Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў
Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект
Арсень Ліс
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 188с.
Мінск 1998
Любоўныя мантычныя абрады выяўляюць даволі шырокі круг сюжэтаў і ідэй. Выконваючы іх, вясковая дзяўчына не здавальнялася разгадкай адно сацыяльнага стану і знешнасці будучага мужа, старалася адгадаць яго характар, ці будзе ён мець пашану ў людзей. Так, па кінутым на Шчадруху ў раку ці апушчаным у студню камені, па тым, з шумам ці ціха ён пойдзе на дно, можна было меркаваць, як складзецца сямейнае жыццё²⁴. Апоўначы
²² Земляробчы каляндар: Абрады і звычаі. С. 119.
“Тамсама. С. 87, 99, 107, 110.
²⁴ Святочныя дзявочыя варожбы ў Магілёўскай губерні // Земляробчы каляндар: Абрады і звычаі. С. 78.
23
(часавая дэтэрмінаванасць многіх варожбаў. — А. Л.) брала варожка ў куратніку пеўня з курыцай, прыносіла іх у хату, на святло, і па тым, хто з іх першы пачынаў дзяўбціпадбіраць пасыпанае зерне, магла прадбачыць, ці будзе яна весці рэй у сям’і, ці адно падпарадкоўвацца мужу²⁵. Лёс варажбою выпытваўся з дапамогай простых прадметаў, аб’ектаў жывой і нежывой прыроды, і браліся яны з блізкага, свойскага свету. Да космасу мантыка не сягала. Аднак і пры зваротах да рэчаў несакральных, побытавых часам дасягалася шырокае абагульненне пры вычляненні паняццяў «шчаслівая» аб «нешчаслівая доля». Напрыклад, уведаць таямніцу свайго лёсу можна было, пайшоўшы на багатую Куццю ў хлеў, у поцемках адшукаць карову і ў залежнасці ад таго, да чаго першнаперш дакрануліся рукі — галавы, сярэдзіны тулава, хваста, ведаць, шчаслівы, пасрэдны ці нешчаслівы лёс чакае ў будучым. Паняцце «добрай долі» ў варожбах звязвалася з галавой, рагамі жывёлы...
Рэквізітам мантычных абрадаў акрамя паясоў, пярсцёнкаў, воску, волава былі бліны са святочнага стала, рэшткі куцці, якія клаліся пад падушку з надзеяй прысніць суджанага; качарга, з якой варажэя выходзіла ноччу на папялішча, дзе смалілі свіннюкаляду, каб па брэху сабакі даведацца, адкуль можна чакаць сватоў; паленні з дрывотні, пералічыўшы бярэмя якіх, па цоту і лішку меркавалі пра лёс. Заканчвалі пераднавагоднюю варажбу дзяўчаты звычайна вьглічэннем лёсу на тыне: абдымалі некалькі штыкецін (калоў) і лічылі пачаргова — «маладзец» — «удавец». На якое слова прыходзіўся апошні калок тыну, такога адпаведнаму альтэрнатывы «маладзец— удавец» жаніха і маглі спадзявацца²⁶. Такія ў цэлым семантыка і вобразны рад любоўных мантычных абрадаў.
Жанравая сістэма абрадавага фальклору зімовага перыяду ўключала яшчэ архаічны абхадны абрадпрадстаўленне «Ваджэнне казы». Ён уяўляў сабой абрадавае дзейства, што выконвалася невялікім гуртам хлопцаў на чале з павадыром «казы», ролю якой «спаўняў» пераап
²⁵ Святочныя дзявочыя варожбы ў Магілёўскай губерні // Земляробчы каляндар: Абрады і звычаі. С. 78.
²⁶ Земляробчы каляндар: Абрады і звычаі. С. 120.
24
рануты ў вывернуты кажух, з маскай на твары шчадравальнік. Пры знешняй жанравасці абрадавай сцэнкі з «казой», што выяўлялася ў жывым артыстызме муштроўкі «казы» і дасканалым імправізаванні спяванай пры гэтым песні, функцыянальная роля ўсяго абходу і архаічнае сэнсавае ядро тэксту сведчылі аб глыбока старажытным паходжанні самога абраду, арганічнасці ў ім універсальнай ідэі паэзіі земляробчага календара — урадлівасці нівы. Вербальны фрагмент абраду «Дзе каза ходзіць — там жыта родзіць, // Дзе не бывае — там палягае, // Дзе каза нагой — там жыта капой, // Дзе каза рогам — там жыта стогам...» — уласна акт заклёну ўрадлівасці, заснаваны на міфалагізаваным уяўленні аб пладавітай сіле казы і здольнасці яе перадаць гэтую сваю ўласцівасць рэт цэптару, у дадзеным кантэксце — ніве гаспадара²⁷.
