• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект Арсень Ліс

    Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў

    Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект
    Арсень Ліс

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 188с.
    Мінск 1998
    88.28 МБ
    
                    Былі ў татулькі тры дачушкі, To яму Бог даў.*
                    Усіх трох ён замуж павыдаваў: Першую аддаў да за пашнічка, Другую аддаў да за бортнічка, Трэцюю аддаў да за дудара. Што за пашнічкам, едзіць у госці, Вязець гасцінец — бохан хлеба, А малым дзеткам па піражочку; Што за бортнічкам, едзіць у госці, Вязець гасцінец — гаршчок мёду, А малым дзеткам — па гарнушачку; Што за дударом, едзіць у госці, Вязець гасцінец — дудурагаўню, Малым дзеткам — па жалеечцы.³⁴
    
        Што датычыць арэала бытавання песень, вядомых у народзе пад найменнем «кірмашовыя», то ён даволі шы
    
    
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
    
    ³⁴ Паэзія беларускага земляробчага календара. С. 443; Грыневіч А. Народны спеўнік. Вільня, 1920. С. 6.
    
    6а Зак. 1081
    
    169
    
    рокі: ахоплівае раёны Полацкі, Верхнядзвінскі, Чэрвеньскі, Бярэзінскі, Клічаўскі, Жыткавіцкі³⁵.
         У адрозненне ад спасаўскіх і кірмашовых песень песні ільняныя — лірычныя творы, якімі суправаджалася ўборка лёну, культуры, што ва ўмовах натуральнай гаспадаркі мела неацэннае значэнне ў побыце сялянскай сям’і, склалі асобную відавую групу ў восеньскім песенным цыкле. Гэта асобнасць ільняных песень заключалася не толькі ў наяўнасці ў іх самастойных матываў, але не ў меншай меры — у адметнай вобразнасці, абумоўленай функцыянальна. Нават там, дзе ільняныя песні распрацоўвалі супольную з усёй восеньскай паэзіяй праблематыку, з масы твораў іх вылучаў адметны вобразны каларыт. Ён дэтэрмінаваны рэаліямі земляробчага быту, звязанымі з клопатам пра лён, яго вырошчванне і догляд, рэаліямі, пераўтворанымі мастацкай свядомасцю стваральнікаў фальклору ў элементы паэтыкі, яе кампаненты. Лён у ільняных песнях памастацку трансфармуецца ў розных формах і відазменах. Вобраз яго прысутнічае ў выглядзе разгорнутай прыроднай паралелі пры паэтычным увасабленні кароняай тэмы восеньскай паэзіі — роздуму пра будучыню дзяўчыны, рэфлексіі яе на час выбару:
    
                         Бедаваў зялёны лён, Пры дарозе стоячы. Пры дарозе стоячы, Галоўкамі звонячы: — Ой, бяда ж мая, бяда, Што сцюдзёная вада He дала мне вырасці, Майму семю выспеці.
    
         Прыродны вобраз у тэксце настолькі сэнсава акрэслены ў сваёй скіраванасці да раскрыцця галоўнай думкі і асацыятыўна так непасрэдна актывізуе семантыку вобраза дзяўчыны ў другой частцы паралелізму, што агульны вобраз твора без дэталізацыі адразу паўстае ва ўсёй сваёй мастацкай завершанасці:
    
                         Бедавала дзяўчынка,
                         У таткі гуляючы:
    — Ой, бяда ж мая, бяда
    
    
    ³⁵ АІМЭФ, ф. 8, воп. 75, спр. 108; ф. 8, воп. 2, спр. 57, сш. 3.
    
    170
    
                             Ды з частымі сватамі. He далі мне вырасці, Русай коскі выплесці.³⁶
    
    
         Выява ці адно намінацыя вытворчага працэсу вырошчвання лёну ў сюжэтах ільняных песень, ярка выражанай лірычнай формы, праз эстэтычны кантэкст дазваляюць памастацку, артыстычна перадаць любоўнае пачуццё, апаэтызаваць каханне, стварыць сапраўдную эстэтычную рэальнасць:
    
                         Сеяў бы лён пад борам,
                         Сеяў бы лён пад борам, Але не маю каму, Некаму лянку рваці — Вярнуся дадому.
                         Сеяў бы матцы сваёй, Сеяў бы матцы сваёй. Матанька вельмі стара, He будзе лянку рваці — Вярнуся дадому.
                         Сеяў бы сястрэ сваёй
    
