Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў
Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект
Арсень Ліс
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 188с.
Мінск 1998
Эпічную жанравую прыроду валачобнай песнятворчасці непасрэдна, наглядна выяўляюць тэксты, адраса
54
ваныя нежанатаму сыну гаспадара, хлопцупанічу. Выяўляюць перадусім у сюжэтных сітуацыях, што мадэліруюць жыццё маладога мужчыны паводле ўзоруідэала. Бел малойчык трымае ў аблозе горад турчаніна або проста сярэднявечнае места, малады малойчык на паляванні сустракае міфалагічных памочнікаў у сваёй будучай жаніцьбе, хлопец шкадуе не ўсё затанулае на жалезным мосце стада, а аднаго каняваранца, які «грывай неба падпірае, капыцікам камень разбівае, а вочанькамі зоранькі шчытае...» Такія і да іх падобныя сюжэтныя калізіі дазвалялі валачобнікам разгарнуць эпічнае апавяданне, стварыць паэтычнаяскравае палатно эпічнага зместу з акцэнтам на галоўным героі, слоўнапластычнай выяве такіх рыс яго характару, як удаласць, мужнасць, годнасць...
У матывах валачобных песень, адрасаваных паненцы (дзяўчыне), як прыярытэтная распрацоўваецца тэма будучага лёсу дзяўчыны. Задача сюжэтаўтварэння ў гэтай функцыянальнай разнавіднасці валачобных тэкстаў канцэнтруецца на калізіях, звязаных са шчаслівым выхадам велічанай замуж за годнага яе жаніха. Адсюль у песнях, прысвечаных валачобнікамі паненцы, дачцы гаспадара, і павышаная ўвага да яе суджанага, ідэалізацыя яго вобраза. Абрадавыя «ўспявальнікі» выступаюць своеадменнымі вестунамі лёсу дзяўчыны. Словамі песні яны вяшчуюць аб прыбыцці з хвіліны на хвіліну таго, каго яна так жадае. Ідэал жа каханага, будучага мужа велічанай, акрэсліваецца такімі эпітэтамі, як «нетутэйшы, загранічны», «вельмі слічны», «багаты». У асобных тэкстах, дзе велічанне адбываецца па найвышэйшых мерках, сцвярджаецца думка, што роўным велічанай можа быць толькі каралевіч (Валачобныя песні, с. 307—310).
Мастацкі свет валачобных песень, адрасаваных дзяўчыне, рамантычна прыўзняты, асабліва густа «населены» сімвалічнымі вобразамі абрадавамагічнай арыентацыі, шлюбнавясельнага прызначэння: пярловы венчык, залаты персцень, срэбны кубак, шоўкаў каберац — толькі асобныя з іх. Аналагічна таму, як у вобразнай сістэме хлапцоўскіх валачобных песень на сюжэтаўтваральным узроўні сімвалічную ролю адыгрывалі чарадзейныя памочнікі бел малойца — міфічны конь, сокал, арол, змейка, куна, зыходную ролю ў кампазіцыйнай арганізацыі
55
матэрыялу песень, адрасаваных дзяўчыне, набыў міфалагічны вобраз чарадзейнай вярбы, што «верхам у неба ўпірае», — сімвалічны вобраз Дрэва Сусвету («А ў пана Антона сярод двара», «Да ў гародзе на пераходзе» і інш.). Менавіта ў песнях, адрасаваных жанчынам, мацігаспадыні і дачцыпаненцы, аддаецца перавага сюжэтам, якія дазваляюць мастацка выявіць кемлівасць, умеласць гераіні твора, асноўнага вобраза яго. Вобразны рад валачобных, звернутых выканаўцамі абраду да моладзі, асабліва дзяўчыны, уключае многа знакаўсімвалаў як агульнафальклорнай паэтыкі, так і ўласна валачобнай.
