• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект Арсень Ліс

    Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў

    Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект
    Арсень Ліс

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 188с.
    Мінск 1998
    88.28 МБ
    
    ⁴⁸ Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 89. С. 262.
    
    ⁴⁹ Шейн П. В. Белорусскне народные песнн. СПб., 1874. С. 212.
    
    126
    
    Ой, каціўся вяночак
    3 шырокае нівы
    3 жанцамі маладымі, Падкаціўся пад вароты.
    — Выйдзі, пане, за вароты,
    
    Выкуп вянка з золата! He з золата вянок віты, Да з густога жыта, Да й з каласістага, Да шчэ з ядраністага.⁵⁰
    
       Дажынкавыя тэксты складаюць каля траціны ўсяго масіву жніўных песень. Большасць з іх аб’яднаны адной мэтавай устаноўкай, генетычнымі каранямі і адпаведна паэтыкай, элементы якой фарміраваліся ў міфапаэтычную эпоху. У ідэйнасемантычным плане дажынкавыя песні характарызуюцца жыццесцвярджальным, мажорным гучаннем, заснаваным на ўсведамленні таго, што здзейснена вялікая цяжкая праца, здабыты рэальны плён — гарант жыцця.
       Асноўнай тэматычнай групе дажынкавых песень, творам велічальнага зместу, архаічнаму іх ядру — тэкстам спарышовым і райковым, папярэднічала адносна невялікая песенная група, у якой адлюстравана, калі можна так выказацца, цырыманіяльная частка дажынак: сустрэча жней у двары гаспадара, абвяшчэнне імі аб здзейсненай працы, прынесеным плёне, матьгвіроўка патрабавання ўзнагароды. У лаканічных вобразахабразках тэкстаў гэтай уводнай групы паэтычна ўвасабляецца паход дажынкавай талакі, прыход жней на гаспадарскі двор: «Да чые там жнейкі йдуць, // Як пчолачкі гудуць, // Залатыя сярпы нясуць?»; «Да што ў полі гудзець? // Да вясёл пасол ідзець»; «А ідуць, ідуць жнеечкі з поля, // Як вутачкі з мора. // Ой, нясуць, нясуць ядраное жыта // Ўсё ў вянках павіта» (Жніўныя песні, с. 415, 416). Песнямі ўрачыста пасылалася спавяшчэнне гаспадарам, усяму паспольству аколічнаму: «Засцілайце сталы, лавы — едзе госцік небывалы»; «Адчыняйце шчытовы вароты — ідуць жнеі з работы»; «Адчыняй, пане, усе брамы, нясем вяночак убраны» (Жніўныя песні, с. 429, 448). Своеасаблівыя вобразысігналы песень дажынкавага ўступу, іх лейтматыў, выражаны словамі «Сягоння ў нас дажынач
    
    ⁵⁰ Немцаў А. Замоскі сельсавет Асіповіцкага раёна Бабруйскай акругі // Наш край. 1927. № 6—7. С. 38; Гнльтебрандт П. Сборннк памятннков народного творчества в СевероЗападном крае. Внльна, 1866. Вып. 1. С. 159.
    
    127
    
    кі», «Сягоння ў нас дажон, дажон», стваралі ўрачыстую прыўзнятую атмасферу, адчуванне падзеі, сапраўднага свята. А найбольш узвышаецца над усімі ў першай тэматычнай групе дажынкавых песень ідэяматыў «Сягоння ў нас вайна была, усё поле зваявалі» — ёмістае мастацкае абагульненне, зробленае на філасоўскім узроўні асэнсавання з’явы. У ім асацыіраваліся цяжар жніўнай працы з ратным подзвігам, тым больш што ўдзельнікі жніва са сваімі рэжучымі прыладамі, сярпамі, давалі повад працягваць ланцужок асацыяцыяй. Асацыяцыяпараўнанне падмацоўвалася яшчэ эпічнай інтанацыяй, самабытнаглыбінным напевам:
    
                     А ў нас сёння вайна была, А ў нас сёння вайна была, Усё поле зваявалі, Усё поле зваявалі, Усё жыта пажалі, Усё жыта пажалі, Сабе славы даказалі.⁵¹
    
        Што да асацыятыўнай злучанасці паняццяў «жніво— вайна» пры іх семантычнай антыноміі, то не выпадковасць іх, а пэўную заканамернасць, а, значыць, наяўнасць рэальнага грунту пад іхнім збліжэннем можа пацвердзіць, мабыць, і другое паэтычнафіласофскае абагульненне — «вайна—малацьба», вядомае са «Слова аб палку Ігаравым».
        Паза клопатам аб ураджаі на лета, які так адчувальна праявіўся ў дажынкавых абрадавых практыках і асобных тэкстах, з шэрагу іншых каляндарных урачыстасцей дажынкі вылучаў магутны хваласпеў, велічанне ў песнях гаспадароў, саміх жней і плёну працы ураджаю. Велічальныя матывы дажынак, з захаваным у некаторых тэкстах праз стагоддзі сакральным субстратам, складаюць іх сутнаснасэнсавае напаўненне. Узвелічэнне, услаўленне чалавека ў дажынкавых песнях ідзе праз паэтызацыю працы земляроба. I ў гэтым яны тыпалагічна збліжаны з велічаннямі іншых каляндарных цыклаў.
    
