• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект Арсень Ліс

    Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў

    Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект
    Арсень Ліс

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 188с.
    Мінск 1998
    88.28 МБ
    Ці ты, дзевачка маладзенькая.
    
    
    ²⁰ Веселовскнй A. Н. Нсторнческая поэтнка. М., 1989. С. 101.
    ²¹ Дей О. I. Поетака украінськоі народноі пісні. Клів, 1978. С. 99.
    
    158
    
                    Ліхую свякроў чуеш? — Хоць ліхую, хоць не ліхую, Над мамачку не будзе: А ў мамы жыла, як ружа цвіла, А ў свякроўкі не буду.²²
    
        Мастацкі эфект у прыведзеным тэксце ў значнай меры забяспечвае кампазіцыйная структура, пабудаваная на спалучэнні прыёмаў дыялагічнага выкладу вобразнага матэрыялу з арганізацыяй яго паводле прынцыпу супастаўлення. Дзве часткі сінтаксічнага паралелізму: лось, які «прылягае» к сялу, і дзяўчына, што ў жалю прыпадае к сталу (дакладны псіхалагічны жэст) асацыятыўна збліжаны прыкметай паводзін у асеннюю пару. Прыродная паралель праз асацыяцыю вобразаў паглыбляе, адцяняе перажыванні дзяўчыны напярэдадні вялікай перамены ў яе жыцці. Абедзве часткі кампазіцыі выяўленча выразныя, вобразна карцінныя. Асноўная думка, заключаная ў песні, падрыхтавана, выснавана ўсім паэтыкавыяўленчым комплексам тэксту і лаканічна заяўлена ў яго двух апошніх радках: «Я ў мамкі жыла, як ружа цвіла, а ў свякроўкі не буду».
        Прыродныя рэаліі асенняй пары наглядна ўзмацняюць эмацыянальнавобразны лад песень. Творцы восеньскай лірыкі для перадачы складанай гамы перажыванняў дзяўчат у лёсавызначальны для іх час знаходзяць масу асацыяцый з жыцця зменлівай, памудраму зажуранай асенняй прыроды.
        Развітальны покліч журавоў, пачуты жнеямі з яравой пожні, неспакойнае рыканне мядзведзя ў пошуку прыстанішча на зімоўку, кляновы ліставей, ягадназорны пажар каліны пад ветрам, залатая даспелая макаўка на градзе — жывыя прыкметы восені, яе вобразызнакі, што леглі ў паэтычную тканіну восеньскіх песень, вызначаюць іх вобразны каларыт, танальнасць. Па сутнасці, у каляндарнай лірыцы восені ідзе паэтызацыя прыроды, эстэтызацыя яе, якія не з’яўляюцца самамэтай, а падпарадкаваны галоўнай задачы творцаў традыцыйнай культуры — паўней раскрыць духоўны свет чалавека, змадэліраваць ідэал, які б успрымаўся праз эмоцыі, перажыванні і быў узорам для дзеяння.
    
    ²² Восеньскія і талочныя песні. С. 191.
    
    159
    
        Прыродная паралель у восеньскіх песнях заўсёды мае змястоўны сімвалічны сэнс і прама асацыіруецца з вобразам чалавека, праз якога паэтычна выяўляецца ідэя твора. Напрыклад, каліна ў гронках чырвоных ягад на фоне асенняй зары ў песні сімвалізуе дзяўчынувыданніцу. Яскравая метафарычнасць ключавога прыроднага вобраза дазваляе эканомна, з максімальнай сэнсавай нагрузкай арганізаваць тэкст песні, забяспечыць яго эстэтычную дзейснасць («Разгарэлася каліна перад зарою стоячы»).
        Сцэна прачулага, з драматычным адценнем мысленнага развітання маці з дачкойвыданніцай у кананічнай восеньскай песні асацыіруецца з разгорнутым абразком паасенняму зажуранай бярозы, яе «размовай» з ападаючым лістом. Кампазіцыя песні «Бярозка з лістом усю восень шумела» ўяўляе сабой разгорнуты псіхалагічны паралелізм, у якім абедзве часткі пры іх арганічнай эстэтычнай узаемасувязі набылі мастацкую самадастатковасць.
        Вобразнасць асенняй лірыкі нават у параўнанні са жніўнымі песнямі прыкметна ўзбагачана вобразнай сімволікай, узятай з арніталагічнага свету. Да вобразаў, вядомых з летняга цыкла, у восеньскіх песнях дадалося некалькі характарыстычных вобразаўсімвалаў, тыповых для восені, — «мала пташачка, невялічкая», «баравая цяцера», «спасаўка», «пералётная пташачка» і інш. Асабліва часта ў розных кантэкстах інтэрпрэтуецца вобраз цяцеркі. Ён сімвалізуе дзяўчыну ў сцэне залётаў да яе хлопца («Ішла цяцера з лугоў, з балотаў»), Вобраз цяцеры фігуруе ў вобразе дзяўчынынявесты, да якой звяртаецца хор з рытарычнымі пытаннямі («Баравая цяцера, чаму ты з бору зляцела?»). У асобных творах абразок вольнага, бесклапотнага жыцця цяцеркі на лясным улонні, дзе і «ягадкі салодкі, вадзіцакрыніца», прама асацыіруецца з жыццём дзяўчынывыданніцы ў бацькоўскім доме. У такіх песнях другая, чалавечая частка псіхалагічнага паралелізму разгортваецца шырэй, з’яўляецца магчымасць намаляваць перспектыву жыцця маладой у свекрыві. Выява будучага жыцця дзяўчыны кантрастная ў дачыненні да яе бытавання ў бацькі і маці. Вобраз яго паэтычна ўвасабляецца праз скупыя і дакладныя дэталі: «у свякроўкі вадзіца далёка, у свякроўкі вядзерцы цяжкія, у свякроўкі парожкі высокі» (Восеньскія і талочныя песні, с. 65).
    