Разгледжаныя аграрныя абрады трох начэй — перадкаляднай Куцці, Куццішчадрухі і галоднай, або Праводнай, Куцці маюць агульныя атрыбутыўныя элементы: галоўнай рытуальнай стравай на іх з’яўляецца куцця. 3 ёю гаспадар тройчы абходзіць хату, з той толькі розніцай, што ўвечары перад Вадохрышчам ён яшчэ ставіць на дзвярах сядзібы крэйдай крыжы (трансфармаваны на ўзроўні хрысціянскай свядомасці апатрапеічны знак). Што ж датычыць іншых абрадавых страў, то ад першай, поснай, ідзе своеасаблівае нарастанне сытасці, якой маркіруецца шчодрая Куцця, а затым ізноў посная, або галодная, дэманструе зыход, набор абрадавай ежы сціплы, без ужытку скароміны. На трэцюю, Праводную, Куццю, як і на першую, запрашаюцца мароз або дзяды ў святочнае рытуалізаванае застолле. Такім чынам, абрад заклінання ўраджаю з дапамогай рытуальнай ежы доўжыцца ў часе ад 24 снежня да 6 студзеня ўключна. Калядныя абрады ўключаюць і абрады памінанняў, ушанавання дзядоўпродкаў, ад якіх старажытны чалавек чакаў спрыяння ў сваім зямным клопаце.
Менавіта тры святочныя абрадавыя вечары (яны паўтараліся праз аднолькавы адрэзак часу — сем дзён) канцэнтравалі ў сабе ўсе сімвалічныя дзействы, скіраваныя
²⁷ Булгаковскнй Д. Г. Пннчукн: Этнографнческнй сборннк. СПб., 1890. С. 51.
25
на забеспячэнне ўрадлівасці нівы як эканамічнай падставы быцця земляробчай сям’і, а таксама магічныя захады для разгадкі будучага лёсу гаспадаркі, індывідуальнага лёсу чалавека. У гэтыя дні сілаю першабытнага творчага ўяўлення стваралася своеасаблівая абрадавая рэальнасць, у якой чалавек шукаў лучнасці з космасам, тагабочным светам дзеля прадаўжэння жыцця. Тры вечарымістэрыі ўяўлялі сабой апорныя нясучыя ўсёй архітэктонікі каляднага свята, урачыстасцей у гонар адроджанага сонца, павароту яго на новы кругабег часу. Астатнія калядныя дні, увесь прамежак часу ад 24 снежня да 7 студзеня, паводле народнага ўяўлення, таксама не лічыліся звычайнымі. У іх забаранялася выкананне шэрагу работ: сячэнне, рэзанне, шыццё, прадзіва і іншыя, а ўсе вечары называліся святымі або крывымі, г. зн. незвычайнымі. Першы калядны вечар (25 снежня) цалкам аддаваўся, прысвячаўся абходам калядоўшчыкаў, а іншыя — ігрышчам: гульням і забавам моладзі. L якраз першы вечар Каляд і святыя вечары, дзе абрадавая рэгламентацыя саступала месца большай свабодзе паводзін удзельнікаў свят, індывідуальнай ініцыятыве, з усёй паўнатой, радасна выяўлялі мастацкую патэнцыю этнасу, эстэтычны аспект традыцыйнай культуры. Абрады складалі ідэалагічную аснову старажытнага свята, своеасаблівую канструкцыю яго духоўнасці. Песні былі субстанцыяй, што выражала ідэалагемы светасузірання земляроба ў паэтычнай форме.
Песні калядных свят — квінтэсенцыя беларускіх калядных урачыстасцей, добры здабытак паэзіі ўсяго земляробчага календара. Калядкі і шчадроўкі, тэксты абрадавых абходаў на першы дзень Каляд і ў пярэдадзень Новага года — дамінантны жанр фальклорнай творчасці зімовага перыяду земляробчага календара.
Функцыянальна, усім сваім ідэйнавобразным зместам калядкі і шчадроўкі павернуты перш за ўсё да земляробчай сферы дзейнасці чалавека як фундаментальнай. Там чэрпаюць свае сюжэты, вобразы, элементы паэтыкі. Калядныя і шчадроўскія песні — першае звяно ў гадавым абрадавым крузе, пачатым зімовым кругаваротам сонца. Яны адметныя сваім радасным светаўспрыманнем, генетычнамагічнай вобразнай сімволікай, узбуйненнем вобраза чалавека.
