Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў
Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект
Арсень Ліс
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 188с.
Мінск 1998
⁷' Жннварські пісні / Упорядкування та вступна стаття Ю. 3. Кругя; Mclichercik A. Slovenski folklor. Bratislava, 1959. S. 7091.
⁷² Мнсявнчене B. Я. Соотношенне функцнн н тематнкн лнтовскнх н белорусскнх жатвенных песен // Славянскне культуры н мнровон культурный процесс. Мн., 1982. С. 38—39.
Каляндарная лірыка восені, яе жанравыя разнавіднасці, паэтыка
Восеньскія песні. Хоць фальклорныя традыцыі кожнага суседняга беларусам славянскага і балцкага народаў уключаюць асеннія каляндарныя звычаі і абрады, яны не захавалі ў сабе восеньскіх песень як асобны, цэласны фрагмент народнай паэтычнай культуры. У паэзіі ж беларускага земляробчага календара «восень», паводле народнай тэрміналогіі, або восеньскія песні, склаліся ў самастойны, мастацка арыгінальны раздзел, завяршальны цыкл яго, і гэты феномен, зразумела, патрабуе навуковага тлумачэння. Выкажам свае меркаванні.
Восеньская песня бытавала і абмежавана бытуе сёння на ўсім этнічным беларускім абшары, як ён склаўся калісьці ў межах Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага¹. Аднак характар яе ў розных беларускіх рэгіёнах неаднолькавы. На паўднёвым усходзе, поўдні і захадзе, дзе традыцыйная культура складалася на субстраце этнакультуры радзімічаў, севяран і дрыгавічоў, восеньскія песні пры агульнасці ладавамеладычнай асновы не атрымалі адметных жанравых прыкмет у тэкстах. Практычна гэта любоўная і часткова сямейнабытавая лірыка адпаведнай тэматычнай скіраванасці, элегічнай танальнасці. I толькі ў Падзвінні, ахопліваючы ўсю поўнач Беларусі яд Веліжчыны да Латгаліі, і на паўночным захадзе яе восеньская песня набыла характэрныя жанравыя рысы, выявіла сваю спецыфіку ў зместавым напаўненні і паэтыцы.
Рэгіёнамі найбольш інтэнсіўнага і прадуктыўнага бытавання беларускай восеньскай песні з’яўляюцца По
¹ Восеньскія і талочныя песні / Уклад. A. С. Ліса і В. I. Ялатава. Мн., 1981.
144
лаччына, Дзісеншчына, паўночная і заходняя Міншчына, БраслаўскаНарачанскі край. Арэал бытавання яе, такім чынам, цалкам накладваецца на тэрыторыю былой каланізацыі крывічоў, толькі крыху выходзячы за межы колішняга Полацкага княства — калыскі беларускай дзяржаўнасці і старажытнабеларускай цывілізацыі. Наўрад можна лічыць выпадковасцю той факт, што якраз у межах гэтага разлеглага рэгіёна з усёй паўнатой і класічнай закончанасцю развілася паэзія беларускага земляробчага календара. Напэўна, менавіта такія абрадавапесенныя формы найлепш адпавядалі духоўнаму складу этнасу, яго светаўспрыманню, душэўным схільнасцям.
У спецыфіцы беларускай каляндарнаабрадавай творчасці, як і ў кожнай духоўнай з’яве, адбілася пэўная выбарнасць этнапсіхалогіяй адэкватных ёй ідэалаў, прыярытэтаў, форм выказвання. Восеньскія песні, трэба думаць, — аб’ектыўнае выяўленне пэўнай грані душы народа, яго ментальнасці, нарэшце, таленту. На фарміраванне традыцыі восеньскіх песень у гадавым абрадавым календары беларусаў, бясспрэчна, аказала ўплыў адна побытавая асаблівасць жыцця этнасу. Бытавы ўклад земляроба складваўся такім чынам, што восень, калі канчаліся палявыя работы, наступаў хлебны дастатак, стала самай адпаведнай парой для ўладкавання ўнутрысямейных праблем. Асенняя пара на Беларусі, як і ў некаторых іншых краінах, традыцыйна была часам, калі селянін «парадкаваў дзяцей», г. зн. аддаваў замуж дачок, жаніў сыноў. Надыход восені ў народнай свядомасці, такім чынам, быў непарыўна звязаны з наступленнем радыкальных перамен у сямейным становішчы маладога пакалення. Гэты пераходны, або так званы люмінальны (В. Тэрнер), стан моладзі, перадусім дзяўчат, характарызаваўся крайнім абвастрэннем пачуццяў, перажываннямі, як аказалася, вельмі прадуктыўнымі для самавыражэння, творчасці. Немалаважную ролю ў мастацкай свядомасці народа, у фальклорным творчым акце гэтай пары адыгрывала тая акалічнасць, што спецыфічны душэўны стан чалавека гэтым часам якраз супадаў з пераходным момантам у жыцці прыроды.
