Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў
Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект
Арсень Ліс
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 188с.
Мінск 1998
Жніўныя песні разам з абрадамі зажынак і дажынак складаюць адзін з самых сацыяльна значных раздзелаў традыцыйнай мастацкай культуры беларусаў. Выкліканыя да жыцця галоўнай падзеяй у гаспадарчым годзе земляроба жытнім жнівом, зборам хлеба, яны акумуліравалі ў сабе вялізны, рознабаковы вопыт народа. У абрадах жніва, матывах і вобразах жніўных песень закадзіраваны цэлы шэраг светапоглядных, сацыякультурных, псіхалагічных з яў, праяваў рознародных дачыненняў чалавека з прыродай, унутрысямейных і грамадскіх узаемадачыненняў, асэнса
³⁵ Грынблат М. Я. Песні беларускага народа. Т. 1. С. 26.
111
ваных эстэтычна. У жніўных песнях атрымалі яскравае паэтычнае ўвасабленне некаторыя аспекты гісторыі народа, вызначальныя рысы яго духоўнага аблічча. Структура жніўных абрадаў полісемантычная. Яна ўключае некалькі асобных частак, суадносных з рознымі этапамі жніва, пачынаючы ад яго падрыхтоўкі, агледзін поля з мэтай высветліць спеласць збажыны і здзяйснення абраду «пакрывання нівы». Гэты апошні, глыбока архаічны сваёй семантыкай, дарэчы, з другой паловы XIX ст. ён ужо знік з рытуальных практык, пралівае святло на генезіс усёй жніўнай абраднасці і жніўных песень у цэлым. У рытуалах «пакрывання нівы» адназначна дамінуе ідэя заклінання ўрадлівасці, выражаная ў такіх умовах і кампанентах абраднасці, як выбар выканаўцаў рытуалаў (абавязкова маладая нявестка ў асістэнцыі дачок гаспадыні), пакрыванне першага нажатага снапа наміткай або палатнінай, падкіданне яго ўгору і суправаджэнне ўсёй абрадавай акцыі песнямізаклінаннямі, формуламі заклёну*.
3 першароднай, язычніцкай сілай пачуцця клопат пра будучы ўраджай выражаны ў рытуалах зажынак. Пачыналіся яны з вітання зажынальніц з нівай як з адушаўлёнай істотай, зваротам да антрапаморфнага гаспадара поля. Магічным актам заклёну будучага ўраджаю суправаджаўся момант выжынання на гусцейшай мясціне жыта і пастаноўкі на пожні першага снапагаспадара, са словамі зажынальніцы: «Стаўлю сноп на сто коп, на тысячу мерак!» або «тысячу бабак!» Імператьгўная форма наказузаклінання, гіпербалізаваны вобраз жаданага ўраджаю, выражаныя ў рытуалезаклёне, з усёй непасрэднасцю адчування аб’екта выявы, эмацыянальнай ёмістасцю магічнага слова азываюцца ў зажынкавых песнях. Зажынкі — непрацяглыя ў часе. Непасрэдна на полі акрамя дыялогу прывітання і адвітання з нівай у зажынкавых песнях былі найбольш актуальныя заклінальныя матывы на добры ўраджай (Жніўныя песні, с. 63—64). Практычна рытуальнамагічны характар насіла і абрадавая вячэра пасля зажынак. На ёй ужывалася рытуальная ежа, той жа сыр, хлеб,
Падрабязней аналіз семантыкі і генезісу жніўных абрадаў зроблены намі ў манаграфіі «Жніўныя песні» (Мн., 1993. С. 45—47, 126—129).
112
соль, што браліся жнеямі на зажон, спажываліся часткова пры першым снапе на ніве, а рэштка павінна была быць прынесена дамоў для ўжытку ў зажынкавым застоллі. Такая абавязковая прысутнасць хлеба і сыра ў абрадавых акцыях жніва сведчыла, безумоўна, аб іхнім сакральным статусе, успрыманні іх старажытным земляробам як стымулятараў урадлівасці. Якраз зажынкавая вячэрняя ўрачыстасць і з’яўлялася той абрадавай рэальнасцю, якая канцэнтравала ў сабе песнятворчасць зажынак. У зажынкавых песнях, спяваных у застоллі, цесна перапляталіся рознародныя матывы, сэнсава аб’яднаныя клопатам земляроба пра паспяховую ўборку даспелай нівы, багаты, шчаслівы збор плёну.
