэтым сыпнуць пад акно зерня, проса ці канапель. Даляцеўшае вонкі выпадковае слова «сядзь», «ідзі» і да т. п. вытлумачвалася як знак лёсу: выйдзе дзяўчына замуж, што такім чынам загадвала на будучыню, ці застанецца ў хаце на другі год²³.