Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў
Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект
Арсень Ліс
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 188с.
Мінск 1998
Звяртае на сябе ўвагу адна асаблівасць: героі балады аб інцэсце (заўважым, у корпусе тэкстаў кнігі «Балады» серыі БНТ дваццаць сем варыянтаў сюжэта), як правіла, — прадстаўнікі маёмасных класаў: войтавічы, папоўны, чые бацькі — асобы адміністратыўныя або прыналежныя да кліру. Прычым паслядоўна ад твора да твора назіраецца павышэнне сацыяльнага статуса баладных герояў: ад сына, дачкі войта аж да рангу галавы дзяржавы караля і яго дачкі. Такая рэпрэзентацыя моладзі ў баладах, такая тыпізацыя вобразаў іх дыктаваліся ідэйнай устаноўкай, неабходнасцю неяк падкрэсліць незвычайнасць сітуацыі, адлюстраванай у творы, патрэбай праз высокі сацыяльны стан герояў, удзельнікаў драмы акцэнтаваць асноўную думку, узмацніць псіхалагічны кантэкст, яго эмацыяналь
90
нае ўздзеянне на слухача. Так, у баладзе «На вуліцы скрыпкі йграюць» бацькакароль, убачыўшы, што дачка позна вярнулася з гульбы ў змятых шатах, без «руцвянога венчыка», катэгарычна жорсткі ў вырашэнні лёсу роднага дзіцяці: «Мая дачушка, я цябе страчу!..» — адзінае слова ў яго для парушальніцы нормы этыкі. Гэткі ж катэгарычна суровы прысуд выносіцца панамірадай войтаўне ў баладзе «У нашага войта на дварэ»:
У нашага войта на дварэ Стаіць явар зялёны, Пад яворам — сталове, За сталамі — панове, Радзяць рады тайныя, He так тайныя — дзіўныя: Войтаўна сына ўрадзіла, На бацьку няславу пусціла...¹³
Праўда, у паасобных варыянтах сюжэта маецца карэкцыя прысуду войтаўне з боку паноўрады: высокі суд шукае прычыны для змякчэння віны на карысць абвінавачанай. He выключана, што падобныя варыянты ўзніклі пазней пад уплывам агульнага развіцця грамадства, яго гуманізацыі.
Увогуле ж купальскія балады — з’ява калі не унікальная, то ва ўсякім разе неардынарная. Група балад, што развілася ў рамках жанравай сістэмы Купалля, цікавая сваёй мастацкай змястоўнасцю, пазажанравымі сувязямі. У купальскіх баладах створаны не толькі своеасаблівы вобраз дзяўчыны — ахвяры звычаёвага перажытку, спецыфічных абставін язычніцкага свята, якім Купалле заставалася ў сярэднявеччы і пазней, крыху нечакана ў іх з’яўляецца вобраз дзяўчынываяркі. Факт яго з’яўлення, трэба думаць, абумоўлены ў пэўнай меры універсальнасцю Купалля як этнакультурнай з’явы. Сапраўды, увесь фальклорнаэтнаграфічны комплекс святкавання летняга сонцастаяння ўключаў масу разнастайных элементаў. У тым ліку, як сведчаць П. А. Бяссонаў, A. К. Сержпутоўскі, Г. В. Таўлай, такія, як культ продкаў, заклінанне здароўя, ураджаю, перадача ведаў малодшаму пакаленню праз
¹³ Купальскія і пятроўскія песні. С. 200—201.
91
расказы старэйшымі пры купальскім вогнішчы легенд, паданняў¹⁴.
He выключана, што балады пра мужную ваяркувойтаўну ўтрымліваюць у сабе пэўныя рэмінісцэнцыі аб сярэднявечных войнах і казацкіх паўстанцкіх наездах, што мелі месца на беларускіх землях у XVII ст. Падзейнасць у баладзе «Ой, загадалі на вайну» заснавана на экстрэмальнай сітуацыі — аб’яве вайны, загадзе выбірацца на яе «сялу усяму ... войту самаму». Структура твора пабудавана на прынцыпе вылучэння асобнага, рэтардацыі. Гераіня балады вылучана ўжо тым, што яна «адна дачушка на раду» ў войтавай сям’і. I гэта прыродная, сацыяльнародавая вылучанасць аказваецца абранасцю лёсам. У творы характар гераізуецца праз гіпербалізацыю ваяцкага подзвігу войтаўны: «левай ножкай ступіла, тысячу войска згубіла, правай ручкай махнула — семсот казакоў злякнула» (Купальскія і пятроўскія песні, с. 283). Аднак найбольшага трыумфу гордая баладная ваяркавойтаўна дасягае ў дыялогу з каралём, які мае ўладу над усім войскам. Уражаны вайсковай удаласцю незнаёмага ваяра, кароль выказвае гатоўнасць аддаць за яго сваю дачку, каралеўну, на што атрымлівае поўны годнасці адказ (Купальскія і пятроўскія песні, с. 594).