Кодам ідэі веснавога адраджэння прыроды, жыцця з’яўляюцца прыпевы валачобных песень. Самыя тыповыя з іх — «Вясна красна на ўвесь свет!», «Яснае сонца ў ваконца!», «Да зялёны явар, вінаград!», а таксама хрысціянізаваны іх адменнік «Хрыстос васкрос, Сын Божы!», паўтораныя хорам валачобнікаў за кожным радком (пунктам) песні, праспяваным салістам (пачынальнікам), неслі пэўную сэнсавую нагрузку, сігналізавалі пра падзею падзей, узмацнялі эмацыянальны лад тэксту, яго мажорную танальнасць. Канцоўкі валачобных песень, багатыя і яскравыя сваёй імправізацыйнасцю, канцэнтруюць у сабе многа інфармацыі: аб характары самой валачобнай паэзіі як песнях «старасвецкіх», аб асобным часе іх рытуальнага выканання («проціў лета ўрадлівага, проціў года шчаслівага»), аб саміх валачобніках. У своеасаблівых наддатках да канцовак, рацэях, у канцэнтраванай вобразнай форме знайшоў выказ закадзіраваных рыс беларускай нацыянальнай ментальнасці: на генетычным узроўні адлюстраваныя шчырасць, зычлівасць народнага характару, схільнасць да рамантычнага ўспрымання прыроды, космасу, чалавека, працалюбства, імкненне да змірнасці. Зычэнні валачобнікаў ахоплівалі ўсю жыццёвую сферу і лёс чалавека, пашыраліся на блізкіх і далейшых родных, сяброў, прыяцеляў і суседзяў адрасата песні. Пажаданні кшталту «На доўгі век, на добры быт!», «Жыцібыці, жыта звазіці, дачок аддаваці, сыноў жаніці», «Быць здаровым, як зімой вада, вясёлым, як вяснакрасна, багатым, як восень!» ёміста перадавалі станоўкі душэўны лад абрадавых спевакоўвіншавальнікаў, самога народаземляроба і паэта, неслі гуманістычны зарад спрыяльнасці і жыццесцвярджэння.
56
Валачобныя песні, як ні адзін з каляндарнаабрадавых жанраў, прасякнуты духам дабрыні, зычлівасці, чалавекалюбства. Гэтыя высокія духоўнамаральныя якасці ўвасоблены стваральнікамі валачобнай паэзіі з нейкай касмічнай усеахопнасцю і прасветленасцю.
Валачобная паэзія — сапраўдная скарбніцаперахоўніца беларускага слова ў першародным багацці і харастве яго семантыкі, усіх паняційных, сэнсавых ды фанетычнамарфалагічных і сінтаксічных нюансаў. Гісторыкапазнавальная і эстэтычная каштоўнасць песнятворчасці беларускіх валачобнікаў выходзіць далёка за рамкі традыцыйнай нацыянальнай духоўнасці. Яна належыць да набыткаў сусветнай культуры, творчасці рангу грэчаскіх аэдаў, творцаў рускіх былін, украінскіх дум, фінскіх рунаў.
У двух фальклорных традыцыях — балгарскай і беларускай найяскравей развіўся ды захаваўся такі від каляндарнаабрадавых песень, як юраўскія. У аснове матываў іх ляжыць міфалагічны субстрат. Юраўскія песні звязаны з глыбока архаічнымі ўяўленнямі, закадзіраванымі ў абрадах старажытнай земляробчай урачыстасці, свята Юр’я, якое адзначалася 23 красавіка па ст. ст. і было прысвечана першаму выгану ў поле свойскай жывёлы, абрадаваму абходу жытняй руні на ранішняй зары і гульням моладзі на ўлонні нівы з усходам зары вячэрняй. Згодна з язычніцкімі ўяўленнямі, Юр’я лічыўся ахоўнікампамочнікам земляроба і апекуном звяроў. Пазней міфалагічная постаць Юр’я, змадэліраваная паводле язычніцкага светасузірання, была функцыянальна пераасэнсавана ў духу хрысціянства. У народнай свядомасці, аднак, замацоўваўся архетып, які ўзнік на раннеміфалагічным узроўні мыслення. Юраўская абраднасць, звязаная з першым выганам жывёлы ў поле, а менавіта яна складае галоўную частку фальклорнаэтнаграфічнага комплексу архаічнай урачыстасці, мае выразна ахоўнамагічную скіраванасць. 3 прычыны асаблівай ролі свойскай жывёлы як цяглавай сілы ў гасгіадарцы і пастаўшчыка асноўных прадуктаў харчавання сям’і першы выган яе ў поле на гадавы выпас быў у вачах старажытнага земляроба актам у вышэйшай меры адказным і адпаведна рытуалізаваўся.
Тройчы здзейснены гаспадаром рытуальны абход выпушчанай на дзяннік (унутраны двор перад хлявамі) жы
57
вёлы з грамнічнай свечкай і яйкамі на талерцы, абкурванне гаспадыняй дамашняга статка святаянскімі зёлкамі ды націранне ёю персяў і крыжа кожнай буйной жывёліны воскам грамнічнай свечкі, падкладанне пад парог хлява замкнутага замка і, нарэшце, удар асвечанай на Вербніцу галінкі вярбы кожнай жывёлінкі, уключаючы авечак (апошні магічны акт быў прэрагатывай пастуха), — усё гэта магічнаатрапеічныя дзеянні, накіраваныя на захаванне статка ад паморку, дзікіх звяроў, благога вока. Некаторыя элементы рытуалаў першага выгану на пашу (вывернуты кажух пад парогам хлява, яйкі пры абходзе статка і пакладзеныя пад парог, праз які праганяецца жывёла) мелі прадуцыравальную магічную семантыку¹⁷.
Абход нівы з пакіданнем па краях поля рэштак ежы велікоднага стала быў таксама магічнай акцыяй ахоўнага характару: гэтым спадзяваліся засцерагчы пасевы ад граду. Прыкладанне каравая ў рунь пры абходзе нівы на Юр’я, «слуханне», «што кажа жыта» (для гэтага прыкладаліся вухам да зямлі ўскрай поля), — наглядныя праявы аграрнай варажбы, неад’емнай часткі абрадаў на працягу ўсяго гадавога працэсу вырошчвання хлеба. Міфалагічная семантыка юраўскіх песень, прысвечаных першаму выгану жывёлы на пашу, хоць і абапіраецца на магічнаабрадавы субстрат, у цэлым значна шырэй яго.
Адметнасць, жанравую своеасаблівасць юраўскай паэзіі надаюць перадусім два матывы. Першы — матыў магічных ключоў (у песнях яны фігуруюць як залатыя або земляныя), якімі адмыкаюцца жыватворныя сілы зямлі. Вобраз залатых ключоў, «ключыка залатога» ўжо функцыяніраваў у вяснянках. У юраўскіх песнях ён атрымаў новую эстэтычную інтэрпрэтацыю, першнаперш праз зварот да самога Юр’я (Юрая) з наказам устаць рана, узяць ключы, адамкнуць зямлю, выпусціць расу. Пераважна імператыўная форма звароту да патрона земляробства і апекуна жывёлы лішні раз сведчыць аб магічнаабрадавых вытоках кананічнага юраўскага сюжэта. У асобных адменніках песня гучыць рытуальна, як заклён на будучы ўраджай:
¹⁷ Шейн П. В. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення СевероЗападного края. Т. 1, ч. 1. С. 165—171; Крачковскнй Ю. Ф. Быт западнорусского селяннна. М., 1874. С. 125—129.
58
Юры, уставай рана, Адмыкай зямлю, Выпускай расу На цёплае лета, На буйнае жыта, На ядраністае, На каласістае!¹⁸
Такім чынам, і праз ключавы вобраз юраўскіх песень праходзіць асноўная ідэя каляндарнага фальклору — ідэя ўрадлівасці нівы як асновы, зарукі добрай будучыні. Выражаецца яна, як правіла, у форме заклінання.
Другі атрыбутыўны матыў юраўскіх тэкстаў, таксама выказаны ў імператыўнай форме, звязаны з абрадавай абумоўленасцю выгану статка на пашу. Ён мастацка рэалізуецца з дапамогай другога міфалагічнага вобраза юраўскіх песень — Юр’евай маці. У песні сцвярджаецца: Юр’ева маці, ходзячы па гарах (а яны ў старажытных асацыіраваліся з небам), адмыкае зямлю, выпускае расу, на якую і заклікаюцца жанкі выганяць кароўкі, «каб былі малочны, цяляты няўрочны». Так непасрэдна пераасэнсоўваецца ў песні міфалагічнае ўяўленне аб цудадзейнай уласцівасці юраўскай расы ўплываць на прадуктыўнасць статка і засцерагаць маладняк ад сурокаў.
Даволі частае ўпамінанне ў тэкстах юраўскіх песень побач з Юр’ем Міколы тлумачыцца часавай блізкасцю гэтых двух старааграрных святаў і функцыянальнай тоеснасцю абодвух іхніх патронаў.
Пры высокім працэнце ў рэпертуары Юр’я тэкстаў рытуальных, строга абрадавага характару, даволі значнае месца ў ім займаюць песні жартоўныя. Сустракаюцца рытуальныя, пераведзеныя ў гумарыстычны план, новы кантэкст. Асноўнае ж ядро юраўскапесеннай гумарыстыкі ўзнікла ў працэсе гульняў моладзі на ўлонні руннага поля. Як і на Купалле, на Юр’е адбывалася песенная пікіроўка хлопцаў і дзяўчат. У юраўскіх жартоўных шырока выкарыстоўваецца кампазіцыйны прыём антытэзы, які дазваляе ствараць камічныя сітуацыі, супрацьпастаўляць адну групу моладзі другой паводле працавітасці, пагляднасці, розуму яе прадстаўнікоў і рыс антыподнага харак