Нельга сказаць, што праз усе песні зажынак праходзіць лейтматывам матыў «досыць ядранаму жыту ў полі стаяці», аднак сваім шырокім паэтычным абагульненнем жніўнай пары, яе земляробскага зместу ён неяк узвышаецца над іншымі. Праз апору на ключавыя словы «досыць» і «пара», з акцэнтам на сэнсатворнае словазлучэнне «ядраное жыта» ствараецца эстэтычная рэальнасць, якая адначасна ўвасабляе і мару і рэчаіснасць:
Досыць, досыць ядраному жыту ў полі стаяці, Досыць, досыць, Пара, пара ядраному жыту ў полі снапамі, Пара, пара.
Пара, пара ядраному жыту у таку тарпамі, Пара, пара.
Пара, пара ядраному жыту у дзяжы падходам...³⁶
Зажынкавыя песні з іх матывамі заклінання ўрадлівасці нівы, паэтыкай, пазначанай элементамі міфапаэтычнага светасузірання, былі толькі невялікім уступам да той вялікай песеннай паводкі, якая разлівалася на палях, калі наступала само жніво і асабліва дзень яго завяршэння — дажынкі. Вельмі адметна, рэальнае жніво, некалькі дзён напружанай, засяроджанай працы не суправаджаліся ніякімі абрадамі. Адно, што аблягчала фізічныя намаганні работніцжней, надавала пэўны рытм усяму працоўнаму дню, дапамагала праганяць стому, была пес
³⁶ Жніўныя песні / Уклад. A. С. Ліса, В. I. Ялатава. Мн., 1974. С. 68—69.
113
ня. 3 агульнай масы песень жніва яе прынята вылучаць як працоўную, уласна жніўную. Яна адметная сярод жніўнай паэзіі ды каляндарнаабрадавага фальклору ў цэлым перадусім рэалістычным адлюстраваннем працы і чалавека ў ёй. Сродкамі рэалістычнай паэтыкі ёю быў створаны псіхалагічна дакладны вобраз беларускай жанчыныпрацаўніцы, носьбіткі такіх рыс нацыянальнага характару, як працавітасць, сумленнасць, спагаднасць, шчырасць, чалавечая годнасць. Зразумела, гэтымі, хоць і вызначальнымі, рысамі псіхалагічны партрэт беларускай жанчыны, створаны сродкамі жніўнай паэзіі, не абмяжоўваўся.
Але спачатку — пра функцыянальныя перадумовы жанраваэстэтычнай прыроды жніўнай песні. Паўнакроўны, псіхалагічна пераканаўчы, эстэтычна закончаны вобраз жняі выкрышталізоўваўся, ствараўся ў спецыфічных умовах функцыяніравання ўласна жніўнай песні. Адмысловасць бытавання працоўнай жнейскай (ёсць і такое яе народнае азначэнне) песні заключаецца ў тым, што яна непасрэдна крок за крокам суправаджала ход працы, фізічна цяжкай, складанай, асабліва пад спякотлівым, што было характэрна для жніва, сонцам. Каб «перавесці дух», нярэдка ў час вязкі перавясла для чарговага снапа, жняя заводзіла песню. Спявалі ў працэсе самога зжынання каласоў, калі трэба было згінацца да зямлі, каб левай рукой захапіць, а правай падрэзаць сярпом жменю жытніх сцяблін. «Яно і цяжка, гутарка ідзе пра спяванне нагінкі, але ўсё роўна спяваеш! Спяваеш і сам сабе падлягчаеш», — сведчыць інфарматарка пра спеў у час рабочага працэсу этнамузыколагу 3. Я. Мажэйка³⁷. «...Толькі слухаючы напеў, — пісаў музыказнаўца В. I. Ялатаў, — можна адзначыць у ім рад момантаў, якія ніякімі іншымі прычынамі, акрамя працоўных намаганняў, растлумачыць нельга»³⁸. Такім чынам, як бачым, высвятляюцца даволі спецыфічныя ўмовы, характар бытавання ўласна жніўнай, працоўнай песні. Вядома, паняцці «бытавання» песні і ўзнікненне, «нараджэнне» яе — не адэкватныя. Але віда
³⁷ Можейко 3. Я. Календарнопесенная культура Белорусснн. С. 33.
³⁸ Ялатаў В. 1. Музычныя асаблівасці беларускіх жніўных песень // Жніўныя песні. С. 41.
