• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект Арсень Ліс

    Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў

    Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект
    Арсень Ліс

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 188с.
    Мінск 1998
    88.28 МБ
                       Вот цяпер жа мы, брацец, Навек з табой запрапалі. Ай, не будзем, брацец, знаці, Калі зіма, калі лета.
    Ай, не будзем, брацец, знаці, Калі свят дзень, калі будні...⁸
    
    У словах другога баладнага героя паэтычна акрэслены прыкметы, знакі пор года і сутак, якія будуць далятаць да нявольнікаў цямніцы з вонкавага свету.
    
    
    ⁸ Гарэцкі М., Ягораў А. Народныя песні з мелодыямі. Мн., 1928. С. 134—135.
    
    13
    
        Сямейнабытавая тэматыка піліпаўскіх песень рэалізуецца ў лірычнай форме. Для яе паэтычнага ўвасаблення творцамі піліпаўскіх песень знойдзены свае адметныя вобразы і адпаведныя мастацкавыяўленчыя сродкі. Лірычная гераіня піліпаўскіх песень, як правіла, пралля, найчасцей маладая замужніца. Яе рэфлексіі ў асноўным звязаны з адаптацыяй у чужой сям’і. Вядома, у піліпаўках сямейнабытавога зместу, як і ў іншых каляндарных групах аналагічнай тэматыкі, мастацка тыражыруюцца думка аб неадпаведнасці пары, матывы наракання на мужа, долю. Больш таго, муж, негатыўна ахарактарызаваны аднаслоўна як ліхі ці вобразна «ў карчму ідзець — як мак расцвітаіць, а з карчмы ідзець — як ліст ападаець», у цэлым падаецца ў тэксце рэзка кантрастна нават у дачыненні ўсяго свайго роду («Позна, позна звечара сядзела», «Доўга, доўга звечара сядзела»). Але ў цэлым адносіны свекрыві і свёкра да нявесткі, якія ў названых тэкстах трактуюцца адпаведна, як «родна матулька» і як «родны татулька», у асноўнай масе песень тыпізаваны як неспагадныя, нячулыя, і гэта дасягнута з тонкім выкарыстаннем сюжэта, заснаванага на вобразнай фактуры, узятай з вытворчай сферы — прадзення і ткання. Узаеміны нявесткіткаллі са свёкрам, свекрывёй і роднымі бацькам і маці яе асвятляюцца праз паралельнае адлюстраванне, антытэзу. У плане кампазіцыі — праз змену сцэны негатыўнага зместу на пазітыўны ва ўспрыняцці лірычнай гераіні. Так, напрыклад, адно з’яўленне на падвор’і свёкра палохае ткаллю, і яна збіваецца ў наборы ўзораў — залатых кругоў, вобразаў сізых галубоў і ясных сокалаў, якія ёю вытыкаюцца на палатне. I, наадварот, нечаканы прыход бацькі чарадзейна вяртае разладжанае тканне ў ранейшы, задуманы стан:
    
                  ...Ка мне, маладзе, мой татка на двор, Мой татка на двор пад акошачка.
                  Ах я, малада, узрадавалася, Кругі залаты азлаціліся, Сізы галубы саляталіся, Ясны сакалы сабіраліся, Сізыя галубы зпад стрэшанькі, Ясны сакалы зпад небейка.⁹
    
    ⁹ Зімовыя песні: Калядкі і шчадроўкі / Уклад., сістэм. тэкстаў, уступ. арт. і камент. A. I. Гурскага; напеваў — 3. Я. Мажэйка. Мн., 1975. С. 87.
    
    14
    
        Трэба зазначыць, што ў паэтычным выяўленні асноўнай думкі цытаваная песня «Асвяціў месяц і зямлю і ваду» вельмі дакладная, верная псіхалогіі перажывання.
        Псіхалагічная праўдзівасць і тонкі эстэтычны густ (дарэчы, нават вядомыя фалькларысты (М. I. Краўцоў) адмаўлялі каляндарнаму фальклору ў псіхалагізацыі вобразаў) вылучаюць піліпаўскую песню «Праду я, праду, спатанькі хачу». Кампазіцыйна тэкст яе распадаецца на тры часткі. Паўтараецца зыходная сцэнка: сэнсава на ёй замыкаецца і ў канчатковым выніку высноўваецца галоўная думка — разумення, шчырай спагады маладая пралля можа дачакацца толькі ад роднай маці:
    
                    Праду я, праду, спатанькі хачу.
                    Як пайду я ў каморачку, Там прыкладу галовачку, Ці не засну, ці не паляжу.
    
