Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў
Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект
Арсень Ліс
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 188с.
Мінск 1998
²⁰ Купальскія і пятроўскія песні. С. 73—74.
100
мастацкай паэзіі набраць значэнне сімвала самой Беларусі («О, Беларусь, мая шыпшына» У. Дубоўкі).
Пятроўскія песні, пятроўкі, паводле народнай тэрміналогіі, тыпалагічна вельмі блізкія да купальскіх. Часткова пераклікаюцца з імі тэматычна, маюць шмат супольнага ў паэтыцы. Родаважанравае падабенства іх абумоўлена функцыянальна: свята Пятро, а.менавіта яно дало найменне гэтай разнавіднасці каляндарнаабрадавых песень, святкавалася праз пяць дзён пасля Купалля (29.06 па ст. ст.), і, калі не ў абрадавым сэнсе, то ў звычаёвапобытавым, на ім працягвалася высокасонцавая летняя ўрачыстасць. Моладзь і старэйшыя людзі збіраліся на ўлонні прыроды для гульняў і ігрышчаў ды каб разам, грамадой падзяліцца задумай аб жыцці па запаветах продкаў. Пры гэтым ладзіліся моладдзю шалашы на выпадак дажджу, і звязаныя з гэтым бытавыя рэаліі знайшлі адлюстраванне ў сюжэтах пятровак²¹.
У народнай свядомасці, як яна адлюстравалася ў пятроўскіх песнях, персаніфікаваныя святы Іван (Ян) і Пятро выступаюць разам, поплеч як патроны, заступнікі земляроба: «Сонейка, сонейка, Ян з Пятром ходзяць, // Сонейка, сонейка, да па межах ходзяць, // Сонейка, сонейка, да жыта глядзяць...» (Czeczot, 1846, с. 4). У пятроўках, хоць і значна радзей, чым у купальскіх песнях, распрацоўваюцца міфалагічныя матывы апатрапеічнага характару: «Тото! Ды Пятровае ночы // Выпеклі ведзьме вочы, тотото! // Тото! Каб ведзьма не хадзіла //I жыта не круціла, тотото! // Тото! I жыта не круціла, //I расы не збірала, тотото!..» (Шырма, 3, с. 135). Лірычная стыхія ў пятроўскіх песнях больш стрыманая, спакайнейшая, чым у купальскіх, хоць тая ж тэма кахання гучыць у іх шырока, набіраючы ўсё часцей тэндэнцыю індывідуальнага выказвання. Паказальна, лірычнае прызнанне ў пятроўках яшчэ можа мець міфалагічна апасродкаваную зарыентаванасць у выбары параўнальнай вобразнасці, выяўленчых сродкаў: «А я ўдзеўка добрая // Бацькі багатага, // Мой бацька — ясны месяц, // Мая маці красна сонейка, // Mae браты у садзе салавейкі, //
²¹ Шлюбскі Ал. Матэрыялы да вывучэння фальклору і мовы Віцебшчыны. Мн„ 1927. Ч. 1. С. 126—127.
101
Mae сёстры — y жыце перапёлкі...» (Шлюбскі, 1, с. 125). Пры асацыяцыях міфалагічнага рада тэкст, аднак, успрымаецца як структура, выбудаваная на трывалай рэалістычнай аснове.
У рытмікамеладычнай і кампазіцыйнай арганізацыі структуры пятровак, асабліва любоўнага зместу, даволі рэльефна абазначана танковакарагодная форма іх бытавання, дэшыфруецца атмасфера, у якой яны ўзнікалі, выконваліся. Для лірычнай акцэнтацыі галоўнага вобразу ў творы пятроўкі звяртаюцца да параўнанняў, узятых са сферы прыроды, да паралелізму, тыповаму прыёму пазаабрадавай лірыкі. Дыялог з прычыны танковага стылю выканання тэкстаў набыў, натуральна, форму і змест заляцання, арганічна выяўляе эмацыянальны лад песні: «А ў гародзе расцець канапелька зеляненька, // А ў гародзе, ў карагодзе // Гуляіць Паўлінка маладзенька, // У карагодзе. // А Мікітка ходзіць, выглядае, // Ці добра гуляіць. // — А Паўлінка, ўжо на дварэ роса, // Ты гуляеш боса. // — А Мікітка, калі твая ласка, // Пашый чаравічкі. // — А Паўлінка, я не ўмею шыці, // He ўмею шыці. // — А Мікітка, ты не ўмееш шыці, // Я ўмею насіці» (Купальскія і пятроўскія песні, с. 196).
