• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект Арсень Ліс

    Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў

    Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект
    Арсень Ліс

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 188с.
    Мінск 1998
    88.28 МБ
    
    
    Міфалагічныя вытокі мае і сюжэт вяснянкі «зіма спіраецца з летам», які, аднак, распрацоўваецца шырэй, мае варыянт гумарыстычнай афарбоўкі (Веснавыя песні, с. 101 — 102).
       3 некалькіх вобразаўувасабленняў, створаных каляндарнай паэзіяй, персаніфікаваны вобраз Вясны — выяўленча самы яскравы і каларытны. Ён арганічна ўзнікае ў заклічках, звернутых песеннай абшчынай да Вясны ў час абрадавага спаткання жаданай госці. У разумовазрокавым успрыняцці выканаўцаў абраду «гукання вясны» яна паяў
    
    
    ⁴ Паэзія беларускага земляробчага календара. С. 175—176.
    
    44
    
    ляецца з няблізкіх краёў, едучы на прыладахсімвалах земляробчай працы — «на сошачцы, на бароначцы». У сваёй песеннай выяве, як і ў рэчаіснасці, Вясна паўстае ў дынаміцы, дзеянні, клапатаркай і памочніцай земляроба. У гэтай сваёй іпастасі яна храналагічна апярэджвае з’яўленне ў валачобных песнях вобразаў апосталаў, апекуноўпамочнікаў земляроба. У веснавых песнях намаляваны, менавіта намаляваны (гэта слова з выяўленчай сферы тут найадэкватней сэнсу), сімвалічны, вельмі прывабны знешні выгляд, партрэт Вясны, генетычна заснаваны на магічных уяўленнях і пабудках:
    
                     Едзіць вясна, едзіць На залатым кані, У зялёным саяні, На сасе седзячы, Сыру зямлю аручы, Правай рукой сеючы, А смыком скародзячы...⁵
    
        Асноўная маса вяснянак акцэнтуе ўвагу на дабротах, прынесеных вясною ўсім узроставым групам сельскай абшчыны. Паэтычнавобразны эквівалент даброт, дараваных вясною, увасоблены лапідарна, сімвалічна, пластычназрокава. Вяснакрасна няседорыць «малодачкам — па бердзечку, красным дзеўкам — па вяночку, старым бабам па прызбачцы, маладым мужчынкам — па плужочку, старым дзядам — па кіёчку, малым дзяткам па яечку, a хлопчыкам — па пужаньцы...»⁶ Характэрна: даброты вясны ў абрадавай песні трактуюцца не столькі як выгоды, звязаныя з веснавым абнаўленнем свету, колькі як клопатыабавязкі ўсіх членаў сельскай абшчыны. Пры такім аптымістычным у сваёй аснове ракурсе бачання быцця нават аб’ектыўна сумны малюнак спустошанасці сялянскай гаспадаркі на час вясны, што было ў пэўным часе тыпова, не выглядае панылым, а ўстае прасветленым, без ценю скаргі, якая б была апраўдана ў такім сацыяльным кантэксце. У песнях перад абліччам самой Вясны паэтычна канстатуецца, што яна «з пунькі сянцо вынесла, з току
    
    
    ⁵ Паэзія беларускага земляробчага календара. С. 175—176.
    
    ⁶ Веснавыя песні / Склад. Г. А. Барташэвіч, Л. М. Салавей; склад. муз. часткі В. 1. Ялатаў. Мн., 1979. С. 115—124.
    
    45
    
    салому вытрасла, з клеці зярно вымела», або гаворыцца яшчэ шырэй сацыяльна абагульнена: «прынесла бясхлебіцу, бяссоліцу, адну свірэпіцу»⁷. Пры крайняй лаканічнасці кананічных тэкстаў вяснянак паэтычнавобразнае асэнсаванне даброт, дарункаў вясны ў іх набыло значнае развіццё. Абрадавы гурт канстатуе такія прынесеныя вясной дарункі, як «бохан хлеба, ступа солі», дзяўчатам — «паўтара прута золата» і абавязкова галоўнае, на перспектыву для ўсіх — «буйнае жыта на лета, ядрану грэчку на восень»⁸.
       Такім чынам, жанравая дынаміка веснавой каляндарнай паэзіі відаць ужо на такой яе разнавіднасці, як песні «гукання вясны». Зыходна магічнаабрадавы матыў вяснянак пра дабротыдары вясны атрымліваў не толькі сацыяльную скіраванасць, але і гумарыстычную інтэрпрэтацыю праз супрацьпастаўленне дарункаў хлопцам і дзяўчатам (Веснавыя песні, с. 113, 118, 130—131). Пераклічка песеннай абшчыны з прыродай, вясной выпрадуктавала і кананічнаабрадавы сюжэт «вясенчына дачка шыевышывае ў садзе сарочку». Шыцьвышываць сарочку — дзеянне сімвалічнае, сімвалізуе каханне, падрыхтоўку да вяселля, замужжа. Функцыянальнаабрадавая роля дачкі самой Вясны не зусім выразная. Mae яна пэўныя міфалагічныя рысы. Як слушна заўважыў яшчэ Я. У. Анічкаў, гэта такое ўвасабленне, якое «не паднялося... да вышыні вобраза боства»⁹. Вобраз яе нагадвае іпастасьвобраз з іншай міфалагічнай пары — «Купалінка — купальчына дачка». У адным і другім выпадку дочкі ў пэўнай меры падзяляюць функцыі іх матак Вясны і Купалкі быць апякункамі дзявочага лёсу. Адсюль і дамінантны матыў песень пра вясенчыну дачку — падрыхтоўка да выхаду замуж — жыццёва актуальны для дзявочай часткі абшчыны. Рэалізуецца ён у рамках рытуальнай песнізаклічкі. Аднак у асобных варыянтах тэксту заўважаецца паслабленне абрадавай устаноўкі на паважны рытуальны тон. I ўсё ж, хоць размова ў ёй ідзе пра каханне, твор не пе
    
    ⁷ Веснавыя песні. С. 110.
    
    ⁸ Тамсама. С. 114—115.
    
    ⁹ Аннчков Е. В. Весенняя обрядовая песня на Западе н у славян. 4.1.
      С. 117.
    
    46
    
    раходзіць у разрад лірыкі. Гэта можна сцвердзіць на большасці кананічных абрадавых сюжэтаў. Хоць абрадавая песня не ёсць абсалютна застылая ў сваім развіцці, але канона яна мусіць трымацца, бо за пэўнай яго гранню пачынаецца разбурэнне. Выказаным тэзісам не хочам сказаць, што той пласт лірыкі ў сціслым сэнсе слова, які існуе ў кожным каляндарным цыкле, зусім не звязаны з абрадавапесеннай асновай яго. Некаторыя тэмы, творы рытуальнага плана маглі быць шырэй распрацаваны, у пэўнай меры лірызаваны. Але лірыка ў поўным сэнсе гэтага слова ў межах каляндарнай песнятворчасці, у тым жа веснавым перыядзе, узнікла тады, калі чалавек звяртаўся, прамаўляў да Вясны не ад імя грамады абрадавых спевакоў, а ад сябе, выказваў уласныя рэфлексіі на абнаўленне прыроды. Асобныя вяснянкі дазваляюць убачыць, як у паэтычным слове пачынаецца адыход ад рытуальнамагічнага і на яго зыходнай асновязі набірае сілу пачатак асабістага, індывідуальнага, лірычнага.
       Моцным імпульсам для лірычнага выказвання ў фальклоры, як аб гэтым сведчаць некаторыя вяснянкі, была прырода. Веснавое абнаўленне зямлі давала чалавеку магутны стымул для душэўных перажыванняў, фігуральна кажучы, пабуджала ў душы яго паэта. Калектыўна выказаныя выканаўцамі абраду «заклікання вясны» пачуцці радасці, захаплення, а яны добра выяўлены ў самой сугестыўнай форме выражэння, не вычэрпвалі ўсяго душэўнага зараду, прынесенага вясной грамадзе і асабіста кожнаму чалавеку. Патрэба індывідуальна выказацца ўзнікла аб’ектыўна, але адначасна і спантанна, яшчэ на фоне агульнай абрадавай дэманстрацыі пачуццяў. Пазбаўленыя сугестыі лірычныя выказванні перадавалі перажыванні індывідуума, родава, сацыяльна звязанага з абшчынай, яе клопатамі. Яны ўжо нясуць у сабе праз асобу адкрыццё чалавекам свету, хоць элементарныя, але і асабістыя дачыненні да матухныпрыроды: «Вясна наша вясёлая — гу! // Развесяліла зямлю, ваду — гу! // Зямлю, ваду, мяне, маладу...» (Веснавыя песні, с. 149); «Я ж радзенька, што вясна прыйшла. // Я ж, молада, каля жыта пайшла. // Расці ж, жыта, караністае, // Караністае, каласістае. // Каб у трубы пакачалася, // Каб я, молада, нажалася...» (Веснавыя песні, с. 152).
    
    47
    
        Сведчаннем узмацнення лірычнага і эстэтычнага пачатку ў веснавых песнях, пэўна, можа быць і адлюстраванне прыроды ў іх. Як і сам поступ вясны, замалёўкі, малюнкі яе ў веснавой народнай паэзіі характарызуюцца экспрэсіяй, перадачай дынамікі вясновых змен: «На вясну пакрасло, а зіму панясло, гэй, да зіму панясло» (ПБЗК, с. 180); «Рынулі рэкі, рынулі аж да Ганначкі пад сені...» (ПБЗК, с. 181); «Ой, вясна мая, вясёлая, // Развесяліла ўсе горачкі, // Ўсе горачкі, усе горачкідаліначкі, даліначкі...» (Веснавыя песні, с. 148). Ёсць тэксты, хоць гэта не тыпова для фальклору ў цэлым, дзе створана шырокая карціна паэтапнага адраджэння прыроды вясной: «Ой, выду я на вулачку, бычкі бушуюць, // Юр’я, Юр’я, бычкі бушуюць, // Бычкі бушуюць, бо вясну чуюць, // Юр’я, Юр’я, бо вясну чуюць. // Зашумелі рэчкі, ляды паплылі, // Юр’я, Юр’я, ляды паплылі. // Зачарнела зямліца, бо пааралі, // Юр’я, Юр’я, бо пааралі. // Зазелянела бяроза, бо папукалася. // Юр’я, Юр’я, бо папукалася. // Завесялела дубрава, пташкі спяваюць, // Юр’я, Юр’я, пташкі спяваюць. // Зазелянела даліна, квяткі зацвілі, // Юр’я, Юр’я, квяткі зацвілі...»¹⁰ Пазбаўленая дынамікі выява пейзажу набыла эпічную абагуленасць і адпаведную эпічнай інтанацыі танальнасць. У цэлым жа сродкамі паэтыкі веснавой каляднай песні створана шырокая панарама абуджэння зямлі і яе абнаўлення, убачаная вачыма земляроба.
        Вяснянкі — толькі прэлюдыя да таго магутнага акорда песнятворчасці, які прагучаў на самае вялікае гадавое свята вясны — Вялікдзень і вядомы пад назвай валачобныя песні. Творчасць абрадавых спевакоўвалачобнікаў, што, паводле пракаветнай традыцыі, увечары першага велікоднага дня гуртам у 5—8—15 чалавек абходзілі двары з вітальнавіншавальнымі песнямі, складае ў эстэтычным плане вяршыню паэзіі беларускага земляробчага календара. Паводле жанравай прыроды валачобныя песні эпічныя. У адрозненне ад тыпалагічна блізкіх ім калядак імі шырэй ахоплены розныя праявы жыцця земляроба, пластычнавобразная сістэма, структура іх больш развітыя. Асобныя валачобныя тэксты налічваюць звыш двух
    
    ¹⁰ Паэзія беларускага земляробчага календара. С. 237.
    
    48
    
    сот вершаваных радкоў. Валачобныя песні — самы значны складнік нацыянальнай адметнасці беларускай каляндарнай паэзіі, беларускага фальклору ў цэлым.
       Абрадавая семантыка Вялікадня сведчыць перадусім аб генетычнай сувязі яе з універсальнай ідэяй фальклору земляробчага календара аб урадлівасці нівы, плоднасці статка як жыццядайных асновах сям’і, прадаўжэння роду. Адметнай рытуальнай ежай Вялікадня было чырвонае яйка, сімвалічны носьбіт жыццёвага пачатку. Поклад яго ў гаршчок з насеннем, нарыхтаваным для сяўбы, і выстаўленне на святочным стале побач з іншымі стравамі павінны былі, згодна з архаічнымі вераваннямі, стымуляваць рост збажыны¹¹. Сэнс велікоднай мантыкі заключаўся ў высвятленні перспектыў новага прадуктыўнага года: ясны ўзыход сонца, яго «ігра» на небе, за якой сачылі з узвышаных месцаў — стрэхаў, званіц, звеставалі, паводле старажытных уяўленняў, добрыя ўраджаі і, наадварот, хмарнасць, ветранасць — недарод. Вестунамі лёсу гаспадаркі сяляне, па сведчанню Шпілеўскага, успрымалі валачобнікаў яшчэ ў XIX ст., бачылі «таямнічую сувязь паміж прыходам іх і станам гаспадарчых работ і прыбыткаў у надыходзячую вясну і лета»¹². Вераванні, звязаныя з прыходам валачобнікаў, самы архаічны пласт валачобных песень, сведчаць, што абрадавы абход валачобнікаў на Вялікдзень, у пярэдадзень палявых работ, у старажытныя часы быў актам магічным, накіраваным на забеспячэнне поспеху ў найадказнейшую для земляробаў пару, калі, згодна з народным мудраслоўем, дзень год корміць. Мелі на мэце валачобныя песні, і з асаблівай нагляднасцю гэта дэманструе каронны іх сюжэт «цуда ў двары гаспадара», і перадачу шматвекавога земляробчага вопыту, народных агранамічных ведаў. Вобразна, паэтычна праз святыўвасабленні, вобразы патронаў земляробчых свят, як зазначыў яшчэ Я. Тышкевіч, народ «увасобіў усю навуку земляробства»¹³.