    
    ⁵¹ Шырма Р. Беларускія народныя песні. Т. 3. С. 164.
    
    128
    
        Класічны ўзор рытуальнай дажынкавай сустрэчы жней і велічання ў двары гаспадара ўяўляе сабой песня «Разгарыся, вячэрняя зорка», запіс тэксту якой, на жаль, ні разу за амаль цэлае апошняе стагоддзе не быў паўтораны фалькларыстамі. Рытуальны ў рэтраспекцыі характар песні выяўляецца першнаперш праз імператыў зваротунаказу, а таксама праз семантыку малюнка самой сустрэчы. Менавіта сцэна сустрэчы жней набыла асаблівую асязальнавобразную пластыку дзякуючы канцэнтрацыі ў структуры яе малюнка цэлага гнязда сталых эпітэтаў магічнай семантыкі. Пры сустрэчы жней у песні паасобаму шаноўна ўзвышаецца чалавек на фоне светлага здабытку божага дару і працы рук сваіх. Створаны мастацкі вобраз, які міжволі выклікае асацыяцыі з рэнесанснымі творамі, з іх павышанай увагай да чалавека, гуманістычным поглядам на яго. Неяк пасвойму пададзены, ураўнаважаны тут два вобразы: гаспадыні, надзелены высокім эпітэтам «сенатарка», і жняіпастацянкі, пастаўлены ўпоравень з ёю:
    
                      Разгарыся, вячэрняя зорка, Перад ранняй, Расхадзіся, наша гаспадынька, Перад жнейкамі, Кажы выносіць цясовыя сталы На чыстыя двары, Бяры залатыя ключы 3пад пояса, Адмыкай жа залатымі ключамі Зялёную скрыню, Выбірай у зялёнай скрыні Бялёвыя абрусы, Засцілай, наша гаспадыня, Цясовыя сталы, Налівай жа, наша гаспадыня, Залатыя кубкі, А частуй жа старшую жнейку — Пастацяначку: — Будзь здарова, старшая жнейка — Пастацяначка!
                      — На здароўе, мая гаспадынечка — Сенатарачка.⁵²
    
    
       Дажынкавыя велічанні прасякнуты святлом летняга жніўнага дня, урадлівай нівы, радасцю чалавекарабачая,
    
    
    ⁵² Шейн П. В. Белорусскне народные песнн. С. 213.
    
    5 Зак.. 1081
    
    129
    
    які далучыўся да вялікага шчаслівага здзяйснення ў жыцці сям’і, грамады, сваім асабіста. Дажынкі былі апафеозам працы земляроба. Такімі яны паўстаюць і ў дажынкавай паэзіі, песнях як раннетрадыцыйнага пласта, так і пазнейшых, чыя паэтыка нясе ў сабе элементы стыхійнаматэрыялістычнага светапогляду, рэалістычнага адлюстравання быцця.
       Мяркуючы па семантыцы вобразаперсанажа Спарыша, структуры тэксту дажынкавых спарышовых песень, яны адны з найбольш ранніх у рэпертуары жніва. Гэты самаісты штрых традыцыйнай беларускай мастацкай культуры невыпадкова заўважаны цэлым радам даследчыкаў, у тым ліку П. Шэйнам, Я. Быстронем, Н. Ціханіцкай, К. Машынскім. Арэал бытавання спарышовых песень, з усходу на захад ад Веліжчыны да Латгаліі, з захопам поўдня Пскоўшчыны — рэгіён старой крывіцкай цывілізацыі, генацэнтр іншых каляндарнаабрадавых жанраў, перадусім песень валачобных і восеньскіх.
       Разгляд поглядаў вучоных на генезіс Спарыша і звязаных з ім песень намі зроблены ў свой час у прадмове да тома з серыі БНТ «Жніўныя песні», а таксама мы спыніліся на іх больш падрабязна пры аналізе жніўных тэкстаў у манаграфіі аднайменнай назвы⁵³. Схільны разглядаць Спарыш і Раёк (Рай) як міфапаэтычнае ўвасабленне ўрадлівасці, якое ў вачах славянязычнікаў мела функцыі дабратворнага боства.
       Семантыка спарышовых песень характэрна і адметна тым, што спалучае ў сабе, прычым акрэслена, навочна, дзве тэмы, дзве ідэі адразу ў адным тэксце — велічанне гаспадара і заклён на ўраджай. Тым самым спарышовыя песні цудоўна пацвярджаюць тэзіс У. Я. Пропа, яго інтуітыўную дагадку аб тым, што старажытнае велічанне само па сабе — акт магічны. Тэкст спарышовай песні, запісаны П. В. Шэйнам ад таленавітай носьбіткі народных традыцый Марыі Каткевіч, вызначаўся аптымальнай паўнатой, улікам усіх рытуальных страў, а ў частцы заклёну — гранічным лаканізмам, семантычнавобразнай ёмістасцю магічнага слова:
    
    ⁵³ Ліс A. С. Жніўныя песні. Мн., 1993. С. 129—134.
    