Восень, аб гэтым сведчыць практыка сусветнага мастацтва, асабліва паэзіі, — пара, багатая не толькі на фар
145
бы прыроды, але і носьбіт вытанчанай гамы настрою, здольнага глыбока западаць у чалавечую душу і абуджаць у ёй складаны комплекс пачуццяў, знаходзіць змястоўны эмацыянальны рэзананс. Мінорны настрой, зададзены космасам і ўсеўладна запанавалы ў асенняй прыродзе, накладаючыся на перажыванні чалавека, які стаяў перад лёсавызначальнай пераменай у яго асабістым жыцці, паглыбляў і ўзмацняў іх. Абвастраючы перажыванні, ён даваў імпульс актыўнай рабоце думкі. Такім чынам, тры ўзаемазалежныя складнікі: сацыяльнабытавыя абставіны, суб’ектыўны стан пераходнага перыяду ў жыцці чалавека (маладой дзяўчыны), лучачыся з аб’ектыўным працэсам у прыродзе, спарадзілі адпаведныя ўмовы творчасці асенняга перыяду земляробчага календара, у прыватнасці восеньскія песні. Прырода адчувальна прысутнічае ў іх на правах сааўтара. Да слова сказаць, беларускі этнограф Уладзіслаў Паўлюкоўскі, добры знаўца земляробчакаляндарнага фальклору беларусаў у кантэксце каляндарнай творчасці еўрапейскіх народаў, лічыў восень самым прадуктыўным перыядам у стварэнні фальклору².
Хоць восеньскія песні і суправаджалі апошнія асеннія работы ў полі, жніво яравых, бранне лёну, праца не аказала прыкметнага ўплыву на іх семантыку, як гэта было ў каляндарнаабрадавай паэзіі іншых сезоннавытворчых перыядаў. Нейкі працоўны працэс, тое ж аўсянаячменнае жніво, зрэдзь часу ўпамінаецца, называецца ў тэкстах песень, але яны не становяць сабой аб’екта паэтычнай выявы, а хутчэй адыгрываюць ролю фону, часта даволі нейтральнага. Толькі ў песнях, спяваных пры ўборцы лёну, працоўны занятак дзяўчат, жанок можа трансфармавацца ў элементы сюжэтаўтваральнага характару, кампаненты паэтыкі.
Слаба выяўляючы сувязь з працоўнай дзейнасцю чалавека (практычна яна вонкавая), восеньскія песні зусім не інтэграваны і з абрадамі. Хоць абраднасць асенніх гадавых свят не ідзе ні ў якое параўнанне з багатымі, полісемантычнымі абрадамі вясны, лета і зімы, яна ўсё ж утрымлівае ў кадзіраваным выглядзе, захоўвае і працягвае ў прасторы скразную для абрадавай творчасці ідэю ўрад
² ЦНБ АН Літвы, АРКіР, ф. 21, спр. 456, л. 29.
146
лівасці, плённасці. 3 найбольшай паўнатой і паслядоў насцю кардынальная ідэя каляндарнаабрадавага фальклору выяўляецца ў рытуальных дзеяннях, здзяйсняных на асенняе свята Багач, і ў час азімай сяўбы, на засеўкі, якія ў народнай свядомасці ўспрымаліся днём сакральна вылучаным, прысвяткам.
Багач святкаваўся 8 (21) верасня і ўжо ў час фіксацыі яго ў фальклорнаэтнаграфічнай літаратуры ў XIX ст. успрымаўся як свята дастатку, урадлівасці. У царкоўным календары ён супадаў з Ражством Багародзіцы — у праваслаўных, Дзевы Марыі — у каталікоў\ Хоць царква на Беларусі і імкнулася надаць Багачу праз удзел святара ў яго абрадах хрысціянскае адценне, язычніцкая сутнасць звязаных з ім рытуалаў не пакідае сумневу ў яго дахрысціянскім паходжанні і характары. У абрадавай семантыцы асноўнага атрыбута свята Багача — лубцы жыта з устаўленай у зерневую масу запаленай свечкай сімвалічна спалучаны два пачаткі — светаносны і хлебародны. Лубцы са збажыной і свечкай адводзілася сакральнае месца ў хаце. абрадавае ўвасабленне свята памяшчалася на покуце, што сведчыла аб наданні яму асобага значэння, вышэйшай меры ўшанавання. Рытуальныя дзеянні зводзіліся да адпаведных маніпуляцый з «багачом» як абрадавым рэквізітам. 3 ім у суправаджэнні святара абходзілі хаты, дзе на падвор’і сустракалі «багача» накрытым абрусам сталом, на які былі выстаўлены лубкі з жытам, ячменем і аўсом. Святар свянціў іх разам з пастаўленым побач «багачом», тым самым садзейнічаючы кантактнай перадачы магічных уласцівасцей апошняга ўсёй выстаўленай для асвячэння збажыне. Пасля абходу двароў здзяйсняўся яшчэ адзін магічнаабрадавы акт: з «багачом» абходзілі наўкруг для гэтага сабраны спецыяльна ў канцы сяла вясковы статак. Рытуальныя дзеянні завяршаліся пераносам «багача» да наступнага гаспадара, дзе сакральны аб’ект заставаўся на цэлы год, да наступнага святкавання.
Сведчаннем таго, што ў архаічнай свядомасці з «багачом» цесна звязвалася ўяўленне аб плёнадайнай сіле, з’яўляецца абрадавая практыка дамешваць у насенне пад
³ Богдановнч А. Пережнткн древнего мнросозерцання у белорусов. С. 122— 125; Матерналы по этнографнн Гродненской губерннн. Вып. 1. С. 40.
147
час азімай сяўбы «багачова» зерне⁴. Магічныя ўласцівасці сакральнага рэквізіту «багача» пераносіліся на само свята Багача, яго хранатоп. М. Я. Нікіфароўскі прыводзіў такія звесткі аб магічнапрадуцыравальнай семантыцы Багача, захаваныя ў свядомасці сялянства на Віцебшчыне ў 90я гады XIX ст. «У гэты дзень, на Багача (падкрэслена намі. — А. Л.), — пісаў этнограф, — жанчыны ходзяць гуртамі па сваіх і чужых іллянішчах, прыгаворчаючы на кожным з іх: «Ніхай будзець лён такей доўгей, колькі мы прайшлі!»⁵ У этнаграфічных матэрыялах, сабраных на Гродзеншчыне, рэдактар выдання Е. Р. Раманаў падаў такую характэрную адметнасць свята Багача ў Гродзенскім рэгіёне: моладзь абодвух палоў у гэты дзень мела звычай выбіраць сабе пару, а цёткі і кумкі весці роспыты пра канкрэтных хлопца і дзяўчыну дзеля таго, каб паспрыяць добраму выбару маладых, будучым вяселлям⁶.
Імкнучыся высветліць генезіс старажытнага беларускага свята, А. Багдановіч звяртае ўвагу на сімвалічную семантыку лубкі з жытам і запаленую ў ёй свечку як асноўны атрыбут абраду і часавую прымеркаванасць святкавання да восеньскага раўнадзенства. На гэтай падставе этнограф убачыў у Багачы «адно з земляробчых бостваў дахрысціянскага перыяду, адну з відазменаў нестараўскага Дажджбога сонца, бога дастатку, багацця»⁷. Гіпотэза аб тым, што Багач адэкватны боству летапіснага язычніцкага пантэона ўсходніх славян Дажджбогу, патрабуе больш аргументаў, цэлай сістэмы доказаў, якой ні аўтар яе, ні іншыя даследчыкі стараславянскай культуры не маюць. Хаця, бясспрэчна, характар свята, семантыка абраднасці і звычаёвасці Багача сведчаць аб архаічным, эпохі політэізму, яго паходжанні, увасабленні ў ім уяўленняў пра жыццядзейную, плёнадайную магічную сілу. На жаль, Багач паза беларускім культуралагічным кантэкстам невядомы. Хоць сучасная гістарычная навука і культуралогія дзякуючы фундаментальным працам Л. Нідэрле, К. Ма