Купальская балада «Цёмнацёмна за дваром» у эпічнай форме, карыстаючыся сярэднявечнымі вайсковымі рэаліямі, узнаўляе атмасферу вайны, адзін з трагічных момантаў яе: «Ой, цёмнацёмна за дваром, // Едуць баяры ўсё радом, // Вязуць Міхайлу на кані, // Яго галоўку на мячы, // За ім мамачка плачучы...» (Купальскія і пятроўскія песні, с. 285).
Купальскія песні як старажытная паэтычнаабрадавая форма выказу дачыненняў да свету асабліва багатыя (прынамсі, у межах каляндарных жанраў) на маральнаэтычныя ўстаноўкі, заўсёды глыбока ўсвядомленыя і памастацку асэнсаваныя. Папраўдзе, датычаць яны фундаментальных жыццёвых ісцін. Адрасаваныя моладзі, паэтычныя сентэнцыі гэтыя арыентавалі ў такіх быційных
¹⁴ Бессонов П. Белорусскне песнн... С. 62; Сержпутоўскі A. К. Прымхі і забабоны беларусаўпалешукоў. С. 102—103; Тавлай Г. В. Белорусское Купалье: Обряд, песнн. С. 13.
92
дылемах, як выбар будучага мужа або жонкі, паважлівыя адносіны ў сям’і і наогул у міжлюдскіх дачыненнях. Пры гэтым эталон паводзін, ідэал сцвярджаўся ў альтэрнатыўнай вобразнай форме. Быційным, філасофскім высновам у песнях заўсёды знаходзіўся адпаведны эстэтычны эквівалент. Напрыклад: «Ай, тото! Ды за гарою за камяною, ай, тото! // Стаяць коні вараныя, // Вараныя, прыбраныя, // Прыбраныя, сядланыя — // Як уссесці, паехаці // Да ўдованькі жаніціся. // Ды ўдованьку лёгка браці, // Лёгка браці, цяжка жыці: // Пасцель сцеліць — усё клянецца, // Спаць кладзецца — не хінецца». Другая частка кампазіцыі песні, якая выстройваецца таксама шляхам расшырэння агульнага вобразамалюнка, пабудавана паводле прынцыпу палярызацыі, у выніку чаго ідэйная скіраванасць твора атрымлівае гранічную сэнсавую выразнасць: «Ай, тото! За гарою камяною, ай, тото! // Стаяць коні вараныя, // Вараныя, прыбраныя, // Прыбраныя, сядланыя — // Як уссесці — паехаці // Да дзеванькі жаніціся. // Ды дзеваньку цяжка браці, // Цяжка браці, лёгка жыці: // Пасцель сцеліць — усё смяецца, // Спаць кладзецца — прыхінецца»¹⁵. Так, у песні «За гарою, за далінаю», як, мабыць, і ў больш ранняй яе сюжэтнай версіі «Сягоння ў нас купальнічак», праз паэтычна ўзноўленую сустрэчу дзвюх дзяўчын з праезджымі малойцамі (дваранінамі) сцвярджаецца думка: ветлівасць — не толькі элементарная этычная норма, але і выяўленне чалавечай сутнасці, праява ветласці можа быць і лёсавызначальнай. Купальскі тэкст, па сутнасці, памастацку ўвасабляе ідэю выпрабавання годнасці чалавека праз ветлівасць і зычлівасць. Худобачка (сірата) у сцэне сустрэчы паводзіць сябе пачціва і годна («паздаровіла» гасцей, скланілася ім), а багатырачка — ганарліва, без пашаны, за што асуджаецца народнай мараллю, застаецца паза ўвагай годных жаніхоў у тэксце песні. Роспач, самота, шкадаванне яе перадаюцца адпаведнай, падобнай на галашэнне інтанацыяй: «...Ручнічкі мае дымковыя, // А што ж я з вамі рабіць буду? // А ці не дарожкі высцілаць? // Падушкі мае пуховыя, // А што ж я з вамі рабіць буду? // Ці не горачкі выкладаць? // Паяскі мае шаўковыя, // A
¹⁵ Гілевіч Н. С. Песні народных свят і абрадаў. С. 192.
93
што ж я з вамі рабіць буду? // Ці не конікі ляйцаць...» (Купальскія і пятроўскія песні, с. 276—279).