    130
    
                    Хадзіў Спарыш па вуліцы, Па вуліцы па шырокай, Па мураўцы па зялёнай, А ніхто Спарыша ў двор не завець. Выйшла, выехала Хадорыха: — Хадзі, Спарыш, ка мне на двор, Ка мне на двор за чысовы стол: У мяне сталы пазасціланы, У мяне пірагоў панапечана, У мяне мёду панасычана, У мяне каша панаварана.⁵⁴
    
        Уступная апавядальная частка і запросіны Спарыша вытрыманы ў паважным эпічным рытмікамеладычным стылі. Светапогляднай падасновай фрагмента выявы, па сутнасці абрадавага, стала з’яўляецца гіластычная, паводле класіфікацыі Я. Кагарава, магія, магія ўлітавання. Прадметнарэчыўныя вобразы, з прычыны надання ім сакральнага значэння, акрэслены чотка, выпукла, чаму спрыяе і актывізацыя семантыкі кароткіх дзеяпрыслоўяў, вынесеных у канец радкоў. Падвышэнне годнасці гаспадыні, хоць і становіць сабой задачу тэксту, саступае першае месца заклінанню ўрадлівасці. Гэтаму апошняму аддаецца асноўны энергетычны зарад усяго твора. Канцоўка яго канцэнтруе ў сабе ўсю сэнсававыяўленчую моц старажытнай абрадавай песні:
    
                     — Сядзь, Спарыш, на покуце, На покуце ды на золаце, Пі, Спарыш, зялёна віно.
                     Спары, Божа, у маім гумне, У маім гумне, у маім дварэ: На таку ўмалот, а ў дзяжы падход, А ў печы рост, на стале сыццё!⁵⁵
    
        У заключэнне нельга не звярнуць увагі на яшчэ адзін небезістотны момант разгледжанага тэксту. Датычыць ён адлюстравання дыялектыкі народнай свядомасці. Справа ў тым, што ў заклінанні, якім завяршаецца спарышовая песня, зварот да Спарыша як міфічнага падаўца работ, запросіны яго на сакральна адзначанае месца ў хаце ў далейшым неўпрыкмет пераключаюцца на апеляцыю гас
    
    
    ⁵⁴ Шейн П. В. Белорусскне народные песнн. С. 209—210.
    
    ⁵⁵ Тамсама.
    
    5*
    
    131
    
    падыні да Бога ў яго хрысціянскай іпастасі. У цэлым застаецца ўражанне цэласнасці звароту ў яго першаснай, язычніцкай сутнасці і форме.
       Спарыш, або Спарыня, як ён мадыфікаваны ў дажынкавых песнях паўночнаўсходняй Беларусі, беларускарускай кантактнай зоны, дае падставу гаварыць пра персаніфікаванае ўвасабленне ў гэтым вобразе плёнаноснага пачатку. 3 тэкстаў, апублікаваных Я. Раманавым і А. Шлюбскім, можна зрабіць выснову: Спарыш як дабратворнае боства, істота ў народным уяўленні існаваў і ў вобразе жытняй «барады», якую, зжаўшы, жнеі прыносілі з апошнім снапом дахаты, у застаронак, і ў форме спарышовага вянка, што таксама сімвалізаваў плёнадайны пачатак. У песнях падкрэсліваецца, прынамсі, паслядоўна, пачынаючы з апавяшчэння, што «ўсё лета спарыня з намі на нівушке была» і што ў дзень дажынак яе «сарвалі з караня» або яна «зламілася з караня». Галоўнае ж, тэксты спарышовых песень з усходняга рэгіёна, уступаючы ў эстэтычным сэнсе ўзорам іх з Чашнікаў, Копысі, абодва ў публікацыі П. Шэйна, дазваляюць паўней і з большай пэўнасцю асэнсаваць паходжанне вобраза Спарыша (Спарыні) і яго семантыку. Ва ўсходнебеларускіх варыянтах песні паслядоўна акцэнтуецца здольнасць Спарыні магічна памнажаць дабро на ўсіх этапах збору і апрацоўкі збажыны, зерня — аж да выпечкі хлеба. Гэта множнасць дабра, магічна забяспечаная Спарынёй, у тэксце дасканала перадаецца коштам актывізацыі семантыкі слоўпрыслоўяў: «На ніве Спарыня ужыніста была, // У адонкі Спарыня укладзіста была, // У асеці Спарыня прысушыста была, // У пасадзе Спарыня прысодзіста была, // У кучы Спарыня прыгрэбіста была, // А ў ва’нбары Спарыня прысыпіста была, // А ў молу Спарыня умоліста была, // А ў дзяжы Спарыня падходзіста была, // А ў печы Спарыня прыпечыста была!»⁵⁶ Акрамя міфалагічных уяўленняў старажытнага чалавека, у гэтай густа выпісанай, пластычнай карціне земляробскага побыту закадзіравана і мара адвечнага ратая і сейбіта пра універсальную