• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект Арсень Ліс

    Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў

    Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект
    Арсень Ліс

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 188с.
    Мінск 1998
    88.28 МБ
                    — He буду стаяць, не буду чакаць,
    
    ²⁵ Восеньскія і талочныя песні. С. 149.
    
    6*
    
    163
    
                      He буду гаварыці: Сама знаю, мне людзі кажуць, Што ў мамачкі не былі...²⁶
    
         Дыялог, з аднаго боку, — суцяшэнне, з другога — папрокі ды абвінавачанне ў няшчырасці, развіваецца імкліва, сэнсава насычана. Галоўная думка вобразнаканцэнтравана выказана ў заключнай частцы яго словамі выданніцы. У песні вельмі кантрастна супрацьпастаўлены два станы — дзявочы і жаночы як два зусім розныя вобразы жыцця. Абагульненне зроблена не на карысць лёсу замужняй жанчыны. Сваё непрыняцце яго дзяўчына выражае эмацыянальнавобразна, праз параўнанне, паралельна пададзеныя абразкі, пазначаныя неардынарным мастацкім бачаннем:
    
                      — Мамачка мая, родная мая, Уся твая няпраўдачка: Дзевачкі стаяць, па вянку дзяржаць, А мяне не прымаюць,
                      Бабачкі стаяць, па сынку дзяржаць, А мяне паджыдаюць.
                      Дзевачкаў лаўка, дзевачкаў лаўка Ад кветачак сінясіненька, Бабачкаў лаўка, бабачкаў лаўка Ад слёзачак макрусенька.²⁷
    
         Сярод тэматычнай групы восеньскіх песень, у якіх мадэліруецца вясельная сітуацыя: хор звяртаецца да дзяўчыны імярэк з рытарычным пытаннем, чаму (чаго) яна ідзе замуж, вылучаецца тэкст з абагульненым малюнкам асенняй пары як паралелі да жыцця чалавека. У падтэксце песні «Ай, восень, восень сцюдзёна» праводзіцца думка аб мудрай наканаванасці ў жыцці прыроды, а з ёю і чалавека. Адначасна ў ёй перадаецца і штось існае ў духоўным складзе, ментальнасці маладой беларускі. Характэрна, што ў многіх запісах фалькларыстамі гэтай песні прыродная паралель, абагульнены малюнак восені фіксуюцца як самастойны тэкст, трэба думаць, з прычыны яго эстэтычнай значнасці:
    
    
    ²⁶ Восеньскія і талочныя песні. С. 189.
    
    ²⁷ Тамсама.
    
    164
    
                      — Ой, восень, восень сцюдзёная, Чаму так рана настала?
                      — А я й не раненька, Я й не позненька, — Калі мая пара прышла. Лісточак апаў, зямельку ўслаў — Вось мая й пара прышла, Рэчачкі сталі, пазамярзалі, — Во мая й другая пара ²⁸
    
        Падключэнне да шырэй абагульненага вобраза прыроды, паводле схемы псіхалагічнага паралелізму, вобраза антрапалагічнага ў песні — арганічнае, эстэтычна заканамернае. Яно добра злучае, абагульняе ў прыроднай праяве вобраз восені з вобразам, што ўвасабляе клопат соцыуму ў нешта больш значнае — уцехай з чалавека, прыхаванае любаванне ім у яго чалавечым росквіце. Зварот да восені як да адушаўлёнай істоты працягваецца ў звароце да дзяўчынынявесты, ствараючы паэтычную рэальнасць, пазначыўшы вобраз гарманічны, заснаваны на трывалай гуманістычнай аснове народнай свядомасці. У песні пры ўсёй сціпласці і прастаце яе эстэтыкі паспяхова здзяйсняецца эстэтычнае асваенне рэчаіснасці, якое застаецца паза часам і прасторай як ім непадуладнае:
                     — Чаго, Ганначка маладзенькая, Так рана замуж ідзеш?
                     — Я й не старая, я й не малая —
                     Самая паравая.
                     Татка аддае, Ясюлька бярэ — Мне ўжо й пара прышла.²⁹
    
         Восеньская песня ў прынцыпе не адлюстроўвае этапаў вяселля, а паэтычна ўзнаўляе ў мастацкім слове яго як з’яву, падзею, што восьвось надыходзіць або пачынае здзяйсняцца. Для творцаў песні важна перадаць стан душы чалавека ў пераходны перыяд ягонага жыцця, праз мастацкае мадэліраванне адпаведнай сітуацыі зарыентаваць яго ў лёсавызначальны жыццёвы момант, прыпаднесці ўрок народнай этыкі. У асноўным яе клопат і змест сканцэнтраваны вакол сацыяльнай па сутнасці праблемы
    
    
      ²⁸ Восеньскія і талочныя песні. С. 303.
    
