• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект Арсень Ліс

    Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў

    Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект
    Арсень Ліс

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 188с.
    Мінск 1998
    88.28 МБ
    
    ⁴² Восеньскія і талочныя песні. С. 317.
    
    174
    
    гэты клопат знайшоў свой водгалас у народнай культуры. Найперш якраз выбіранне (рванне) канопляў суправаджалася спяваннем песень, у вобразнай структуры якіх часта фігуруе канапелька, канапліна зялёная, своеасаблівы пазнавальны знак канапляных песень, іх тыпалагічная прыкмета.
        Аналагічна ільняным песням у канапляньіх актуаль най была тэма вялікай перамены ў жыцці дзяўчыны, выхаду яе замуж. У некаторых тэкстах канапляных песень тэма гэта вырашаецца традыцыйна, як, зрэшты, ва ўсіх восеньскіх і не толькі восеньскіх, дзе лірычная гераіня паступае адпаведна кодэкса звычаёвага права, выходзіць замуж пераважна згодна з воляй бацькоў . У тэкстах канапляных песень, аднак, сустракаецца j нетрадыцынны падыход да адлюстравання тэмы будучай долі дзяучыны, новы ракурс яе асвятлення. Так, сюжэт песні «Чом вы, канапелькі, не зялёны стаіце?» пабудаваны на драматычным для выданніцы канфлікце паміж бацькам і маці у іх выбары будучага лёсу дачкі. Вельмі характэрная сутнасць выбару: аддаць дачку за князя (прыем, своеасаблівая паэтычная ідэалізацыя) ці ў манастырскія паслушніцы. Даволі арыгінальнае і клішэ прыроднага вобраза псіхалагічнага паралелізму, ужытага для мастацкага разгортвання тэмы:
    
    
                    — Чом вы, канапелькі, не зялёны стаіце? Ой люлі, люлі, не зялёны стаійе.
                    —Як жа нам, канапелькам, зялёным стаяці. Зверху канапелькі клююць вераб і, 3 ісподу канапелькі вада падмыла, А ў сярэдзіне канапелькі хваля зламіла. — Чом ты, дзевачка, невясёлая ў танку? — Як жа мне вясёлаю ў танку стаяці? Бацюшка кажа — за князя аддаць, Мамачка кажа — у чорныя чарнушкі.
                    Ой, стукаў, пагрукаў у цясовыя вароты, Мне бачна, мой бацька з князьмі, з баярамі, Аж то мая мамка з чорнымі чарнушкамі.
    
    
      43 ДовнарЗапольскмй М. В. Очеркм семейного ^ь'чного п^в крестьян Мннской губерннн // Мсследовання н статьн. Кнев, 1909.
    
      44 Радченко 3. Гомельскяе народные песня (белорусскнс н малорусскне). СПб., 1888. С. 137.
    
    
    175
    
           У восеньскіх песнях каноплеўборачнай прымеркаванасці вобраз канапель можа згадвацца сітуацыйна, на лірычнай хвалі выказвання: «Восень мая да й халодная // Апазнілась канапель браці»⁴⁵. Часам канаплінка (тыповы ласкавы зварот у песні) пазначае сабой матыў, прынамсі адыгрывае ролю ключавога слова да разгортвання сюжэта: ’
    
                             Да ты, канаплінка, Да ты, зеляненька, Hi сама не рвешся, Hi мне не даешся...⁴⁶
    
      He банальна, арганічна, памастацку вобраз канапелькі аналапчна вобразу лёну функцыяніруе ў тэкстах, прысвечаных лірычнаму выказванню дзяўчыны ўжо ’ засватанан, чый будучы лёс загадзя прадвырашаны. Менавіта прыродная паралель — асенняя канапліна, якую гнуць на гародзе буйныя вятры, імпануе стану душы выданкі, мяшанаму пачуццю яе радасці, разгубленасці, няпэўнасці. Адушаўленне прыроднага вобраза, узбуйненне яго ў псіхалагічным паралелізме пры раскрыцці характару вобраза лірычнай гераіні тут адыгрывае класічную функцыянальнапаэтычную ролю:
    
                      Ой, гаварыла канапелька, Стоячы ў гародзе:
                      — Адкуль на мяне, канапелечку, Усё й тыя буйныя ветры?
                      Як сталі веяць, сталі павяваць, Канапелечку абіваць.
                      Ой, гаварыла маладая дзевачка, Жывучы ў татачкі:
                      — Адкуль на мяне, маладзеньку, Усё й тыя добрыя людзі?
                      Як сталі хадзіць, мёдвіно насіць, Мяне ў татачкі прасіць...
                      Датуль хадзілі, мёдвіно насілі, Пакуль татачку упрасілі.⁴⁷
    
        Атрыбутыўны вобраз канапляных песень, шырэй не разгорнуты, не задзейнічаны ў складаным псіхалагічным
    
    ⁴⁵ Восеньскія і талочныя песні. С. 322.
    