114
вочна і тое, што сувязь паміж гэтымі з’явамі даволі прамая, а ў сферы фальклорнай творчасці зусім непасрэдная. Народная песня, у тым ліку абрадавая, узнікла не ў закрытых, лабараторных умовах, на самоце, як гэта было з песняй літаратурнага паходжання, а падала голас у час нейкай супольнай абрадавай акцыі калектыву, таго ж магічнага заклёну. Нараджалася яна ў розных побытавых і быційных абставінах. Жніўная — на ніве, балазе мела для гэтага адпаведную прыродную «майстэрню»: хлебадайны палетак, высокае неба — волю, дзе можна было «пусціць голас». А найбольш, пэўна, пабуджала перажыванні і патрабавала выказацца сама жнейская праца. На нейкім часе, пакуль не дайшло да стомы, яна абуджала пачуцці, стымулявала думку. Менавіта характар працы і яе знешнія абставіны прычыніліся да непасрэднасці лірычнага выказвання суб’екта песні, да спавядальнага тону гэтага выказвання. Жніўная праца і дзейсны прыродны фон, на ўлонні якога яна здзяйснялася, не толькі інспіравалі індывідуальны пачатак у песенным выказванні, але і спрыялі вызваленню песні, яе мэтаідэі ад абрадавага канона. У выніку змянялася жанраватэматычная праблематыка, прырода песеннай творчасці жніва. Пашыраліся яе магчымасці шырэйшага рэалістычнага адлюстравання чалавека.
Вобраздамінант працоўных жніўных песень — вобраз жняі. Работніца на ніве, беларуская жанчына, рэпрэзентаваная ў песні жняёй, падчас працы выступае ў дзейсным кантакце з навакольнай прыродай, жывымі і нежывымі яе аб’ектамі. Праз зварот да іх як да адушаўлёных выяўляевыказвае яна свае думкіперажыванні. Зварот гэты звычайна гучыць у задушэўным, пранікнёным тоне. Жняяпастацянка ласкава просіць вецер фізічна аблегчыць цяжкую жніўную працу: «Ой, павень, ветрык, павень да дадай халадочку майму сэрцу, жываточку» (Жніўныя песні, с. 90). На асабліва пранікнёнай ноце гучыць яе просьба аб большым — дапамозе змагчы душэўную скруху, «тугу цежаленьку»:
Ой, не ляжы, ветру, ў полі, Паміж горачак, у разоры, Да ўстань, ветру, памаленьку,
115
Павей, ветрык, паціхеньку, Развей хмарачку цямненьку — Маю тугу цежаленьку...³⁹
Нельга не заўважыць, як узбагачаецца мастацкая форма лірычнага выказвання, арганічна ўзнікае метафарызацыя мовы («устань, ветру»), набірае сэнсавай ёмістасці асацыятыўны рад «хмарачка цямненька — туга цежаленька».
Цяжкая праца на пастаці (на постаці) актывізуе перажыванні, думку маладой жанчыны ў кірунку яшчэ незабытага, ахутанага пяшчотнымі ўспамінамі роднага, бацькоўскага дому, і жніўная песня вельмі псіхалагічна дакладная ў перадачы стану душы маладой замужніцы. Адначасова ў свядомасці маладой жняі, як яна выказана ў песні, жыве разуменне незваротнасці нечага істотнага ў жыцці чалавека з пражытымі гадамі, і гэта пачуццё высокаэстэтызавана. Перажыванне, увасобленае ў песні, ахінаецца натуральным мінорам, замроенай элегічнасцю:
— Селязенька, крылушкі быстрэнькі, Галоўка сізенька, Ці пераляціш шырокае поле, Глыбокае мора?
Ці перанясеш таткаву негу К свёкру на падвор’е?
— He пералячу шырокага поля, Глыбокага мора, He перанясу таткавы незі К свёкру на падвор’е.⁴⁰
Зварот жняіпастацянкі ў яе лірычнай споведзі да сонца, сведкі яе працы, акрамя таго, што актывізуе вельмі актуальную для жніўных песень тэму ўнутрысямейных адносін, можа быць з мастацкапрадуктыўным вынікам пераведзены ў кантэкст адлюстравання сацыяльных дачыненняў па лініі работніцажняя — панпрыгоннік. Дарэчы, гэта даволі характэрная, асабліва для жанравай прыроды жніўных песень, з’ява. He выключана, што такі сюжэт фарміраваўся спачатку на побытавым матэрыяле, з практыкі сямейных адносін. Пазней лёгка пераасэнсоў