• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект Арсень Ліс

    Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў

    Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект
    Арсень Ліс

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 188с.
    Мінск 1998
    88.28 МБ
       Сваё спецыфічнае месца ў сістэме паэзіі беларускага земляробчага календара займаюць талочныя песні, выкліканыя да жыцця старажытным звычаем калектыўнай працоўнай узаемадапамогі — талакой. Талокі былі вядомы многім народам, прынамсі ў славянабалцкім рэгіёне, але песенны суправад іх захаваўся далёка не ва ўсіх. Традыцыйна талокі ззываліся для выканання найбольш цяжкіх відаў працы, тых, што патрабавалі значных сілавых намаганняў, такіх, як вывазка гною на поле, дажон жыта, мянне лёну, адбудова хаты пасля пажару ці іншай стыхійнай бяды... У талоках вельмі наглядна праявіліся
    
    64
    
    высакародныя рысы народнага характару, народнай этыкі: імкненне не пакінуць чалавека ў бядзе, у час прыйсці на дапамогу, выручку. Гэты глыбокагуманістычны аспект народнай свядомасці асабліва пераканаўча выяўлялі менавіта сітуацыйныя талокі, якія адбываліся ў тых выпадках, калі якраз на гарачую пару прыпадала, здаралася няшчасце — захворваў гаспадар або ўвогуле сям’я траціла зусім свайго кармільца. Аўдавелай жанчыне, асірацелай сям’і вёска грамадой скошвала сенажаць, адбудоўвала хату, і пры гэтым талачане адмаўляліся ад звычаёва прынятага падчас талакі частавання, талочнага застолля.
        Этнолагі (К. Фалюцінскі, М. Анімеле) падзялялі талокі паводле полу іх удзельнікаў на мужчынскія і жаночыя. Найпаўней характар талок, аднак, на нашу думку, выяўляе сезоннавытворчы падзел іх на веснавыя, летнія, асеннія і зімовыя. Веснавая, або гнаёвая, талака і летняя, дажынкавая, пакінулі па сабе самае значнае і паэтычна адметнае песеннае суправаджэнне.
        Некаторыя элементы структуры талочных абрадаў, у прыватнасці рытуальная ежа, якая ўключала кашу, сыр, кісель, сыту, указваюць на генетычную светапоглядную сувязь талакі з міфалагічнымі ўяўленнямі старажытнага земляроба аб магічных стымулятарах урадлівасці²⁴. Сляды міфапаэтычнага светасузірання вельмі непасрэдна, выразна «праступаюць» у семантыцы, вобразнай сістэме, паэтыцы асобных песень дажынкавай талакі, аналіз якой, кіруючыся вывадам этнамузыколагаў, што мелодыка талочных песень заўсёды выяўляе сувязь з дамінантным жанрам сезона, будзе мэтазгодна зрабіць пры разглядзе жніўнай паэзіі.
        Што ж датычыць тэкстаў веснавой, або гнаёвай, талакі, то міфалагічныя матывы ў іх — з’ява не такая частая. Заклён на ўраджай сустракаецца літаральна ў адным сюжэце і яго варыянтах. У ім пасля паэтычнай канстатацыі талачанамі факта, што яны «ніўку ўкрасілі», г. зн. удобрылі, заклінаецца ўраджай са спадзяваннем і «на аблозе жыта ядранога, калосся буйнога»²⁵.
    
    ²⁴ Шейн П. В. Толока й песнн толочанскне // Матермалы... Т. 1, ч. 1. С. 201202.
    
    ²⁵ Восеньскія і талочныя песні / Уклад. A. С. Ліса, С. Т. Асташэвіч; муз. частка В. I. Ялатава. Мн., 1981. С. 355.
    
    3 Зак. 1081
    
    65
    
        У кананічных вясноваталочных тэкстах пераважна сродкамі рэалістычнай паэтыкі з выкарыстаннем іншасказання ствараецца вобраз гнаёвай талакі (народны тэрмін, адзначаны П. В. Шэйнам), талочнай працы, што, паводле сведчання М. Нікіфароўскага, «заўсёды робіцца шчыра, увішна, добра». Малюнак здзейсненага абсягу працы накідваецца лапідарна праз характэрны талочным песням сюжэтны ход — зварот да гаспадара, якога песеннікі называюць татулькам, суседкам або ласкава паімённа. Пры мастацкай выяве плёну працаёмкай талочнай працы звычайна падкрэсліваецца шчыраванне работнікаўталачан. Аднак сувязь паміж адлюстраванай у песні працай і патрабаванай узнагародай за яе — умоўная: у тэксце пераважае гульня, артыстычны пачатак, прадыктаваны законамі эстэтыкі, хоць на першы погляд яна (сувязь) выглядае абумоўленай утылітарна:
                      Мы твае хлявочкі папаражнілі...
                      Мы твае нівачкі пазалацілі.
    I больш дэталізавана:
                      Мы ж твае нівачкі ўсе разведалі... На ручках гнаёчак перадзяржалі, Ножкамі зямельку перамералі ²⁶
    