      ²⁹ Паэзія беларускага земляробчага календара. С. 455.
    
    165
    
    змены сямейнага статуса прадстаўнікамі маладога пакалення. Аднак хоць вяселля як абрадавай дзеі, сцэнарыя ў каляндарных восеньскіх песнях няма, асобныя моманты яго ў нерытуалізаванай форме адлюстраваны ці, можа, дакладней сказаць, мастацка імітуюцца. Робіцца гэта, як мы ўжо, пэўна, маглі пераканацца на аналізе паасобных тэкстаў, дзеля здзяйснення функцыянальных задач цыкла.
        I ў вясельным перыядзе лёс маладой жанчыны за парогам бацькоўскага дому, псіхалагічная адаптацыя яе ў чужой сям’і застаюцца аб’ектам даволі пільнай увагі творцаў восеньскай паэзіі. Праўда, кола праблем, звязаных з жыццём маладой замужніцы, у восеньскіх песнях не лішне шырокае, а тэксты іх не ўтвараюць значных тэматычных груп. Асноўную масу песень сямейнабытавой тэматыкі захапіў у сваю арбіту бытавання вялікі, самастойны раздзел сямейнабытавой лірыкі, што развіўся ў рамках пазаабрадавага фальклору. I ўсё ж некалькі яскравых узораў гэтай жанравай разнавіднасці, крыху больш, чым у іншых сезонных раздзелах песеннага календара, сустракаецца ў восеньскім цыкле. У іх ёсць свой жанрава адметны ракурс бачання чалавека, адпаведныя выяўленчыя барвы яго выявы. Уласна, адлік сямейнага жыцця маладой жанчыны ў восеньскіх песнях пачынаецца з паэтычнага асэнсавання адбытага факта вяселля. У песні ён ацэньваецца ў адначассі з пазіцый маці і свекрыві. Крытэрый ацэнкі мае рацыяналістычны характар: дачка ў маці — страчаная работніца, у свекрыві наадварот — прыбылы сем’янін, «дамоўніца і божая паспешніца». Мастацкая структура песні грунтуецца на антытэзе, праз паэтычную выяву адносін дзвюх жанчын да аднаго і таго ж здарэння. Яны эмацыянальна выяўляюць, з аднаго боку, пачуццё страты, шкадавання, з другога — усведамленне прыбытку ў доме. Прыкметную мастацкаэстэтычную ролю ў тэксце адыгрывае фон дзеі, які ўключае такі вобразны кампанент асенняй прыроды, як зялёная канапліна ў агародзе. Значную мастацкую нагрузку нясе і сімвалічны вобраз зязюлівяшчунні:
    
                   Да ў гародзе да на пагодзе Канапелька стаяла, На канапельцы на зялёненькай Зязюля кукавала.
    
    166
    
                    Чыята матка, чыята матка Зязюлю праклінала: — Бадай, зязюля, бадай, рабая, Тут болей не лятала: Адкукавала, адшчабятала Ад мяне работніцу.³⁰
    
    Праз паўтарэнне ўводнай часткі матыву, апавядальнай інтанацыі сцісла падавалася другая частка антытэзы з пазітыўнай эмоцыяй, выражанай у ёй:
    
                    Чыята мамка, чыята мамка
                    Зязюлю выхваляла: — Бадай, зязюля, бадай, рабая, Кожны год прылятала: Прыкукавала, прышчабятала Да мяне работніцу.³¹
    
        Тэма замужжа ў восеньскім цыкле песень развіваецца дасканала матывавана ў псіхалагічным плане. Матывы, у якіх знайшоў адлюстраванне пачатак сямейнага жыцця, выражаюць нараканне на «восеньскую цёмную ночанькуразлучоначку», якая адлучыла «маладзенькую ад роду, ад племя», або лёгкую, нязмушаную скаргу на ўнятае замужжам гулянне: «У майго татачкі горы ды горы // — Мне гуляці даволі, // На вуліцу йду — не пытаюся, // 3 вуліцы — не хватаюся...» I зноў жа праз параўнаннесупастаўленне свайго дзявоцкага і новага, жаноцкага станаў па адной прыкмеце — свабодзе паводзін, праве распараджацца сабой, сваім часам. Паэтычнае ў дадзенай мініяцюры трымаецца на двух мастацкіх кампанентах. Семантыка традыцыйнага сімвала «горы — перашкода, знак цяжкасцей для пераадольвання» пераасэнсоўваецца, успрымаецца праз антытэзу, якая набывае метафарычны сэнс: «У свёкра падвор’е роўнае — // Мне гуляці не вольна» (Восеньскія і талочныя песні, с. 218).
        Па меры паглыблення жыццёвага досведу маладой замужніцы ў свёкравай сям’і восеньская песня натуе глыбейшыя перажыванні лірычнай гераіні. Робіцца гэта з выкарыстаннем прынцыпу палярызацыі пры пабудове структуры тэксту, вынаходніцтве такой паэтычнавобразнай фак
    
    
    ³⁰ Восеньскія і талочныя песні. С. 216.
    
    ³¹ Тамсама.
    
    167
    
    ТУРЫ, дзякуючы якой проста і эфектыўна дасягаецца рэалізацыя мастацкай ідэі:
    
                         Пайду я да Дунаю, Да стану я, падумаю. А ў Дунаю дно відно, Мне ў бацюхна добра было.
    
    
    
                        Цяпер пайду да Дунаю Да стану я, падумаю, А ў Дунаю дна няма.³²
    
        Змена ў прыродным вобразе сінтаксічнага паралелізму: бачнае, даступнае дно Дуная падчас жыцця дзяўчыны ў бацькі і глыбокае, цёмнае ў гады яе замужжа — адэкватная змене самаадчування лірычнай гераіні. Праз асацыяцыю з прыродным аб’ектам слухач падрыхтоўваецца да ўспрыняцця галоўнай думкі, выказанай метафарычнавобразна ў канцоўцы песні:
    
                       У свёкра дабра няма: Пры постаці пераднюю, Пад жорнамі заначую.³³
    
        У цэлым дыяпазон матываў восеньскіх песень сямейнай тэматыкі досыць шырокі. Гама пачуццяў, памастацку трансфармаваных у іх, аб’ёмная. Выяўленчая палітра не бедная на адценні. У жанравым плане гэта група песень у асноўным лірычнаспавядальная, хоць сустракаюцца тэксты і апавядальнага складу. Пераважна танальнасць элегічная. Аднак агульны фон яе час ад часу ажыўляецца матывам прасветленым, вобразамхарактарам, настроем бойкім. Калінекалі тэкст азараецца ўсмешкай, самаіроніяй («Там пад борамлесам», «Па старанах дажджы йдуць»),
        Спасаўскія і кірмашовыя песні. Спасаўская (спасаўка) — лакальная назва лірычных песень агульнай для ўсяго восеньскага цыкла ідэйнатэматычнай скіраванасці. Паводле народнай наменклатуры, такое найменне «восені»
    
    
    ³² Восеньскія і талочныя песні. С. 216.
    
    ³³ Тамсама. С. 217.
    
    168
    
    фалькларыстамі фіксуецца на Міншчыне, Вілейшчыне і заходняй Магілёўшчыне. Намінацыю сваю спасаўскія песні атрымалі ад назвы свята Спас, якое адзначалася на мяжы двух гадавых сезонаў і ў народнай свядомасці замацавана як першая восеньская ўрачыстасць у гонар гаспадарчага дастатку ў доме земляроба. У межах усяго восеньскага цыкла ні тэматычнай, ні жанравай спецыфікай спасаўскія песні не вылучаюцца.
        Крыху адметней на ўлонні ўсёй восеньскай паэзіі выглядаюць кірмашовыя песні. Прынамсі, характарам свайго бытавання. Яны былі традыцыйна прымеркаваны да кірмашоў, што стала адбываліся падчас вялікіх гадавых свят, у тым ліку на Спаса, Узвіжанне, Пакровы і інш. 3 кірмашамі было звязана гулянне, гасціна. Жанраватэматычнай прыкметай кірмашовых песень на фоне агульнаасенняй праблематыкі з’яўляліся бяседныя, сямейнабытавыя матывы. Нейкай своеасаблівасці ў распрацоўцы іх кірмашовыя песні не выявілі. Аднак далі дватры выдатных сваёю мастацкавыяўленчай красою і ракурсам адлюстраванага жыцця ўзоры твораў, як гэта, запісаная ў 40я гады XIX ст., а затым паўтораная ў запісе А. Грыневіча на Полаччыне паэтычная залацінка: