Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў
Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект
Арсень Ліс
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 188с.
Мінск 1998
⁴ Богдановвч А. Пережнткн древнего мнросозерцання у белорусов. С. 125.
⁵ Ннкнфоровскнй Н. Я. Простонародные прмметы н поверья... С. 254.
⁶ Матерналы по этнографнн Гродненской губерннн. Вып. 1. С. 40.
⁷ Богдановнч А. Пережнткн древнего мнросозерцання у белорусов. С. 123.
148
шынскага і Б. Рыбакова дае панарамную і адначасна дэталізаваную ў фрагментах карціну славянскай цывілізацыі дахрысціянскай эпохі, нейкія дакладныя аналогіі (прыкладам Багач — Дажджбог) доказна правесці цяжка, калі наогул магчыма.
Ідэя ўрадлівасці, імкненне магічна паспрыяць ураджаю на будучае лета з асаблівай нагляднасцю праявілася ў рытуальных дзеяннях, звязаных з асенняй сяўбой, — засеўкамі. «Засеўкі бываюць толькі жытнія»⁸, — падкрэсліваў інфарматар знакамітага этнографа Міхала Федароўскага, і ў гэтым факце адбіліся спракаветныя адносіны земляроба да асноўнай хлебнай культуры. У азімым засеве заўсёды вылучалася сяўба ранняя і позняя. Першая, або ранняя, лічылася ад Сямёна да Прачыстай (ад 1 да 8 верасня). Выбіраючыся на засеўкі, гаспадар браў акрамя мяхоў са збажыной салому для высцілання поля і «кветку»; на ўсходзе Беларусі гэта, пэўна, мог быць снопгаспадар, або «барадаты сноп» — апошні сноп з увязанай у сярэдзіну яго «барадой». Такім чынам, у наяўнасці былі абрадавыя атрыбуты, сакральныя кампаненты магічнага ўздзеяння на будучы ўраджай. Сеяць сейбіт пачынаў рытуальным зернем, тут жа на полі выцерушаным з «кветкі». Характэрна, і гэта быў, бясспрэчна, акт магічнага ўздзеяння на раллю, салому з «кветкі», як на дажынкі некалькі каласкоў з «барады», закапвалі ў зямлю: дзеля перадачы плённасці сакральна адзначаных сцяблінкаласоў глебе. Рассеяўшы ўсё збожжа і забаранаваўшы (на Смаргоншчыне баранаванне па засеве называлася прыбіваннем жыта, «прыбіць жыта»), гаспадар рассцілаў поперак загона прывезеную пад мяхамі салому. Гэта простае дзеянне мела магічную мэту ўкрыць, схаваць засеянае жыта ад вымярзання. Сытная вячэра, якую рыхтавала гаспадыня сейбіту, што вяртаўся з засевак, таксама была прадуцыравальным магічным актам, разлічаным на спрыянне ўрадлівасці пасеянага жыта. Здаецца, нават адзін такі фрагмент земляробчай абраднасці можа памагчы зразумець тое вобразнае азначэнне, якое даў этнограф Ф. Кудрынскі працы беларускага селяніна: «Беларус не працуе, а свяшчэннадзействуе»⁹.
⁸ Бка Варшаўскага унта, РАРКІР, сігн. 445, п. 1, с. 66 67.
⁹ Кудрннскнй Ф. А. Белорусы. Внльна, 1905. С. 16.
149
Сезонную мяжу асенняга і зімовага перыядаў у народным календары пазначала гадавога маштабу свята Пакроў (Пакровы, 1 (14). 10), якое не канцэнтравала вакол сябе нейкіх абрадаў, песеннага суправаду, а вылучаецца адно звязанымі з ім каляндарнымі прыкметамі накшталт «Пакровы прыдуць, дзеўцы галаву накрыюць»; «Святыя Пакровы пакрываюць траву лістом, зямлю снегам, ваду лядком, а дзеўку чапцом»; «Не пакрылі Пакровы (зямлю снегам) — не пакрыюць у Каляды»¹⁰.
Часавая прастора ад Іллі, на якога, паводле народнай прыказкі, «да абеда лета, а па абедзе восень», да Пакроваў у народным календары, у жыцці земляроба аддавалася восеньскім песням.