        У цэлым жа пашыраны ў песнях веснавой талакі матыў таргавання талочнікаў з гаспадаром, формульна выражаны словамі: «Таргуйся, таргуйся імярэк з намі», аказаўся мастацка досыць прадуктыўным. Ён дазваляў песеннай грамадзе ўвесь час аднаўляць, што ў прынцыпе было нялёгка зрабіць у эстэтычным плане з прычыны спецыфікі талочных рэалій, абразок самой талочнай працы і адначасова выходзіць на гумарыстычную тэму ў дачыненні да паасобных груп талачан. Аб’ектам падсмейвання ў талочных песнях былі перадусім капачы, мужчыны, што ачышчалі хлявы і накідалі гной на вазы. Кплівыя песенныя нападкі зыходзілі ад дзяўчат і жанчын, якія раскідалі прывезенае на поле ўгнаенне, — трасенніц. Капачы абвінавачваліся ў гультаяватасці і спрычыннасці да збою рытму талочных работ. Паэтыка вобразаў талочнай працы, у асобных тэкстах узноўленая метафарычна,
    
    ²⁶ Восеньскія і талочныя песні. С. 353.
    
    66
    
    сведчыць і аб генетычнай сувязі яе з міфалагізаванай формай светаўспрымання і аб эстэтычнай прадуктыўнасці апошняй:
    
                 Таргуйся, таргуйся, Кірылку, з намі, Мы тваё поленька золатам слалі, Золатам, золатам да ўсё серабром. Дай жа нам, Кірылка, хоць па талеру, Важцякам, важцякам хоць па рубелечку, А сваім кідачом паддай гарбачом: За імі конікі настаяліся, Малыя важтайкі нагуляліся, У полі дзеванькі напяяліся.²⁷
    
        Выпрабаваны ў каляндарнапесеннай гумарыстыцы паэтычны прыём антытэзы дае неблагія мастацкія вынікі і на матэрыяле, якім аперыруюць песні веснавой талакі. Пры гэтым песенніцамітрасенніцамі, а менавіта ім належала ініцыятыва крытыкі, улічваліся самыя побытавыя рэаліі талакі, у тым ліку звычай за кожны вычышчаны ад гною хлеў прыпадносіць мужчынам чарку. Гарэлка ўваходзіла ў лік страў (напояў), якім міфалагізаваная свядомасць надавала ўласцівасць магічна ўплываць на поспех у працы, замацоўваць яго. Таму мастацкі абразок «самаадчування» ўдзельнікаў талакі, якім яго ўвасабляе песня, — не вынік створанай камічнай сітуацыі, а злепак з натуры, паэтычнае асэнсаванне працоўнаабрадавай рэальнасці: «У хляве, у хляве мужчынкі п’янюсенькія, // А ў полі жоначкі цверазюсенькі. // А ў хляве мужчынкі, як жучкі гудзяць, // На полі жоначкі, як пчолкі звіняць»²⁸. Здараецца, праўда, гэта часцей бывае ў тэкстах дажынкавай талакі, паэтычная выява, гумарыстычны кантэкст засноўваюцца на супастаўленні ўдзельнікаў дзвюх талок. Так, у песні «Чыё ета поле зазвінела стоя» гумарыстычны эфект дасягаецца дзякуючы абыгрыванню такіх рэалій, як узрост талочніцразбівачак гною паводле апазіцыі «старыя — маладыя» і прылад іхняй працы: дзеравяных (лубяных) вілаў у адной талакі і залатых у другой²⁹. У абодвух згаданых тэкстах, дарэчы, утрымліваецца інфармацыя аб локусе бытавання талочных песень: акрамя застолля, дзе выконвалася ас
    
    
    ²⁷ Восеньскія і талочныя песні. С. 358—359.
    
    ²⁸ Тамсама. С. 356.
    
    ²⁹ Мажэйка 3. Я. Песні Беларускага Паазер’я. Мн., 1981. С. 90.
    
    3*
    
    67
    
    ноўная маса тэкстаў, гучалі яны і ў полі падчас растрасання (разбівання) угнаення. I ва ўсіх выпадках, асабліва з прыходам талачанак у двор гаспадара, у талочным застоллі пераважалі жартоўныя матывы, надаючы ўсёй працоўнаабрадавай урачыстасці талакі прыўзнятарадасны, адметна вясёлы настрой.
        «Талака» ў вясноваталочных песнях — не толькі ключавое слова, а разам з вытворнымі ад яго «талачыць», «талачыцца», «талачыстая» — апазнавальны знак іх, маркіроўка. Словазлучэнні з лексемай «талака» ў тэкстах перадаюць не толькі сэнс, але і дух талочных песень: радасць, весялосць, імпульсіўны лад гульбішча. Неад’емная рыса семантыкі цэлай групы талочных песень — гарэзлівасць, дасціпны намёк: «Талачу, талачу, не талочыцца. // Сухі гной, сухі гной, // He калоціцца»³⁰. Застольнабяседны кантэкст веснавой талакі, яе эмацыянальную атмасферу вельмі непасрэдна, паэтычнаёміста перадаюць тэксты «Талачу, талачу, гарэлкі хачу», «Талака, талака, талакі не ўняць», «Як сядзем мы на лавачцы» і да т. п., у якіх гаспадар заклікаецца «прыглядаць гасцей», а «чарачкапазлачоначка — хадзіць часцей»; у цэлым жа словавобраз у іх літаральна ўзрываецца пачуццём весялосці, разумнай гарэзлівасці. Натуральна, талочнае застолле спрыяла раскаванасці чалавека, пабуджала да індывідуальнага выказвання рознага зместу. Часам яно было псіхалагічна прадыктавана жаданнем паказаць сябе на людзях, што называецца, пакрасавацца на піру, выяўляла асобу жыццярадасную, актыўную. Такая песня магла мець унутраную ўстаноўку «зачапіць» іншых удзельнікаў, выклікаць на дыялог, своеасаблівае спаборніцтва ў досціпе, выказаным песенным словам:
    
                         Талака, талака, Талачылася, Таўкучы, мелючы, Я змарылася. Сеючы мучыцу — Апылілася.
                         Вышла на вуліцу — Скланулася
    
    ³⁰ Восеньскія і талочныя песні. С. 360.
    
    68
    
                              Ды сваім суседкам Наругнулася.
                              Работка мая
                              Уся пыльная, Маім суседзям Ды й завідная.³¹
    
    
        Рытмаарганізацыя верша ў працытаванай мастацкай мініяцюры цудоўна падпарадкавана яе ідэі — самасцвярджэнню асобы. Часам было ў такога роду песенных выказваннях талачан і імкненне апраўдацца перад грамадой, адрынуць ад сябе нагавор, кінуць выклік зласліўцам. Важна, што пры гэтым дасягаецца прыкметная эстэтычная вышыня: выдатная пластыка паэтычнага слова, заснаваная на дынамічнай і гнуткай рытміцы радка. У выніку — графічна чотка акрэсліваецца вобраз чалавека, яго характар, незалежны, адметны пачуццём годнасці, жывасці, дасціпнасці:
    
    
                            На мяне казалі — Пасялушачка, А я ў свайго таткі — Весялушачка. На мяне казалі — Па сялу хаджу, А я ў свайго таткі Работку раблю. На мяне казалі — Горка п’яніца, А я ў свайго таткі Да й парадніца.³²
    
    
        Цікава, лірычная гераіня талочных песень у сваім прылюдным апраўданні між слоў кідае нядобразычліўцам як бы заклён: «Дай жа, Бог, злоснічкам агонь да вада, // А я буду пець, гуляць адна й малада»³³.У тэксце хоць і няма непасрэдна звароту да першастыхій, але спасылка на іх — красамоўная. 3 тае прычыны, што талочнае застолле аб’ектыўна ператваралася ў шырокую бяседу, пір, песеннае суправаджэнне яго прыкметна расшырала свой тэматычны дыяпазон. Паказальна, што якраз у талочным
    
    
    ³¹ Восеньскія і талочныя песні. С. 372.
    
    ³² Тамсама. С. 371.
    
    ³³ Тамсама.