• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект Арсень Ліс

    Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў

    Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект
    Арсень Ліс

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 188с.
    Мінск 1998
    88.28 МБ
    
    Аднак некаторыя тэксты сведчаць і аб іншых адносінах да русалак, даюць падставу бачыць у іх не толькі дэманічных істот, варожых чалавеку, але і вартых яго ўвагі, спачування. Такая дваістасць падыходу абумоўлена супярэчлівасцю погляду на русалак у народнай свядомасці. К. Машынскі, Э. В. Памяранцава, С. А. Токараў не адмаўлялі сувязі русалак не толькі з прыроднымі стыхіямі, але і культам урадлівасці⁴³. Л. Н. Вінаградава на значным эмпірычным матэрыяле, сабраным у апошнія дзесяцігоддзі ў рэгіёне ўсходняга Палесся, пацвярджае наяўнасць дуалістычнага погляду на русалак у народным светасузіранні⁴⁴. Натуральна, што гэта знайшло адбітак у русальнай песнятворчасці. Так, у песні «На Граной нядзелі», зафіксаванай П. В. Шэйнам, Е. Р. Раманавым і інш., недвухсэнсоўна гучыць спагада русалкам у іхнім імкненні вярнуцца да людскага, зямнога жыцця. Гэты гуманістычны ў сваёй аснове матыўспогад у эстэтычным ды і зместавым плане неяк перакрывае другі, засцерагальны, не дае яму набраць якасць дамінанты:
    
                 На Граной нядзелі русалкі сядзелі, Ранарана, русалкі сядзелі.
                 Прасілі русалкі ў дзевак сарочак,
    
    
    ⁴² Гілевіч Н. С. Песні народных свят і абрадаў. С. 128.
    
    ⁴³ Moszynski К. Kultura ludowa slowian. Warszawa, 1968. T. 2, cz. 2; Токарев С. А. Релягнозные веровання восточнославянскнх народов. М., 1957. С. 94; Померанцева Э. В. Мнфологнческне персонажн в русском фольклоре. М., 1975. С. 76.
    
    ⁴⁴ Вяноградова Л. Н. Мнфологнческнй аспект полесской «русальной траднцнл» // Славянскяй н балканскнй фольклор. М., 1986. С. 88—130.
    
    80
    
                 Ранарана, у дзевак сарочак! У дзевак сарочак, у маладзіц намётак, Ранарана, у маладзіц намётак: — Дзевачкісястрычкі, дайце нам сарочкі, Ранарана, дайце нам сарочкі.
                 Хоць яны пласконны, штоб былі дадонны, Ранарана, штоб былі дадонны.
                 Хоць яны таўсценькі, штоб былі бяленькі, Ранарана, штоб былі бяленькі!⁴⁵
    
        Просьба русалак падаць «вадзіцы з халоднай крыніцы... душу прычасціці» (а яна гучыць даволі выразна на фоне іншых сюжэтных сітуацый у русальных тэкстах) яскрава засведчыла ўплыў хрысціянства на язычніцкую першааснову вераванняў пра насельнікаў падводнага свету (Веснавыя песні, с. 215—217). Зразумела, пры мастацкай інтэрпрэтацыі элементаў абраду русальная песня ў сваім ідэйнавобразным змесце выходзіла, на тое яна і паэзія, за рамкі, абазначаныя семантычным полем рытуалаў. Яна закранала і тэмы бытавыя, але ніколі любоўныя і сямейныя, як гэта назіраецца ў абсалютнай большасці груп і падгруп каляндарнай паэзіі.
        Групу русальных песень сярод іншых каляндарных вылучае вобраз русалкі, побач з якім эстэтычна слабей пазначаны вобраз удзельніцы (удзельніц) русальнага абраду. Як і ў траецкіх, праўда, у іншым кантэксце, сустракаюцца прыродныя вобразы, вобраз бярозы, крывой бярозы і скразны вобраз каляндарнай паэзіі — вобраз жыта. Кампазіцыя русальных песень простая, прычыннавыніковая. Страфічнае дзяленне чоткае, з паўторам пасля двухрадкоўя прыпеву «Ой, ранараненька» з пастаянным дадаткам да яго апошняга радка. Інтанацыя — пераважна апавядальная. Выяўленчыя сродкі небагатыя, што ў цэлым не перашкодзіла русальным песням быць у коле каляндарнай паэзіі з’явай неардынарнай, сэнсава і эстэтычна прыкметнай. Пры паўнейшым выяўленні русальных тэкстаў, чаго, на жаль, дагэтуль не зроблена, паэтычнажанравая прырода іх прадстане, бясспрэчна, багацей: яскравая міфалагічная падглеба, на якой узнялася песеннасць Русальнага тыдня, дае падставу для такога вываду.
    
