• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект Арсень Ліс

    Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў

    Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект
    Арсень Ліс

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 188с.
    Мінск 1998
    88.28 МБ
                     Ты, ярынка, ярыся ў полі!
                     Ай, люлірана, ў полі.
                     Ты, Пётранька, жаніся ў доме!
                     Ай, люлірана, ў доме.
                      Hi выбірай дзевачак на рынку,' Ай, люлірана, на рынку. Да выбірай дзевачак на ніўкі, Ай, люлірана, на ніўкі.
    
      ¹³ Восеньскія і талочныя песні. С. 67.
    
      ¹⁴ Тамсама.
    
    153
    
                     Да на рынку дзевачкі хваслівы, Ай, люлірана, хваслівы. А на ніўкі дзевачкі — праўдзівы, Ай, люлірана, праўдзівы.¹⁵
    
         Агульна выказаная сентэнцыя атрымлівае ў тэксце вобразную канкрэтызацыю, якая рэалізуецца ў трохчасткавай кампазіцыі. Народны ідэал нявесты, спадарожніцы жыцця ў творы мадэліруецца паводле трох якасных характарыстык: умення пакідаць на ніве снапочкі гусцей, чым у іншых, мець кашульку бялей і галоўку гладзей.
         Жанравую спецыфіку восеньскіх песень вясельнай тэматыкі прадвызначыла адметная скіраванасць жыцця соцыуму асенняга перыяду, яго прыярытэты асенняй пары. Калі ў зімовы, веснавы і летні сезонньгя перыяды земляроб амаль непадзельна аддаваў свой клопат, каб упору засеяць, вырасціць, захаваць і сабраць ураджай, і дзеля забеспячэння гэтага рэалізаваў цэлую сістэму абрадавых практык, аграрных варожбаў, сачыў за метэаралагічнымі прыкметамі, то ўвосень, па засеве азіміны, яго побыт вызначаўся іншым характарам. Наступаў час, калі зямлякарміцелька адпачывала, а адвечны працаўнік на ёй канцэнтраваў сваю ўвагу і сілы на ўнутрысямейных праблемах: уладкаванні дарослых дзяцей, аддачы належнага памяці продкаў, ушанаванню іх за спрыянне на працягу года, святкаваў Асяніны, або Змітраўскія дзяды. Асенняя часавая прастора соцыуму не была ў свядомасці селяніна рытуалізавана ў такой меры, як у іншыя поры года. He несла на сабе адзнак рытуалу і восеньская песня перадвясельнавясельнай тэматыкі, якая ўсеўладна дамінавала ў апошнім каляндарнаабрадавым цыкле. У яе была свая функцыянальная роля і свая эстэтыка. Калі ў ёй і ўзнаўлялася сцэна вяселля, то ў агульным плане, як візія будучыні дзяўчыны. Па сутнасці ж, большасць восеньскіх песень — творы перадвясельнай пары, і гэта акалічнасць вызначыла характар іх тэматыкі.
        Прадчуванне блізкага расстання з бацькоўскім домам, імкненне адхінуць покрыў невядомай будучыні, усведамленне непазбежнасці надыходзячай перамены ў жыцці гу
    
    
    ¹⁵ Сахараў С. П. Народная творчасць латгальскіх і ілукстэнскіх беларусаў. Ч. 1. С. 50—51.
    
    154
    
    чаць у восеньскіх песнях з такой глыбіннай сілай пачуцця, паўстаюць у такіх псіхалагічна насычаных, маляўнічых вобразах, сцэнках, што робяць восеньскую каляндарную лірыку ў межах традыцыйнай нацыянальнай культуры з’явай эстэтычна непаўторнай.
        Тэма выхаду дзяўчыны замуж, як яна ўзнікла ў рамках песень асенняга цыкла, мела свой характар развіцця, які знайшоў адлюстраванне ў семантыцы і паэтыцы твораў, у канчатковым выніку — у жанравай прыродзе восеньскіх песень. Ужо з першых, уступных тактаў яна гучыць ва унісон з асенняй прыродай, развіваецца на яе фоне, у арганічным кантэксце з ёю:
    
