Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў
Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект
Арсень Ліс
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 188с.
Мінск 1998
Ой, высок наш бор, высок Над усімі барамі, Ой, багат наш пан, багат Над усімі панамі.
А ў нашага пана Маляваная брама, Залатыя вароцейкі. За тымі вароцейкамі Плывуць тры ручаёчкі, У адным ручаёчку Горкая гарэліца, У другім ручайку Зялёнае віно, А ў трэцім ручайку Салодкі мядочак...⁶⁴
Роля сінтаксічнага паралелізму нават там, дзе ён не ахопліваў сабой усёй структуры тэксту, не зводзілася адно да стылёвай застаўкі: ён браў на сябе значную семантычную нагрузку. Нагрузка гэта павялічвалася ў тых тэкстах, у якіх першая, зыходная частка паралелізму развівалася ў стройную кампазіцыйную канструкцыю, шырокі малюнак, што накладаліся на другую палову тэкставай структуры, эмацыянальна, эстэтычна ўзмацняючы чала
⁶⁴ Жніўныя песні. С. 496.
138
вечую частку паралелізму, асноўную думку твора. Беларуская жніўнапесенная традыцыя ведае некалькі тэкстаў такога разгорнутага сінтаксічнага паралелізму, дзе першая, прыродная частка набывае фактычна значэнне самастойнага эстэтычнавартаснага абразка, які надае другой кампазіцыйнай частцы паэтычнафармальную і семантычную завершанасць. Сярод іх адзіны ўзор песеньвелічанняў з выкарыстаннем старэйшага паходжаннем, паводле думкі А. Весялоўскага, адмоўнага паралелізму. Тэкст гэтага маленькага мастацкага шэдэўра, запісаны напачатку стагоддзя вядомым збіральнікам музычнага беларускага фальклору А. Грыневічам, уяўляе сабой тонка арганізаваную эстэтычную структуру, складзеную з роўназначных дзвюх частак, кожная па пятнаццаць радкоў, дасканала згарманізаваных. Паўтор першага слова, словазлучэнняў праз радок стварае прыгожы рытмічны малюнак і адначасна ўражанне павольнага руху хмары над нівай:
Выхадзіла цёмная туча 3за цёмнага лесу, Выхадзіла.
Ды не вышла цёмная туча 3за цёмнага лесу, Ды не вышла.
Толькі ціхім прыгнала ветрам Дробненькага дажджу, Толькі ціхім...
Выхадзіла к нам гаспадынька Раненька на ніўку, Ды не вышла.
Толькі слала сыноўсакалоў, Дочакперапёлак, Толькі слала.
Толькі слала дочакперапёлак, Нявестаклябёдак, Толькі слала...⁶⁵
Увогуле, паводле зместу і мастацкай прыроды, дажынкавыя велічанні вельмі разнастайныя. Уласна яны даюць найбольшую варыятыўнасць жанру. Прынамсі, між
⁶⁵ HrynicwiC A. Bielamskija piesni z notami. Pieciarburh, 1910. T. 1. S. 21— 22.
5a*
139
дажынкавых сустракаецца найбольш тэкстаў, якія найдалей адыходзяць ад канонаў велічання. Яны цікавыя не толькі з пункту гледжання паэтыказместавых магчымасцей жанру, але ў пэўным сэнсе і як з’ява псіхалогіі народнай творчасці. Велічальны гурт не толькі вітае, славіць гаспадыню ў сувязі з заканчэннем жніва, а імкнецца перадаць і свае перажыванні. Такім чынам, аб’ектывізаваны, эпічны пачатак, уласцівы класічным велічанням, атрымлівае лірычную падсветку і тым самым дэтэрмінуе пэўныя змены ў паэтыцы тэксту. Лагічна, што такі тып велічання развіўся пазней, калі ў калектыўнага творцы паэзіі з’явілася патрэба асэнсаваць рэаліі жыцця праз свет чалавечай душы. У тым ліку такія праявы рэчаіснасці, якія традыцыйна асэнсаваліся павбдле канонаў міфалагізаванага мыслення, а значыць, цалкам падпарадкоўваючы індывідуальны