Сюжэты, агульныя для купальскай і пятроўскай святочнаабрадавых традыцый, «хлопец застае заснуўшую пры зборы зёлак (ягад) дзяўчыну і, пабудзіўшы яе, дорыць персцень», «не выспалася за кароткую летнюю ноч паненка: рыхтавала дарунак для любага», атрымалі ў пятроўскіх песнях далейшую распрацоўку. Адбылося вар’іраванне, пошук новых сюжэтных хадоў, адметных паэтычнавобразных сродкаў для ўвасаблення ідэі кахання, злучэння лёсу двух маладых людзей, іх будучыні. Фактычна з аднаго ключавога слова, пры аднатыпным зачыне развівалася некалькі самастойных тэматычнасюжэтных ліній²².
У песенным рэпертуары Пятра і Паўла (такое поўнае найменне гэтага старажытнага свята) большую ўдзельную вагу, чым у купальскім, набралі тэксты вясельнай і асабліва сямейнабытавой тэматыкі. Сам хрысціянізаваны патрон свята, згодна з адной версіяй лакальнай фальклорнай традыцыі, клапоціцца не толькі пра «касцоў на
²² Купальскія і пятроўскія песні. С. 226—235, № 475—490.
102
балоце», што адэкватна пары гучання пятровак, але і пра абручэнне дзяўчыны, і клопат гэты выказаны паэтычнаўзнёсла: Пятро купляе дзяўчыне два кальцы, «штоб было чутна, звонячы да рана па ваду йдучы, ціха салаўёў будзячы, цёплу расу гонячы»²³. Вясельныя матывы пятровак у цэлым вылучаюцца эмацыянальна ўраўнаважаным тонам. Дзеянне ў іх, рух думкі развіваюцца звычайна, пачынаючы з прыроднага вобраза. Кампазіцыя двухчасткавая, сіметрычная, мае форму сінтаксічнага паралелізму. Строгая стройная архітэктоніка вылучае пятроўкі вясельнай тэматыкі. Як правіла, першая, прыродная частка кампазіцыі, дасканала згарманізаваная сэнсава і стылёва, мякка накладаецца на другую, галоўны вобраз, і адпаведна пазначае псіхалагічныя контуры яго: «Зялёненькі вінаград урадзіўся на пагляд. // — Зялёненькі вінаград, да дзе цябе садзіці? // — Дзе хочаце, садзіце, толькі мяне паліце. // He палівайце вадою, да палівайце сытою: // Ад вадзіцы зелянею, ад сыціцы крамянею. // — Маладая Зіначка, да дзе цябе садзіці: // Ці ў татухны на стале, ці ў свякоркі на куце? // — Дзе хочаце, садзіце, толькі мяне дарыце: // Ці золатам, ці серабром, ці беленькім палатном...»²⁴ Аналагічныя прыведзенаму ўзору змест і эстэтыка пятроўскіх песень «Ды рутанькамятанька», «Чаму барок да не звонак» і інш. Аднак асобныя пятроўкі, адлюстроўваючы вырашальны момант у лёсе дзяўчыны, нясуць у сабе элегічны пачатак, што псіхалагічна апраўдана. Пачуццё неспакою, трывогі, разгубленасці характэрна для эмацыянальнай атмасферы такіх песень, перажыванняў лірычнай гераіні іх. Адпаведна падбіраюцца і паэтычнавыяўленчыя сродкі сімвалічнай семантыкі для перадачы рэзруху, трывогі, запанавалай у доме дзяўчынывыданніцы. Антыномія, лакалізаваная ў першым радку песні, максімальна ёміста перадае агульны настрой дзяўчыны: «Весел, нявесел сёнешні дзень — // Ходзяцьгуляюць па маім саду, // Крышуцьламаюць зялён вінаград...» (Сахараў, 1, с. 32). Драматызм, якім пазначаны
²³ Матерналы по этнографнн Гродненской губерннн. Внльна, 1911. Вып. 1. С. 142.
²⁴ Себежскне песнн, напетые Надеждой Фнлнпповной Кортенко. Л., 1970. С. 33.
103
ўступ твора, не атрымаў далейшага развіцця, таго напалу пачуцця, што выказваецца маладой ва ўласна вясельных песнях сямейнаабрадавага круга. У пятроўках вясельнай тэматыкі агульна асэнсоўваецца вясельная ўрачыстасць, увага канцэнтруецца на самім факце перамены ў жыцці чалавека.
Адметна, пятроўская песня можа нечакана выявіць унікальны ўзор высокай драматызацыі перажывання не дзяўчыны, што тыпова для песеннага фальклору, а хлопца, стварыць драматычную сітуацыю і дасягнуць значнай псіхалагізацыі вобраза:
— Божа наш! Чаму, селязень, смуценневясёл?
Божа наш.