Паводле функцыянальных прыкмет, восеньскія песні падзяляюцца на тры вялікія жанрававідавыя групы: песні ярынныя, або ярныя, ільняныя, «лён беручы», канапляныя, а таксама спяваныя пры зборы ягад, арэхаў і грыбоў. Лакальная фальклорная традыцыя Магілёўшчыны і Дзісеншчыны ведае яшчэ такія разнавіднасці «восені», як песні спасаўскія, кірмашовыя, або піўныя, з вельмі слабавыражанымі жанравымі прыкметамі.
Пэўна, з канца XVIII ст. каляндарнаабрадавыя восеньскія песні ўвабралі ў свой цыкл сюжэты, у якіх распрацоўваюцца матывы развітання моладзі з хлопцамінавабранцамі, паэтычна асэнсоўваецца лёс хлопцамужчыны, змарнаваны салдатчынай. Прымеркаванасць гэтых тэкстаў да восені абумоўлена не толькі гістарычна, хоць найчасцей менавіта ўвосень забіралі ў войска. Некалькі восеньскіх песень, і даволі яскравых, можна лічыць не проста ўцягнутымі ў арбіту восеньскага каляндарнага цыкла, а арганічна ўзнікшымі ў ім, мяркуючы па музычнай прыродзе, супольнай з «восенню», мастацкай характарнасці іх вобразнай структуры.
Абсалютная большасць восеньскіх песень выконвалася на адкрытым паветры: на аўсянай, ячменнай пожнях, іллянішчы, на ўзлеску або баравіне.
Храналагічна цыкл восеньскіх песень пачыналі ярынныя, або песні так званага яравога жніва. Ярынныя — ад лексемы родавага паняцця «ярына». Этымолагі звязваюць
¹⁰ Паўлюкоўскі Улад. Кастрычнік // Шлях моладзі. 1934. № 11. С. 10.
150
паходжанне семантыкі слова «ярына» з паняццямі «ярыцца», Ярыла — язычніцкім веснавым боствам, апекуном земляробства. На ўсіх, амаль без выключэння, восеньскіх песнях, у тым ліку, натуральна, і ярынных, адчуваецца моцны, вызначальны ўплыў аднаго фактара, а менавіта ўваходзін з пачатку восені сялянскай абшчыны ў шчыльную паласу перамен унутрысямейнага характару. Набліжэнне гэтых перамен, іх немінучасць з адценнем драматызму паэтычна ўвасабляецца, інтэрпрэтуецца, каменціруецца ў песнях. У строгай адпаведнасці з жыццёвай сітуацыяй, логікай непазбежнасці змены ў асабістым жыцці дзяўчыны ярынныя песні як самы першы, пачатковы раздзел восеньскіх канцэнтруюць у сабе суплёт матываў перадвясельнай тэматыкі. Вельмі напружана ў тэкстах ярынных песень гучыць тэма кахання. А вырашаецца яна ў кантэксце менавіта будучых замужжа, жаніцьбы, і адпаведна перажыванні лірычнай гераіні здзяйсняюцца на грані драматызацыі, часта паводле схемы быць ці не быць. Каханне, паэтычна асэнсаванае ў ярынных песнях, — пачуццё, якому даводзіцца змагацца за права свайго здзяйснення. Лірычныя героі песень асенняга жніва на шляху да свайго шчасця пераадольваюць неспагаду або і супрацьдзеянне родных, найчасцей маці і сястры. Тэксты восеньскіх песень перадаюць дыялектыку жыцця з мастацкай грунтоўнасцю («Ой, заржы, заржы, вараны коню», «Чаму не прыйшоў, ці не прыехаў?»).
Пранікнёна, нешматслоўна распавядаюць ярынныя песні і пра няздзейсненае, нешчаслівае каханне. Няспраўджанасць кахання ці яго няўдача ўспрымаюцца лірычнай гераіняй песні як наканаванасць лёсу, з перажываннем, увасобленым як роздум («Узыйдзі, узыйдзі, ясны месячык»).
У цэлым матывы кахання, як яны інтэрпрэтуюцца ў перадвясельных восеньскіх песнях, займаюць у агульным мностве твораў восеньскага цыкла невялікае месца. Яны паэтычна рэалізуюцца найчасцей у форме маналагічнага выказвання лірычнай гераіні або праз лірычны дыялог. У іх выкарыстоўваецца і сінтаксічны паралелізм, але ў рэдуцыраванай форме, пераважна элементы яго. У канструкцыі ўсёй песеннай структуры ён яшчэ не набывае значнай ролі.
