Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў
Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект
Арсень Ліс
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 188с.
Мінск 1998
У гульні пры зборы ўсёй абшчыны слоўныя характарыстыкі аб’ектыўна набіралі форму прытычак, зачэпак,
38
паддражнівання і ў канчатковым выніку афарбоўвалі песенныя выказванні гумарам. He так часта, як у юраўскіх і купальскіх, у масленках, аднак, выкарыстоўваецца насмешлівае супастаўленне дзяўчатам хлопцаў, песенны сюжэт арганізуецца спосабам антытэзы, палярызацыі⁴¹.
У супрацьпастаўленнях масленічных песень мастацка пераасэнсоўваюцца рэаліі сярэдневяковай рэчаіснасці з яе публічнымі пакараннямі — сцінаннем галавы, павешаннем на шыбеніцы. Танальнасць жартоўных масленак, аднак, не набыла жорсткага характару, формы змрочнага гумару⁴². Вобразныя антытэзы такога кшталту мелі на мэце адно — выгадна адцяніць становішча асноўнага аб’екта сваёй выявы, найчасцей дзяўчат, дасягнуць эфекту камічнага ў паказе хлопцаў.
Іронія на прадметнабытавым матэрыяле ў масленках набывала даволі вытанчаную форму, псіхалагічны кантэкст: «У нас Маслены дзень... На гары бабы сядзелі, // Кулакамі зямлю прабілі, // — Аб нявестках судзілі. // Адна нявестка шэльма была: // Клець запаліла, ўпроч пайшла. // У той клеці свет дабра: // Саломена дудка мёду была, // Арэхава чашка круп была, // Камарова лытка мяса была...»⁴³
Звычаёвабытавая рэальнасць, а менавіта тая акалічнасць, што Масленіца завяршала Мясаед, значны каляндарны перыяд ад Каляд да запустаў (Вялікага посту), час шлюбавання і вяселляў, абумовіла пашыранасць у масленічных песнях матываў шлюбнай, вясельнай і сямейнай тэматыкі. Hi зместава, ні ў паэтычнавобразным плане любоўнашлюбныя і сямейныя матывы масленічных песень не паўтаралі творы аналагічнай тэматыкі пазаабрадавай лірыкі або іншых каляндарных цыклаў. Паэтычная сістэма іх, развіўшыся ў рамках традыцыі Масленіцы, мела свае адметныя рысы, абумоўленыя ўключанасцю гэтых тэкстаў у спецыфічную функцыянальнасвяточную сферу менавіта часу прадвесня — праводзін Зімы. Песня шлюбнай тэматыкі, спяваная ў масленічным карагодзе, магла ў апавядальным тоне, з выкарыстаннем вясельных
⁴¹ Гілевіч Н. С. Песні народных свят і абрадаў. Мн., 1974. С. 59.
⁴² Бессонов П. Белорусскне песнн. М., 1871. С. 153—154.
⁴³ Паэзія беларускага земляробчага календара. С. 169—170.
39
сімвалаў расказаць аб змене дзяўчынай сямейнага стану: «Васіль, Васіль, Васілёчак вывеў рожу з агароду. // Нам Ігнатка ваявода вывеў панну з карагоду. // А зняў панне руцвян венчык, а ўзлажыў шоўкаў чэпчык...» (Бессонов, с. 152—153). Масленка, таксама не без падвышэння годнасці лірычнага героя, магла распавясці пра гэта як факт ці ідэал намёкам, праз дасканалую метафару, заснаваную на рэаліях вясельнага рытуалу расплятання дзявочай касы: «Ёсць у полі талінка, а на талінцы мураўка, // Да на мураўцы конічак, а на конічку сядзельца. // На сядзельцы Андрэйка, на Андрэйку шапачка, // А на шапачцы кветачка, а на кветачцы пчолачка: // А зрушыла росачку на дзеваччыну косачку» (Бессонов, с. 152). У вобразныя кампаненты тэксту, такім чынам, уключаецца часавая канкрэтызацыя: талінка (праталінка) — знак ідучай вясны. Стылёвавобразная піраміда (выкарыстаны прыём рэтардацыі) завяршаецца не толькі сімвалізацыяй скорага выхаду дзяўчыны замуж, але і ланцужком асацыяцый, з гэтым звязаных: раса — каса — сляза.