пачатак калектыўнаму. Імкненне спалучыць гэтыя два імпульсы творчасці ў дажынкавых песнях вяло да відавочных змен у паэтыцы. Напрыклад, такі кампанент паэтычнай формы, як сінтаксічны паралелізм, дасканала рэагаваў на тэндэнцыю павелічэння індывідуальнага, лірычнага пачатку ў традыцыйнай абрадавай песні. Дажынкавы тэкст «Рада, рада шэра перапёлка» можа быць пацвярджэннем выказанаму тэзісу. Звычайна ў каляндарнаабрадавай паэзіі сінтаксічны паралелізм адыгрывае вызначальную кампазіцыйную ролю ў структуры тэксту. Праецыруючы прыродны абразок як паралель на карціну перажывання чалавека дае зыходны эмацыянальны імпульс развіццю пачуцця, думкі ў творы, ураўнаважвае структуру тэксту канструкцыйна. Сінтаксічны паралелізм каляндарнаабрадавых ды і сямейнаабрадавых песень звычайна строга вытрымлівае прапарцыянальнасць абедзвюх сваіх частак — прыроднай і чалавечай. У лірычных песнях прыродная частка яго рэдуцыравана, канцэнтруецца ў першых радках, найчасцей у адной першай страфе. У дажынкавай жа песні «Рада, рада шэра перапёлка» зыходная прыродная паралель паўтараецца па ўсёй структуры тэксту, эмацыянальна ўзмацняючы семантыку кожнай наступнай страфы і змацоўваючы канструкцыйна ўсе яго часткі:
140
Рада, рада шэра перапёлка, Што лета даждала, Рада, рада наша гаспадынька, Што жыта дажала.
Перамёрзла шэра перапёлка Глыбока ў крыніцы, У сцюдзёнай вадзіцы.
Перамёрзла наша гаспадынька Без жытняга хлеба, Без кіслага квасу.
Рада, рада шэра перапёлка, Што лета даждала, Радзей таго наша гаспадынька, Што жнеек сабрала Да жыта дажала.⁶⁶
Рада, рада шэра перапёлка, Што лета даждала, Рада, рада наша гаспадынька, Што жыта пажала, Рада, рада.
Досыць, досыць шэрай перапёлцы Па полі лятаці,
Досыць, досыць па полі лятаці, Крылейкам махаці, Досыць, досыць.
Досыць, досыць нашай гаспадыні Па полі хадзіці,
Досыць, досыць па полі хадзіці, Гаршчочкі насіці
Досыць, досыць.⁶⁷
Як бачна, структура тэксту набывае большую магчымасць вар’іравання, а семантычнае поле яго расшыраецца.
Песні заключнай дажынкавай групы характарызуюцца тым, што спалучаюць у сабе абагульнены паэтычны вобраз здзейсненай хлебадайнай працы, выказ удзячнасці Богу за выгоду — спрыяльнае лета і магічнае заклінанне ўрадлівасці нівы на будучыню. Вобраз жніва абагульнена ўвасоблены ў метафарычным вобразе «залатой мяцёлачкі», якая «ўсё поле пазмётвала, памяла й папратала, у гуменцы паскладала» (Жніўныя песні, с. 523—524).
Відавочна, гранічна лаканічны тэкст, у якім жніўная праца атрымала сімвалічнапаэтычнае абагульненне, вырас усё ж з зерня міфалагічных уяўленняў. Канстатацыя ўвішнасці, здзейсненай паводле магічнай мадэлі плённасці працы, няўзнак непасрэдна пераходзіць у зварот да вышэйшай касмічнай сілы, просьбы паспрыяць спажыць плён і «ў добрым здароўі, у радасці, весялосці за рок прычакаці», г. зн. дажыць да новага ўраджаю і зноў спазнаць радасць яго збору⁶⁸. Імкненне наблізіць да сябе жаданую яву спараджала напрыканцы абрадавай урачыстасці дажынак песню, цалкам скіраваную ў будучыню. Тэкст яе адначасова адсланяў сабой сапраўдную (як у жыцці) і сакральна адзначаную рэчаіснасць. Абрадавая
⁶⁶ Жніўныя песні. С. 502.
⁶⁷ Тамсама. С. 503—504.
⁶⁸ Тамсама. С. 523—524.
141
семантыка яго павінна была магічна ўрэальніць мару («Гаспадар жыта сее»)⁶⁹.