26
У сістэме паэзіі беларускага земляробчага календара калядкі і шчадроўкі ўяўляюць сабой жанрава самастойны, класічны тып народнапаэтычнай творчасці. Беларуская калядная песня тыпалагічна збліжана з украінскай, у адрозненне ад рускай яна функцыянальна дыферэнцыравана. Дыферэнцыраваная прырода беларускіх і ўкраінскіх калядак і шчадровак дае падставы думаць аб тым, што асноўны іх фонд склаўся не на ўзроўні родавай, а сямейнай абшчыны²⁸. Пры тыпалагічнай блізкасці беларускіх каляднашчадроўскіх песень да аналагічнага абрадавага жанру ўкраінскага фальклору, што ў нейкай меры можа быць абумоўлена і кантактнай зонай (арэал беларускіх калядак і шчадровак, іх генацэнтр непасрэдна прымыкае да Украінскага Палесся і Прыкарпацця як арэала лакалізацыі ўкраінскіх калядак і шчадровак), сюжэтных супадзенняў у двух нацыянальных традыцыях няшмат. Кожная з іх пры нейкіх агульных славянскіх генетычных вытоках здолела набыць яркі рэгіянальны каларыт, дэтэрмінаваны прыроднагеаграфічнымі, гістарычнымі ўмовамі, сфарміраванымі ў іх асаблівасцямі этнапсіхалогіі.
Арганічны характару бытавання, функцыянальнай прыродзе калядных песень полаўзроставы крытэрый іх адрасата пры сістэматызацыі твораў дазваляе вылучыць чатыры тыпы, або групы, калядак і шчадровак: песні, адрасаваныя (ахвяраваныя, згодна з народнай тэрміналогіяй) гаспадару, гаспадыні і дарослым, незамужнім дзецям земляробскай сям’і — паненцы (дачцэ), кавалеру (хлопцу). Паадзінкавыя тэксты, адрасаваныя старэйшаму члену сям’і — бабулі, не складаюць практычна асобнай групы. Большае развіццё яны атрымалі толькі ў валачобных песнях. Асобны тып калядак уяўляе сабой група агульных, функцыянальна недыферэнцыраваных твораў. Яны складаюць своеасаблівы ўступ да вербальнай часткі калядавання як абраду ў цэлым. Уступаючы гаспадарскім і маладзёжным калядкам колькасна, гэта група ў калядным рэпертуары ўсё ж займае досыць прыкметнае месца.
²⁸ Чнчеров В. Н, Знмннй пернод русского земледельческого календаря XVI—XIX веков: Очеркн по нстормн народных верованнй. М., 1957. С. 120.
27
Калядкі агульныя перадаюць перадкалядную атмасферу стану соцыуму, святочнае чаканне, асобныя з іх уваходзілі ў «сцэнарый» святых вечароў, ігрышчаў моладзі. Характэрна, што менавіта агульныя калядныя песні даюць міфалагізаваны вобраз Каляды, генетычна заснаваны на касмаганічных уяўленнях старажытнага чалавека. Каляда з’яўляецца ў пярэдадзень Раства: «Яе конічак — ясен месячык, // Яе дужачка — ясна зорачка, // Яе вазочак — з тоўстага лядку, // Яе кажушок — з белага сняжку» (Гілевіч, 1974, с. 13). Каляда выступае апякункай святочных гулянняў. Яна ставіць на сакральна адзначаным месцы — «на стаўпе» дудкі, сама займае таксама сакральнае месца — на куце як, магчыма, міфічная кіраўніца ігрышчаўзабаў моладзі.
Асноўны раздзел ядра каляднашчадроўскіх песень складаюць калядкі і шчадроўкі велічальнага зместу. У. Я. Проп не без падстаў пярэчыць пашыранай у фалькларыстыцы думцы аб тым, што велічанне — з’ява пазнейшага часу, вынік паслаблення магічных асноў абрадаў у вачах іх выканаўцаў. Вучоны лічыць велічанне магічным актам, накіравацым на замаўленне даброт, такім самым, як і заклён²⁹. Тэзіс У. Я. Пропа ў нейкай меры тэкстуальна пацвярджаецца словамі беларускай шчадроўкі «Каму спяваем — таму дабро»³⁰, а галоўнае, правільнасць высновы аўтарытэтнага даследчыка як аб’ектыўнай ісціны пераканаўча раскрываецца пры аналізе архаічнага тыпу велічальных калядак, шчадровак і валачобных песень. Як правіла, старажытныя калядкі і шчадроўкі гранічна лаканічныя сваёй паэтычнай структурай і ў іх пералічваюцца, магічнавобразна асвячаюцца тыя асноўныя даброты, якіх чакаў ад заклёну выканаўцаў абраду гаспадар: урадлівасць нівы, плоднасць статка, павелічэнне раёў пчол, здароўе і шчасце ўсёй сям’і. У тэкстах, стадыяльна пазнейшых, песенная структура разгортваецца шырэй, кампазіцыя ўскладняецца, уся паэтычная фактура разрастаецца. Аднак і ў такіх велічальных калядках і шчадроўках акрэслена праступае працоўнамагічная першааснова абрадавай твор