    
                               Сеяў бы жонцы сваёй, Жонка вельмі млода...³⁷
    
    
        Выкарыстанне кампазіцыйнага прыёму рэтардацыі з яго вылучэннем паасобнага ў песнях такога тыпу грунтуецца на аб’ектыўна адлюстраванай псіхалагічнай аснове, выніковае ў мастацкім аспекце. Эстэтыка ільняных песень пацвярджае гэту агульную для ўсяго песеннага фальклору характарыстыку.
        Выкарыстанне прыёму рэтардацыі, або ступеньчатага звужэння вобразаў, у канчатковым выніку заўсёды мае на мэце пэўную ідэйную акцэнтацыю, заключае ў сабе момант мастацкай гульні, і гэта наглядна яшчэ раз дэманструе сюжэт песні «браць лён добра толькі з мілым». Матыў асаблівай прыязні, кахання развіваецца ім у кантэксце працы пры лёне праз супастаўленне па ступені сваяцтва, роднасці. Кароткі дынамічны дыялог, спалучаны з паўторам аднаго фрагмента тэксту і пачарговай заменай у ім персанажаў, спараджае пачуццё непасрэднасці, высокі
    
    
    ³⁶ Восеньскія і талочныя песні. С. 310—311.
    
    ³⁷ Тамсама. С. 315.
    
    6а*
    
    171
    
    эмацыянальны тонус кожнай страфы, дазваляе ўзняць эстэтычнабытавую сітуацыю да ўзроўню мастацтва: «На гарэ лён, на гарэ лён, белы кужаль, // Рана, рана, белы кужаль. // He з кім стаці, не з кім стаці лёну браці, // Рана, рана, лёну браці. // Свёкар кажа, свёкар кажа: — Я з табою, // Рана, рана, з маладою. // To не бранне, то не бранне — гараванне, // Рана, рана, гараванне...» 3 паўтарэннем месца дзеяння — «На гарэ лён...» абходзіцца ўвесь сямейнародавы круг: за свекрывёй ідуць свёкар, дзевер, ятроўка, залвіца, аж пакуль не замыкаецца на тым, каго вылучае з усіх лірычная гераіня, хто пастаўлены ў тэксце на самай вяршыні архітэктанічнай піраміды — мілы: «Мілы кажа, мілы кажа: — Я з табою, // Рана, рана, з маладою. // Нам з табою, нам з табою // Да не рванне — мілаванне»³⁸. Паўтор агульнай для ўсяго твора страфы і асабліва ўнутрырадковыя паэтычныя паўторы ствараюць гарманічную структуру, вызваляюць энергію парывістага рытму, зададзенага ад пачатку і пульсуючага на ўсёй мастацкай прасторы тэксту і заміраючага на слове «мілаванне».
        Адной з жанравых прыкмет ільняных песень з’яўляецца лакалізацыя дзеяння іх ільняным полем, іллянішчам. Абмежаваная ільняным полем прастора змяшчаецца ў песнях звычайна пад борам, пад гаем зеляненькім, у прынцыпе аб’ектыўна адлюстроўваючы пэўную своеасаблівасць беларускага ландшафту. Менавіта на полі, беручы лён, выказвае тое ці іншае перажыванне лірычная гераіня ільняных песень, тут адбываецца яе дыялог з праезджымі казакамі, адсюль яна «падае голас» да мілага. Характэрна, што ў ільняных песнях, як і ў некаторых жніўных, згадваецца поле (ніва) у лесе:
    
                     Ай у бару, ў бару лён бяру, Каля Дунаю стаўлю.³⁹
    
    Такім чынам, імі даносіцца інфармацыя аб архаічных формах апрацоўкі зямлі, лядным спосабе земляробства. Натуральна, даносіцца паэтычна, будзячы па асацыяцыі ўяўленне аб не пазбаўленым паэзіі этапе вытворчасці
    
    
    ³⁸ Восеньскія і талочныя песні. С. 305—307.
    
    ³⁹ Тамсама. С. 318.
    