Пры паэтычнай інтэрпрэтацыі некаторых пазіцый народнай этыкі, экзістэнцыянальных высноў народа купальскія песні побач з мастацкімі перыядамі, разгорнутымі кампазіцыйнымі канструкцыямі дзейсна выкарыстоўваюць і гранічна лаканічныя формы выказвання, вобразныя выявы на ўзроўні сімвалаў. Напрыклад, у песні «Цераз гару тры сцежачкі» хлопцужаніху вуснамі родных, бацькі, сястры даецца парада з трох паненак, знешні выгляд першых дзвюх акрэслены сацыяльна: «што ў золаце, што ў аксаміце», выбраць трэцюю — «што ў розуме». Матывіроўка такога выбару — простая і пераканаўчая: «мы золата прыпазычым, аксаміту прыкупім, а розуму ані ўцяць, ані ўзяць» (Купальскія і пятроўскія песні, с. 144—145).
Суаднясенне міфалагічных, побытавых, лірычных матываў у паэзіі Купалля ўяўляе сабой досыць цікавую карціну. Першнаперш у аспекце месца, удзельнай вагі твораў кожнай жанраватэматычнай групы тэкстаў міфалагічнага, дыдактычнага, лірычнага зместу. Яны неяк вельмі прапарцыянальна прадстаўлены ў самавітым агульным рэпертуары свята і ў гэтым сэнсе прыкметна вылучаюцца сярод іншых песенных цыклаў гадавога круга. Акрамя таго, лірычныя купалкі, купальскія песні побытавага характару, не кажучы ўжо пра міфалагічныя тэксты, выяўляюць сваю арганічную сувязь з самім святам летняга сонцастаяння. Повязь гэта прасочваецца на розных узроўнях семантыкі і паэтыкі. Многія сюжэты купальскіх песень падзейна, сітуацыйна звязаны з Купальскай ноччу, рытуаламі, павер’ямі, дзейнымі персанажамі святкавання Купалля. Перадусім з самой ноччу на Купалле як незвычайнай, з якой лучылася многа розных надзей, у тым ліку ў дзяўчат на каханне. Зафіксаваны 150 гадоў таму назад на Міншчыне і паўтораны ў запісах Н. Гілевіча, пазней Г. Таўлай тэкст лірычнай купалкі з рэдкаснай далікатнасцю, псіхалагічна дакладна і тонка перадае душэўны стан маладой дзяўчыны: чаканне, задуму, спадзеў:
Каліна! На святую Купалачку, каліна, Ой, выйду, выйду на вулачку Да буду глядзець, што будзе ляцець.
94
Ляцяць, ляцяць тры лебедзі. — Лебедзі мае шэранькія, Да скіньце мне па перынцы, Па перынцы, па русай касе. Калі буду ў ойчанька, Я тую касу ў вяночку знашу, Калі буду ў свёкаркі, Я тую касу ў чэпчыку знашу.¹⁶
Любоўная лірыка Купалля мае выразныя рысы адметнасці, нададзеныя ёй самім характарам свята зеніту лета, яго абрадавай семантыкай, пэўнымі побытавымі рэаліямі, умовамі, нарэшце, прыродай летняй пары. Сродкамі агульнафальклорнай паэтыкі, уласцівымі толькі купальскім тэкстам, у ёй паэтызуецца адвечнае пачуццё кахання, сведчыцца аб ім узвышана і мройна. Для трансфармацыі жыццёвавобразных рэалій у паэтычную форму творцы купальскай лірыкі найчасцей звяртаюцца да амебейнага тыпу кампазіцыі: ён дазваляе лёгка і непасрэдна перадаць думку, рух, дыялектыку дзеяння, пачуцця. Спатканне хлопца з дзяўчынай, а яно само па сабе ў фальклоры сімвалізуе каханне, у любоўных купалках адбываецца, як правіла, на ўлонні прыроды, калі паненка збірае святаянскія зёлкі або «ягадкі бярэ». Дыялог паміж маладымі людзьмі, хоць і мае побытавы план (размова ідзе пра падрыхтоўку да вяселля), дзякуючы вобразнай сімволіцы (сігнэту, пакаціўшы якім хлопец будзіць дзяўчыну) набывае рамантычную афарбоўку. У некаторых варыянтах сюжэта «дзяўчына не выспалася: вышывала любаму сарочку (ручнік, пояс)» — сімвалічны знак увагі, кахання — назіраецца імкненне складальнікаў песні стварыць адпаведную абрадавую рэальнасць, надаць ёй таямнічы падтэкст, лёгкі гумарыстычны флёр: «Цёмная ночка купалачка, // Наша Марыська няўдалачка. // Усю ноч не спала — горы капала, // Горы капала глыбокія, // Стаўляла стаўбы высокія, // Вешала ручнікі шаўковыя. // Усім хлопцам прадавала, // Свайму Іванку дарам давала...» У палескім варыянце абрадавы субстрат захаваўся лепш: «...Капала горы камянныя, // Стаўляла слупы залатыя (разрадка наша. — A. Л.) (Купальскія і пятроўскія песні, с. 113—114).