    ⁴⁶ Тамсама. С. 321.
    
    ⁴⁷ Паэзія беларускага земляробчага календара. С. 452.
    
    176
    
    паралелізме, мог па асацыяцыі прычыняцца да душэўнага прызнання лірычнай гераіні жанчынызамужніцы аб яе нешчаслівым замужжы (песня «Канапліна ты зялёная»),
       У цэлым жа пры сціплым укладзе групы канапляных песень у агульны песенны фонд восеньскай каляндарнай паэзіі яна здолела дадаць некалькі хоць не кідкіх, але пазначаных самастойнасцю штрыхоў у супольна створаную карціну жыцця чалавека і прыроды ў асеннюю пару.
       Рэгіёнам большменш актыўнага бытавання канапляных песень была паўднёваўсходняя Беларусь, што тлумачыцца даволі актыўным, у тым ліку прамысловым, выкарыстаннем валокнаў канапель у народнай гаспадарцы рэгіёна.
       Песні пры збіранні арэхаў, ягад і грыбоў, або збіральніцкія, як яны абагульнена, умоўна названы ў фалькларыстыцы, не нясуць у сабе адбітку старажытнасці, той эпохі, калі гэты від дзейнасці побач з паляваннем быў адзінай крыніцай існавання чалавечага роду. Беларускія збіральніцкія песні ўяўляюць сабой невялікую групу лірычнамузычных твораў асенняй каляндарнай прымеркаванасці пазнейшага паходжання. Прычына іх меладычнай сувязі з восеньскім песенным цыклам заключаецца ў тым, што на асенні сезон прыпадаў час даспявання і збору арэхаў і ягад журавін ды брусніц. Менавіта гэтыя дары прыроды адыгрывалі ў мінулым значную ролю ў зімовым рацыёне селяніна, а што да асенніх ягад, то іх нарыхтоўвалі бочкамі. Арэхі ж, як вядома, спажывалі на калядныя святы, скарыстоўвалі іх у абрадавых гульнях. Збіральніцкія песні, праўда, ні ў сваіх сюжэтах, ні ў вобразах ніякай абрадавай дэтэрмінаванасці не выяўляюць. Гэта пераважна тыповыя лірычныя творы індывідуальнага выказвання, у якіх паэтычна распрацоўваюцца матывы любоўнай і сямейнабытавой тэматыкі.
       Кампаненты паэтыкі збіральніцкіх песень выяўляюць непасрэдную сувязь з прадметам занятку ягаднікаў і грыбнікоў. Сюжэтная сітуацыя ў тэкстах, як правіла, бывае звязана з акалічнасцямі, якія ўзнікаюць ці могуць узнікнуць пры збіранні ягад, грыбоў і арэхаў. Локус дзеяння і спявання збіральніцкіх песень — бор, імшарына, паляна. Звычайна яны пазначаюцца, называюцца ў
    
    177
    
    песнях агульна. Часам прадметнавобразна канкрэтызуюцца як прыроднаадметныя мясціны, урадлівыя на тую або іншую ягаду: «За мхом, за імшарынай буйны журавіны...»⁴⁸
        Прыроднае лона ўзнікнення і бытавання збіральніцкіх песень — адпаведны локус для выказу не толькі перажыванняў, узніклых непасрэдна пад уражаннем умоў, атмасферы спецыфічнага кантакту з прыродай, але і інтымных пачуццяў, роздуму, што спараджаліся асацыятыўна. Але перш за ўсё — адкрытага, радаснага настрою, выкліканага адчуваннем волі, прастору ад зямнога ўлоння да космасу: «Па бару хаджу, па бару хаджу, // Ягадкі бяру!.. // А ты, сонейка, а ты, жаркае, // Абагрэй ты мяне! // А мой міленькі, чарнабрывенькі, // Пажалей ты мяне!..»⁴⁹
        Адвечныя пытанні жыцця, тэма долі, сямейных адносін у збіральніцкіх песнях асэнсоўваюцца ў кантэксце збіральніцкай працы, і роздум, напрыклад, пра долю ў іх набывае нечакана арыгінальнае паэтычнавобразнае вырашэнне:
    