    Пачарговы асуджальны праход міма стомленай праллі свёкра, свекрыві з іх аднаслоўным нараканнемпапрокам «санлівая, драмлівая, на работу лянівая» ў трэцяй мізансцэне змяняецца прыходам маці:
    
                    Мамачка ідзець, мяне жалеець:
                    — Дзіця ж маё дарагое, Пашло замуж маладое, Дзеткі абнялі, спаткі не далі.¹⁰
    
        Фактычна, сцісла інтэрпрэтаваны тэкст уяўляе сабой зместава ёмісты мастацкі вобраз жыцця патрыярхальнай сялянскай сям’і, узаемаадносін, як яны ў ёй складаліся. У песні выразна чытаецца ўласцівы лепшым творам народнай славеснасці гуманістычны падтэкст, забяспечаны эстэтычна. У рэпертуары папрадух Піліпаўскага посту матывы сямейнабытавой тэматыкі прадстаўлены прыкметнай колькасцю тэкстаў. Аднак большасць з іх мае агульнабяседны характар, не нясе ў сабе прыкмет, рысаў паэтыкі ўласна піліпаўскіх песень.
        Нягледзячы на адсутнасць яскравай жанравай дамінанты, піліпаўскія песні не толькі змястоўна, але і сваёй паэтычнай формай не губляюцца на фоне надзвычай ба
    
    
    ¹⁰ Зімовыя песні: Калядкі і шчадроўкі. С. 55.
    
    15
    
    гатай мастацкім спектрам паэзіі беларускага земляробчага календара. Папершае, іх вылучае галоўны вобраз піліпаўскіх песень — маладая пралля. У вобразнай структуры піліпавак прыкметнае месца заняў вобраз кужалю, які, дарэчы, набыў антрапаморфны воблік: ходзіць «па кутах, па лаўках, па дзеўках красаўках», а ў канчатковым выглядзе з’яўляецца своеасаблівым вобразным знакам пары прадзіва кудзелі. Прыродныя вобразытэрміны, вобразы прылад, што ўзніклі ў ходзе працы з лёнам, вытворчасцю ў хатніх умовах палатна, а менавіта «мычка», «пража», «ручайка», «бёрда», «кросны», надалі вобразнай сістэме піліпаўскіх песень пэўную спецыфічнасць. У паэтычнавыяўленчай палітры піліпаўскіх тэкстаў вельмі прыкметны як элемент выяўленчай выразнасці сталы эпітэт. Кужаль, кужалёк у песнях неад’емна з’яўляецца з азначэннем яго галоўнай прыкметы — «белы», пража — з эпітэтам «тонка». Папрадуха стала фігуруе як тонкая пралля, з в о н к а я ткалля.
       Піліпаўкі з іх бытаваннем пры канкрэтнай гаспадарчавытворчай працы ў зімовым перыядзе народнага календара змянілі функцыянальна святочныя калядкі і шчадроўкі, другое звяно зімовых песень, ядро зімовага цыкла паэзіі.
       Каляды, якія пачыналіся 24 снежня з куцці, абрадавай вячэры, мелі ярка выражаную аграрную ідэйную накіраванасць. У адрозненне ад абраднасці іншых гадавых урачыстасцей каляднанавагоднія святкаванні насілі прэвентыўны характар. Функцыянальнасць іх заключалася ў тым, каб забяспечыць на будучае лета добры ўраджай, аснову дастатку ў гаспадарцы. Калядныя святы працягваліся два тыдні — да 7 студзеня па ст. ст. і ў тэмпаральным плане не мелі сабе аналагаў між свят*. Працоўнамагічныя абрады, аграрная варажба канцэнтраваліся вакол так званых трох Каляд, дакладней, трох асобных вечароў на працягу каляднага перыяду: перціай, або вялікай, Куцці, другой, багатай, Куцці, або Шчадрухі
    
    
    Этнограф С. I. Карскі адзначаў, што Каляды былі для народа і галоўнай вехай у часавылічэнні. Гл.: Земляробчы каляндар: Абрады і звычаі / Уклад. і камент. A. I. Гурскага; уступ. арт. A. I. Гурскага і A. С. Ліса. Мн„ 1990. С. 97.
    
    
    16
    
    (адзначалася напярэдадні Новага года, вылучалася акрамя аграрнай яшчэ любоўнай семантыкай), і трэцяй, Праводнай, або воднай, галоднай, Куцці, святкаванай перад Вадохрышчам. У самім трохкратным паўторы калядных абрадавых урачыстасцей нельга не бачыць магічных у сваёй светапогляднай аснове захадаў старажытнага чалавека, скіраваных на заклёнзамаўленне жадаемага, веры ў чарадзейную моц лічбы «3».
       Семантыка калядных абрадаў, атмасфера здзяйснення абрадавых рытуалаў на ўзроўні свяшчэннадзейства, агульны высокі таямніча ўрачысты лад святкавання асабліва першай, перадкаляднай Куцці сведчаць аб вялікай ролі, якую прыдаваў старажытны земляроб калядным святам у лёсе сваёй гаспадаркі, сям’і. Усё ў абрадавых урачыстасцях было ў вышэйшай меры адказна, строга прадпісана асвечанай у стагоддзях традыцыяй. Святкаваць першую (вялікую) Куццю пачыналі пасля стараннай уборкі жытла, мыцця ўсіх сямейнікаў у лазні і, што было не менш важна, не раней, калі наступала сутонне, а на небе загаралася першая зорка. Усе гэтыя перадумовыпрадпісанні мелі перадусім абрадавы сэнс: да здзяйснення адпаведных момантаў рытуалаў і дасягнення праз іх неабходнай гаспадарчай мэты трэба было адпаведна падрыхтавацца. Сувязь жа пачатку абрадавання з запальваннем першай зоркі, паводле міфалагічнага светасузірання, — умова ўсталявання кантакту з космасам дзеля спраўджання аграрнай варажбы, заклёнаў на ўраджай.
       Усё святкаванне Куцці нясе ў сабе такую насычаную знакавую шыфроўку міфалагічных уяўленняў, так многа ўсяго да разумення Каляд як з’явы этнакультуры, што прымушае спыніцца на сабе як мага пільней, падрабязней. Да пачатку Куцці на сакральна адзначаным месцы — покуці на падасланым сене ставіўся накрыты лустай хлеба гаршчок з куццёй, галоўнай абрадавай стравай, што дала найменне ўсёй святочнай урачыстасці, фактычна ўсім тром разнавіднасцям, ад першай, перадкаляднай, да Праводнай. Абрадавым рэквізітам на Куццю было сена, палову якога бралі зпад гаршка з куццёй і рассцілалі на стале перад тым, як накрыць яго белым абрусам і паставіць абрадавыя стравы: на посную Куццю грыбную поліўку, рыбу ў алеі, бліны, аўсяны кісель... На шчодрую,
    
    17
    
    або багатую, Куццю пад абрус клалі жытнюю салому, якую выкарыстоўвалі, як і сена, для аграрнай варажбы з той толькі розніцай, што сена па сканчэнні абрадаў аддавалі жывёле з мэтай магічнага забеспячэння здароўя, плоднасці, а саломай са святочнага стала гаспадар абвязваў фруктовыя дрэвы з надзеяй, што гэты магічны крок паспрыяе ўрадлівасці садавіны¹¹. Рытуальная ежа куцця, старанна звараная з ячменных круп каша, на першую, посную, Куццю запраўленая сытой, адыгрывала вельмі важную, атрыбутыўную ролю пры здзяйсненні калядных рытуалаў і мантыкі. Папершае, па ёй варажылімеркавалі пра самы спрыяльны для яравой сяўбы час: калі першая куцця будзе поўнай, вырасце ў гаршку, то варта раней пачынаць сеяць, калі ж поўнай падыдзе наступная (на Шчодру), то сеяць ярыну варта пазней... Падругое, з куццёй, часцей са знятым з яе падсохлым вяршком выконвалася ці не кожнае абрадавае дзейства¹². Патрэцяе, куццю пакідалі на стале адну пасля таго, як з яго прыбіралі ўсе астатнія стравы: меркавалася, што ёй будуць сілкавацца дзяды — душы памерлых продкаў. Пачацвёртае, рэшткі куцці назаўтра раніцай аддавалі свойскай жывёле, каровам і авечкам: былі перакананы, што яна ад гэтага будзе здаровай і сытай. Такім чынам, куцці як сакранальнаабрадавай страве старажытным земляробам надавалася асобая моц. Вера ж у магічную магчымасць куцці дабратворна ўплываць на чалавека, жывёльны свет, а праз адпаведныя абрады на будучы ўраджай каранілася ў жыццёвым вопыце земляробаязычніка: кожны год ён назіраў цуд — здольнасць зерня адраджацца ў зямлі, рунець, красаваць, налівацца і прыносіць плён — стокроць памножаны здабытак хлеба.