                   А ў цёмным лесе, а ў цёмным лесе, Люлі, рана, мядзведзь рыкаіць.
                   Мядзведзь рыкаіць, мядзведзь рыкаіць, Люлі, рана, дзевак пужаіць.
                   Рыкай не рыкай, рыкай не рыкай, Люлі, рана, — я не баюся.
                   Толькі ж баюся, толькі баюся, Люлі, рана, асенняй ночкі: Асення ночка, асення ночка, Люлі, рана, цёмна, вяліка. Яна разлучыць, яна разлучыць, Люлі, рана, з айцом і мамкай. Яна прылучыць, яна прылучыць, Люлірана, к чужчужаніну.
                   К чужчужаніну, к чужчужаніну, Люлірана, к свёкру, свякроўцы.¹⁶
    
        Асноўная тэма абазначана ў тэксце агульна. Асенняя ноч, акрэсленая эпітэтамі «ц ё м н а», «в я л і к а», — вобразсімвал змены ў лёсе дзяўчыны. Эмацыянальны каларыт твора трывожны, перадаецца праз такую характэрную дэталь, як неспакойнае рыканне мядзведзя. Сэнсава яна ўзыходзіць да рэальнасці жыцця жывёльнага свету ў перадзім’і: пошуку колішнім гаспадаром лясоў логава для зімовай спячкі. Ланцужок сталых і таўталагічных эпітэтаў «цёмны лес», «цёмная ночка», «чужчужанін» ствараюць адпаведны асацыятыўны рад, які аптымальна працуе на мастацкую ідэю твора, яго агульную танальнасць.
    
    
    ¹⁶ Восеньскія і талочныя песні. С. 59.
    
    155
    
          Восеньская песня на паэтычнамастацкім узроўні закранае найбольш актуальныя ў асенні каляндарны перыяд з кардынальных праблем быцця соцыуму. Сярод іх такую, як дылема^ што непазбежна ўставала перад кожнай дарослай дзяўчынай у асеннюю пару, асвечаную адвечнай традыцыяй на змену дзявочага лёсу, ісці замуж ці заставацца незамужняй. У тэкстах восеньскіх песень з педагагічнай мэтай ненавязліва высноўваецца думка, што замужжу няма альтэрнатывы. Але разам з тым стваральнікі песень бачылі дыялектыку жыцця і выказвалі яе афарыстычна: «замуж няйшоўшы, замуж няйшоўшы, — людская памоўка, замуж пайшоўшы, замуж пайшоўшы, — бедна галоўка». Вырашэнне гэтай быційнай дылемы ў народнай песні здзяйсняецца далікатна, без націску. I толькі на першы погляд можа здацца, што пастаноўка яе і вырашэнне зроблены на бытавым узроўні. Менавіта першы, прыродны вобраз у тэксце актывізуе не бытавы, a быційнафіласофскі план песні:
    
                   Ходзіць вутачка па сенажаці,
                   Сама сабе разважае:
                   — Ці ў мора плысці, ці ў мора плысці, Ці на беражку быці?
                   У мора паплыўшы, у мора паплыўшы, — Нечага жыраваці.
                   На беражку быўшы, на беражку быўшы, — Недзе зімаваці.
                   Ходзіць дзевачка па падвор’ейку, Сама сабе разважае:
                   — Ці замуж ісці, ці замуж ісці, А ці ў дзеўках быці?
                   Замуж няйшоўшы, замуж няйшоўшы, — Людская памоўка,
                   Замуж пайшоўшы, замуж пайшоўшы, — Бедна галоўка.¹⁷
    
        На роздум, які складае сэнсавую дамінанту твора, у тэксце вельмі арганічна «працуюць» паўторы, а таксама рэдка ўжываныя ў песні марфалагічныя формы — сінтагма, дзеепрыслоўнае словазлучэнне, у дадатак яшчэ паралельна паўторанае ў абедзвюх частках кампазіцыі.
        Утылітарная ідэйная скіраванасць тэксту выразна чытаецца і ў песні «Досыць, калінка чырвоненькая». Праз
    
    ¹⁷ Гілевіч Н. С. Песні народных свят і абрадаў. С. 292.
    