    ⁴⁵ Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. С. 207.
    
    Абрадавапесенны комплекс летняга перыяду народнага календара: генезіс, жанравая прырода, сістэма вобразаў купальскіх, пятроўскіх, касецкіх і жніўных песень
    
       Надыход лета, яго апагей у беларускім каляндарнаабрадавым фальклоры звязаны з адным з самых старажытных свят, некалі пад рознымі найменнямі вядомым народам усёй Еўропы, — Купаллем. Па сведчанню вядомага знаўца народнапаэтычных культур славянства П. А. Бяссонава, «Беларусь захавала ў абрадзе купальскай урачыстасці і ў песнях, што яе суправаджаюць, адгалоскі самай сівой даўніны, як нідзе ў славян»¹. Генетычныя карані Купалля выразна праглядаюць у асобных структурных элементах абраднасці, а таксама ў тэкстах купальскіх вераванняў і песень. Купалле як этап у кругабегу часу станавіла сабой другую пасля Каляд, асабліва значную вяху ў геліяцэнтрычным светаразуменні старажытнага чалавека. Апагей сонца і ў наступным рух яго ў зыходным кірунку ў архаічнай свядомасці прадвызначылі комплекс ідэй, сімвалічна закадзіраваных у купальскіх абрадах, вераваннях, прымхах, паданнях². Водгалас глыбока старажытнага светасузірання, зарыентаванага на салярны культ, з найвялікшай глыбіні вякоў даносяць у XX ст. мелодыі асобных купалак, з іх замросным мінорам часоў дагістарычных, сама шматбарвная песенная паэзія Купалля. Менавіта вераванні, паданні, прыкметы замацавалі на працягу стагоддзяў у народнай свядомасці ўяўлен
    
    ¹ Бессонов П. А. Белорусскне песнн с подробнымн обьясненнямн нх творчества м языка, с очеркамв народного обряда, обычая н всего быта. С. 28.
    
    ² Узнікненне свят агню культуролагі адносяць да эпохі палеаліту. Гл.: Власов В. Г. Формнрованне календаря славян: ранннй пернод // Календарь в культуре народов мнра. М., 1993. С. 121.
    
    82
    
    не пра Купальскую ноч (з 23 на 24 чэрвеня па ст. ст.) як своеасаблівы этап, час незвычайнага ў жыцці прыроды і космасу. Паводле іх, на Купалле дар мовы атрымлівалі жывёла, дрэвы і травы, чалавек мог падпільнаваць, як расцвітае ў гушчары раз на год, а дванаццатай гадзіне ночы, кветка папараці, і стаць празарліўцам, шчаслівым; сонца ж на Купалле, згодна з павер’ем, узыходзіць не як штодня, а іграючы, г. зн. вясёлкава пераліваючыся кругамі, прарочачы добры ўраджай³.
       На генезіс Купалля пралівае святло перш за ўсё яго сувязь з першароднымі стыхіямі: агнём і вадой, у першую чаргу — з агнём. У купальскай урачыстасці ён заняў цэнтральнае месца ў выглядзе спецыяльна ладжанага вогнішча, вакол якога і канцэнтравалася ўся «праграма» святкавання. Час і месца ўрачыстасці Купалля (апошняе выбіралася на ўзвышанасці як знак яго сакральнасці), старажытны спосаб раскладання рытуальнага вогнішча (яго запальвалі шляхам трэння адзін аб адзін кавалкаў сухога дрэва) і такі атрыбут абраду, як высокаўзнятае на шасце запаленае загадзя прасмаленае кола, даволі пераканаўча сведчаць на карысць гіпотэзы «Купала — святкаванне ў гонар летняга сонцавароту»⁴. Салярны культ у ім дамінантны. Менавіта дасягненне сонцам у яго гадавым цыкле руху апагея і звязаны з гэтым пік росквіту прыроды, жыватворных сіл зямлі і выклікалі да жыцця тую чарадзейную містэрыю, якой паўстала Купальская ноч ва ўяўленні старажытнага чалавека.
       Вакол купальскага вогнішча вадзілі карагоды (некаторыя даследчыкі ў іх схільны бачыць імітацыю руху сонца), ладзіліся ігрышчы, здзяйсняліся ахоўнаачышчальныя рытуалы, рабіліся захады дзеля засцярогі ад хвароб, заклінаўся ўраджай⁵. Менавіта пры купальскім вогнішчы,
    
    ³ Земляробчы каляндар: Абрады і звычаі. С. 217—234.
    
    ⁴ «Для шэрагу старажытных індаеўрапейскіх традьшый, — пішуць Т. Гамкрэлідзэ і Вяч. Іваноў, — характэрна рытуальная і міфалагічная роля кола і абагаўленне яго першнаперш як сімвала сонца, якому пакланяліся». Гл.: Гамкрелндзе Т. В., Нванов Вяч. Вс. йндоевропейскнй язык н нндоевропейцы. Ч. 2. С. 720.
    
    ⁵ Бессонов П. А. Белорусскне песнн... С. 62—68; Шейн П. В. Матерналы для нзучення быта н языка... Т. 1, ч. 1. С. 213—223; Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. С. 207—212; Сержпутоўскі А. Прымхі і забабоны беларусаўпалешукоў. Мн., 1930. С. 102—103.
    
    83
    
    якое не было ў свядомасці старажытных проста агнём, a свяшчэнным агнём, які, паводле слоў А. Патабні, сімвалізаваў само сонца, гучаў несціханы хор купальскіх рытуальных песень, тэкстаўзаклінанняў, жартоўных пераклічак, замроеных песеньгімнаў каханню, адвечнаму хараству свету, жыццю, маладосці.
        Магчыма, разгул звышнатуральных сіл у ноч на Купалле, які так маляўніча рысавала ўяўленне даўнейшага чалавека, ёсць стыхійнае ўгадванне ім дыялектыкі жыцця? Таму ён і імкнуўся супрацьпаставіць заскокам змрочных сіл ахоўнаачышчальныя абрады і веру ў чарадзейную кветкупапараць, здольную раскрыць перад шчасліўцам схаваныя ў нетрах зямлі скарбы, далучыць яго праз дараваную звышчуйнасць і відушчасць да таямніц навакольнай прыроды, таямніц свету.
        Адзін з заключных момантаўрытуалаў у структуры купальскай абраднасці, далёка не апошні, немалазначны па семантыцы — калектыўнае вітанне ўзыходзячага сонца, цікаванне за яго «ігрой» удзельнікаў Купалля. Паказальна, што якраз гэты таямнічаўрачысты момант выкарыстоўваўся ўдзельнікамі Купалля для заклінання цёплага, спагаднага лета, добрага ўраджаю галоўных пасяўных культур на Беларусі — жыта і лёну:
    
                    А на Яна сонца йграла, Рана, рана, сонца йграла. Іграй, сонца, прыгажэнька, Рана, рана, прыгажэнька, Ды шлі лецейка цяпленька, Рана, рана, шлі цяпленька. Радзі жыта поўны засек, Рана, рана, поўны засек. Дай нам лёну поўны клеці, Рана, рана, поўны клеці. Іграй, сонца, ды на Яна, Іграй рана, рана, рана!⁶
    
        Міфалагічная, паводле светапоглядных вытокаў, ідэя засцярогі ўраджаю ад падкопаў звышнатуральных сіл, атрапея, актуальная для даўнейшага селяніна ў пару даспявання жытоў, ляжыць у аснове інварыянта сюжэта «Ку
    
    ⁶ Ластаўка. Люцын. 1924. № 2 (8).
    
    84
    
    пала кліча Івана (Іллю) на йгрышча» («Купала Йвана на вулку звала», «А ў нас сягоння Купалачка, тото!»). З’яўленне ў купальскіх тэкстах вобразаў апекуноў земляроба Пятра і Іллі і агляд імі жытоў выглядае вельмі арганічна, дадае песням мастацкай змястоўнасці («Хадзіў Ілля з Пятром каля мяжы, а тото!», «Сонейка, сонейка, Ян з Пятром ходзяць»). Асаблівай змястоўнай і вобразнай «гушчыні» дасягае купальскі тэкст, які прадстаўляе вобраз Яна як аратага і сейбіта:
    
                    —Святы Яне, дзе дасюль быў?
                    — Божа моцны, — за гарою.
                    — Святы Яне, што там рабіў?
                    — Моцны Божа, ляды араў!
                    — Святы Яне, нашто ляды?
                    — Моцны Божа, ячмень сеяць!