У ходзе абрадавых гульняўігрышчаў Масленіцы развілася невялікая тэматычная група песень з фрывольнымі матывамі, аналагаў якіх увогуле няма ў іншых цыклах паэзіі беларускага земляробчага календара*. Масленкі фрывольнай тэматыкі не выяўляюць сувязі з Сырным тыднем на генетычным узроўні, аднак мастацкая прырода іх, асабліва рытміка і трохстопны памер верша з акцэнтам на апошнім слове ў радку, сведчаць аб залежнасці ад гульнёвай функцыянальнасці. Гумарыстыка беларускіх масленічных песень адметна яшчэ наяўнасцю ў ёй твораў, мастацкі эфект якіх дасягаецца змяшчэннем паняццяў, выкарыстаннем прыёму абсурду. Гэтак званыя песніперавёртышы, як і фрывольныя, узніклі ў атмасферы карнавальнай раскаванасці, асвечанай традыцыяй. Мяркуючы па асобных элементах паэтыкі песеньперавёртышаў, нават іх лексікі, развіліся яны ў пазнейшы час, калі звычай «шываратнавыварат» страціў абрадавую ўста
* Фрывольныя матывы радзіннахрэсьбінных песень вынікалі з самога абрадаваэтнаграфічнага комплексу сямейных звычаяў. Фрывольныя масленкі некалькімі творамі прадстаўлены ў Беларускім архіве П. I. Кірыеўскага ў ДГМ, ф. 56 і часткова апублікаваны П. Бяссонавым у зб. «Белорусскне песнн», с. 146—148.
40
новачнасць, асэнсоўваўся як чыстая гульня, артыстьгчнае выяўленне чалавечай натуры: «У сераду на Масленіцу да на рускія загавіны // Як пабіўся баран з казлом, замуцілася вада з пяском. // Парасёначак яечка знёс, на высокую палічку ўзнёс, // А бязрукі яечка ўкраў і голаму за пазуху паклаў, // Без’языкі «Калавур!» закрычаў...» (Гілевіч, 1974, с. 64).
У тыповых, або кананічных, песнях Масленіцы з’яўляецца, хоць яшчэ і не набывае шырэйшага ідэйнавобразнага функцыяніравання, вобраз ластаўкі — сімвалічнай вяшчунні вясны. З’яўленне гэтага вобраза ў рытуальных песнях праводзін зімы дэтэрмінавалася цэнтральнай ідэяй абрадавых урачыстасцей Масленічнага тыдня — прыспешыць, наблізіць прыход цяпла, а таксама было абумоўлена фактам рэальнага надыходу вясны: на поўдні Беларусі ў апошні дзень Масленіцы выходзілі «клікаць вясну»⁴⁴.
⁴⁴ Лозка А. Беларускі народны каляндар. С. 59.
2аЗак. 1081
Тыпалогія і паэтыка веснавых песень
Гуканне вясны, вяснянкі. Вясна як асабліва важны этап у жыцці прыроды, вытворчай дзейнасці земляроба, псіхалагічнаэмацыянальным стане чалавека знайшла рознабаковы адбітак у веснавым крузе каляндарнай паэзіі, надзвычай цікавым для пазнання народнага светапогляду і эстэтыкі.
Самы вялікі з усіх каляндарных сезонаў лік гадавых свят і прысвяткаў, што прыпадалі на розныя этапы веснавой пары, патрабаваў адэкватнага абрадавапесеннага забеспячэння. Веснавая абраднасць, розныя рытуалы пры рэалізацыі імі асноўнай ідэі земляробчага календара, развіцці яе суадносна з веснавым клопатам сейбіта вызначаліся поліфункцыянальнасцю, разнастайнасцю сваёй тэматыкі. Адначасова яны, выключаючы хіба юраўскія, у параўнанні з зімовымі, каляднымі характарызаваліся сцісласцю формы. Жанравы склад веснавога перыяду песень земляробчага календара таксама вылучаўся разнастайнасцю і багаццем, своеасаблівай поліфанічнасцю. Беларускі веснавы каляндарнафальклорны цыкл налічвае больш за дзесяць песенных разнавіднасцей, без мала палавіну ўсіх відаў, груп і падгруп песень гадавога круга. У сістэме абрадавага хранатопа яны размяркоўваюцца наступным чынам: вяснянкі, валачобныя, велікодныя, карагодныя, юраўскія, мікольскія, веснавая талака, палольныя, траецкія, куставыя, русальныя.