                       Да спарадзіла мяне маці Ай, ні ўдзень, ні ўначы, Да спарадзіла мяне маці, Ягады беручы.
                       Ягадкі ў прыполлі, Мяне на далоні.⁵⁰
    
        Сямейныя дачыненні з іх складаным псіхалагічным падтэкстам у збіральніцкіх песнях традыцыйна асэнсоўваюцца і адлюстроўваюцца праз супастаўленне. Антытэза як мастацкі прыём набывае ў іх сваё канкрэтнавобразнае афармленне, заснаванае на рэаліях збору лясных дароў, тых жа арэхаў і ягад. Так, у светлай танальнасці ў песні «Па бару хаджу, па бярэзнічку» падаецца не надта светлае перажыванне, выкліканае ў лірычнай гераіні голасам свёкра: «Па бару хаджу, па бярэзнічку. // Ой, люлі, люлі, па бярэзнічку. // Бяру ягадкі, буйны, салодкі. // Мяне свёкарка ўсё гукугуку, // А я й, малада, не адгукаюся, //
    
    
    ⁴⁸ Восеньскія і талочныя песні. С. 327.
    
    ⁴⁹ Тамсама. С. 326.
    
    ⁵⁰ Тамсама. С. 328.
    
    178
    
    Толькі слёзкамі абліваюся». Другая частка кампазіцыі дзвюма строфамі даслоўна паўтарае першую, а дзве апошнія кантрастна перадаюць рэагаванне маладой жанчыны на голас любага: «Мяне міленькі ўсё гукугуку, // A я й, малада, адгукаюся, // Адгукаюся і ўсміхаюся»⁵¹.
       Такім чынам, супастаўленне аказалася і паэтычна, і выяўленча здзейсненым у лёгкай, без пачуцця прыгнечанасці, манеры, хоць цень, кінуты ў першай частцы тэксту, і мільгае на момант. У канчатковым выніку ён пераадольваецца, перакрыты радасным усплёскам пачуцця ў другой.
       Пры мастацкім адлюстраванні сямейных узаемадачыненняў у збіральніцкіх песнях умела выкарыстоўваецца вобразная сімволіка ягад і арэхаў. Спелыя арэхі, якія маладая жанчына шчыпае для маці, і зялёныя, прадназначаныя ёю свекрыві, адэкватна сімвалізуюць характар узаемаадносін трох жанчын («Схілю, зламлю арэшыну»). Смутнае пачуццё суправаджае бранне ягад маладой замужніцай у песні «Я ў бару, ў бару ягадкі бяру». Лірычная гераіня выказвае жаль, што яе любы «ягадак не любіць» і яе «не галубіць», і вяртаецца ў думках да бацькоўскага дому, дзе яе атуляла бацькава ласка і любасць⁵².
       У збіральніцкіх песнях выкарыстоўваюцца сюжэты, якія, умоўна кажучы, другім планам ідуць у іншых каляндарных цыклах. Так, напрыклад, на матэрыяле, узятым з абставін выправы ў ягады, паэтычна трансфармуецца сітуацыя, калі адна з гурту збіральніц аступаецца на кладцы цераз Дунай і топіцца, а яе маці звяртаецца да ракі як да зяця⁵³. Відавочна, што такі сюжэт, бясспрэчна, старажытны паводле паходжання, заключаў у сабе ідэю засцярогі, павучання. У жанравым плане ён мае рысы балады.
       Тыпалагічнай рысай збіральніцкіх песень можна смела назваць іх утылітарную ідэйную скіраванасць. Апошняя была выклікана рознымі формамі небяспекі, якая рэальна падсцерагала збіральніц, асабліва адзінокую ягадніцу, у лесе. Прыкметная колькасць сюжэтаў збіральніцкіх
    
    ⁵¹ Восеньскія і талочныя песні. С. 327.
    
    ⁵² Тамсама. С. 330.
    
    ⁵³ Тамсама. С. 328.
    
    179
    
    песень адлюстроўвае сітуацыю, калі дзяўчыназбіральніца ягад або грыбоў заблудзілася ў лесе. Хлопец (казак, жаўнерык маладзенькі), які трапляецца ёй пры дубе, дзе яна сабралася начаваць, абяцае вывесці яе на дарогу з гаю пры ўмове, калі дзяўчына згодзіцца з ім на «ціху размову» або «ночку начаваць». Канцоўка песні ў розных тэкстах мае неаднолькавы змест, але заўсёды павучальная паводле сэнсу («Дзяўчынанька па грыбы хадзіла», «А ў лесе грыбы зарадзілі», «За рэчкаю за быстраю», «У ціхім лесе грыбы зарадзілі» і інш.)⁵⁴.