    172
    
    лёну — выбарцы і асабліва аб высціланні яго для вылежвання трасты, давядзенні яе да адпаведнай кандыцыі.
       Большасць ільняных песень пачынаецца з акрэслення прасторы дзеяння іхніх лірычных герояў. Гэты своеасаблівы локус песень, спяваных пры лёне, аформлены як сталая формула, амаль непадлеглая мадыфікацыі. 3 гэтага характэрнага для ільняных песень зачынулокусу «Ой, за гаем зеляненькім брала дзеўка лён драбненькі» развіваецца некалькі матываў. Важнейшыя з іх памастацку распрацоўваюць тэму будучага лёсу .дзяўчыны, арыентуюць у выбары, засцерагаюць ад памылковага кроку. Часам гэта кардынальная тэма вырашаецца ў стылі баладнага жанру. Малюецца карціна выпрабавання розуму дзяўчыны, яе жыццёвай дасведчанасці праз намову праезджага казака паехаць з ім у яго незвычайную старану. Убачаную пры бранні лёну і ўпадабаную ім дзяўчыну казак кліча ў казачны край: «У нас рэкі, у нас рэкі // Мядовыя, мядовыя, // У нас горы, у нас горы // Залатыя, залатыя, // У нас травы, у нас травы // Шаўковыя, шаўковыя». У варыянце дадзенага тэксту ролю носьбіта народнай мудрасці, своеасаблівага медыятара яе, засцерагальніка бярэ на сябе зязюля — сімвалічная вяшчунка лёсу. Дзяўчына павучаецца яе голасам: «Дурна, дурна дзяўчынонька, неразумна. // А староны ў іх такія, эй, такія: // Растуць горы камянныя, камянныя, // Растуць травы зеляныя, зеляныя, // Цякуць рэкі слёзавыя, слёзавыя»⁴⁰. У павучанні ж, што зыходзіць ад бацькі (вяртаемся да першага варыянта), узнікае сацыяльны аспект. Бацькава развага, выказаная дачцы ў форме антыномп, грунтуецца якраз на сацыяльным бачанні з явы. «А каб былі, а каб былі // Рэкі мядовыя, мядовыя, // Усе паны, усе паны // Паз’язджалі, паз’язджалі б...»⁴¹
        Ільняное поле, праца на ім — не толькі фон, штрыхі фрагмента памастацку ўзноўленай рэчаіснасці. Гэтыя вобразы актыўна ўдзельнічаюць у стварэнні эстэтычнай рэальнасці ў песні. Сама зямля  дзейная асоба ў песніроздуме над лёсам сіраты. Сама яна, і тут зашыфраваны глыбінна старажытныя народныя ўяўленні, абяцае даць
    
      ⁴⁰ Восеньскія і талочныя песні. С. 313 314.
    
      ⁴¹ Тамсама.
    
    173
    
      сіраціне долю, пару, «хоць не таку, як людскую, трэба даці сіроцкую». Тэкст характэрны моцным гучаннем у ім гуманістычнай ідэі, уласцівай фальклору як творчасці народа. Напружанасць і драматычная афарбаванасць маналога сіраты надае спецыфічны эмацыянальны тон тэксту. Паўтор у ім асобных, сэнсава нагружаных словазлучэнняў, радкоў узмацняе напал пачуцця, даносіць думку на высокай яго хвалі. Свой маналог, звернуты да Зямлі, сірата выказвае, прыпадаючы да зямнога ўлоння. У адказе Зямлі на літанні сіраты — развага, самавітая паважнасць, як і належыць голасу вяшчунні:
    
                  — Ой ты, зямля, ой ты, зямля сырусенька:
                  Узяла маіх айца й матку,
                  Узяла маіх, узяла маіх айца й матку, Узяла маю ўсю радзіну, Вазьмі мяне, сіраціну.
                  — Ой, нашто мне, ой, нашто мне цябе браці, Трэба табе пару даці.
                  Трэба табе пару даці, хоць не таку, Хоць не таку, як людскую, Трэба даці сіроцкую.⁴²
    
         Краналася ільняная песня і тэмы жыцця замужніцы, удовінага кахання, але вельмі фрагментальна. Асноўная ўвага ў ёй аддадзена лёсу дзяўчыны, яе каханню, выбару ў адказную, пераменную для яе часіну. 3 тыповай восеньскай песняю лучыць ільнявыя песні (дыялектная іх назва) і такі важны кампанент паэтыкі, як рэфрэн. Ён складаецца з двух элементаў: падвойнага прыслоўя «рана, рана» і дадатку да яго апошняга слова папярэдняга радка. Рэфрэн восеньскіх песень вельмі арганічна гарманіруе з замроенаэлегічнай мелодыкай восені. Арэал бытавання ільняных песень адэкватны тзрыторыі рэгіёна актьгўнага культывавання лёну — Паўночная Беларусь, Падзвінне.
        Канапляныя, канапелыіыя песні — невялікая група восеньскіх песень, звязаная з уборкай другой пасля лёну тэхнічнай сельскагаспадарчай культуры на Беларусі — канапель. Каноплі ўбіралі, рвалі, аддзялялі пласконне, затым мачылі ў вадаёме (сажалцы), рыхтавалі да далейшай тэхнічнай апрацоўкі, вырабу побытавых рэчаў з пянькі, і