Разгляд трох разнавіднасцей жніўных песень, зажынкавых, працоўных і дажынкавых, уласна ідэйнаэстэтычны аналіз узораў тэкстаў асноўных іх груп дазваляе коратка абагульніць назіранні над адным з найбагацейшых раздзелаў не толькі песень земляробчага календара, але ўсёй беларускай народнай паэзіі. Жанравая сістэма, семантыка і структура жніўных абрадаў і песень увасобілі ў сабе і ўзнавілі ў эстэтычнай і ва утылітарнамагічнай і рэалістычнай формах багаты векавечны вопыт народа, здабыты ў працэсе актыўнага кантакту з прыродай і сацыяльным асяроддзем.
У асноўным ён трансфармуецца, перадаецца вуснамі галоўнай работніцы на жніве — жняіпастацянкі, якая з’яўляецца, карыстаючыся літаратуразнаўчай тэрміналогіяй, лірычнай гераіняй жніўнай песеннай творчасці. Вобраз яе ў шэрагу сістэмы вобразаў каляндарнаабрадавай паэзіі вылучаецца псіхалагічнай поўнамернасцю. Шырэйшаму, чым у іншых каляндарных цыклах песень, выяўленню душэўнага свету чалавека ў песнях жніва паспрыяла праца, у значнай меры індывідуальны яе характар і ўмовы на фоне палявога паднебнага раздолля. Вобраз жняі начыста пазбаўлены статычнасці, абрадавай ідэалізацыі. У ім тыпізаваны такія рысы народнага, нацыянальнага характару, як працавітасць, адкрытая душэўнасць, непрыняцце сацыяльнага прыгнёту і сямейнай дэспатыі, — усяго, што прыніжае годнасць чалавека, яго людскую існасць.
У адрозненне ад калядак і шчадровак, у якіх праца паэтызуецца, адлюстравана на генетычнамагічнай аснове, ва ўласна жніўных даецца рэалістычны вобраз яе.
Жніўныя песні становяць сабой пэўны крок у развіцці жанравай сістэмы і паэтыкі каляндарнаабрадавай творчасці. Уключаючы такія тыпы жанравай структуры, як заклён, велічанне, лірычнае выказванне, уласцівыя і іншым каляндарнаабрадавым цыклам, жанравая сістэма жніўных песень патрапіла набыць сваю мастацкую непаўторнасць. Дасягнута яна коштам функцыянальна дэтэр
⁶⁹ Жніўныя песні. С. 527—528.
142
мінаваных унутрыжанравых суадносін: асаблівае месца ў ёй набыло маналагічнае выказванне жняі, скарга. Што да дажынкавых велічанняў, то яны дасягнулі выдатнай змястоўнавыяўленчай разнастайнасці. Асабліва арыгінальны паэтычны каларыт такому самавітаму раздзелу жніўных песень, як дажынкавыя, надаюць архаічныя спарышоварайковыя тэксты з іх вобразаміархетыпамі. Высокі эстэтычны ўзровень жніўных песень, іх паэтычнае майстэрства ў значнай меры забяспечаны выкарыстаннем разнастайных кампазіцыйных прыёмаў. У жніўных песнях вялікае пашырэнне атрымалі структуры, пабудаваныя паводле прынцыпу палярызацыі, якія, як правіла, рэльефна адцяняюць асноўную ідэю праз эмацыянальнае ўзмацненне тэксту. Прыкметнай жанравай характарыстыкай жніўных, асабліва дажынкавых, песень з яўляецца пашыраная сярод іх трохрадковая страфа з паўторам праз паўзу трэцім радком першага. Ад такой метрыкарытмічнай арганізацыі песеннай структуры страфа набывае асаблівую канструкцыйную ўстойлівасць, акцэнтнасць думкі.
Застаецца адзначыць, што, будучы арыпнальным пленам беларускага народнапаэтычнага генія, жніўная песня беларусаў сваімі першнаперш антыпрыгонніцкімі матывамі і, шырэй, субстратам (пра гэта гаварыў балгарскі кампазітар А. Букарэштліеў) пераклікаецца з жатварскімі песнямі балгараў⁷⁰. Асобныя элементы семантыкі і паэтыкі лучаць беларускую жніўную паэзію з украінскімі і славацкімі песнямі жніва⁷¹. Уражлівае тыпалагічнае сыходжанне выяўляе яна з літоўскімі жніўнымі песнямі⁷².
⁷⁰ Букорештлнев А. Среднорядопскн песнн. Софня, 1934. Т. 2, ч. 2. С 526