    156
    
    апору на эмацыянальназрокавы характар сімволікі вобразаў у ёй прафілактычна праводзіцца думка аб небяспецы для дзяўчыны, кажучы бытавой мовай, заседзецца ў дзеўках. Сама мастацкая ідэя твора рэалізуецца ў формах, тыповых для паэтыкі восеньскай песні. Кампазіцыя яго разгортваецца зноў жа на падставе супастаўлення двух вобразных планаў — прыроднага і чалавечага. Прычым прыродны вобраз, вобраз даспелай каліны, тут больш эмацыянальна адкрыты, непасрэдней уздзейнічае на развіццё песеннай задумы. А наогул такое ўражанне, што сродкі мастацкага ўвасаблення ідэі ў песні выбраны не інтуітыўна, а свядома. Прынамсі, прыродны вобраз паралелізму ў тэксце даволі спецыфічны: горкі смак каліны актыўна асацыіруе са становішчам дзяўчыны, якая не йдзе замуж і робіцца аб’ектам агавораў: «Досыць, калінка чырвоненькая, // Табе ў лузе стаяці. // Цябе, калінку чырвоненькую, // Пташачкі абклявалі. // He так пташачкі, не так пташачкі, // Як малыя пташаняткі. // Прылятуць клююць, палятуць клянуць — // Ягадкі не салодкі»¹⁸.
        У другой частцы кампазіцыі скарыстаны прыём рэтардацыі. Пры ўдакладненні кола тых людзей, хто асуджае (абмаўляе) дзяўчыну, пералік паступова звужаецца аж да асобы маці. Мастацкі эфект тэксту цалкам адэкватны рэальнасці сітуацыі, псіхалогіі паводзін людзей у ёй: «Досыць, Марыська, досыць, малада, // Да ў матулі быці, // Цябе, Марыська, цябе, малада, // Людзі абмаўляюць. // He так людзі, не так людзі, // Як бліжнія суседзі, // He так суседзі, не так суседзі, // Як родна сямейка, // He так сямейка, не так сямейка, // Як родныя сястрыцы, // He так сястрыцы, не так сястрыцы, // Як родная маці»¹⁹.
        Тэма будучага замужжа ў восеньскіх песнях найчасцен вырашаецца ў форме роздуму лірычнай гераіні, а эстэтычнай дамінантай у тэкстах з’яўляецца паэтычна асэнсаваныя ў кантэксце перажывання яе вобразы прыроды. Арганізацыя матэрыялу ў тэксце грунтуецца, як правіла, на двухчленным сінтаксічным паралелізме. Вытокі псіхалагічнага паралелізму заснавальнік гістарычнай паэтыкі
    
      ¹⁸ Восеньскія і талочныя песні. С. 132—134.
    
      ¹⁹ Тамсама.
    
    157
    
      A. M. Весялоўскі бачыў у анімістычным светапоглядзе^, У ходзе развіцця эстэтычнай свядомасці народа сінтаксічны паралелізм стаў дзейсным сродкам мастацкай выявы духоўнага свету чалавека. Псіхалагічны паралелізм, паводле думкі ўкраінскага даследчыка паэтыкі песні A. I. Дэя, памнажае эстэтычную рэакцыю рэцэптара. «Прапушчаныя праз вобразы прыроды людскія бытавыя сітуацыі і перажыванні набываюць якоясь святочнае, незвычайнае адценне, далікатнеюць, становяцца значнейшымі і эмацыянальна падымаюцца над будзёншчынай»^,____________ пісаў вучоны. Беларуская восеньская песня шматкроць'на найдасканалейшых у эстэтычным плане ўзорах пацвярджае высновы тэарэтыкаў паэтыкі адносна ролі ў тэксце псіхалагічнага паралелізму.
         Лірычная гераіня восеньскіх песень у сваім роздуме аб будучым лёсе напярэдадні вяселля, як правіла, апелюе да маці як самага блізкага ёй чалавека. Вобраз маці прысутнічае ў песні побач з вобразам галоўнай лірычнай гераіні як рэзанёр яе. Часам ён бывае пазначаным толькі контурна, а ў іншых песнях выступае псіхалагічна выразна акрэсленым. Можа знаходзіцца і паза рамкамі тэксту, але прысутнічаць у кантэксце перажыванняў дзяўчыны, што стаіць на парозе перамен у сваім сацыяльным стане. Мастацкая думка ў песні можа развівацца шляхам пачарговага звароту спачатку да прыроднага аб’екта, затым да дзяўчыны. Такі прыём эстэтычна даволі плённы: ён адразу, непасрэдна выклікае эмацыянальны імпульс, які паступова ахоплівае ўвесь твор:
    
                       — Чаго, лосю, чаго, сівенькі, Ты к сялу прылягаеш?
                       Ці ты, лосю, ці ты, сівенькі, Цяжкую зіму чуеш?
                       — Хоць цяжкую, хоць не цяжкую, Над лецечка не будзе:
                       Я ўлетку пайду, лазінку згрызу, А зімою нічога.
                       — Чаго, дзевачка маладзенькая, Ты к сталу прылягаеш?