— А як жа мне вясёламу быць:
Учора звячора вутачка была,
Сягоння рана застралёная, Застралёная, панясёная.
He так было б жаль, каб дзе ў шкодзе, А то ў раве, на чыстай вадзе.
Псіхалагізм перажывання лірычнага героя прадвызначаецца ўжо ў першай, прыроднай частцы кампазіцыі і на высокім напале пачуцця рэалізуецца ў другой:
— Чаму, Іванька, смуценневясёл?
— А як жа мне вясёламу быць: Учора звячора дзяўчына была, Сягоння рана заручоная, Заручоная, павязёная.
He так было б жаль, каб дзе далёка,
А то ад мяне ў трэцім дварэ, Пад маім акном ваду бярэць, Мне, маладому, жалю паддаець, Пад маім акном разуваецца, Мне, маладому, наругаецца.²⁵
Прыведзены тэкст, здаецца, досыць наглядна сведчыць, як мастацкая змястоўнасць твора, уключаючы псіхалагізм перажывання лірычнага героя, моцна залежыць ад мастацкіх кампанентаў, у дадзеным выпадку — ад разгорнутага псіхалагічнага паралелізму з яго структураўтваральнымі і вяўленчавобразнымі магчымасцямі.
²⁵ Купальскія і пятроўскія песні. С. 325.
104
Хоць група пятровак сямейнабытавой тэматыкі колькасна ўступае аналагічным групам твораў жніўнага і восеньскага цыклаў, яна здолела дадаць купальскапятроўскім песням сваю долю жанравай змястоўнасці і нейкія штрыхіадмеціны іх паэтыцы.
Сюжэты сямейнабытавых пятроўскіх песень найчасцей грунтуюцца на паэтычным асэнсаванні рэалій сялянскай працы, клопату земляроба пятроўскай пары пра лён, сенакос. Зместавае напаўненне тэкстаў аб’ектыўна прадвызначаецца характарам унутрысямейных дачыненняў паміж нявесткай і членамі мужавай сям’і. У асобных пятроўскіх песнях сустракаецца аб’ектывізавана пададзены абагульнены, заснаваны на жыццёвай практыцы народны погляд на долю жанчыны ў чужой сям’і, у прынцыпе — праяснёны і мудры:
Ой, кудры, кудры, ляночак, Дай ад Вялікадня да Пятра. Ой, да як прыйдзе Пятроў дзень, Палавіна цвету ападзе, А болей галовак прыбудзе. Ой, краснакрасна дзеванька, Як у свайго роднага баценька. Да як пойдзе к свякратку, Палавіна красы адбудзе, А болей розуму прыбудзе ²⁶
Эстэтызацыя розных праяў жыцця ўключае як абавязковы момант перадумову яе і аналітычнае даследаванне, абапёртае на быційную практыку. У сямейнабытавых матывах пятроўскіх песень асвятляюцца найбольш абагульненыя, тыповыя праявы ўнутрысямейных дачыненняў. Побач з аб’ектывізаванай формай выявы гэтых адносін у пятроўках шырока выкарыстоўваецца і лірычнае выказванне. Зварот да індывідуальнай формы выказвання перажывання дазваляў узмацніць эмацыянальную сілу слова, у якім увасаблялася пачуццё, і тым самым зрабіць яго больш успрымальным для рэцэптара, больш дзейсным. Індывідуальны пачатак, індывідуальны характар паэтычнага выказвання аб’ектыўна прычыніўся да расшырэння арсенала мастацкавыяўленчых сродкаў, неаб
²⁶ Купальскія і пятроўскія песні. С. 365—366.
4а Зак. 1081
105
ходных для яго перадачы. Уменне з паэтычнай вышыні глянуць на рэчы побытавыя, нават прыземленыя, вобразная дэталізацыя вылучаюць асобныя пятроўкі сямейнабытавой тэматыкі. Так, матыў, вядомы з чарадзейных казак, «мачыха загадвае падчарыцы выканаць за ноч рэальна немагчымую работу» ў пятроўскай песні рэалізуецца мастацкавынаходліва, на высокім эстэтычным узроўні. Характар дэспатычнай, «утрапёнай» свекрыві ствараецца праз дэманстрацыю абсурдных яе загадаў нявестцы. Узніклы такім чынам побытавы канфлікт пераадольваецца разумнай нявесткай тактоўна, артыстычна. Адказы яе, яны складаюць другую частку кампазіцыі тэксту, ствараюць тонкі псіхалагічны малюнак, пазначаюць вобраз чалавека дасціпнага, памяркоўнага, які ўмее разумова, маральна ўзвысіцца над сваім антыподам, без абразы, годна, мудра выйсці з канфрантацыі, зняць супярэчнасці досціпам, прымірэнчым словам.