Асаблівую ролю ў духоўным побыце народа, дасягнуўшы высокага эстэтычнага развіцця, адыгралі такія веснавыя песні, як вяснянкі, юраўскія і валачобныя, якія складаюць беларускую фальклорную класіку. Распачыналі
42
веснавы каляндарны цыкл песнівяснянкі, невялікія вербальнамузычныя творы магічнага зместу, якімі з 1 (14) красавіка, на Аўдакея, месцамі, а з 9 (22), на Саракі, і з 12 (25), на Благавешчанне, паўсюдна ў Беларусі клікалі, «гукалі вясну»¹. Песні «гукання вясны», паводле зместу, музычнай прыроды і саміх умоў іх выканання, — творы тыпова магічнай скіраванасці. На магічныя вытокі абраду ўказваюць і ўмовы і характар яго выканання. Спяваліся вяснянкі абавязкова з высокіх месц. Калі ў ваколіцы не было ўзгоркаў, дзяўчаты ўзбіраліся для гукання вясны на гуменныя стрэхі. Набліжэнне да аб’екта звароту павінна было, паводле міфалагічнай свядомасці, аблегчыць кантакт выканаўцаў абраду з космасам. Гэтай жа мэце, здаецца, павінен быў садзейнічаць і спосаб вядзення голасу: паўтарэнне ў канцы кожнага радка песнізаклічкі працяжна выгукнутага воклічу «Гу!» У чуйным веснавым паветры загуканне, паўторанае пасля кожнага прапетага рэчытатывам радка, рабіла ўражанне падобнага рэху водгуку. Натуральна, што такі мэтэаралагічна абумоўлены эфект мог успрымацца, успрымаўся чалавекам, схільным да адушаўлення прыроды, як знак пачутасці яго просьбылітання, кінутай у неба. Што да зместавага напаўнення вяснянак, іх палкага прызывузаклінання, звернутых да персаніфікаванай Вясны з просьбаю прыйсці, адрадзіць зямлю, то яно цалкам вытрымана ў магічным ключы. Слоўная форма вяснянакзаклічак гранічна лаканічная, сэнсавыя абагульненні шырокія і датычылі галоўнага ў жыцці земляроба:
Благаславі, Божа, зіму замыкаці, На жытачка род, на статачка плод, Людзям на здароўе.²
Паводле народных вераванняў, увосень зямля засынае на зіму, «замыкаецца» да вясны; птушыны вырай, адлятаючы ў цёплыя краі, за мора, забірае з сабою лета. «Узвіжанне лета замыкае, ключык шызая галачка за мора панесла», — сведчыць беларуская міфалогія³. Наступлен
¹ Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. С. 142.
² Шейн П. В. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення СевероЗападного края. СПб., 1887. Т. 1, ч. 1. С. 126.
³ Лозка А. Беларускі народны каляндар. С. 166.
2а*
43
не вясны ў міфалагізаванай свядомасці старажытнага чалавека звязвалася не толькі з вяртаннем птушак з выраю, але і непасрэдна залежала ад яго. Першапрычына, такім чынам, мянялася месцам з вынікам, наступствам. Пры гэтым міфапаэтычнае ўяўленне спарадзіла метафарычны вобраз залатых ключоў, якімі нібыта «адмыкаецца» лета і «замыкаецца» зіма. Прылёт птушак з далёкіх краёў, наступленне цёплай пары года асацыіраваліся непасрэдна з вынасам зза мора прадстаўнікамі арніталагічнага свету залатых ключоў і «адмыканнем» лета. Пры трансфармацыі міфа ў песню семантыка яго захоўвалася ашчадна, цалкам. Тэкст набываў форму звароту, просьбылітання да сізай галачкі, ластаўкі, жаўранка, гускі (у рэгіянальных адменнікаў аб’ектам звароту магла быць і пчала) вылецець зза мора і вынесці чарадзейныя ключы для «замыкання» зімы і «адмыкання» лета. Пры гэтым структура вяснянкі была гранічна сціслай, толькі ў адпаведнасці з законам жанру мог быць уведзены паўтор ключавога слова, радок, сэнсава ўзмоцнены прыпевам:
Ты, пчолка ярая, Ты вылець зза мора. Ой, ляло, ляло, Ты вылець зза мора, Ты вынесі ключыкі, Ключыкі залатыя, Ой, ляло, ляло, Ключыкі залатыя, Адамкні лецечка, Лета цёплае...⁴