    160
    
       Вобраз павы як эталона, паводле народнай эстэтыкі, хараства — істотная мастацкая дамінанта пры стварэнні сцэны роздумугадання лірычнай гераіні ў песні «Пушчу я паву па Дунаёчку» (Восеньскія і талочныя песні, с. 125).
       У восеньскім каляндарным цыкле ў цэлым шэрагу песень спакваля, псіхалагічна ненавязліва, але досыць паслядоўна дзяўчына падрыхтоўваецца да таго этапу, які вядзе яе да самастойнага сямейнага жыцця, у быційным плане — да самарэалізацыі. I калі абраднасць, а ў пэўнай меры і самі тэксты ўласна вясельных песень былі скіраваны на тое, каб забяспечыць заснавальнікам новай сям’і добрую долю, шчаслівае замужжа, то восеньскія песні вясельнай тэматыкі такімі магічна абумоўленымі функцыямі не валодалі. Іх функцыянальнае прызначэнне, і з ім яны спраўляліся выдатна, заключалася якраз у псіхалагічнай падрыхтоўцы дзяўчыны да змены сацыяльнага стану, засваення пэўных этычных норм і этыкету, звязаных з гэтай зменай. Была гэта ў пэўным сэнсе практычная народная педагогіка, абапёртая на быційны досвед этнасу.
       У песні спалучалася засцярога, павучанне дзяўчыне з мастацкай гульнёй словам: утылітарная ідэя даносілася артыстычна, паводле законаў эстэтыкі. Сентэнцыі, якая выказвалася ад імя калектыву хорам, лірычная гераіня магла апаніраваць. I гэта апаніраванне, мяркуючы па метафарычнаму па сутнасці адказу, набывала форму тонкай гульні: эстэтычнае набірала дамінанту над утылітарным. «Ах ты, вутачкапераплавачка, // Ты цяпер на Дунаю, // Як пераплывеш сіня мора, // Там цябе невад зловя. // Ах ты, дзевачка маладзенькая, // Ты цяпер у матулькі, // A як пойдзеш да свякровачкі, // Там цябе гора пойме: // Ані шчэпачкі, ні лучыначкі, // Нечага запаліці, // Ані брацейкі, ані сястрыцы, // Няма з кім гаварыці. // — Замочкі мае нутраныя // Са мной гаварыць будуць, // A пярсцёнкі мае залаценькія // Дарожку свяціць будуць» .
       Пры моцным дамінаванні ў жанравай прыродзе восеньскіх песень лірычнай стыхіі утылітарны кантэкст іх усё ж выяўляецца даволі паслядоўна і часцей, чым у іншых каляндарнапесенных цыклах. Утылітарныя ўстаноўкі ў іх датычаць розных аспектаў жыцця, аднак у ас
    
    
    ²³ Восеньскія і талочныя песні. С. 136.
    
    6 Зак. 1081
    
    161
    
    ноўным прадыктаваны галоўным клопатам земляроба ў непрадуктыўным для гаспадарчай дзейнасці перыядзе. Так, у шэрагу тэкстаў, у якіх паэтычна ўзнаўляюцца сцэны самога вяселля, пачатку яго, выразна праглядае этнапсіхалагічная ўстаноўка на правілы паводзін дзяўчыны ва ўрачыстаадказны для яе час. Песня ў зрокаваэмацыянальных вобразах развітання дзяўчыны з маці дэманструе народны этыкет, заснаваны на глыбокай маральнасці ўзаемаадносін дачкі з роднымі, маці і бацькам. Пры гэтым прыродны вобраз, якім пачынаецца песня, дае адпаведную эмацыянальную настройку ўсяму твору:
    
                     Ужо позненька ды не раненька — Сонейка на заходзе.
                     Ужо дзевачка маладзенькая У мамачкі на выходзе. Пайшла ў святліцу, Узяла мядніцу, Беленька памылася, Выйшла з святліцы, Выйшла з новенькай, Мамачцы скланілася: — Дзякуй, мамачка, дзякуй, родная, За тваё гадаванне, За добрае аддаванне, Што гадавала мяне малую, А аддаеш вялікую...²⁴
    
        Пры відавочнай рэгламентацыі дзеяння ў песні, рэгламентацыі, абумоўленай утылітарнымі мэтамі, бачанне чалавека ў ёй — цалкам мастацкае. 3 першых радкоў тэксту — моманту выявы адвітання дзяўчыны з маці, якое часава суадносяцца з захадам сонца, адчуваецца эстэтычная дамінанта. Уласна аб ёй заяўлена адразу, з першых слоў, артыстычнастылёвай гульнёй словамі. Зніжэнне ў маналагічнай частцы тэксту стылю да бытавога, размоўнага не паніжае адразу зададзенага эстэтычнага ўзроўню твора, не разбурае яго паэтычнага вобраза ў цэлым.
        Псіхалагічнай і мастацкай змястоўнасцю вылучаюцца восеньскія песні, прысвечаныя адлюстраванню такой неардынарнай сітуацыі ў жыцці дачкі і маці, якой было вяселле. Тэма вяселля ў цыкле восеньскіх песень, як гэта
    
    ²⁴ Восеньскія і талочныя песні. С. 186—187.
    
    162
    
    ўжо можна было заўважыць, шматаспектная. Аднак у сціслым сэнсе слова яна ўкладаецца ў некалькі сюжэтных схем. Самая пашыраная з іх — «перадвясельная размова дачкі з маці». Яна сэнсава змястоўная, характарызуецца рэфлексіяй, мае пранікнёны эмацыянальны тон. Паэтыка тэкстаў данага сюжэта ўключае, як правіла, сінтаксічны паралелізм, сімвалічныя вобразы, азначальныя эпітэты генетычнамагічнага паходжання. Якраз дзякуючы магічнаабрадаваму кантэксту, эпітэтам, з дапамогай якіх паэтызуецца фон размовы маці і дачкі, у канкрэтным выпадку можа быць дасягнута пэўная ідэалізацыя вобразаў, створаны перадумовы для адлюстравання дзявочай годнасці, формульна адзначанай у тэксце: «У садочку ў халадочку // Салавейка шчабеча, // У новым ганачку, у залатым крэсле // Дзевачка коску чэша. // Ой, чэша, чэша, перабірае // I з мамачкай размаўляе: // — Мамачка мая, родная мая! // Чым я стала няміла? // Ці я ў цябе, мая мамачка, // Верненька не рабіла: // Тонка не прала, // Звонка не ткала // I беленька не бяліла?..»²⁵
        Нават нейкі канкрэтны адзін матыў вяселля ў восеньскіх песнях меў шырокія магчымасці мастацкай мадыфікацыі. Тая ж тыповая для тэкстаў вясельнай тэмы сцэна развітальнай размовы дачкі з маці ў асобных з іх набірала форму высокага эмацыянальнага напалу пачуцця, драматызавалася. Дыялог жа ўяўляў сабой шэраг змяняўшых адна другую мізансцэн з папрокамі і ўгаворамі, жыццёва праўдзівымі і яскравымі ў сваім паэтычнамастацкім выражэнні. Сюжэт такога тэксту разгортваўся паводле прычыннавыніковай кампазіцыйнай схемы, а завязкай служыў аб’ектывізавана намаляваны абразок, які памайстэрску перадаваў душэўны стан дзяўчынывыданніцы і яе маці:
    
                    Пайшла дзевачка за вароцейкі, Расплятаючы коскі, За ёй мамачка, за ёй родная, Разліваючы слёзкі:
                    — Пастой, дзевачка, пастой, дзіцятка, Мы з табой пагаворым.