151
Наскрозь лірычная па сваёй прыродзе, ведае восеньская песня і аб’ектывізаваную форму выказу думкі. Апавядальная манера ўжывалася часцей, калі ў тэксце трэба было перадаць абагульненае жыццёвае назіранне, нйікую сентэнцыю. Характэрна, што аб’ектывізаваная форма выявы ў агульнай лірычнай поліфаніі гучання восеньскіх песень не набірала эпічнай інтанацыі, як гэта было ў іншых каляндарных цыклах. Так адбывалася не толькі таму, што ў восеньскай песні аб’ектывізаваная апавядальная форма часта спалучалася з адкрытай, маналагічнай, але і з прычыны агульнай дамінантнай яе танальнасці, усеўладнага мінору, прырода якога сама па сабе лірычная. Напрыклад, абразок восені як спецыфічнай пары ў жыцці прыроды і чалавека ствараецца сродкамі эпічнай паэтыкі, але як бы міжволі атрымлівае мяккую лірычную падсветку: «Ай, восень, восень, макрота, // Дзецюкам жаніцца ахвота, // Дзевачкам ісці няволя. // Заняволіла субота — // Усё татулькава работа»¹¹.
He будучы спецыяльна аб’ектам паэтычнай выявы ў песнях, восеньскія работы адметна «прысутнічаюць» у вобразнай структуры тэксту. Яны арыентуюць у пэўных аспектах жыцця соцыуму ўвосень, тых устаноўках, якімі ён жыве, і адцяняюць асноўную тэму восеньскай паэзіі — тэму лёсу дзяўчыны, блізкага яе замужжа. Яны — своеасаблівыя знакі восені, маркіроўка твораў, яе каляндарнага цыкла. Працоўнавосеньскі матыў мог быць утокам, падасновай для развіцця галоўнай думкі:
— Авясец, мамачка, авясец!
Калі ка мне Бог сватоў прынясець?
— Пажнем, дачушка, авясец, Тады к табе Бог сватоў прынясець. Судзі, Божа, каноплі пабраць, Тады будзем вяселле гуляць.¹²
У адрозненне ад песень іншых цыклаў каляндарнаабрадавай, а таксама сямейнаабрадавай паэзіі восеньскія тэксты не выяўляюць цеснай генетычнай сувязі з міфалагічнымі формамі мыслення. Гэта тлумачыцца тым, што
¹¹ Восеньскія і талочныя песні. С. 117.
¹² Тамсама. С. 111.
152
восеньскія песні, як правіла, не суправаджаюць абрадьі і, відавочна, у форме асобнага цыкла склаліся пазней іншых цэласных груп песень гадавога кола. Сказанае не азначае, што паэтыка іх узнікла цалкам на рэалістычнай аснове светаўспрымання, не нясе ў сабе міфалагічных элементаў. Асобныя тэксты восеньскіх песень у сваёй вобразнай структуры ўтрымліваюць формы, звязаныя з анімістычным поглядам на свет, пераўвасабленнем з яў, прадметаў, чалавека. Будучы рудыментамі старажытнага мыслення, яны вельмі паэтычнавобразна перадаюць думку, з’яўляюцца семантычна ёмістымі: адпавядаюць універсальнаму закону мастацтва, у тым ліку мастацтва слова — перадаць максімум зместу мінімальнымі выяўленчымі сродкамі. У пэўнай меры выказаны тэзіс можа ілюстраваць ярыннавосеньскія песенныя мініяцюры: «А на гарэ дзеўка пшонку жне. // Сцеражыся, дзеўка, тучка йдзе. // — А я гэтай тучкі не баюся: // Гэта тучка — свякроў мая, // А дробны дожджык дзевер мой, // A буйны вецер — свёкар мой»¹³. 3 міфалагічнымі ўяўленнямі звязаны і вобраз перуна з тэксту «Ой у лугу, у лугу дождж ідзець», які лірычным героем песні ўспрымаецца як бацька («татка мой»), што «шчасцемдоляй» абдорыць .
Сярод ярынных песень трапляюцца дватры ўзорьі тэкстаў, у якіх утылітарная функцыя восеньскай паэзп засведчана з большай непасрэднасцю, чым у творах сумежных каляндарных цыклаў. Актуальная асенняй парой для моладзі, заснаваная на векавечным жыццевым досведзе народа ўстаноўка, з кім ажаніцца, выказана прама ў форме практычнай парады. У песні тыпізаваны тыя рысы дзяўчыны, што, паводле народнага разумення, уяўляюць ідэальны тып жонкі, спадарожніцы жыцця: